Чтение онлайн

на главную

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

Гэта быў смяротны ўдар. Найман-Ана нахiлiлася i стала цiха падаць, чапляючыся за шыю вярблюдзiцы. Але перш упала з галавы белая хустка, якая ператварылася ў паветры ў белую птушку i паляцела з крыкам: "Успомнi, чый ты? Як тваё iмя? Твой бацька Даненбай! Даненбай! Даненбай!"

З таго часу, кажуць, стала лятаць у саразеках па начах птушка Даненбай. Сустрэўшы вандроўнiка, птушка лятае каля яго з крыкам: "Успомнi, чый ты? Чый ты? Як тваё iмя? Iмя? Твой бацька Даненбай! Даненбай, Даненбай, Даненбай!.."

Тое месца, дзе пахавана Найман-Ана, стала называцца ў саразеках Ана-Бейiт - Мацярынскi спачын...

Ад белай вярблюдзiцы Акмаi засталося многа патомства. Самкi ў яе раду ўдавалiся ў яе, белагаловыя вярблюдзiцы былi вядомыя кругом, а самцы, наадварот,

нараджалiся чорнымi i магутнымi, як цяперашнi Буранны Каранар.

Пакойны Казангап, якога цяпер везлi хаваць на Ана-Бейiт, заўсёды даказваў, што Буранны Каранар не з простых, а - род яго бярэ пачатак ад самой Акмаi, славутай белай вярблюдзiцы, што засталася ў саразеках пасля смерцi Найман-Аны.

Едыгей ахвотна верыў Казангапу. Чаму б i не... Буранны Каранар быў варты таго... Колькi ўжо было выпрабаванняў i ў добрыя i ў цяжкiя днi - i заўсёды Каранар выручаў. Вось толькi дурны ўжо вельмi робiцца, калi ў гон iдзе, у самыя халады гэта з iм здараецца, i тады ён лютуе, страшна лютуе, i зiма лютуе, i ён. Дзве зiмы падрад. Спасу няма нiякага ў такiя днi... Аднойчы ён падвёў Едыгея, моцна падвёў, i быў бы ён, скажам, ну, не чалавекам, а хоць разумнай iстотай, нiколi не дараваў бы Буранны Едыгей той выпадак Бураннаму Каранару... Але што ўзяць з вярблюда, якi здурнеў у пару злучкi... Ды справа ж не ў iм. Хiба можна крыўдзiцца на жывёлiну?..

VII

Канец лета i пачатак восенi 1952 года ўспамiнаў Буранны Едыгей з асаблiвым пачуццём былога шчасця. Нiбы па чарадзейству спраўдзiлася ўсё, што прадказаў Едыгей. Пасля той страшэннай гарачынi, ад якой нават саразекскiя яшчаркi прыбягалi на парог жылля, ратуючыся ад сонца, надвор'е раптам змянiлася недзе ў сярэдзiне жнiўня. Схлынула раптам нясцерпная гарачыня, i паступова стала прыбываць прахалода, хоць па начах можна было спаць спакойна. Бывае такая раскоша ў саразеках, год на год не прыходзiцца, але бывае. Зiмы заўсёды аднолькавыя, заўсёды суровыя, а лета iншы раз i падабрэе. Такое здараецца, калi там, у вышынi, як раскахваз ажглйчы Елiзараў, мяняецца напрамак цячэння нябесных рэк. Елiзараў любiў расказваць пра гэта. Ён гаварыў, што зверху цякуць велiзарныя рэкi, бесперапынна рухаючыся, ахоплiваюць увесь зямны шар. I, уся захутаная вятрамi, Зямля плыве па кругах сваiх, i вось гэта i ёсць бег часу. Цiкава было паслухаць Елiзарава. Такiх людзей пашукаць трэба, рэдкай душы чалавек. Паважаў яго Буранны Едыгей, Елiзарава, i той адказваў яму тым жа. Дык так вось, значыць, тая нябесная рака, што прыносiць спякоту, яна нараджаецца высока i, знiжаючыся, натыкаецца на Гiмалаi. А Гiмалаi ж бог ведае дзе, але ўсё роўна на Зямлi, i таму зусiм недалёка. Паветраная рака натыкаецца на Гiмалаi i паварочвае назад; у Iндыю, у Пакiстан яна не трапляе, там усё такая ж гарачыня, а над саразекамi яна расцякаецца ўжо на зваротным шляху, таму што саразекi, нiбы тое мора, адкрытая вольная пространь...

