Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:
— Каб во мяне паслухаў, дык дома, а можа навiт блiзка недзiка з табой разам дзетак вучыў-бы. Ато…
Стары зрэзыгнавана махнуў рукой, а твар перасмыкнуўся балючай крыўдай.
— Якi чорт пагнаў яго ў тую Вiльню? Гэта-ж, каб нi вайна, дык чаму-ж… Бег вучыцца, патрыятызмам загарэўся, а цяперака недзя ў цюрме здыхаiць…
Зьняможаны голас абарваўся. Пракоп падыйшоў да крука ў сьцяне, на якой вiсела барада пянькi, зь якой плёў лапцi для працы на сенажацi цi на балоце, узяўся круцiць пяньку. Рукi ягоныя хадзiлi няпэўна й Дуня мяркавала, шыо Бахмачовы думкi не пры пяньцы
— Што-ж, думаў я, думаў ды сабраўся паехаць аж у Менск сына пашукаць. Хоць i злосьць у мяне на яго, але-ж сэрца нi камiнь. Знаеш, кроў свая. Дык паехаў у Глыбокае да камiсара, каб бялет на дарогу як выпрасiць. А гэтыя-ж ураднiкi, каб iх гаручка, мяне да камiсара саўсiм ня пусьцiлi. Нагiргаталi нешта, а тады пераводчыца кажыць, каб на другi тыдзень у ваўторак прыйшоў. Дый толькi шапнула, што калi хачу бялет, то каб з пустымi рукамi нi прыхадзiў. А пiраводчыца тая, мусiць, з пшэкаў, бо папольску гаварыла. Ну што-ж, думаю, нiхай сабе, i iм-жа жыць трэба, а сына трэба за ўсякуюэ цану знайсьцi. Дык во й паеду ў ваўторак, як сказалi, дый нешта вазьму, каб у лапы iм…
— Дык вы, дзядзя, аж у Менск задумалi ехаць?
— Ага, а як-жа…
— А вы цi ведаеце, дзе Янук?
— Хадзiў-жа я да гэтага самага ягонага прыяцеля Загорнага, ну ты яго знаеш. Праўда таго ня вiдзiў, бо Янук-жа яго аж у Вiльню зацягнуў, але бацькi пiраказвалi што iхны сын гаварыў. Дык ён, значыцца Янук у нейкай там зялёнай вязьнiцы сядзiць. I яшчэ цiкавае, што мне сказалi Загорныя дык гэта тое, што iхны сын, зараз-жа як наш Янук трапiў у цюрму, дык Лявон Загорны пайшоў прасiць помачы ў камандзiра бiларускай самааховы, нейкага там палкоўнiка цi што… Ну ён самы вышэйшы начальнiк над бiларускiм войскам…
— Ну й што той?
— А той кажыць: чаго гэта тут валочыцеся, чаму нi сядзiце на месцы ды ня вучыцеся? Гэтак сярдзiта накiнуўся на Загорнага. I яшчо кажыць яму: уцiкайце з маiх вачэй, бо я i вас арыштую, пасядзiцё разам iз сваiм сябрам.
— От сукiн сын, каб яго зiмля нi насiла! — праклiнала няведамага ёй чалавека Макатунiшка. — А вы, дзядзя, знаеце дзе тая зялёная вязьнiца й як да яе дабрацца?
— Нi знаю, дачушка. У Менску-ж я нiколi ня быў, адкуль мне што знаць… Праўда, ў Глыбокiм заходзiўся ў Бiларускую Самапомач, дык далi мне адрас такой самапомачы ў Менску, у каторай, казалi, табе раскажуць што рабiць, а можа й памогуць Янука звольнiць…
— А за што яго пасадзiлi? Што ён зрабiў?
— Адкуль-жа мне ведаць… Лявон Загорны казаў сваiм, што яны цэлыя два цi тры вагоны вiленскiх спiкулянтаў адразу ў вязьнiцу забралi, дык i Янук трапiў сярод iх… Загорны спад рук Латышоў высьлiзнуў, а Януку нi ўдалося.
— Вы, дзядзька, добра робiце, што стараецеся, — пахвалiла Бахмача Дуня.
