Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Шрифт:

Шрэдэр нічым не выявіў незадавальнення, што доктар не спяшаецца хлябтаць віно.

— Вы дасведчаны чалавек, доктар. Значыць, здагадаліся, што маем справу з каронай святога Альфрэда.

— Той, у якой каранаваўся Эдуард Спаведнік? — удакладніў доктар нудным голасам. — І, выбачайце, якім жа цудам трапіла такая рэліквія ў Менск?

Батыста, які сядзеў як на распаленых вуголлях, злосна ашчэрыўся.

— А цуд не мае патрэбы ў тлумачэннях, васпан.

Шрэдэр усміхнуўся.

— Ну чаму не? Промысел Божы існуе, аднак інструменты выбірае падчас самыя дзіўныя. Праз трыццаць гадоў пасля рэвалюцыі Кромвеля ў Ангельшчыну прыехаў стольнік жамойцкі Тэадор Білевіч, той, які дапамог каранацыі Яна Сабескага і па ягоным даручэннні катаўся па ўсёй Еўропе, шукаючы саюзнікаў для супрацьстаяння шведам. Магчыма, вы нават чыталі ягоны «Дзённік, пісаны ў Англіі пра тое, як там вандравалася і жылося».

— Дзённіка не чытаў, — прамовіў Баўтрамей, — а вось працу «Трайная філасофія, рацыянальная, натуральная і маральная», пісаную ў нашай жа Віленскай акадэміі гэтым панам, чытаў. І пан Вырвіч мусіў вывучаць яе на занятках…

Лёднік кінуў строгі позірк на Пранціша. Але той зрабіў выгляд, што заўважыў нешта цікавае на столі, хаця акрамя сучкоў ды куродыму ад свечак на ёй нічога не было, гэтак жа, як у галаве студыёзуса Вырвіча не затрымалася праца шаноўнага стольніка жамойцкага…

Шрэдэр паблажліва кіўнуў і працягваў аповед.

— У Лондане пан Білевіч асаблівую ўвагу аддаваў наведванню каралеўскіх скарбніцаў — упадабаў смарагд з галубінае яйка, які ўпрыгожваў каралеўскую карону, скіпетр з аметыстам велічынёй з грэцкі арэх, купель з чыстага золата… А яшчэ хадзіў у каралеўскі звярынец, дзіваваўся на слана, які хобатам вырабляў штукі з мушкетам, на барана з чырвонай поўсцю, марскога ката, які паліў тытунь. Але было тое, што шаноўны Білевіч у дзённік не запісваў. А менавіта свае вандроўкі па ігорных клубах, да чаго пан таксама меў вялікую схільнасць. Вось там аднойчы наш зямляк і выйграў у нейкага разбойніка дзіўны кавалак золата. Як запэўніваў яго шалбер — з каралеўскай скарбніцы. Пан Тэадор асаблівай увагі набытаму не надаў, кінуў сабе ў куфар… І праваляўся б той прадмет у куфры, пакуль хтось са спадчыннікаў не пусціў бы яго на пераплаўку, каб не адзін сябар пана Тэадора па акадэміі, які прысвяціў сябе служэнню Богу і ўвайшоў у Ордэн Ісуса. Той і пазнаў арнамент на залатым пасе, бо такі быў намаляваны на кароне святога Альфрэда з хронікі Роберта Глочэсцерскага. Рэліквія адметная! Апошні раз яе адзявала Ганна Балейн, адна з жонак караля Генрыха Восьмага…

— Якой адсяклі галаву за здраду… — удакладніў занудлівы прафесар. — А ў скрутак, пазбаўлены камянёў, яе ператварылі жаўнеры Кромвеля, так?

— Дакладна так, — згадзіўся Шрэдэр. — На шчасце, нехта з іх аказаўся дастаткова сквапным, каб прыўлашчыць святую рэч, з якой павінны былі, як з іншых каронаў, нешта выплавіць.

— І цяпер святая карона дастанецца ягонай мосці князю Радзівілу, які мусіць стаць нашым наступным каралём? — падрахункаваў Пранціш.

— Усё ў волі Божай! — пабожна вымавіў Шрэдэр і пацягнуўся за келіхам, каб нарэшце ўзняць тост. Але Лёднік з поснай фізіяноміяй заявіў:

— Не хачу пакуль паганіць віном вусны, бо мару, каб яны дакрануліся да кароны святога Альфрэда і Эдуарда Спаведніка, першых хрысціянаў Брытаніі, якіх павінны шанаваць вернікі ўсіх хрысціянскіх канфесій.

