Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Шрифт:

На змену радасці ад выратавання, такога малаверагоднага, зноў прыходзіў цяжар чакання і невядомасці. Яны ў чарговы раз апынуліся вязнямі, на гэты раз у Багінскіх. Каб не жорсткі рытм заняткаў — ад матэматыкі да фехтавання — Пранцысь бы знудзіўся, як непрыгожая дзеўка, якую ніхто за ўвесь баль не запрасіў на танец. Ясна, што князь Міхал вырашыў перачакаць, пакуль пра страчаную полацкую таямніцу забудуцца Радзівілы і Сапегі. Але ж у Полацк ехаць змусіць. Панна Саламея па-ранейшаму захоўвала маўчанне наконт спадчыны бацькі, так што не было зразумелым, наколькі небяспечна і рэальна здабыць рэліквію,

і як з ёй найлепей абысціся.

Палачане ўвесь час пад’южвалі адзін аднаго, размовы ў іх былі цікавыя і рэзкія, частку іх вучоных бяседаў Пранцысь увогуле не разумеў, але за словамі вымалёўвалася такая еднасць душаў, што завідкі бралі. Часам доктар і Сільфіда змаўкалі, і здавалася, што ў гэты час яны і вядуць самыя важныя размовы праз погляды, жэсты, стук сэрца і дыханне.

А вось амурныя справы самога Пранцыся патрабавалі рашучых дзеянняў. Асабліва крыўдна было ведаць, што ў гэтым жа будынку поўна прыгожых самотных дзяўчат, а яму ад гэтага ніякай карысці. Часам да шкаляра даляталі малітоўныя спевы, з вакна ён мог бачыць постаці ў шэрых базыльянскіх сукнях. Магчыма, сярод іх ёсць тая, якую аддалі жорсткія сваякі ў кляштар гвалтам, і яна марыць адсюль збегчы, альбо хаця б не супраць перакінуцца слаўцом з гожым юнаком. Але да мнішак не было дабрацца аніяк, у гэтую частку кляштара яны не заходзілі, а старая Дамініка, што прыносіла ежу, не лічылася.

Вядома, асноўнае месца ў мроях займала Паланэя Багінская, якая ў сваім паслушніцкім строі больш не здавалася такой недаступнай. Чаму б не выманіць паненку Паланэю для размовы ў які ціхі і бязлюдны куток кляштара, ну хоць на гарышча? Скарыстацца тым, што ваевадзянка, сасланая да цёткі дзеля адбыцця нейкай епітыміі, тут сумуе, і ў адсутнасці баляў і кавалераў можа задаволіцца і гаворкамі з блакітнавокім шкаляром. Цікава, што ж яна такога натварыла, што брат адправіў яе сюды? Хаця такая што заўгодна ўчыніць можа…

Яны з Багінскай сядзелі ля круглага вакенца і глядзелі на Менск, які патанаў у вечаровым змроку, як магутны карабель з белымі ветразямі храмаў і каржакаватай мачтай ратушы. Паланэйка прыладзілася проста ў ваконнай нішы, з-пад шэрага крыса манаскай сукенкі паказвалася яе ножка ў цалкам свецкім, вышытым зялёнымі каменьчыкамі чаравічку на высокім выгнутым абцасіку. Пранцысь прыстроіўся ніжэй, ля ног сваёй чароўнай дамы, і млеў ад шчасця і гонару: ён, сын шарачка Вырвіча з Падняводдзя, які пасвіў каровы ды ўласнаручна раскідваў на полі гной, сядзіць сам-насам з Паланэяй Багінскай, што гайдалася ў залатой калысцы і ела з дыяментавых талерак! Шкаляр толькі што закончыў квяцісты расповед пра свае подзвігі ў страшным Слуцкім замку, выратаванне Сільфіды, уцёкі ў жалезнай чарапасе, атрымаў сваю долю зацікаўленых усмешак і цяпер спадзяваўся на нешта большае, чым дукаты.

Дзесьці далёка, на Кальварыйскіх могілках загарэліся агеньчыкі на магілах, нагадваючы, што мінаюць Дзяды. У Траецкім мігцела свечка ў вакенцы нядаўна адчыненай аптэкі Шэйбы — вось Лёднік бы там параскашаваўся, сярод зелляў. Цьмяна свяціліся вокны храмаў. Нават Жоўтай царквы, якая пасля пажару зусім заняпала, у пачарнелых сценах засталося ўсяго некалькі мнішак. Але Пранцысю раптам захацелася апынуцца ў тым напаўзруйнаваным храме, ля

кволага агеньчыка, запаленага ў імя Гасподне…

— А чаму ты не перайшоў ва ўніяцтва? — амаль абыякава папыталася Паланэя, у якой так міла з-пад шэрай хусткі паслушніцы выбіваліся неслухмяныя пасмачкі валасоў — як лёгкі дымок.