Мiкола сядзеў пры стале, у гутарцы ўдзелу ня браў, адно прыглядаўся маладой, сьцiпла але iз густам апранутай настаўнiцы. Дуня заўважыла раней, што адносiўся да яе з пашанай. Здалёк ад яе траымалiся некаторыя вясковыя падлёткi ад часу, калi пачала вучыць у вясковай школе. Як-нiяк яна цяпер займала месца некалi чужой, прысланай з глыбi Польшчы «панiчкi вучыцелькi». Пасьля вiзыты да Пракопа Бахмача надзея
— Нiма, каб iх халера, як пад падлогу прапалi! — пачуўся злосны Лявонаў голас недзе наверсе ў Дзеркачовай хаце.
— А што, калi яны пад падлогай?
Такое пытаньне Павалiцкага Хвёдара моцна ўстрывожыла жанчын.
— Дык дзе-ж… Я-ж раней у гэтай хаце бываў, нiма ў iх пад падлогай склепу.
Прайшло пару напружаных хвiлiнаў. Зьверху пачуўся гук бiтай пасуды.
— Ты чаго шукаеш?
— Думаў, можа гэты пракляты бобiк дзе самагонку маiць.
— А добра было-б пацягнуць. Але калi самагонка й ёсьць, дык ты думаеш, што ён яе ў шафе дзержыць?
— А чорт яго, бобiкавага бацьку, знаiць…
— Нiхай шукаюць, фiгу iм знайсьцi, — шапнула Нiна Дунi. — Добра, што нi пачалi нас пад палогай шукаць. Задурны гэты Шпунт.
Зьверху гракнуў аўтамат. Кароткiмi сэрыямi. Некалькi разоў.
32
Антось Дзяркач узiраўся ў цемру. Ясныя, месячныя ночы мiнулi. Як на тое, яшчэ захмарылася неба, i зорак ня вiдаць было.
— Вецер, здаецца, не зьмянiўся. Каб ён нi задумаў пагуляць… Тады хоць ты адразу на базу вяртайся.
Сядзелi на сугры ў кустох, побач лiтоўскага ўзбалотку ля бальшака, што непадалёк перасякаў чыгунку. Апранулiся цёпла. Максiм Баравiк, зь Дзеркачовага зьвязу, маўчаў. Чалавек негаваркi быў.
— Ага, — абмежаваўся Баравiк адным словам.
Ён паправiў рукавiцы, пагладзiў стрэльбу. Вецер дзьмухаў з захаду, а перад iмi, у начоўках упоцемку спала вёска Лiтоўцы. Антось часта паглядаў на нявыразныя зарысы свае хаты й пунi, думаў пра тое, што Нiна й Дуня соладка храпуць у цёплай пасьцелi. Там, замiж Дунi, трэба было-б яму быць.
Дзяркач ведаў, што больш надзейнага сябры, чымся Максiм Баравiк, яму не знайсьцi. Калi, з дазволу Левандоўскага, выбiраўся «на паляваньне», заўсёды жадаў мець з сабой гэтага малагаманлiвага, але шустрага й вынаходлiвага жаўнера. Гэта-ж у ягонай лазьнi ў Ластавiчах аж трох бандзюгаў накрылi. Не дарма-ж бандыты ваўкамi iх празвалi. Гэты Антосеў нямецкi шмайсар як трафей яму тады ў Ластавiчах дастаўся. Бандыты некалi здабылi яго ў Немцаў, а ён, Антось Дзяркач, захапiў у iх. Палявалi тады на яго, «фашысцкага ваўка», а Антось з Максiмам аж трох упалявалi.
Ластавiчы ляжалi непадалёк чыгункi, на ўсход ад Лiтоўцаў, i вёску ўжо некалькi разоў абчышчалi бандыты, хоць гацкiя «бобiкi» лiчылi яе сваей тэрыторыяй. Пасьля жнiвеньскага нападу на Гацi й вынiшчэньня ў палiцыi польскага элемэнту, апошняя, галоўна дзякуючы стараньням Кастуся Падгайскага, папоўнiлася Беларусамi. Хаця iнтрыгi з боку Палякаў ня спынялiся, фальксдойч Левандоўскi адносiўся да Беларусаў талерантна й здавалася, што ў нябыт адыйшоў той час, калi рукамi сваiх басякоў i Немцаў польскiя шавiнiсты лiквiдавалi мясцовых, найбольш нявыгадных iм Беларусаў. Пранырлiвасьць i практыка, добрае веданьне людзей i ваколiцы прынесьлi Антосю ў ягонай службе выдатныя плёны. Адылi ён i далей ня спыняў пошукi добрых людзей для папаўненьня адзьдзелу.