Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры студыёзуса Вырвіча
Шрифт:

— З чаго вы ўзялі, што мы будзем на вас працаваць? — не вытрымаў Пранціш, якому адзін з наймітаў генерала парэзаў рукаў навюткай світкі.

— А куды вы падзенецеся? — абаяльна ўсміхнуўся пасол. — Самі падумайце — часы цярпімасці тут заканчваюцца, вас, пан Лёднік, не пакінуць у сценах акадэміі, якая кантралюецца езуітамі… Свята-Духаў кляштар, куды вы ходзіце, і шпіталь пры ім хутка зачыняць… Як і іншыя праваслаўныя храмы. А схізматыкаў пачнуць трактаваць, як здрайцаў, ворагаў…У краіне ёсць людзі, якія не хочуць падобнага дапускаць, і, думаю, сумленне прымусіць вас да іх далучыцца. У вас ёсць і асабістыя магутныя ворагі, да таго ж вы зноў аказаліся пасвечанымі ў дужа небяспечную таямніцу… Ну і акрамя іншага — я ведаю вашу маленькую слабасць, пан Лёднік… — Рапнін паставіў кубак на

стол і пабарабаніў пальцамі па сталешніцы з чорнага дрэва, адбіваючы такт мазуркі. — Вы не можаце ўтрымацца перад магчымасцю займець новыя ўнікальныя веды. Тым болей, калі гэта будзе аплочана, і абгрунтавана высакароднай мэтай…

— І што вы хочаце мне даручыць, ваша міласць? — Лёднік па-ранейшаму быў дасканала спакойны, але ад ягонай усмешкі цягнула холадам, як ад ледзяной гары.

— Ну, скажам, праехацца ў ваколіцы Лондана — вы ж там бывалі, ці не так, маеце карысныя знаёмствы? І пашукаць там адну рэч. Вы ведаеце, пра што я кажу. Вы бачылі малюнак, выкананы адным прыгожым аўтаматам. На ім адлюстраваны складзены з каменных глыжоў будынак, з надпісам над уваходам «Victoria ferrum luce». І вы здагадаліся пра спадчыну таямнічага доктара Дзі.

Лёднік кінуў знішчальны позірк на балбатлівага не ў пару студыёзуса, той пачырванеў. Значыць, пан Міхал Багінскі быў не менш балбатлівы за студыёзуса і ўсе, што выведала для яго сястра, пераказаў расейскаму сябруку.

— Вы дзейнічаеце ў інтарэсах ягонае мосці князя Багінскага альбо ў інтарэсах яе вялікасці імператрыцы, ваша светласць? — з заўважнай з’едлівасцю удакладніў прафесар.

— Якая вам розніца, шаноўны доктар? — адказаў князь не менш з’едліва. — Вы, прабачце за параўнанне, трэска, якая трапіла ў моцную плынь, хоць, можа, і лічыце сябе магутным караблём.

Лёднік не звярнуў увагу на крыўдныя словы.

— У любым выпадку, павінен папярэдзіць, што многія дзівосы, звязаныя з імем доктара Дзі, не болей чым міф.

— Шалберства, мой дружа! Чыстай вады шалберства! — весела пагадзіўся Рапнін. — Усе гэтыя люстэркі, у якіх паказваецца будучыня, чароўныя крышталі, мова анёлаў — толькі сродак садраць грошы з даверлівых дурняў і зрабіць кар’еру пры двары. «Чароўная зброя», калі не знаходзіцца ў руках фокусніка, будзе зусім бескарыснай, падобна люстэрку, што захоўваецца ў графа Пітэрбора. Так, я трымаў у руках тое люстэрка — запэўніваю, што гэта просты кавалак вугля.

— Тады навошта вам здабываць артэфакты, ваша светласць, калі яны ўсяго толькі інструментарый фокусніка? — слушна папытаўся Пранціш, які з усяе сілы намагаўся пераймаць сухавата-насмешны свецкі тон суразмоўцаў.