— Бацька кажа, нядобра адмаўляцца ад таго, што дзяды бераглі, — памаўчаўшы, ціха адказаў Пранцысь, зусім не жадаючы нарвацца на багаслоўскія спрэчкі пра перавагу той ці іншай веры. Не пераказваць жа расповеды бацькі, як палачане садралі з гарадской брамы уніяцкія абразы, і войт скардзіўся каралю, што яны «ілжат, дэспектуюць, дзяруць, топчуць, насмейваючыся», і тым абразам «насы вышарпваюць», а потым у праваслаўных паадбіралі храмы.

— Дзяды лічылі, што мыцца шкодна, — насмешна прамовіла Паланэйка. — А твой доктар нам з цёткай цэлую лекцыю прачытаў пра «гігіену чыстага цела».

— Ён можа… лекцыю… — сярдзіта прамовіў Пранцысь — і тут нельга абысціся без Лёдніка! Затое добра, што тэму памянялі, і можна ўзяць галантную ноту. — Я ўпэўнены, што асабліва пекныя паненкі маюць прыродную чысціню і надзвычай прыемны водар, як кветкі. Вось скура ваша, мая панна, пахне найлепшымі ружамі… —Пранціш насмеліўся схіліцца да ручкі паненкі. Паланэйка міла зморшчыла носік і ручку сціпла прыбрала.

— Пан, напэўна, забыўся, што нават ружы растуць на зямлі, якая насычаная зусім не пекнымі водарамі. Трэба заўсёды памятаць, што мы з зямлі выйшлі і ў зямлю сыдзем.

Багінская відавочна паўтарала павучанні цёткі, і яшчэ ўздыхнула пры гэтым удавана скрушна.

— Няўжо паненка ў манашкі збіраецца? — галантна здзівіўся Вырвіч. Паланэйка засмяялася, зубкі яе, белыя, акуратныя, чамусьці здаваліся вострымі, як у драпежнага звярка.

— Спадзяюся, гэтая доля мяне праміне. Ды я ўжо і прасватаная.

— За каго? — трохі нацягнута папытаўся Вырвіч, хаця ясней поўні было, што шарачок у якасці жаніха для сястры магната і прэтэндэнта на карону падыходзіў не больш, чым драбіны да калыскі, і любая праява рэўнасці тут недарэчная.

— За Адама Чартарыйскага, падчашага, — легкадумна адказала Паланэйка.

— Ён жа… стары, — буркатнуў Пранціш.

— Ну і што? — какетліва паціснула плечыкамі паненка, як быццам яны былі дэкальтаваныя, а не хаваліся пад шчыльнай тканінай паслушніцкай сукенкі.—У яго тры мястэчкі, дзесяць маёнткаў, душ, мабыць, сотня тысяч. А суцешыць сэрца я знайду з кім!

— Як бы я хацеў суцешыць сэрца паненкі — хоць цяпер… — па ўсіх правілах куртуазнасці прагаварыў Пранцысь, але сустрэў халодны насмешны позірк.

— Можа быць, калі пан Вырвіч пачне з’яўляцца пры двары… На балях…

Пранціш пачырванеў, нешта балюча заварушылася пад сэрцам, як быццам ён зноў пачуў выгукі на калідорах езуіцкага калегіюму: «Гнаявік! Гнаявік!». Так не павінна больш быць! Ён перарос гэтае вартае жалю становішча.

— Але ж гэты каралеўскі двор можа быць вашым, мая панна! Калі я, рызыкуючы ахвярна жыццём сваім і не шкадуючы крыві сваёй, прынясу ягонае княскае мосці, пану Міхалу Багінскаму, рамфею, дзіду святога Маўрыкія, рэліквію, якая надае мудрасці і вялікасці, і ён стане каралём… Можа быць, пры вашым двары знойдзецца месца і для мяне?

Поделиться:
Популярные книги

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Вечная Война. Книга V

Винокуров Юрий
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Студент

Гуров Валерий Александрович
1. Студент
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Студент

Наизнанку

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наизнанку

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16