— І мне таксама хочацца такога гонару, пан Шрэдэр! Як жа не скарыстацца магчымасцю дакрануцца да святыні! — ялейным голасам падтрымаў Баўтрамея ўвішны драгун, які зразумеў ягоную гульню. Зараз павінна высветліцца прапажа кароны, а сутыкнуць ілбамі ворагаў — самы лепшы шанец выратавацца самому…

Батыста ледзь не скрышыў зубы. Шрэдэр пастараўся схаваць незадаволенасць і павярнуўся да дзвярэй, ля якіх чакаў здаравучы слуга з бледным абыякавым абліччам…

Але маг ускочыў, быццам сапраўды з гарачых вуголляў:

— Я сам перахоўваў святыню, таму хутчэй яе знайду.

І рушыў да дзвярэй… І калі праходзіў за спінай пана Шрэдэра, зрабіў рэзкі, такі хуткі, што вока ледзь усочыць, рух рукой, як тады, калі гасіў на адлегласці свечку.

З усіх прысутных у зале штукарства Батысты заўважыў толькі Пранціш, бо сядзеў на рагу стала, праваруч ад Шрэдэра… Удар на адлегласці, які не толькі гасіць агонь, але пашкоджвае ўнутраныя органы.

Стары, не паспеў граф выйсці за дзверы, схапіўся за сэрца і пачаў асядаць на падлогу. Яго падхапіў слуга. Той, вядома, нават не западозрыў, што да хваробы пана мог быць датычны граф, які, не прыпыняючыся, прайшоў ад хворага далей, чым дастане рука, нават узброеная кінжалам. А вось Шрэдэр напэўна нешта зразумеў, бо кінуў на Батысту, які схіліўся над ім з клапатлівым выглядам, ненавісны позірк. Аднак гаварыць ужо не асабліва мог, толькі хрыпеў.

Лёднік, які таксама штось западозрыў, расшпіліў камзол старога, агледзеў грудзі, спіну — ніякіх слядоў…

— Прынясіце маю валізку з лекамі! І збярыце ўсе бутэлечкі са стала ў маім пакоі… — крыкнуў ён, і слуга пакрочыў у другое крыло будынка… Да прыступаў хворага ўсе звыклі, і вэрхалу ўзнімаць ніхто не збіраўся. А Батыста хуценька выцягнуў з-за пазухі старога канверт і кінуў у печку.

Граф стаяў, абапершыся абедзьвума рукамі аб цёплую зеленкаватую кафлю, нібыта назіраў праз цэглу, як у вантробах печкі агонь круціць у чырвоных пальцах паперу, і тая рассыпаецца на попел, і ў паставе мага адчувалася такая палёгка, як бы скінуў цяжар, што мусіў валачы на сабе доўгія мілі. А Пранціш між тым адчуў, што Шрэдэр укладае ў ягоную руку нейкую скамечаную паперку. Пальцы старога былі халодныя і вільготныя… Амаль нежывыя. Але вочы разумныя, хворы патрабавальна глядзеў на Вырвіча, і калі той забраў і схаваў у кішэню ўкладзеную у ягоную руку паперу, ухвальна прымружыўся.

Міхалішыўна трымала галаву паміраючага на каленях… Ёй і давялося закрыць яму вочы. Батыста стаяў, як смуткуючы святы… І Лёднік, упэўніўшыся, што ягонае майстэрства ўжо бескарыснае, ірвануўся да мага, схапіў таго за грудкі і заціснуў у кут за печкай.

— А ну кажы, паскуднік, дзе пан Рысь будзе зачытваць ліст Радзівіла! А то зараз усім скажу, што ты забіў старога і скраў карону!

Маг паспрабаваў вырвацца, але погляд Лёдніка як прыбіў яго да сцяны.

— Вам ніхто не паверыць, доктар! Хутчэй мне ўдасца ўсё зваліць на вас. Таму што ў людзей, якія прыплылі на караблі, загад — вас забіць! Гэта Шрэдэр угаварыў усыпіць вас з маладым панам ды забраць з сабою. А цяпер — вы нябожчыкі! Нават калі загубіце мяне — вам не ўратавацца!

Па калідоры нехта бег, відаць, вяртаўся слуга з валізай. Лёднік сціснуў горла мага мацней:

— Кажы, дзе будзе сход, і мы з Вырвічам зараз жа з’едзем!

Батыста быў баязлівец, але не дурань. Ён крыва пасміхнуўся і прамовіў:

— У Віленскай акадэміі, вядома. У нядзелю, пасля ўрачыстай службы.

Пранцысь аж застагнаў. Можна было і самім дадумацца! Дзе больш зручнае месца? Моладзь з усёй Рэчы Паспалітай, уся патрыятычна выхаваная…

— Мы яшчэ пабачымся, пан Батыста! — пагрозна сказаў Лёднік. — І барані вас Божа спаганяць злосць на ні ў чым не вінаватай кабеце.

Популярные книги

Игра со смертью 2

Семенов Павел
7. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Игра со смертью 2

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Хозяйка брачного агентства или Попаданка в поисках любви

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка брачного агентства или Попаданка в поисках любви

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

Лорд Системы 14

Токсик Саша
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора