Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Шрифт:

Гідкая ўсмешка перакрывіла вусны італьянца.

— Трэба ж, адразу дваіх ахмурыла!

Тут ужо не вытрымаў Пранціш, але паспеў толькі, сыходзячы, страсянуць графа так, што пудра з парыка пасыпалася.

Каля цела Шрэдэра ўжо мітусіліся заклапочаныя слугі…

Цямнела, як быццам у паветры разлілі бутэльку атраманту. Да стайні, дзе доктар і Вырвіч паспешліва сядлалі коней, падыйшлі шасцёра, агонь паходні выхапіў з цемры іх абыякавыя, пасечаныя шнарамі абліччы. На жаль, тут не было альбанчыкаў, якім можна было штось патлумачыць, адны маракі са шхуны, найміты, якія проста выконваюць за грошы загады, не ўдаючыся ў іх слушнасць.

— Куды сабраліся, панове?

— Пан Шрэдэр даў нам тэрміновае даручэнне. Мы мусім ехаць да пана Рысі, папярэдзіць, што ў Віленскай акадэміі яго чакае пастка! — адрывіста прамовіў Лёднік.

— Ды я проста так пытаўся. Нам усё роўна, куды пан сабраўся і навошта. Бо гэта апошні прычал для карабля вашай мосці,—марак наставіў на Лёдніка шпагу.

— Ды ці не ўчыняць тую пастку сабраліся самі паны схізматыкі, — дадаў адзін з кампаніі, захутаны ў плашч з капюшонам, напэўна, пасланец ад езуітаў, больш пасвечаны ў справу.

А ў іх пісталеты, гэта кепска…

— А можа, напачатку паны папытаюцца ў графа Батысты, дзе карона святога Альфрэда, і чаму да яго прыязджаў пасланец ад Міхайлы Разанцава? — бязвінным голасам прамовіў Пранціш.

Чалавек у плашчы трохі разгубіўся і заазіраўся, нібы жадаючы сапраўды знайсці Батысту, да якога даверу было не больш, чым да схізматыкаў. І тут пачуўся стук капыт і грукат колаў — ад дому ірванула карэта, два ліхтары на ёй здаваліся балотнымі згубнымі агеньчыкамі, якія заводзяць у дрыгву. Воз са скрыняй, у якой на вуголлях таньчыла егіпецкая прынцэса, застаўся ў доме на дзюнах, пэўна, назаўсёды, і хто-небудзь з будучых гаспадароў доўга будзе ламаць галаву над прызначэннем жалезных шчытоў. А карэта, запрэжаная шасцю сытымі коньмі — Батыста відавочна падрыхтаваўся да ўцёкаў — імчала ў вечаровым змроку так, што дагнаць было немажліва, агеньчыкі ліхтароў усё аддаляліся. Пакуль людзі раіліся, што рабіць, а ім трэба ж найперш золата грузіць ды вывозіць, Лёднік агаліў шаблю, Пранціш узяў коней за аброці.

— Слова гонару, мы едзем ратаваць будучых кадэтаў! — пракрычаў драгун.

Але слова гонару тут значыла няшмат. Галоўнае, што ад’езд Батысты, які справядліва вырашыў, што былыя спадарожнікі яго таямніцы хаваць не стануць, зблытаў людзей Шрэдэра, частка пагналася за карэтай… А Вырвічу і Лёдніку давялося працярэбліваць шлях зброяй. Засвісталі кулі… І Вырвічу, калі ўжо ўскочыў на каня, апякло плячо.

Перавязаць толкам рану ўдалося толькі праз гадзіну, у лесе, навобмацак, бо ноч была цёмнай, як сумленне егіпецкага жраца.

І толькі нараніцу, калі ўжо валіўся ад стомы, болю і бяссоннай ночы, Пранціш змог пры святле, што скупа прасявалася праз хмары, прачытаць ліст, што пакінуў яму Шрэдэр. І нават ускрыкнуў ад узрушэння. Лёднік зараз жа забраў аркуш і толькі й змог вымавіць: «Вось падлюка…»

Бо ў тым лісце пан Батыста адчытваўся перад князем Геранімам Радзівілам пра сваё выступленне перад Аўгустам Трэцім. Аказваецца, падчас свайго сеансу магіі Батыста па замове князя мусіў караля атруціць. Хітра, з адцягнутым дзеяннем. Выпарыўся б атрутны газ з адтуліны ў магічным шары, у які зазірае кароль… Пачалася б лёгачная хвароба з разладжваннем страўніка… І праз які месяц — гамон.

Лысы і заіклівы князь Геранім шчыра лічыў сябе прыгажэйшым мужчынам краіны і самым вартым кароны рыцарам. Дзеля здзяйснення сваёй мары не пагарджаў звяртацца да містычных рэчаў, хоць ведзьмакоў караў сапраўды бязлітасна. Але забойства не ўдалося, кароль пасля візіту мага толькі паперхаў ды ў прыбіральні даўжэй пасядзеў… І зноў узяўся папяровых чалавечкаў выразаць, да чаго быў вялікі аматар. Батыста апраўдваўся тым, што кароль пабаяўся надта зблізу пабачыць сваю будучыню, і ў пакоі быў скразняк… Хаця, можа, і наблізіў сеанс магіі смерць манарха, бо апошнія гады Аўгуст быў зусім недалужны.