Рапнін фыркнуў, як кот, які выпацкаў нос у смятане.

— Маюць сілу не рэчы, а вера ў гэтую сілу. Давайце я раскажу вам адну казку, мае сябры… — князь адкінуўся на спінку крэсла, хітра прыжмурыў вочы. Дзесьці на двары нарэшце сціх Піфагор, нібыта і ён захацеў паслухаць.

— Адзін вялікі вяльможа, улада якога была не меншай, а можа, і болей за каралеўскую, наведаў кракаўскі кляштар… — мяккім голасам пачаў князь. — Прынялі там вяльможу лепей, чым караля. Паказалі і ўсе рэліквіі кляштарнай скарбніцы. Сярод іх нават таемны экспанат, да якога не дапускалі нікога, бо лічылася, што з ім звязаная нейкая д’ябальшчына. Гэта былі рыцарскія латы — цяжкія, сталёвыя… І разрэзаныя дакладна напалам, як кавалак масла нажом — пачынаючы ад шышака шалому. Зрэз раўнюткі, і аплаўлены, як ад высокай тэмпературы. Вяльможа дужа зацікавіўся, дзе б здабыць такі меч, які здольны лёгка разразаць загартаваную сталь. І высветлілася, што гэта зроблена зусім і не мячом — у нашым звычайным разуменні… А дзвесце год таму прыехаў у Кракаў ангелец, вучоны доктар, вальнадумец і алхімік, які нейкі час хаваўся ў Польшчы ад непрыемнасцяў. Той ангелец быў выбітным вучоным, і нават даваў каралю Жыгімонту ўрокі матэматыкі… А яшчэ любіў уражваць публіку рознымі фокусамі, якія паказваў з дапамогай люстэрак. Прывідаў выклікаў, змушаў прадметы знікнуць… А аднойчы заявіў, што анёлы падказалі яму, як зрабіць вогненны меч. Доктар зладзіў з некалькіх люстэрак рознай формы і драўляных шчытоў адмысловую вялізную скрыню, змясціў туды рыцарскі рыштунак. Скіраваў сонечны прамень у спецыяльную адтуліну, і… раз! — са скрынкі дасталі разрэзаныя напалам латы. Публіка вохкае, доктар ганарыста абвяшчае, што калі яму дадуць магчымасць і грошы, ён зладзіць такую зброю, што варожае войска зрэжа, як касою… Але заміж захопленых воклічаў і кучы золата сустрэўся з абвінавачваннямі ў вядзьмарстве. Сабраў свае манаткі, люстэркі і з’ехаў назад у Ангельшчыну. На развітанне, аднак, паабяцаў, што надыдзе час, калі ягонае вынаходніцтва ацэняць, а дзеля гэтага ён схавае яго ў надзейным месцы і абавязкова перадасць ворагам польскага караля.

— Чаму вы думаеце, ваша светласць, што той доктар насамрэч не вынайшаў цудадзейнай зброі? — пацікавіўся Лёднік. — Калі быў эмпірычны доказ — рассечаная сталь…

— Вы лепей за мяне ведаеце, пан прафесар, як можна загадзя распалавініць латы, і як з дапамогай сістэмы люстраў падмяніць імі цэлыя, — прамовіў князь. — Бо акрамя гэтых латаў — чаму ні на чым не выпрабаваны вогненны меч? Чаму не ўпалі ўсе ніцма перад яго ўладальнікам? Але наш сучаснік, вяльможа, з якога пачалася казка, гэтымі пытаннямі не пераймаўся, а проста захацеў атрымаць чароўную зброю. Золата давядзе і да пакінутага Эдэму. Вось толькі ўваход туды не купіш. Вяльможу даклалі, што ёсць запавет стваральніка анёльскага мяча. Але доктар нічога не ўчыняў проста і па-людску. Ён зрабіў ляльку, якая ўмела маляваць. І перад смерцю наладзіў яе так, каб малявала месца, дзе спачывае ягонае вынаходніцтва. Ляльку замест дакумента завяшчаў шведскаму каралю. Але кароль ад д’ябальскага падарунка адмовіўся, і тады ляльку спалілі. Застаўся толькі механізм, які, як цудоўны экспанат, паказвалі ў шатландскім замку. Наш вяльможа не пашкадаваў грошай, механізм выкупіў і замовіў, каб яго аднавілі ў Швейцарыі. Вось толькі пабачыць плён свае працы не паспеў — памёр…

— Дык вялікі гетман жа паспеў атрымаць аўтамат! — удакладніў Пранціш.

