Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

Стрэльба зноў апынулася ў Януковых руках i ён узяўся яе трымаць так, як раiў Дзяркач. Але зброя была прост-напраст непасiльна цяжкая, ледзь трымаў яе ў дрыжэчых руках.

— Так во, роўна дзяржы! Чаго ў цябе рукi дрыжаць?

Антось забег ззаду за Янука, усё з наганам напагатове, Лявона сочачы, выраўняў Януковы рукi, прылажыў яму прыклад да пляча, падняў рулю.

— Во так, глядзi, роўна. Стань раўней на нагах, свабодна, расстаў ногi так, для раўнавагi. Ну а цяпер указальны палец на курку дзяржы. У замок я заладаваў патрон, так што табе толька пацiснуць i — бабах! — гэтага клапа на сьвеце ўжо ня будзiць. Роўна, роўна, ня дрыжы!

Iмгла

засланiла Януковы вочы. У шэрасьцi перад мушкай дрыжэла раськiданая Шпунтова чупрына, мiгцела ма замурзаным твары кроў. Бянтэжыў Дзеркачоў голас. Дзе тая раўнавага? Гэта, вiдаць, не сапраўднасьць, а сон. Жарам залiло Янукоў твар, мурашкi па сьпiне пабеглi. Пахiснулiся ногi. У гэны момант спацелы палец курчова ўчапiўся за курок, руля пахiснулася ўбок, страшна таўхануўу плячо прыклад i перад прыплюшчаным вокам грымнуў гулкi выбых. Янук быццам праз сон усьведамiў, што Лявон прысеўi паволi асунуўся на падлогу, а ў млявых руках апусьцiлася стрэльба.

— Дурань! Ты-ж у яго нi пацэлiў! — раўнуў ля правага вуха Дзеркачоў скрыпучы голас. — От, разiнька, ну цябе!

Голас пекануў Янука як джгучка-крапiва й ён вiнавата схiлiў галаву. Антось вырваў з рук стрэльбу й з размахам кiнуў яе на стол. Стрэльба перакулiла збан з малаком, што пакацiўся i з гулам упаў на падлогу. Цурком пацякло разьлiтае малако.

— Нi цяпер цябе страляць вучыць. Можа другiм разам.

Пасьля гэтых слоў Антось падбег да Лявона, што скорчыўшыся на падлозе сядзеў i, схапiўшы за рулю наган, з усей сiлы ўдарыў дзяцюка ручкай па галаве. Той схапiўся загалаву й са стогнам апоўз на падлогу. Тады Антось, быццам зусiм азьвярэўшы, нагой заехаў Лявону ў жывот. Адзiн, другi, трэцi раз. Зь бязладнага цела выходзiў прыдушаны стогн.

— Здыхай нячысьцiк! Каб на цябе груганы, а ня людзi!

Ён яшчэ раз ударыў нагой Шпунту ў жывот. Спынiўся й пазiраў на Янука.

— Ну што? Прыстрэлiш, цi не?

— А ён яшчо жывы? — спытаў Бахмач.

— Няўжо-ж…

Цi раз у будучынi згадваў Янук гэну часiну, калi ледзь тлеючае Шпунтова жыцьцё было ў ягоных руках. Адылi думка забойства чалавека, што некалi памагаў зьдзеквацца з бацькi й iншых, станула перад iм у сваей велiчнай злачыннай жахлiвасьцi. «Гэта грэх. Як гэта так?» — мiльганула ў галаве.

— Ну дык? — насядаў нецярплiвы Антось.

— Чаму ты хочаш, каб я яго страляў?

— Вось табе й на. Колька часу сядзеў i ў галаву дзёўб што гэта за цаца такая, як з бацькi й другiх зьдзекваўся, а цяпер пытаiшся, чаму страляць…

— А чаму ты яго нi застрэлiш?

Антось спасьцярог у Януковым голасе калi ня зухаватасьць то нейкi выклiк. Ён зiрнуў на Лявона, што кучай гною расплыўся на падлозе, доўга i ўпарта ўглядаўся ў Януковы вочы. Вiдаць, што нешта думаў…

— Можа лепi ня будзем, — сказаў вяла.

— Дык i ты нi асьмелiшся застрэлiць? — зноў выклiкаў Янук.

У вадказ на гэта Антось няпрыязна, амаль злосна зiрнуў на юнака, нiчогане сказаў, згроб свой наган, схаваў у торбу i ўзяў ў руку стрэльбу. Разглядаўся па пакоi. Лявон ляжаў нярухома. Рэдкiя кроплi разьлiтага малака капалi са стала на падлогу, быццам шматкроп'е па гэтай цiкавай сустрэчы стаўлялi.

— Ён i так падохнiць! — тонам поўнага перакананьня сказаў Антось, зiрнуў на Лявонавы боцiкi ў куце. — Хочаш боты? Дык бяры.

Янук падумаў, ботаў ня ўзяў. Антось плюнуў i адчынiў дзьверы. Спынiўся ля таўстой хвоi, палажыў тобу з наганам ля ног i зручным рухам выцягнуў са стрэльбы замок. Iз размахам яго далёка ад сябе мiж вершалiн дрэва, а патрэны

з каробкi палажыў у кiшэню. Зiрнуўшы абыякава на Янука, што прыглядаўся гэткай дзеi, Дзяркач узяў за рулю стрэльбу i зь вялiкiм размахам стукнуў сярэдзiнай яе па таўстым камлi хвоi. Кодаўб трэснуў. Пасьля яшчэ двух удараў прыклад адляцеў ад рулi. Абодва кавалкi Антось адкiнуў у розныя бакi й выцер аб штаны рукi.

— Чартоўскае прыладзьдзе! Як-бы гэта, каб бiзь яго людзi жыць маглi?!

Пасьля гэтых слоў, ужо ня гледзячы на Янука, Антось накiраваўся схiлам да тэй сьцяжыны, якой прыйшлi сюды. Зьбянтэжаны такiм захаваньнем старэйшага дзяцюка, Янук зiрнуў уверх, дзе парз густыя вяршалiны дрэваў вызiрала засмужанае неба, яшчэ раз азiрнуўся на хату ды павольна пайшоў за Дзеркачом.

11

Спацелай рукой Янук камшыў кужэльную торбачку, тую самую, у якой некалi нябожчыца мацi смачныя сыры пад камянём выцiскала. У торбачцы таiўся сьцiплы набытак солi. Юнак намагаўся ўгадаць, цi бацька накiнецца на яго за тое, што такi, можа ня зусiм удалы гандаль зрабiў.

На золаку яшчэ разбудзiў Пракоп сына. Калi хлапец ацерабiўся i ачухаўся, пазяхнуў раз-другi, пачаў усьведамляць зьмест ласкавага й роўнага бацькавага голасу:

— …у Глыбокае сягоньнiка… Гэта-ж сьвята вялiкае ёсьцiка, сьвятога Пятра, дык i людзей, пэўня, у царкву набярэцца. Мне й самаму карцiла-б зьезьдзiць, алi-ж кабылы шкода, хапаiць ей работы вуньдзiка беднай… Дый баюся, каб дзе Немiц па дарозе не схапiў; было-ж ужо й такое, людзi кажуць. А схадзiць назарэз трэба. У хаце, — во сам вiдзiш, — каб табе парашынка солi. Я табе, сынок, торбачку круп насыплю, кусок баранiны ўлажу. Зайдзiся да Iцака, знаiш таго самага, у каторага мы каляску з кабылай ставiлi, калi нам на рынак заяжджацца ня трэба было… Яны-ж, Жыды, там пры савецкiх крамах ацiралiся й iмi загадвалi, дык i соль у iх, пэўня, ёсьцiка, а есьцi то ў iх нiнадта што… От iм трэба пэўня, крупы й мяса. Калi Iцак сам солi нi маiць, дык ён ад другiх Жыдоў можа дастанiць. Толька-ж ты, сынок, глядзi, таргуйся, каб цябе нi ашукаў. Добра, сынок?

Усё гэта бацька ледзь не адным дыхам сказаў. Янук усё зразумеў, апрач таго «таргуйся». Як таргавацца? Колькi солi трэба было-б узяць за тое дабро — крупу й леташнюю баранiну, — што бацькла нарыхтаваў у пуцатай торбе? Пракоп Бахмач на гэта адказаць ня змог.

Лiшнiм было-б Янука ў дарогу спанукаць. Даўно рупiла яму ў Глыбокае, хоць i няблiзка гэта было. Але што юнацкiм гадом адлегласьць! Трывога-ж бацькава пра кабылу свае асновы мела. Колькi-ж разоў новыя гаспадары-гарлапаны ў сялянаў коней адбiралi, наскочыўшы дзе як каршун на кволую птушыную дробязь, iз пабоямi й траскучым незразумелым вэрхалам, ды на якую працу гналi. Галодныя, зьняможаныя, зьбiтыя, вярталiся сяляне дамоў з праклёнамi новых «вызвольнiкаў».

I царква, i Iцак цяпер ззаду асталiся. У Януковай торбачцы солi ня больш кiляграмаў двух. А побач iшла вельмi-ж даўно, ад прыходу Немацаў прынамся, нябачаная Дуня.

Дзьве пары босых ног паволi ступалi па мяккiм жоўтым пяску на абочыне гасьцiнцу, вымiналi, дзе трапляўся, шурпаты й колкi жвiр. Сонца ладне з паўдня схiлiлася, лагодны сухавей лашчыў твары й валосы. Па дарозе гуртамi йшлi людзi, рэдка тарахцела каляска. Расьсеюцца-рассыплюцца ў свае вёскi цi хутары па бочных дарогах i сьцежках гэтыя вернiкi, што сяньня вялiзарную царкву маленьнем гаманой поўнiлi. Адно Януку з Дуняй дарога найдаўжэйшая да далёкiх Лiтоўцаў дабрацца.

Поделиться:
Популярные книги

Боксер 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Боксер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боксер 2: назад в СССР

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Книга пятая: Древний

Злобин Михаил
5. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.68
рейтинг книги
Книга пятая: Древний

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]