Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Шрифт:

Лязо зноў уторкнулася ў вільготную зямлю, эфес загайдаўся, як бы ад ветру.

Цяпер назіраць двубой было цікавей за любы сеанс магіі. Віленскі доктар рухаўся імкліва, не ўсочыш, гэта сапраўды нагадвала пагрозны танец. Шабля раз’ятранага пана Рысі зноў вылецела з рукі гаспадара, той і сам некалькі разоў паваліўся, не ў змозе стрымаць ворага ці хаця б угнацца за ім. Жоўтыя боты пана цяпер былі жоўтымі толькі часткова, пераняўшы плябейскі колер глебы.

Нарэшце задыханы пан, змушаны круціцца ваўчком, паваліўся проста на тое месца, пад якое высакароднай асобе на цвёрдую лаву падкладаюць аксамітную падушачку. Тут жа дзесьці побач закукарэкаў певень, яму азваліся таварышы па ўсёй Лебе, быццам птушынае войска праводзіла пераклічку перад рашучай бойкай з усімі кухарамі свету.

— Тры! — пераможна выгукнуў Пранціш, на ўсялякі выпадак не здымаючы рукі з дзяржальна свайго Гіпацэнтаўра. Мала што зараз выкіне гэты шалёны!

Але пан Рысь устаў, крэхчучы, абцёр рукавом спацелы твар, падняў здрадлівую шаблю, сунуў яе за пояс і паматаў галавою, як чалавек, які толькі што прачнуўся ад начнога жаху і спрабуе хутчэй вярнуцца да свядомасці. Доктар стаяў, як нічога не было, ягоная шабля таксама месцілася за поясам, рукі скрыжаваныя на грудзях, аблічча спакойна-грэблівае.

— Трэба ж, ні кроплі крыві… Што ж гэта за бойка, у якой кроў не пралілася! — трохі пакрыўджана прамовіў пан Рысь, як малы, які ўпэўніўся, што алавяны жаўнерык сам не ходзіць.

— Васпан незадаволены? — халодна прагаварыў Лёднік. Рысь шумна ўздыхнуў.

— Дамова ёсць дамова, шляхціц слова стрымае, нават калі за гэта яму ў чыстцы пяты падсмажаць.

Павярнуўся да Пранціша, урачысты, як штандар.

— Пан Вырвіч, прыношу сваё шчырае выбачэнне. Не сумняюся, што вашамосць мае самых высакародных продкаў.

І зноў паглядзеў на доктара.

— І перад васпанам выбачаюся. Прызнаю, што пан умела валодае не толькі клісцірам, але і шабляй.

Махнуў рукой і аж застагнаў ад роспачы.

— А я слова даў, што з панам больш біцца не стану! А як жа я хацеў бы яшчэ выпрабаваць ваша майстэрства!

Лёднік паціснуў плячыма.

— Для гэтага не абавязкова сыходзіцца на двубоі. Я магу проста пафехтаваць з панам дзеля ўзаемнага трэнінгу.

Аблічча Рысі прасвятлела, вусы ваяўніча натапырыліся.

— Скарыстаюся літасцівай прапановай вашамосці!

— Толькі не зараз жа, — паспешліва прамовіў Лёднік. — Давайце пойдзем у дом — а то графіня Батыста зусім змерзла.

І праўда, Міхалішыўна выбегла з дому ў адной сукенцы, і цяпер абдымала сябе тонкімі рукамі, спрабуючы сагрэцца. Граф Батыста, зразумеўшы, што выглядае не надта галантна, падыйшоў да жонкі, накінуў на яе свой плашч, абняў за плечы і павёў у дом. А пан Рысь, падобна, прасякнуты самымі цёплымі пачуццямі да свайго нядаўняга праціўніка, запатрабаваў ад таго адзначыць шчаслівае сканчэнне бітвы. Рука пана, з якой выбівалі шаблю, была ўсё-ткі пашкоджаная, Лёднік паставіў дыягназ — расцягненне звязак, наклаў шчыльную павязку, і пан Рысь запэўніваў, што найлепшыя супернікі па двубоі — гэта дактары: сам параніць, сам вылечыць.