Рапнін пастукаў пальцамі па сваёй табакерцы.

— А хто сказаў вам, вашамосць, што герой майго аповеду — вялікі гетман Міхал Казімір Рыбанька? Насамрэч я гаварыў пра ягонага брата, Гераніма Радзівіла.

Лёднік і Пранціш спахмурнелі, а Саламея захінула твар тонкімі рукамі: у слуцкім замку Гераніма Жорсткага ім усім давялося перажыць нямала… Зняволеная ў вежы Саламея мусіла ўдаваць з сябе па загадзе князя Сільфіду. Лёднік і Пранціш, якія адправіліся выручаць яе, самі сталіся вязнямі сутарэнняў…

— Значыць, ягоная мосць Міхал Казімір Рыбанька выкупіў замоўлены братам аўтамат… — прамармытаў доктар. — Але, як я назіраў, ён вельмі не любіў усялякіх вядзьмарскіх штуковін… Відаць, і не хацеў, каб хтосьці скарыстаўся з падазронай зброі. Асабліва сын… А можа, проста значэння гэтай штуковіне не надаваў — вось і адпісаў мне.

Пранціш злосна фыркнуў, зазначыўшы ў думках, што ў атачэнні ягонае мосці пана Караля Радзівіла той-сёй, адкак, дужа жадае таямніцу скарыстаць.

— Дык вы не патлумачылі, вашамосць, навошта нам ехаць за нейкім шалберскім прыстасаваннем, ад якога ніякага толку?

Рапнін разглядаў свае пярсцёнкі, як быццам першы раз іх бачыў.

— Паўтараю: маюць сілу не рэчы, а вера ў іхнюю сілу. Пакуль шаноўны князь Міхал Багінскі будзе чакаць, калі яму даставяць з-за мора-акіяна, з вострава Буяна цудадзейную зброю, з якой ён пераможа ўсіх і стане каралём і мужам імператрыцы, ён будзе граць сабе на кларнеце, маляваць нацюрморты з персікамі і ўдасканальваць тэатральныя машыны. І гэта найлепей для нашай сітуацыі. Дарогу вам аплоцяць, сябры мае.

— Дарогу куды, яснавяльможны князь? — не вытрымаў прафесар. — Мы не ўстанавілі месца знаходжання пячоры!

Госць паблажліва ўсміхнуўся.

— Знойдзеце вы што, ці не знойдзеце, ведаеце дакладна, куды ехаць, альбо не — на аплаце гэта не адаб’ецца. Галоўнае, той чалавек, якога пан Багінскі з вамі пашле, не павінен сумнявацца ў важкасці даручэння і дакладнасці вашых звестак і будзе рэгулярна паведамляць пра напружаныя пошукі свайму сюзерэну.

Вось яно што, нехта ад Багінскіх… Адразу ўспомніўся белавалосы гігант Герман Ватман, целаахоўнік князя Міхала Багінскага, які некалькі разоў выратоўваў жыцці былога алхіміка і ягонага маладога гаспадара, і некалькі разоў спрабаваў іх забіць — у залежнасці ад атрыманых загадаў.

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому! Том VII

Панарин Антон
7. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VII

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Проклятый Лекарь. Род II

Скабер Артемий
2. Каратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род II

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Лорд Системы 3

Токсик Саша
3. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 3

Совок 11

Агарев Вадим
11. Совок
Фантастика:
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Совок 11

Аномалия

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Аномалия

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX