Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:
За некалькi дзён. прыглядаючыся iм, Янук ужо распазнаў некаторых афiцэраў Беларусаў, што да гэнага часу ўжо вымантажылi ў Немацаў права на арганiзаваньне некаторых вайсковых адзьдзелаў. Гэтак, кажнае ранiцы бачыў ён высокага, iз прыкладнай вайсковай вытрымкай афiцэра, што бадзёра, iзь цёмнарудой тэчкай пад пахай, крочыў на працу. Гэтага Янук бачыў некалi ў Вiльнi, калi прыяжджаў на сьвята выпускнiкоў Вiленскай Беларускай Гiмназii. Гэта тады, прыгадаў Янук, iзь вялiкай зайздрасьцю пазiралi на яго вiленскiя студэнты. Як-жа! Беларус i ў чыне маёра. Гэта не абы-што. I адно пасьля даведаўся Бахмач, што да яго пабег з просьбай Лявон Загорны, калi ён, Янук, трапiў
— Выходзьце адсюль! — крыкнуў, - бо калi будзеце дакучаць, дык i вас загадаю арыштаваць!
Калi бачыў Янук ранiцай гэных беларускiх афiцэраў, што йшлi на працу ў будынак, дзе, як пасьля, даведаўся, месьцiлася Беларуская Цэнтральная Рада, хацелася выскачыць катораму насустрач, схапiць яго за руку, ды прасiць: Даражэнькi, памажы мне! Я-ж беларускi патрыёт, студэнт вiленскай беларускай гiмназii. Мяне нiзавошта пасадзiлi ў вязьнiцу. Я прйду вам памагаць, пайду ў беларускае войска, бо нам трэба супольна за Беларусь змагацца. Памажыце мне, дарагiя!
У Януковым уяўленьнi складвалiся словы просьбы, кароткай i абавязкова драматычнай, каб зьвярнуць увагу гэтыцх людзей, якiя, пэўне, будучы пры ўладзе, маглi-б сваiмi, ведамымi iм сьцежкамi, спрычынiцца да таго, каб Янука пусьцiлi на волю. I ледзь-ледзь цi раз Янук ужо ня кiнуўся да iх. Але… Добра, што не адважыўся. Бо калi той маёр Чмель пагражаў арыштам ягонаму сябру Загорнаму, каб не дакучаў, дык як-бы ён зрэагаваў, калi-б з групы вязьняў, што працавалi пры ачышчэньнi руiнаў, выбег яму насустрач схудзелы юнак ды пачаў вярзьцi нешта зусiм нясумяшчальнае з тымi думкамi, якiя ў той час мог мець важны афiцэр падарозе да сваiх дзённых, пэўне-ж вельмi важных заняткаў? Ён-жа ў той час мог разважаць пра хады й пералазы для пабудовы вялiкай беларускай армii, мог укладаць якiя вялiкiя пляны. А тут, раптам, насустрач, iз крыкам — ратуйце! — вязень, якi ўцёк спад аховы вунь таго вартавога. Чаго добрага, афiцэр мог-бы выцягнуць з кабуры пiсталет i тут-жа юнака застрэлiць.
А ў гэты чырвоны будынак плыло што iншае: у рудых, партыйных мундзiрах i пераважна з шафёрамi на аўтамабiлях, прыяжджалi запраўдныя валадары паняволенай зямлi. Пры ўезьдзе таксама правярала iх варта. Гэтта, вiдаць, быў гэнэральны камiсарыят Беларусi. Але адкуль Януку было тады пра гэта ведаць? Каго спытаешся? Спрабаваў пацягнуць за язык свайго вязьнiчнага вартаўнiка.
— А табе што да таго, хто тут працуе? — буркнуў той.
I запраўды, якая розьнiца? Вось перад табой тачка, кiрка, лапата. Разьбiвай побач мёрзлы мур, кладзi на тачку, адцягвай вунь далей у гэну кучу. Трывай. Даваццаць чацьвертага сакавiка будзеш вольным. А да таго часу трывай. Падзякуй Богу, што ад каросты выжыў, што дыхаеш цяпер сьвежым, а ня смуродным удушлiвым вязьнiчным паветрам.
А ў тым чырвоным будынку, чуваць, званiлi тэлефоны, скрозь гучэла нямецкая мова. Розныя таўстапузыя партыйныя валадары гэтай паняволенай краiны наматвалi й разматвалi ўсялякiя, Януку няведамыя, клубкi, дзякуючы якiм павiнен быў жыць, мардаваць i дзеяць акупацыйны апарат гэтай зямлi.
Перад абедам да вушэй вязьняў далятаў бразгат пасуды iз сталовай, а насы казыталi пахi страваў кухнi. Пахi тыя, асдаблiва мясныя, дражнiлi вычарпаныя арганiзмы. А галава марыла пра тое, каб калi-небудзь сесьцi за добра застаўлены стол, убачыць перад сабой чыстую талерку, з ножам i вiдэльцам побач, спажыць чыстую й нармальную страву, абавязкова iзь нейкай добрай скваркай цi кавалкам мяса. Якая гэта вялiкая мара! Нешта недасягальнае.
Дзесьцi
У вадзiн зiмовы дзень далёка перад полуднём, да плоту, што перад будынкам камiсарыяту, прыблiзiўся апрануты ў чырвоны, даволi палiнялы ў ужытку паўшубак, сiвыя паўсуконныя штаны, упхнутыя ў рудыя боты й баранкавую шапку на галаве высокi ростам чалавек. Пад рукой трымаў кужэльную торбачку. Затрымаўся, здалёку разглядаў групу вязьняў. Ягоны прадаўгаваты, з рудынмi вусамi, пабiты ў разоры твар паясьнеў, а ў блакiтных вачох зьявiлiся iскры радасьцi.
— Янук!
Голас, здаецца, знаёмы, даляцеў да Януковых вушэй разам з гукам кiданай у тачку цэглы. Што за капрыз гукаў. Хлапец нагнуўся, каб прадаўжаць працу, але клiканьне паўтарылася. Воддаль крокаў дзесяць вартавы спакойна круцiў з газэты й самасейкi чарговую папяросу. Янук перш зiрнуў на яго, а пасьля спасьцярог куды той пазiраў. Ля плоту стаяў чалавек, што пiльна ўзiраўся ў яго. Хлапец ня верыў сваiм вачом. Ён кiнуў працу, падыйшоў да вартавога.
— Гэта мой бацька, — сказаў ледзь чутна, з хваляваньнем.
Вартавы ўлажыў ў рот скручаную папяросу.
— Ага, — адказаў юнак i ўсьмiхнуўся да дарагога яму чалавека.
— Ты-ж знаеш, што на рабоце вiзiтаў няма, — адказаў вартавы.
Янук ня верыў сваiм вушам. Няўжож гэты мянчанiн не дазволiць яму сустрэцца з родным бацькам? У голасе вартавога ня было фiнальнасьцi.
— Бацька прыехаў з дому за дзьвесьце кiлямэтраў… Як-жа так нi спаткацца?
Канвойны стаяў i думаў, пазiраў то на бацьку, то на Янука.
— Хадзi сюды, — кiўнуў ён галавой Пракопу Бахмачу. — А вы чаго вочы паказелiлi? — зьвярнуўся да чатырох iншых вязьняў, што спынiлi працу й прыглядалiся вiзытару. — Прадаўжайце!
— Няхай сабе, спаткайцеся, але каб начальства ня бачыла, — сказаў вартавы, праводзячы Янука далей ад чырвонага дому. Пракоп абыйшоў плот i воддаль, у засягу зроку вартавога прыблiзiўся да сына.
— Тата, як ты тут? — спытаў юнак. Пасьля дакараў сябе за тое, што ня кiнуўся бацьку на шыю, не расцалаваў яго з радасьцi. Але, вiдаць, замiналi гэтаму ранейшыя суадносiны, тыя даўгiя спрэчкi, бацькава неразуменьне новага пакаленьня. Абое прыселi на кучы цэглы й бязь нiякае цяплынi, быццам учора бачылiся, пачалi гаварыць.
— Як я во тут? Прыехаў во, дый усё, — адказаў Пракоп.
— Тата, ня трэба было, такую даль…
— Сынок, ты ня ведаеш бацькавага сэрца. Начамi ня мог я спаць. Нялёгка гэта. Колька разоў езьдзiў у Глыбокае, каб бiлет далi. Нялёгка мне…
Бацькаў голас раптам абарваўся, а Януку нейкi камяк залажыў горла. Колькi цяжкасьцяў мусiў перамагчы гэты гаротнiк, каб знайсьцi яго ў так далёкiм горадзе, ды яшчэ ў вязьнiцы! Але Янук, згодна раней засвоенага iм правiла, намагаўся, каб не паказаць слабасьцi, хоць куды лягчэй было-б расплакацца.