Блакіт і золата дня
Шрифт:
“Anno 1657. Божа, злітуйся над душамі маракоў. Я, Хрысціян Рабе, марак з праклятага карабля, невядома колькі год блукаю тут. Нашто я не слухаўся бацькоў, нашто я ўцёк у любімае, страшнае мора? Мяне чакаюць дома. Дні цякуць над намі, як хвіліны, годы - як дні. Я не ведаю, ці жывыя яны, усе, каго я любіў. Калі хто вылавіць гэтае маё апошняе прывітанне, хай занясе яго ў горад на вуліцу Літасцівых Юзафітаў у дом ля самай Старой Вежы на другі паверх. Даруй мне, сівая маці. Даруй мне, Марыя. Ты дарэмна гадавала свой вясельны мірт. Мы будзем імчацца, пакуль нас не праглыне мора, бо “Лятучы Галандзец” - імя нашага карабля”.
Лявон
Але ён ведае адно. Гісторыя гэтая цалкам незразумелая, дзіўная, небывалая ніколі на зямлі. Калі ён сапраўды не хоча звар’яцець, ён павінен пайсці па гэтаму старажытнаму адрасу, паглядзець, ці не захаваўся той дом. Яму, нарэшце, проста цікава.
Але што гэта, што гэта такое, што?
ІІІ
Ён пакутліва думаў пра гэта ўвесь час, пакуль ехаў цалкам сучасным аўтобусам да горада. Не пераставаў думаць і тады, калі ў старым горадзе сапраўды адшукаў вуліцу Літасцівых Юзафітаў.
Гэта быў старажытны заімшэлы горад, пабудаваны, вядома, яшчэ ў часы нямецкага панавання. Круглыя і квадратныя вежы, муры, вулачкі такія блытаныя, што можна было, пакруціўшыся па іх, самога сябе пабачыць у спіну. Аўтамабілі тут не з’яўляліся, бо нават два чалавекі ледзь маглі тут размінуцца.
“Чорт пабяры, а раптам і праўда?” - варухнулася ў галаве Касачэўскага неспадзяваная думка.
Адагнаўшы яе, ён блытаў вулкай Юзафітаў яшчэ з паўгадзіны, пакуль не натрапіў на Старую Вежу, або Вежу Германа, як яе называлі.
Сапраўды, вуліца тут канчалася, і да самай вежы прыляпіўся домік, ад якога так і веяла старасветчынай. Маленькі, шэры другі паверх выступае над першым, дах стромы. І спічастая вежа прыляпілася на ім - проста хоць малюй.
Напэўна, выгляд у Касачэўскага быў такі дзіўны, што нейкі малады чалавек у стракатым гальштуку паглядзеў на яго і ўсміхнуўся на поўны рот. Але Лявону было не да яго. Ён хутка перасек вуліцу і, нырнуўшы ў дзверы, пачаў павольна лезці кудысь па вінтавых сходах. Было цёмна. Пахла цвіллю.
Вось і другі паверх, а на ім адзіныя, абабітыя самай празаічнай цыратаю дзверы. Званка няма. “Добра хоць гэта”, -падумаў Касачэўскі.
Ён стукнуў у дзверы раз, пасля другі - ніхто не адказвае. Злёгку штурхануў іх - падаліся. Уціснуўся ў цёмную прыхожую і адразу пабачыў прамень дзённага святла, што падаў з прачыненых дзвярэй. Ён сабраўся ўжо крыкнуць, ці ёсць хто-небудзь, калі раптам пачуў жаночы голас і аслупянеў.
Каралі гэтыя мне сціснуць шыю, Вянец вясельны галаву прыгне. Нашто ён мне? Ix косці мора мые. Ix карабель даўно ляжыць на дне.Голас зазвінеў тугою. Такая маладая, моцная горыч была ў ім, такі боль, што ў Касачэўскага зашчымела ў горле.
І дна марскогаА голас пытаў, клікаў. Слёзы чуліся ў ім. А пасля ярасць:
Дзе ён, каханы? О, як сэрца ные. Зірнуць бы ў вочы родныя яго, Арліныя, халодныя, стальныя, Жахлівыя для лютых варагоў. Хто памятае ix? О божа, божа! Палае ўсё, i гіне наш народ.Такой задушэўнасцю гучаў гэты невядомы голас, што ў Касачэўскага слёзы прасіліся на вочы. Што гэта было? Казка?
Я не аддам яму кахання руту. О дарагі мой, мой няшчасны край, Я паміраю. Вось яна, атрута. Бывай, зямля. Каханы мой, бывай. Голас сарваўся ад хвалявання, ад відавочнага болю. О, як пячэ! Каханы мой, мой любы. Хутчэй сюды праз хвалі ўсіх марэй. Цалуй мяне ў мярцвеючыя губы. Канец... канец...Голас заміраў. Адначасова пачулася шападенне i стук ад падзення цела. Не памятаючы сябе, Касачэўскі кінуўся ў пакой:
– Што вы робіце?! Супыніцеся!
І асекся, разумеючы, што зрабіў вялікае глупства і н е далікатн асць.
У пакоі на падлозе ляжала дзяўчына. Касачэўскі не паспеў заўважыць, прыгожая яна ці не. Ён заўважыў толькі яе ўбор, аксамітную вішнёвую сукню старажытнага крою і сярэбраны, тканы “караблік” на доўгіх косах.
Дзяўчына павольна ўстала з падлогі.
– Што гэта такое?
Ніхто не мог бы сказадь гэта больш годным тонам, і Касачэўскі мармытнуў:
– Прабачце, я стукаў. Але вы не адказалі. Пасля я пачуў... і кінуўся...
– Я зусім яшчэ не збіраюся паміраць.
Касачэўскі быў гатовы праваліцца праз зямлю. Ён стаяў нязграбны, вялікі, пераступаў з нагі на нагу. Бялявыя валасы, як страха, падалі ў яго на сінія, як неба, вочы.
– Даруйце, я проста не ведаю, у якое стагоддзе я трапіў.
Яна замест адказу сказала горка, наступаючы на яго:
Пакіньце гэты дом, шаноўны пане. Чакаюць коні вас. Грымідь труба. А тут жалоба, слёзы на світанні, I па забітых вечная журба.Лявон не заўважыў дзіўнага агеньчыка ў яе вачах i збянтэжана пакланіўся. Пасля падаўся задам да дзвярэй.
– Д-добра. Я... пайду. Прабачце. Я перашкодзіў з гэтай атрутай...
I тут яна разрагаталася.
– Чакайце, куды вы? Раз вы зайшлі, дык растлумачце хоць, нашто я вам.
I тут Касачэўскі выпаліў:
– Слухайце, калі вы пакінеце дурыць мне галаву? Што тут, уласна кажучы, адбываецца? Ці, можа, усе людзі звар’яцелі, ці я адзін вар’ят? Дзе я, нарэшце?
Яна зноў стала сур’ёзнай.