Чтение онлайн

на главную

Жанры

Блакіт і золата дня

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Вядома, у... наццатым стагоддзі. Чуеце, коні грукаюць капытамі. Бачыце, у гэтым пакоі адна толькі люстра; а там, за сцяной, зала і зброя на сценах... І мой жаніх загінуў у моры.

Касачэўскі зажмурыў вочы i скалануў галавою:

– Хто ж вы, нарэшце? Марыя?

– Так. Нашто завітаў сюды вандроўны рыцар? Я сапраўды Марыя.

– Тады гэта вам, - сказаў Лявон, канчаткова адмаўляючыся зразумець што-небудзь у гэтай фантасмагорыі.

Яна ўзяла ліст i пачала чытаць. Вочы яе сталі вялікімі.

– Прабачце, я дрэнна ведаю нямецкую

мову. Адкуль у вас гэта? Можа, я не так зразумела?

Касачэўскі пераклаў.

– Адкуль? Што гэта такое?

– Я сёння атрымаў гэты ліст непасрэдна з “Лятучага Галандца”, у моры.

Настала яе чарга аслупянець.

– Што гэта, жарты? Хіба гэта магчыма?

– Нічуць не больш, чым у цэнтры сучаснага города сустрэць здань, якой амаль трыста год, жывую здань.

Яна задумалася, пасля ціха сказала:

– Так, гэта не менш дзіўна. Гэта... як лёс. I ўсё ж гэта толькі н еп аразумен не.

Касачэўскі толькі тут разгледзеў яе твар. Добры прамы нос, рот цвёрды, з гумарыстычнай складкаю, у агромністых шэрых вачах скачуць вясёлыя чорцікі. Вейкі доўгія, загнутыя бровы стрэламі, свае, нявышчыпаныя. І гордая пасадка галавы. Відаць, што дзяўчына з характарам. Дзіўна толькі, чаму такі знаёмы-знаёмы твар, такія да апошняга знаёмыя прыгожыя рухі.

– Недзе я вас бачыў... І ведаю, што не знаёмы.

– Напэўна, у мінулым жыцці.

Касачэўскі пакрыўдзіўся. У яго таксама быў характар, хоць сам ён выгляд меў вельмі вясковы, немудрагелісты, - як рубель для сена.

Магчыма, гэта і прывяло да наступнага. Адчуваючы, што жарты завялі надта далёка, яна сказала:

– Т ам вы біліся за мяне на турніры.

– Які ў мяне тады, быў, аднак, дрэнны густ, - зло сна сказаў Касачэўскі.

– Ого! Гэта пачынае мяне цікавіць.
– Яна нахіліла набок галаву. I раптам дадала вельмі проста і шчыра:

Ведаеце што, раз ужо так атрымалася, дык пасядзіце тут. Мне хочацца выявщь усё да канца. Я зараз

згатую чай.

Касачэўскі зняможана сеў на крэсла ля стала. Яна выйшла. Чортава асоба! Штохвілінна новы характар, новы чалавек. Глупства, вядома, сядзець тут і пасля такой прэлюдыі папіваць чаёк, але ж цікава ведаць, чым гэта скончыцца.

За чаем яна тым самым спакойным і даверлівым тонам спытала:

– Што ж гэта такое было? Раскажыце мне падрабязна.

Лявон нічога не ўтаіў.

– I вы адразу пайшлі сюды?
– Яна глянула на яго з цікавасцю, як быццам упершыню пабачыла.

– А вы што зрабілі б на маім месцы?

Яна задумалася, паціраючы пальцамі скроні:

– Таксама пайшла б. Адразу ж. Такое бывае раз у жыцці... Але напэўна ніхто больш не пайшоў бы. Гэта рэдкасць. Для гэтага трэба вельмі верыць у жыццё, у тое, што яно не падманщь.

Яна ўсё больш цікавіла Лявона.

– Хто ж вы такая?

– Я Марыя, - сказала яна, глянуўшы на яго глыбокімі вачыма.
– Я сапраўды Марыя. Шкода толькі, што не тая. Я артыстка Марыя Якубовіч. Вы рэдка бываеце ў тэатры?