І хаця бачыць караля ў залатой труне жадалі многія, але выкрыты замах на каралеўскую персону мусіў быць пакараны! Гэта сапраўды смяротны прысуд — у любой краіне, у любым асяродку. Як кажуць ліцвіны, здраду прымаем, а здрадніка вешаем. Мёртвы Геранім Радзівіл абаронай свайму найміту быць не мог, і гонар Радзівілаў ад ягонага ўчынку, калі б той выкрыўся, не цярпеў, бо Геранім карыстаўся славай шаленца, і радзіна ад яго даўно адраклася. Так што езуіты трымалі Батысту моцна!

А цяпер, выходзіць, ён у залежнасці ад ненавіснага драгуна і яшчэ больш ненавіснага віленскага доктара! Бо спаліў у грубцы ўсяго толькі пусты канверт, і зараз дарэмна радуецца. Шрэдэр, ясная рэч, прадугледжваў, што прайдзісвет-маг можа паспрабаваць выкрасці ліст, і на ўсялякі выпадак трымаў паперку ў нейкай таемнай кішэні асобна ад канверту.

І, можа быць, цяпер удасца палегчыць лёс Міхалішыўны… Дзякуй Шрэдэру хаця б за гэтую спадчыну.

РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ

ЯК БАЎТРАМЕЙ ЛЁДНІК У АКАДЭМІІ ЗНОЎ ДАКЛАД РАБІЎ

Чаго толькі не ўспомніць былы студыёзус пра часы свайго навучання! І непрыемнае можа падацца праз гады смешным, напрыклад, як аднойчы ў саламянай «аслінай кароне» вадзілі па вуліцах за непаспяховасць у лаціне, а пакараны з самай жаласнай фізіяноміяй умудрыўся сцягнуць па дарозе пернік, жменьку разынак і мігдалавую цукерку ў разявакаў-вулічных гандляроў, якія ціснуліся бліжэй, каб парадвацца прыніжэнню пракудлівага шкаляра. А як давялося ў езуіцкім калегіюме іграць князя Святаполка ў містэрыі пра дабраверных князёў Барыса ды Глеба, і падвязаная на вяровачцы барада з афарбаванай у чорнае кудзелі ўвесь час спаўзала набок, а з ложы ганаровых гасцей паглядала сястра князя Міхала Багінскага ў сукенцы, падобнай да торту з узбітымі вяршкамі альбо клумбы, ды міла пасмейвалася… А як на першым курсе Віленскай акадэміі ўзяліся пераплываць Вяллю ў бочках, а потым біліся з падмайстрамі залатарскага цэху на палках-пальцатах!

Не, праз гады студэнцкае жыццё падаецца куды больш рамантычным — а вось некаторыя ўласныя выбрыкі ды крыўды дурнымі.

Баўтрамей Лёднік, выпускнік Полацкага калегіюма, а таксама факультэта вольных навукаў Пражскага ўніверсітэту ды медычнага факультэта Лейпцыгскага ўніверсітэту пра свае пракуды ў студэнцкія часы расказваў скупа. Вядома, да навукі сын полацкага гарбара з маленства імкнуўся, як прапойца да келіха, і нат у юнацтве больш хадзіў па таемных навукова-эзатэрычных таварыствах ды дэманстрацыях рызыкоўных эксперыментаў, чым па карчомках, але што пракуды былі — Вырвіч не сумняваўся. Навучыўся ж Лёднік у Лейпцыгу фехтаваць, каб быць першым у абавязковых буршаўскіх двубоях. А стрэчаны аднойчы аднакурснік па Лейпцыгу, вынаходнік Пфальцман адразу нагадаў Баўтрамею, колькі піва яны папілі ў карчомцы «Пад карасём».

Не, нават такога зацятага чалавека, як Баўтрамей Лёднік, не маглі прамінуць радасці студэнцкага жыцця… Але выпытаць у яго штосьці было не лягчэй, чым дастаць з нерата жывога спалоханага вугра.

Але пакуль Бутрым важдаўся з куляй, што засела ў Пранцішавым плячы, распавядаў, відаць, замест абязбольваючага, як у Празе ягоны аднакурснік, балгарын родам, упадабаў адну паненку з Градчанаў, дачку прафесара. І каб зрабіць уражанне на пекную даму, упрасіў Баўтрамея, які ўмудраўся спасцігаць курс і вольных навук, і прыродазнаўчых адначасова, зладзіць пад вакном красунькі феерверк, каб ракета вымалёўвала ў паветры сілуэт Купідончыка, што будзе прызнаннем у каханні… А ўзамен паабяцаў выпісаць з радзімы адзін дужа рэдкі інгрэдыент для доследаў, а менавіта жывую смалу, якая ўтвараецца на камені і вылечвае ад усіх хваробаў. Пасля двух бутэлек някепскага вінца — таксама балгарскага — палачанін згадзіўся. І ўсё было б цудоўна… Каб не невялічкая памылка будучага доктара, які быў выдатна абазнаны як у логіцы, так і ў механіцы, але з маляваннем меў праблемы.

Популярные книги

Игра со смертью 2

Семенов Павел
7. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Игра со смертью 2

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Хозяйка брачного агентства или Попаданка в поисках любви

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка брачного агентства или Попаданка в поисках любви

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

Лорд Системы 14

Токсик Саша
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора