Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры студыёзуса Вырвіча
Шрифт:

Агалінскі страшна зарагатаў, і Пранціш на ўсялякі выпадак прысунуўся бліжэй са сваёй шабляй.

— Я гатовы расплаціцца з панам, як ён пажадае… — глуха прамовіў прафесар, апусціўшы галаву. — Толькі няхай з-за таго жахлівага, што адбылося, не пакутуе дзіця. Хлопчык ні ў чым не вінаваты. Ці варта распавядаць грамадзе пра ягонае паходжанне і пляміць памяць пані Агалінскай і вашага брата?

— У гэтым з табой пагаджуся, паскуднік, — прагаварыў госць. — Ганьба майго брата павінна застацца таямніцай. Але я, як апякун сваіх пляменнікаў, паклапачуся, каб твой вырадак адгэтуль жыў у месцы, якое больш адпавядае ягонаму паходжанню.

Вусны Лёдніка задрыжэлі, але голас быў роўны.

— Можаце зрабіць са мной усё, што заўгодна, толькі не спаганяйце гнеў на дзіцяці.

— Значыць,

ты пагаджаешся, каб я цябе забіў абраным мною спосабам? — вясёла-ненавісна перапытаў пан Гервасій.

— Так, ваша мосць, — холадна адказаў прафесар. — Як і калі вам зручна.

Тут Вырвіч не вытрымаў.

— Ваша мосць пан Агалінскі, вы маеце права на сатысфакцыю, і ніхто вам у гэтым не запярэчыць, але пан Лёднік — шляхціц, і вы павінны выклікаць яго на двубой. Свае абразы шляхцічы вырашаюць з дапамогай шаблі!

Агалінскі зірнуў на Пранціша, як сабака на высеўкі.

— А ты хто?

— Прантасій Вырвіч з Падняводдзя, гербу Гіпацэнтаўр! Нашчадак Палямона! — з выклікам адказаў Пранціш. Госць ветліва пакланіўся.

— У больш прыемных абставінах сказаў бы, што рады пазнаёміцца з панам. Але цяпер прыемнасцяў быць не можа. Паскуднік Баўтрамей павінен адказаць за сваё страшнае злачынства. Біцца з ім? — альбанчык фыркнуў. — Каб я скрыжаваў дзядоўскую шаблю з шабляй у руках халопа, слугі майго брата? Нізавошта! Але акрамя ягонае пакутлівай смерці, іншай расплаты я не прыму. А я яшчэ шкадаваў яго ў свой час! Перад братам заступаўся — вучоны чалавек, нельга яго мучыць… Ну чаму мой брат не згнаіў цябе на ланцугу ў скляпенні! — госць са свістам уцягнуў паветра скрозь зубы, спрабуючы супакоіцца. Пранціш не мог зразумець, чаму пан Гервасій сябе так стрымлівае — бо відаць жа, што ў гарачай вадзе купаны, ды гнеў скрозь вушы выліваецца. Але ў пана відавочна меўся нейкі план.

— Адзінае, што ты, Баўтрамей, яшчэ можаш зрабіць у сваім паганым жыцці — вырашыць лёс малодшага сына пані Галены. На што ты гатовы дзеля таго, каб гэты лёс быў прыймальны?

— На ўсё! — цвёрда адказаў Лёднік.

— Ну што ж, тады ў мяне ёсць для цябе заданне… — пан Гервасій няспешна прайшоўся па пакоі, патыкаў наском бота ў куфар з кнігамі. — З’язджаць сабраліся? Тады менш патраціце час на зборы. Заўтра мы адпраўляемся за вогненным мячом. І не рабі выгляд, паскуднік, што чагосьці не разумееш і не ведаеш. Прывядзеш мяне да ангельскай пячоры, знойдзем там што ці не знойдзем — і па вяртанні я назаўжды забудуся, што пан Аляксандр Агалінскі — не мой пляменнік, і паклапачуся, каб ніякія плёткі не псавалі яму жыццё. Ён атрымае ўсё, што належыць атрымаць нашчадку нашага слаўнага рода. Даю слова. Я паеду з вамі. І дарогай не спрабуй ад мяне пазбавіцца — калі сына любіш. А ты павінен прысягнуць, што памрэш ад маёй рукі, калі я палічу патрэбным.

