Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Шрифт:

Прысада з пажаўцелых таполяў, якія цягнулі да неба галлё, быццам спадзяваліся, што зараз адтуль зляціць для іх новае зялёнае лісцё, вяла да велічнага будынка — на два паверхі, з вежамі, з калонамі. Больш таго — у канцы бакавой прысады былі бачныя разваліны старажытнага замка — вядома, фальшывыя, рабіць якія каля свайго жытла было дужа модна. Гаспадыня ўсяго гэтага не збяднела, прытуліўшы бедную сваячку.

Совацца наўпрост да пані было няёмка — лепей найперш распытаць пра прытуленую сірату ў каго з прыслугі.

Перахоплены на ганку лёкай з пабітым воспай тварам, нібыта на ім Хут гарох малаціў, моўчкі выслухаў прыхадняў, мармытнуў «Пачакайце, вашамосці» і пашыбаваў у пакоі. Вырвіч і Лёднік, навязаўшы коней, пераміналіся на ганку між калонамі, не стромымі, а каржакаватымі, надзейна-нязграбнымі, якія трымалі на сабе балкон, што служыў зараз абаронай ад дажджу. Дзесьці ў доме зайгралі клавікорды — простая сумная мелодыя, якраз для восені.

Праз нейкі час лёкай вярнуўся, запатрабаваў, каб госці назваліся, і знік зноў. На гэты раз чаканне было карацейшым: дзверы расчыніліся, і слуга з нізкім паклонам запрасіў вельмішаноўных паноў Баўтрамея Лёдніка і Пранціша Вырвіча да пані Гартэнзіі Гадлеўскай.

У доме пахла чымсьці агідна-салодкім і ёлкім… Лёднік прынюхаўся і шапнуў Пранцішу:

— Пазнаеш, што за лекі?

Вырвіч паціснуў плячыма: навука лекарская даўно выпарылася з галавы, чаго Лёднік чапляецца — часам і Гамер дрэмле, аliquando dormitat Homerus.

— Ад лёгачных хваробаў…

Зараз жа і высветлілася, хто хворы. Пані Гадлеўская з Макавецкіх, невысокая, кругленькая, з разумнымі цёмнымі вачыма, адкінуўшыся ў мяккім фатэлі, накрытым дарагой цюленевай скурай, пацягвала з парцалянавага кубка маленькімі глыточкамі вохкі настой. На шчоках пані гарэў нездаровы румянак, хаця твар быў старанна напудраны. У куце дыміліся зёлкі ў металёвым прыстасаванні на ножках, што нагадвала японскую пагаду з падручніка па геаграфіі.

Але пані ніяк нельга было назваць кволай альбо недалужнай. Адразу відаць — не з тых, хто, захварэўшы, стогне, жаліцца ды з ложка не вылазіць. Апранутая ў багатую сукню з чорнага аксаміту з устаўкамі з галандскіх карункаў, на галаве — каптур, таксама з карункамі і жаўтлявымі атласнымі стужкамі, рукі ў пярсцёнках, пагляд цвёрды — у крыўду не дасць ні сябе, ні падданых. Хоць зараз парадны партрэт пішы.

— Вашыя мосці пыталіся пра Ганну Макавецкую? Навошта яна вам патрэбная?

Пранціш пакланіўся:

— Маю выканаць даручэнне, перадаць панне каштоўны падарунак ад яе былой гаспадыні, княжны Паланэі Багінскай.

І паказаў куфэрачак.

Пані Гадлеўская гнеўна падціснула вусны.

— Нам нічога не трэба ад Багінскіх! Адкупіцца ўздумала падшыванка Паланэя. Дзякуй Богу, у Ганулькі цяпер няма патрэбы ў чужых падачках! Можаце пакінуць гэта сабе, панове, якія б скарбы там ні хаваліся, альбо аддайце на кляштар. Дзякую за клопаты, але думаю, на гэтым місія вашых мосцяў завершаная.

Пані адвярнулася, што трэба было разумець як канец візіту. Пранціш разгублена трымаў куфэрак, раздумваючы, ці не паказаць ягонае змесціва — не можа быць, каб бляск дыяментаў не зрабіў уражання! Але тут пачуўся спакойны дзявочы галасок:

— Не праганяйце гэтых людзей, цётачка. Гэта мае старыя знаёмыя.