– Дык вось дзе я мог

вас бачыць! Я толькі ніяк не думаў, што

вы тут.

– О, справа простая. Няўжо вы не чулі, што Чарада напісаў новую гістарычную п’есу?

– Баюся, што я апошні год быў надта заняты сваімі справамі. Чуў нешта такое. Назва, здаецца, “Краіна палае”?

– Так, з часоў пасля паўстання Вашчылы. Цудоўная рэч! Вы колькі тут ужо?

– Амаль тры месяцы.

– Ну дык вы тады і ведаць не можаце. Вырашылі круціць па п’есе фільм. А там палова сцэн тут, ля балтыйскіх берагоў, куды ўцякае герой. Ён вязе морам зброю.... Простыя людзі дяпамагаюць яму. Пасля ён знікае на доўгі час. Нявесту яго прымушаюць выйсці за другога, і яна выпівае атруту. Вось гэтую сцэну вы і чулі выпадкова.

– Чакайце, няўжо сцэнарый у вершах?

– Што вы. П’есу пакуль што не ўзяліся ставідь. Але я маю звычай чытадь усё, што датычыцца героя. Дакументы, успаміны, іншыя творы пра яго. Ну і ролю гэтую цалкам вывучыла. Так мне лягчэй. Да таго ж, я думаю, што пасля таго як фільм выйдзе на экраны, п’есу будзе ставідь наш тэатр. Спахопіцца...

– Я думаю, што гэта будзе здорава, - шчыра сказаў Касачэўскі.

– Роля ў вашых магчымасцях. Добрая будзе штука.

І калі яна раптам глянула на яго падазрона, ён шчыра разрагатаўся.

– А я... а я, дурань, ледзь не паверыў немажліваму. Чорт яго ведае, думаю, калі лісты перадаюць з “Лятучага Галандца”, калі захаваўся гэты дом ля старой вежы, - чаму, думаю, не жыць у ім ценю былога, які пражыў тры стагоддзі і якраз збіраецца атруцідца.

Яна глянула на яго сур’ёзна:

– Не трэба смяяцца з гэтага. Каб я не бачыла, што вы на хвіліну ўсур’ёз паверылі, я адразу выгнала б вас за дзверы. Можа, вы і не такі чалавек, але за гэтую хвіліну вам многае даруецца.

– Ваша праўда, - пасур’ёзнеў Лявон.
– Але ж гэты карабель...

– І гэта проста, вельмі проста. Калі ехалі сюды, многа гаварылі пра тое, што патрэбен карабель. Напэўна адшукалі недзе старую пасудзіну, адрамантавалі, падгрыміравалі пад старажытнасць - і вось яно ўсё і адбылося.

Лявон пасуравеў:

– Дык, значыцца, гэта ўсё нечы жарт. Дурны жарт, няварты сапраўднага чалавека. Я, вядома, не верыў, але ўсё ж...

– Але ўсё ж у глыбіні душы вашай жыла вера. І гэта добра.

– Гэта мне пакаранне, - сказаў Лявон.
– Я занадта замкнуўся. Дзюны, мора, захад сонца, кнігі. У бойцы з рэалізмам я адхіснуўся ад апошняга і атрымаў па галаве... Дрэнна мне, крыўдна...

Яна раззлавалася:

– Прабачце, але гэта лухта. Усё адбылося як трэба. На хвіліну мы паверылі, што казкі будуюцца не на пяску. Як вам не сорамна крыўдаваць на жыццё? Мне бывае больш цяжка: няма на свеце людзей больш празаічных, чым артысты. Яны рэалісты да самага нутра, бо палац прынцэсы для ix - проста палаценца з груба наляпанай фарбай. Яны добрыя людзі, і ўсё ж з імі вельмі цяжка, -даводзіцца хаваць душу і выглядаць дзікай коткай.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Хроники Сиалы. Трилогия

Пехов Алексей Юрьевич
Хроники Сиалы
Фантастика:
фэнтези
9.03
рейтинг книги
Хроники Сиалы. Трилогия

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Книга 5. Империя на марше

Тамбовский Сергей
5. Империя у края
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Книга 5. Империя на марше

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4