— Шляхціцу не пасуе рамяство ката! Ваша мосць павінен выклікаць пана Лёдніка на двубой! — у адчаі крычаў Пранціш, разумеючы, што яго не пачуюць.

— Даю слова, клянуся перад Богам усемагутным і святымі ўгоднікамі аддаць сябе ў рукі вашае мосці па першым патрабаванні! — цвёрда прамовіў доктар і перахрысціўся.

Пранціш стамлёна ўсеўся на канапу, адчуваючы сваю бездапаможнасць. Вядома, Лёднік паводзіўся, як адзіна магчыма для чалавека гонару, але было ва ўсім гэтым нешта вельмі няправільнае… Штучнае… Падзеі нагадвалі п’есу сучасніка доктара Дзі Шэкспіра, жарсцяў і смерцяў было аж занадта. А пан Агалінскі наблізіў свой твар да Лёдніка, схапіўшы таго за каўнер, і з жудкай усмешкай важка і павольна прагаварыў:

— Ты думаеш, я дам табе памерці лёгкай смерцю? Ты — подлы халоп. І павінен адысці, як халоп. Я ўласнаручна засцябаю цябе бізуном.

Лёднік не змяніўся ў твары ні рысачкай.

— Як будзе заўгодна вашае мосці.

На развітанне пан Агалінскі так нападдаў нагою стос кніг, якія не змясціліся ў куфар, што тыя разляцеліся па пакоі, як быццам хацелі схавацца.

Пранціш баяўся зірнуць на прафесара, які зняможана ўсеўся ў крэсла, і на ягоных прыгорбленых плячах нібыта ляжаў цяжар нябёсаў. Урэшце, і на Пранцішы была правіна — гэта ж ён выкруціў дэталь з Пандоры, і тым пазбавіў іншых магчымасці атрымаць малюнак. А тады прагаварыўся Багінскай, што яны з Лёднікам сталіся захавальнікамі таямніцы.

— Нічога не кажы Саламеі…—хрыпла прамовіў звыклую фразу Лёднік, павольна ўстаў і, як сляпы, рушыў у кабінет. Вырвіч не наважыўся яго затрымліваць.

Калі доктар замкнуўся ў сваім навуковым сховішчы і ў сваім горы, у доме запанавала ціша, і яна падалася Пранцішу такой цяжкой, такой гнятлівай, што ён не вытрымаў і выбег з прафесарскага дому, нібыта з праклятай пячоры, у якой толькі што знайшлося гняздоўе цмока. Трэба было ўсё спакойна абдумаць… І няхай ваконная ніша паўзруйнаванай сцяны старога замка — не лепшае сховішча ад дажджу і холаду, але тут былі воля і самота… Пранціш прыхінуўся спінай да мокрай цэглы і абхапіў галаву рукамі. Так, значыць, усім трэба, каб прафесар Лёднік паехаў за нейкім вынаходніцтвам старажытнага доктара. І расейскаму паслу Рапніну, і пану Каралю Радзівілу, і князю Багінскаму. Пытанне: адкуль пан Караль ведае, што доктар амаль раскрыў таямніцу Пандоры? Ягоныя пасланцы Пандору выкралі, упэўніліся, што яна не працуе… Значыць, нехта распавёў, што лялька перад гэтым усё ж намалявала запавет ангельскага доктара. Ну не пан жа Багінскі прагаварыўся Радзівілам, і не ягоная сястра… А хутчэй за ўсё князь Мікалай Рапнін правярнуў чарговую дыпламатычную аперацыю — нейтралізаваць палітычныя фігуры, пасварыўшы іх між сабою і падсунуўшы заміж рэальнай і блізкай фантастычную недасяжную мэту. Вырвіч проста як наяве пачуў голас генерал-фельдмаршала: «Раю вам пачакаць, мой пане, уявіце толькі, як хутка і пераможна вы дасягнеце мэты, калі ў вашых руках апынецца ўсемагутная зброя! Пра вас складуць легенды! Усе каралі схіляцца перад вамі… Навошта ж цяпер траціць сілы?».

