Блакіт і золата дня
Шрифт:
– “Яраслаў бысць хром”, - прабасіў другі юнак, у акулярах.
– Ды яшчэ па белай пляме на чэрапе, - жвава падхапіла яна.
– След мяча. Неяк і гэтага пазналі б.
І тут Міхал не вытрымаў. Страшна было нават падумаць, што дзяўчына знікне некуды - і канец. Таму ён падышоў і глухім, бы ў бочку, ненатуральным голасам спытаў:
– Прабачце, хіба дакладна невядома, дзе пахаваны князь?
– Ну так, так, - загарэлася яна.
– А хіба вы не ведаеце?
У Міхала быў выгляд
– Не ведаю, - сказаў ён, - я толькі паляўніцтвазнавец.
– А мы археолагі, - усміхнулася яна, - зараз тут, з украінцамі разам, працуем.
– Цікавая ў вас праца, - шчыра сказаў Міхал.
– А ў вас?
– Т аксама. Але ў вас яна асаблівая: скарбы шукаць, закінутыя гарады.
Усе пырснулі. Толькі яна надзвычай уважліва глядзела на яго:
– Гэта не так прыгожа. Вы што, ніколі не бачылі раскопак?
– Не. Але вельмі хацеў бы.
– Хлопцы, - рашуча сказала яна, - бяром яго з сабой. Хочаце з
намі?
– Вельмі, - загарэўся ён.
– Тады едзем. На Борычавым Узвозе пракладалі траншэю і натрапілі на цікавыя рэчы. Нас там чакаюць.
– Горача, - заныў Лёвачка, - піва хачу. Паспеем.
– Леў Пятровіч, - яна заклала рукі за спіну, тонкія рукі з залацісг^ім пушком каля локцяў, - я думаю, з вас ніколі не выйдзе акадэмік. І не толькі акадэмік, а нават чалавек. Наш знаёмы імкнецца павысіць свой узровень, а вы... Фу, якая негасціннасць!
І ўсе паехалі. Відаць, Мар’яна была добрым завадатарам.
У трамваі Міхал сядзеў поруч з ёю і расказаў, па яе патрабаванню, аб тым, хто ён такі, ці надоўга тут (на два дні) і як палююць на лісіцу ў нары (з факстэр’ерам).
А ветрык гуляў яе валасамі, лашчыў твары ўсіх, сваволіў у лістоце каштанаў, прыгаршчамі кідаў на рукі дязўчыны залатыя плямы.
Так Міхал, нечакана для самога сябе, папаў ад саркафага на раскопкі.
Э-ех, князь, князь, што ты са мною зрабіў!
На раскопцы было вельмі пыльна і горача. Усе хлопцы працавалі ў адных трусах, і Міхала таксама прымусілі распрануцца.
Булыжнік на ўзроўні вачэй блішчаў так, што вачам было балюча. І дзівосным караблём плыў над галавою блакітны, белы і залаты Андрэеўскі сабор.
Але Міхал больш глядзеў на дзяўчыну, якая пэндзлем і гнутаю голкай вельмі старанна ачышчала ад глеістай зямлі нейкую рэч.
Усе людзі падабаліся Міхалу. І адзін тоўсты чалавек, відаць, вялікая шышка, але таксама ў трусіках, ляпаў Міхала па плячы.
Такія слаўныя хлопцы былі гэтыя археолагі!
І раптам Міхал заўважыў, яе сінія халаднаватыя вочы, узнятыя
на яго.
– Бачыце, Міхал, ёсць такія знаходкі, пра якія ніхто і дагэтуль не ведае, што гэта. Дорага дала б я, напрыклад, каб дяведяттття.
Лёвачка ў папяровай касцы (ён стаяў над траншэяй, як Банапарт) з’едліва сказаў:
– Мар’яша, абяцанне помніш?
І ўсе загулі:
– Абяцанне... Абяцанне...
– А што, - сур’ёзна сказала яна, - і сапраўды пацалавала б таго, хто б растлумачыў.
– Не спадзявайся, родненькая, - прытворна ўздыхнуў Лёвачка,
– калі будзеш чакаць тлумачэння, так і памерці табе нецалаванай.
– Пакажыце мне, - сказаў міхал і пряцягнуў руку.
Пальцы яго, калі ён браў рэч, сутыкнуліся з пальцамі Мар’яны, і ён адчуў сябе так, быццам нейкая стрэмка мякка ўвайшла ў яго сэрца, напоўніўшы хваляваннем.
У Міхала ў руках была невялічкая штучка з рога: круг, перасечаны, перпендыкулярна па плоскасці, квадратам. І ў тым і ў другім былі прабітыя невялічкія дзірачкі. Мала таго, было прасвідравана нават месца перасячэння плоскасцяў, на ўсю даўжыню.
Міхал сядзеў на кукішках і моршчыў лоб. Усе глядзелі на яго, большасць з усмешкаю.
– Кінь, Міша, - сказаў Лёвачка, - гэта галава яшчэ спатрэбіцца для вырашэння праблема аб месцы, дзе паміраюць сланы.
Кругом відны былі ўсмешкі. Белазубыя, шырокія. І яшчэ панавала цішыня.
– Ведаю, - вельмі проста адказаў Міхал.
Нехта войкнуў.
– Што?
– уся падаўшыся ўперад, спытала Мар’яна.
– Жыццё дрэнна ведаеце, археолагі, - зларадна сказаў Міхал, -каб ведалі добра, дык не давялося б вам думаць, ад якой бочкі гэты шпунт.
– Не здзекуйцеся, - сказала яна.
– Для нас вельмі важна. Што
гэта?
– Я ж і кажу: “шпунт”. Праўдзівей, дзіцячая цацка. Дзеці і цяпер ёю гуляюць. У некаторых вельмі глухіх вёсках Палесся. Бяруцца тры бутэлькі з гарбуза. У адной дзірка круглая, у другой - квадратная, у трэцяй - крыжападобная. І трэба зрабіць для ўсіх адзін шпунт, каб праз яго можна было няпіттття з бутэлькі. І тады робіцца такая вось фігура.
– Ну добра, - сказаў Лёвачка, - ну квадрат, ну круг. Але дзе ж тут крыж? Нешта я не разумею.
– Галава яшчэ спатрэбіцца, калі акадэмікам будзеш. Кінь, Лёва, - сказаў Міхал.
І павярнуў прадмет так, што відны былі толькі бакі плоскасцяў.
– Вось табе і крыж. І дзірка, праз якую напіцца можна.
– Ч-чорт, як гэта я не здагадаўся, - пачухаў патыліцу Лёва.
– А дзеці палескія здягадаюцца. Ды і ў старажытным Кіеве, відаць, здагадваліся. Прагрэс.
– Апошні ўдар, - адмеціў нехта і задаволена зарагатаў.
Лёвачка схіліў галаву да пляча.
– Ну хлопцы, ну хлопцы, ну Міхал! Гэта ўжо забаронена: ляжачага не б’юць.