Напаіць доктара не ўдалося, ён абмяжоўваўся карысным для стрававання бураковым квасам, але затое пан Рысь, змораны практыкаваннямі, якія ўчыніў яму Лёднік, суцешыў сябе, як мог, і мальвазіяй, і медавухай, і ядлоўцавым лікворам крамбамбуляй, і ў ложак пана аднеслі слугі. А доктар нарыхтаваў адвары Шрэдэру і яшчэ з дапамогай Пранціша перадаў зелле Міхалішыўне. Батыста як бы выпадкова час ад часу пакідаў маладога драгуна са сваёй жонкай, ад чаго было і прыемна — чаму б лішні раз не патрымацца за белую ручку, і трохі непамысна — як шчупаку, які спазнаў, што спакусны кавалачак ежы, які сам просіцца ў пашчу, неаддзельны ад сталёвага кручка.

Мора шумела, як быццам незадаволеныя сваім лёсам вадзянікі і русалкі праводзілі сойм і ніяк не маглі прыйсці да адзінай думкі, як лаўчэй затапіць абрыдлую сушу халоднымі хвалямі. Белыя дзюны няўмольна і незаўважна набліжаліся да чалавечага жытла, ламаючы, як сухія травінкі, векавыя сосны.

РАЗДЗЕЛ СЁМЫ

ЯК ПРАНЦІШ ВЫРВІЧ ВІНА НЕ ПАКАШТАВАЎ

Пранціша пабудзіў штуршок у плячо. Над драгунам стаяла ў цьмяным святле раніцы, шэрай, які нябелены лён, Міхалішыўна, захутаная ў чырвоны аксамітны халат, расшыты чорнымі цмокамі.

— Пан Пранціш, карабель прыйшоў!

Дзяўчына шаптала ледзь чутна, але была не напалоханая, а напятая, як перад бойкай. З суседняга ложка прыўзняўся Лёднік.

— Здаецца, я нанач зачыняў дзверы…

Міхалішыўна моўчкі пакруціла ў пальцах шпільку — падобна, яна перастала баяцца злоснага доктара. Лёднік усміхнуўся.

— Ясна… Замкі для нас не перашкода. Дзе Батыста?

— Замкнуў мяне і пацягнуўся некуды са Шрэдэрам. Стары ісці не мог, дык двое слуг на насілках панеслі.

Вырвіч паглядзеў у вакно, дзе шэрае неба злівалася з морам і чарнелі на светлым пяску рыбацкія чаўны, быццам чыісьці самотныя сны. Ад прычалу, дзе стаяў карабель, да іх дома ішлі людзі… А вось і насілкі… Вяртаюцца галубочкі езуіцкія.

— Нам трэба паслухаць іх размову, — сурова сказаў Лёднік. Міхалішыўна на імгненне задумалася, потым матнула галавой, і яе чорныя валасы рассыпаліся па плячах — а пачцівая паненка абавязкова перацягнула б іх стужкай, мімаволі прыйшло ў галаву Пранціша.

— Пойдзем у мой пакой, там чутно і бачна ўсё, што робіцца ў зале, а яны звычайна там і перамаўляюцца. Толькі ціха…

Пранціш паспеў на хуткую руку зладзіць з вопраткі і футраў балваноў і сунуць пад коўдры, Лёднік пакруціў галавой, але не стаў высмейваць шкалярскія хітрыкі. Колькі разоў у Вільні, у доме з зялёнымі аканіцамі, прыходзячы будзіць студыёзуса Вырвіча, каб не спазніўся на заняткі, заспяваў вось такую імітацыю. Воўк кожны год ліняе, але нораву не мяняе.

У пакой актрысы слуцкага тэатра можна было прайсці толькі праз залу, дзе спыніўся Батыста — фактычна, апартаменты Раіны былі альбо гардэробнай, альбо катухом для прыслугі. Цеснавата і беднавата, з раскошы толькі маленькі срэбны збаночак для ўмывання, які глядзеўся зусім недарэчы побач з глінянай шчарбатай місай, як разбагацелы родзіч на хрэсьбінах у сваёй ушчэнт згалелай радні. Недарэчна выглядалі і клеткі са змеямі. Адна тварына, здаровая, зялёная, ляжала сабе, як п’яны млынар, а маленькая, чорная, якую Міхалішыўна звычайна насіла на шыі, злавесна соўгалася па сваёй турме, аж млосна рабілася ад ейных пруткіх рухаў.

Популярные книги

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Мажор. Дилогия.

Соколов Вячеслав Иванович
Фантастика:
боевая фантастика
8.05
рейтинг книги
Мажор. Дилогия.

Последняя Арена 8

Греков Сергей
8. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 8

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Менталист. Коронация. Том 1

Еслер Андрей
6. Выиграть у времени
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Менталист. Коронация. Том 1

Провинциал. Книга 5

Лопарев Игорь Викторович
5. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 5

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4