Яшчэ б кіеўскага ваяводу Патоцкага сюды прыплёў ды кароннага гетмана Браніцкага, якія таксама на трон цэляцца… І не забыўся зацікавіць зброяй доктара Дзі тых, хто ставіць на сына Аўгуста Саса… Няхай бы ўсе ўвогуле ў Рэчы Паспалітай пабіліся ды перабіліся за той д’ябальскі меч!

А пакуль Радзівілы і Багінскія вычэкваюць, можна ўмацоўваць свайго кандыдата на трон… А калі рэліквія не дастанецца нікому, зноў жа можна ўцягнуць прэтэндэнтаў у бойку, намякнуўшы, што супернік перахітрыў, перашкодзіў…

Пры любым раскладзе доктар Лёднік (ну а заадно і ягоныя спадарожнікі) зробяцца непатрэбнымі сведкамі.

Але ж доктар і так павінен загінуць.

Праўда, Пранціш неяк адсунуў думку пра ягоную страшную прысягу падалей — пан Гервасій доктара чапаць не стане, пакуль той не здабудзе артэфакт. А да гэтае сумніўнай верагоднасці падзеі столькі здарыцца!

Пранцішу раптам стала горача ад непрыемнай здагадкі: калі князь Рапнін збіраў звесткі пра Лёдніка, вядома ж, раскапаў і пра ягоныя візіты да пані Агалінскай і малога Аляксандра. Сярод прыслугі дакладна непрыстойныя чуткі хадзілі пра пані і ведзьмака-лекара. А давесці гэтыя чуткі да пана Агалінскага — раз ужо ўсе бліжнія дасюль пабаяліся — дапамаглі звонку, каб доктара прыціснуць. Ні грашыма, ні страхам смерці яго не нагнуць, а пачуццё віны і адказнасць за лёс сына — найлепшы ланцуг.

А далей Пранцішу стала яшчэ больш непамысна. Бо прыйшла ў галаву яшчэ адна вельмі простая думка: а што было б, калі б раз’юшаны пан Агалінскі не загінуў у выпадковай бойцы? А што, калі не да брата ён ішоў, не да ўладаў паведаміць пра смерць жонкі, а пёрся разбірацца з доктарам, які наставіў яму рогі вышынёй з астранамічную вежу? А доктар патрэбен дзеля інтрыгі жывым і здаровым… А ўчыніць заварушку сярод п’янай шляхты, ды ўцягнуць туды ашалелага ад злосці ды віна падслепаватага пана — саламіну цяжэй пераламіць. У выніку лёс доктара і ягонага сына ў руках пана Гервасія. Які, праўда, не дужа падобны сам да вопытнага інтрыгана — але ж ім ёсць каму пакіраваць. Ён альбанчык, а гэта значыць, да канца адданы Пане Каханку, які ва ўсім цяпер слухаецца хітравусага пана Богуша, дарэмна спрабуючы замяніць ім расстралянага Валадковіча. А князь Рапнін з усімі ў добрых адносінах, усім можа таемна «дапамагаць». І валіце вы, даражэнькія ліцвіны, шукаць у краёх далёкіх цудадзейную зброю, якая паспрыяе вам перабіць адно аднаго ды наладзіць парадак ва ўласнай краіне, а мы пакуль і так яго навядзем. На свой густ.

Поделиться:
Популярные книги

Системный Нуб 2

Тактарин Ринат
2. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 2

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Совок 11

Агарев Вадим
11. Совок
Фантастика:
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Совок 11

Везунчик. Проводник

Бубела Олег Николаевич
3. Везунчик
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
Везунчик. Проводник

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

СД. Том 14

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
7.44
рейтинг книги
СД. Том 14

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3