Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

Бандыт, што стаяў ля кута лазьнi, насамперш абвёў позiркам вакол сябе, а цяпер глядзеў недзе ў бок аселiцы. Хутка ськiнуўшы зь сябе бурку, Антось маланкай выхапiў нош, стануў на поўны рост i кiнуў нож у плечы вартавога. Зараз-жа з з правага боку бабахнула стрэльба. Антось кiнуўся да дзьвярэй лазьнi, пацягнуў шнур у гранаце, кiнуў яе ў сенцы лазьнi й як мага стараўся адкацiцца ад парогу. Ля кута, дзе стаяў вартавы, мiльганула фiгура. Гэта Максiм.

— Кладзiся! — крыкнуў Дзяркач.

Гучны выбух страсануў лазьняй i паветрам. Але Антось, заўсёды апанаваны, ужо трымаў напагатове свой наган. Зь сярэдзiны пачулiся стогны. Прайшло

колькi часiнаў. Праз парог карабкаўся чалавек. Дзяркач выстралiў раз, тут-жа бабахнуў стрэльбай Максiм. Полымя асьвятлiла нутро сенцаў. Антось хутка падбег да дзьвярэй, нагой стукнуў ужо няжывога бандыта. Той перакулiўся, раськiнуўшы рукi, пераз парог. I гэтта-ж пад iм Антось спасьцярог у проблiсках полымя ручны кулямёт. Ён адапхнуў трупа, выхапiў аўтамат i крыкнуў Максiму:

— Не марудзь!

Сам кiнуўся на кут лазьнi, дзе ляжаў вартавы. Памяркаваўшы, выцягнуў у яго спад правай лапаткi свой заслужаны ўжо нож, глыбака ўсадзiў яго ў сьнег i абцiраў сьвежую кроў.

— Алi-ж ты, братка, здорава! — дзiвiўся сябра. — Ну а лазьня мая згарыць, каб iх халера.

— Дык што, ратаваць можа будзеш? Давай, сьпяшымся, бо нас тут ля вагня лёгка ўвiдзiць. Хто ведаiць, колька iх тутака бадзяiцца… Давай бягом!

Збораў як i нi было. Дабегшы да двара, Баравiк уськiнуў на развалкi пару хатулёў, палажыў стрэльбу.

— На й гэту качаргу, трымай напагатове. Ведаеш, як зь яе страляць? перадаў Антось яму здабытага шмайсарам, а сам пагнаў каня.

Калi пакiдалi Баравiкоў двор, спасьцераглi людзей, што беглi да ахопленай суцэльным полымем лазьнi.

Распытаўшыся дакладна пра ягонае «паляваньне», Левандоўскi прыняў Максiма Баравiка ў палiцыю, а сам далажыў Немцам пра новую перамогу над бандамi. I цяпер вось разам два сябры ўважна разглядалi цемру, у якой, ведалi, выпаўзаў зь лесу й падпаўзаў да мiрных людзей, каб рабаваць, ненавiсны вораг. Сядзелi на сугры, трымалi на воку сьцежку на ўзбалотку й бальшак. А там, крыху далей, дзе ледзь вiдаць на фоне сьнегу асьвер калодзезя, чарнела Антосева хата.

— А што там робiць Нiна з Дуняй? Няўжо маё прадчуваньне мяне падвядзець? — думаў Антось.

Паволi поўз час. Магчыма Антосю здавалася, што гэтым разам чакаў нечага асаблiвага. Амаль быў пераконаны, што Лявон, ня гледзячы на сваю трусасьць, яму не даруе й выдумае нейкую расплату. Рызыкоўна было пакiдаць жонку ў вёсцы, лепш было-б забраць яе ў мястэчка. З другога-ж боку ўпiкала сама думка, калi-б самую вёску Лiтоўцы, ягоную радзiму, аднесьцi ў зону бандытаў зь лесу, баяцца iх. I што сказалi-б вяскоўцы, у бальшынi яму зычлiвыя, калi-б даведалiся, што ён, Антось Дзяркач, наважыў забраць жонку да сябе, пабаяўся яе тут пакiнуць. Можа што й сказалi-б, а можа й не. Ведама-ж, жонка з мужам мае быць. Антось адкладаў, абяцаў Нiне, што вось лепш у мястэчку ўладзiцца, нейкую выгадную квартэру знойдзе. А баяўся прызнацца, што жонку як прынаду для Лявона пакiдаў. Той-жа, пэўне, даведаецца, што Нiна сама жыве. I як-жа лепш адпомсьцiць Дзеркачу, чымся маючы ў сваiх руках ягоную прыгажуню?

Раптоўна забрахаў Ромак i Антось насьцярожыўся.

— Чуеш? — сказаў Максiму. — Мой сабака брэшыць.

Але тут сталася нешта нязвычайнае. Ромкаў голас зьмянiўся. Быццам сабака ня ведаў, цi вiтаць вiзытара, цi на яго далей брахаць. I тады вецер прынёс да Антосевых вушэй лёгкi, ласкавы сьвiст, якраз такi, якiм некалi Сабакевiч свайго гадунца лашчыў. Хто-ж мог так сьвiстаць? Той, хто добра

ведаў Ромку й Сабакевiча. Ды неўзабаве няпэўнае сабакава гаўканьне зьмянiлася ў прыдушаны хрып. Цi яно так, цi толькi здалося? Яшчэ за хвiлiну сабака зусiм сьцiх. Антось жахнуўся. I адно пачуўшы выразны стук, устаў на поўны рост.

— Нехта сабаку забiў i дзьверы ломiць. Бяжым!

Выбеглi на бальшак i пасьля павярнулi на сьцежку, якой вучнi ў школу хадзiлi. У гэнай шпаркай хадзе, здалося Антосю, пачуў нейкi трэск i звон шкла, быццам хто па вакне стукнуў.

«Каб-жа скарэй, каб не запозна!» — наглiў сябе задыханы Антось. Зь iншага боку ўспакойваў сябе тым, што калi навет бандыты ў хату ўжо ўлезьлi, дык адразу жанчын не пачнуць мардаваць. Ды цi ў гэтым справа? Разважаць было некалi. Бо што з таго, калi яны апынуцца ў такiм палажэньнi, што выратаваць жанчын нельга будзе? Казаў-жа Нiне, каб трымала ўсё напагатове, каб у выпадку небясьпекi ў тую нару пад падлогу лезьлi.

Па дарозе, засопшыся, Антось, а за iм Максiм, паськiдалi зь сябе пальты. Калi ўсё будзе ў парадку, тады iх можна падабраць будзе. Добра прывыклыя да цемнаты вочы абшуквалi навакольле хаты, каб на якога вартаўнiка не нарвацца. Але ззаду хаты, куды яны асьцярожна падбеглi, — дзякуй Богу, гэтта была сьнежная выемка, — нiкога ня было. Цяпер асьцярожна, пры сльцяне нiжэй вокнаў, Антось рухаўся, каб зайсьцi на перад будынку. Вызiрнуў з-за куста. I сьпераду нiкога ня бачыў. А тады Дзяркач спасьцярог Ромкаў абвiслы ланцуг i на вытаптаным двары нярухомае цела сабакi. Дзьверы ў сенi былi зачыненыя, але затое, — i гэта добра было вiдаць, — нехта пабiў шыбы й выламаў раму ў вакне.

Зусiм прыгнуўшыся ля сьцяны, Антось зiрнуў на Максiма, што сьледаваў яму па пятах i паказваў рукой, каб астаўся на месцы, а сам, як мага асьцярожна, падпоўз да пабiтага вакна. У хаце нешта блiснула, магчыма, што сьвятло лятаркi, i зноў пагасла. I тады пачуў Антось Лявонаў голас:

— Нiма, каб iх халера, як пад падлогу прапалi.

У голасе была злосьць i рашчараваньне. Уздрыгнуўшы, Антось адразу ўсьведамiў, што жанчыны схавалiся. Але яшчэ больш узрадаваўся, што чалавек, якi расплату яму абяцаў, цяпер знаходзiцца тут, у яго хаце. А хто-ж зь iм? Да каго Лявон гаворыць?

— А што, калi яны пад падлогай?

Крыху зьдзiвiў Антося голас Павалiцкага Хвёдара. Гэтага падонка не спадзяваўся тут знайсьцi. I тады зноў Лявон у вадказ:

— Дык дзе-ж, яж раней у гэтай хаце бываў. Нiма ў iх пад падлогай склепу.

Сумлеву ня было. Жанчыны схавалiся, а гэтыя так i ня ведалi пра Антосеву тайну. Трэба было дзеяць. Але было пару невядомых. Як гэтыя людзi былi ўзброеныя й дзе ў пакоi яны знаходзiлiся? Якраз тады даляцеў да Антосевых вушэй трэск бiтай пасуды. Добра. Адзiн быў ля шафы. А дзе другi? Можа пасьвяцiць лятаркай? Антось перачакаў яшчэ пару хвiлiн i ўжо пачуўшы гутарку пра самагонку, добра ўяўляў дзе бандыты знаходзiлiся.

Дзяркач устаў на поўны рост i зарагатаў у ягоных руках аўтамат. Перш даўгую сэрыю пусьцiў у ваколiцу ложка, пасьля туды пад шафу, а трэцюю ў ваколiцу стала. I яшчэ пару кароткiх. Веялкай. Прысеў i слухаў. З хаты чулiся стогны. Антось моцным штуршком рынуўся праз вакно ўсярэдзону, упаў на падлогу, адкацiўся. Упоцемку, ледзь вiдаць, спасьцярог тых, што прыйшлi паляваць на яго. Фiгуры ля шафы, ля бiтай пасуды ня рухалася, а побач ложка нехта стагнаў.

Праз вакно ўскочыў Максiм.

— Максiм, пасьвяцi.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6