У пакой зайшла Ганна Макавецкая. Але зусім не такая, якой чакаў яе ўбачыць Пранціш. Апранутая, як магнатка, на шыі і ў вушах дыяменты не драбнейшыя, чым у куфэрку Багінскай. Постаць ганарыстая, цёмныя вялікія вочы не патупленыя… Хаця ўсё гэтак жа рахманыя.

Ганулька падыйшла да старой, пацалавала ў шчаку — пані ласкава паглядзела на дзяўчыну.

— Я ж распавядала вам пра пана Пранціша Вырвіча, цётачка, — сказала Ганулька. — А гэта — доктар Баўтрамей Лёднік, вялікі вучоны, папрасіце, каб ён вас агледзеў. А раптам дапаможа…

Пані падазрона зіркнула на драгуна, не менш падазрона на лекара:

— Добра, дачушка. Калі ты за іх просіш, няхай застаюцца, павячэраюць з намі…

Лёднік ступіў наперад:

— Перапрашаем пані, але, на жаль, доўга затрымлівацца не можам — да ночы павіны з’ехаць. Таму хацеў бы прапанаваць свае паслугі, не адкладаючы. Я — прафесар Віленскай акадэміі, дыпламаваны доктар, лячыў многіх вядомых асобаў.

— І вялікага гетмана таксама! — уставіў Пранціш, які зразумеў, што Лёднік хоча даць маладому сябру магчымасць застацца сам-насам з паненкай.

Гартэнзія Гадлеўская сумна паківала галавой.

— Наўрад мне дапаможа нават самы лепшы доктар. Усё ў волі Божай. У мяне адно пытанне: чаму паны так доўга чакалі, каб знайсці Ганульку? Беднаму дзіцяці давялося прайсці праз страшныя выпрабаванні, і нікому не было да яе справы.

Госці апусцілі вочы, Пранціш горка ўздыхнуў:

— Паверце, каб мы толькі ведалі, што паненка Макавецкая ў бядзе, неадкладна кінуліся б на выручку! Да нас толькі нядаўна дайшоў ліст ад князёўны Багінскай з просьбай даведацца пра лёс яе камерысткі і перадаць ёй на пасаг каштоўнасці…

Пранціш адчыніў куфэрак, прадэманстраваўшы, як пабліскваюць маністы і бранзалеты, быццам раса на лузе сонечным ранкам. Але Ганулька засталася абыякавай, а пані Гадлеўская раззлавалася зноў, аж заперхала, і лёкай адразу ж паднёс ёй сінюю бутэлечку з нюхацельнай соллю. Пані некалькі разоў уцягнула вохкі пах лекаў.

— Яшчэ раз гавару — Ганульцы падачкі не патрэбныя! Бог паслаў мне ў маёй самотнай старасці анёла — я ўдачарыла Ганну, і ўсё, што вы навокал бачыце, і яшчэ пяць вёсак, і дзве мануфактуры, і лес, і шмат чаго іншага будзе належаць ёй. Не давядзецца беднаму дзіцяці больш ніколі пакутваць з-за распусных гаспадароў. Яна цяпер — адна з самых зайздросных нявестаў у Кароне, і я паклапачуся пра яе будучыню і не дам скрыўдзіць нікому.

— Цётачка, пан Вырвіч мяне не скрыўдзіць, — прагаварыла Макавецкая, пачырванеўшы. І Гадлеўская, сурова зірнуўшы на Пранціша, дазволіла доктару праводзіць сябе ў спальны пакой дзеля кансультацыі.

Пранціш не ведаў, як паводзіцца ў новых варунках, але Ганна сама падыйшла да яго, нясмела ўсміхнулася.

— А я вось усё думала, як адбудзецца наша сустрэча. Я ж мала што ведаю… З размоў паны Паланэі толькі і пачула, што вы і пан Баўтрамей выпраўляецеся далёка за мора, у небяспечную вандроўку, і панна хоча ехаць з вамі. А куды, навошта — не гаварыла.

Популярные книги

Светлая ведьма для Темного ректора

Дари Адриана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Провинциал. Книга 4

Лопарев Игорь Викторович
4. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 4

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Баоларг

Кораблев Родион
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Баоларг

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Поступь Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Поступь Империи

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Предатель. Ты не знаешь о сыне

Безрукова Елена
3. Я тебя присвою
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Предатель. Ты не знаешь о сыне

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2