Як бы там нi было, вельмi харошы выдаўся ў тым годзе канец лета i пачатак восенi. Дажджы ў саразеках рэдкiя. Кожны дождж запамiнаецца надоўга. Але той дождж запомнiў Буранны Едыгей на ўсё жыццё. Спачатку навалакло хмар, неяк нават нязвычна было, калi схавалася вечна пустая глыбiня застаялага саразекскага неба. Стала прыпарваць, зрабiлася невыносна душна. Едыгей у той дзень быў счэпшчыкам. На тупiковай лiнii раз'езда заставалiся пасля разгрузкi ад гравiю i новай партыi сасновых шпал тры платформы. Яшчэ напярэдаднi разгрузiлi. Як заўсёды, патрабуюць рабiць вельмi спешна, а пасля выяўляецца, што не так ужо i спешна трэба было. Палову сутак пасля разгрузкi платформы стаялi ў тупiку. А на разгрузку ўсе налеглi - Казангап, Абуталiп, Зарыпа, Укубала, Букей, усе, хто не на лiнii, кiнулiся на гэтую тэрмiновую справу. Тады ж усё ўручную даводзiлася рабiць. Ох i пекла было! Трэба ж прыйсцi гэтым платформам у такую спякоту. Але трэба, то трэба. Працавалi. Укубалу нават пачало блажыць. Не пераносiла яна паху гарачых прасмоленых шпал. Прыйшлося адправiць яе дахаты. А потым жанчын усiх адпусцiлi - дома дзецi ад гарачынi даходзiлi. Засталiся мужчыны, у жылу выцягнулiся, але закончылi разгрузку.

А на другi дзень якраз меўся быць дождж, паражняк са спадарожным таварняком на Кумбель вяртаўся. Пакуль манеўравалi ды счаплялi вагоны, задыхаўся Едыгей ад сквару, нiбы ў лазнi салдацкай. Лепш бы ўжо сонца палiла... А машынiст нейкi трапiўся - усё марудзiць i марудзiць, як мокрае гарыць. А тут хадзi сагнуўшыся ў тры столкi пад вагонамi. I абмацюкаў Едыгей таго машынiста ад душы. Той таксама не змоўчаў. Нясоладка было яму ля топкi паравознай. Ад гарачынi ачмурэлi. Пайшоў, дзякаваць богу, таварняк. Пацягнуў парожнiя платформы.

I тут лiвень хлынуў раптам. Прарвала. За ўсю сухмень адзiны дождж пайшоў. Зямля ўздрыгнула, умiг паднялася ў пухiрах i лужах, i пайшоў, i пайшоў дождж, шалёны, яры - ён доўга назапашваў прахалоду i вiльгаць, калi гэта праўда, на снежных хрыбтах самiх Гiмалаяў... Ух гэтыя Гiмалаi! Такая моц! Едыгей пабег дахаты. Чаму, сам не ведае. Проста так. Бо чалавек, калi пападае пад дождж, заўсёды бяжыць дахаты цi яшчэ пад якi дах. Звычка. Але навошта хавацца ад такога дажджу? Ён падумаў так, калi ўбачыў, як уся сям'я Кутыбаевых Абуталiп, Зарыпа i двое сыночкаў, Давул i Эрмек, - узяўшыся за рукi, скакала i прытанцоўвала пад дажджом каля свайго барака. I тое ўзрушыла Едыгея. Не таму, што яны сваволiлi i радавалiся дажджу. А таму, што яшчэ перад пачаткам дажджу Абуталiп i Зарыпа змовiлiся, каб быць разам пад дажджом, з дзецьмi, усёй сям'ёй. Едыгею такое не прыйшло б у галаву. А яны, купаючыся ў залеве, скакалi i крычалi, як гусi залётныя на Аральскiм моры! Гэта было свята для iх, радасць, што прыйшла з неба. Занудзiлiся ў саразеках па дажджы. I хораша стала Едыгею, i сумна, i смешна, i шкада было iх, што так святкавалi кожную светлую хвiлiну на раз'ездзе Баранлы-Буранны.

– Едыгей! Давай з намi!
– закрычаў скрозь патокi дажджу Абуталiп i замахаў рукамi, нiбы плывец.

– Дзядзька Едыгей!
– узрадавана кiнулiся да яго i хлопчыкi.

Меншанькi, яму ўсяго толькi трэцi год, Эрмек, пястун Едыгееў, бег да яго, раскiнуўшы ручаняты, разявiўшы роцiк i захлёбваючыся вадой. Яго вочы свяцiлiся невыказнай радасцю, смеласцю i гарэзлiвасцю. Едыгей падхапiў яго, закружыў на руках. I не ведаў, што рабiць далей. Ён зусiм не меў намеру далучацца да гэтай сямейнай гульнi. Але тут з-за вугла з крыкам вышмыгнулi яго дзяўчаткi - Саўле i Шарапат. Яны прыбеглi на галасы i ўзрадавана, шчаслiва i патрабавальна прасiлi: "Тата, давай бегаць!" I Едыгей не стрываў! Цяпер яны ўсе разам, аб'яднаўшыся, шалелi пад несцiханым лiўнем.

Едыгей не спускаў з рук маленькага Эрмека, баючыся, што ён у сумятнi ўпадзе ў лужу i захлiпнецца. Абуталiп пасадзiў сабе на спiну яго меншую Шарапат. I так яны бегалi, радуючы дзяцей. Эрмек падскокваў на руках у Едыгея, крычаў колькi было сiлы,i калi захлынаўся, то хуценька i моцна прыцiскаўся мокрым тварыкам да шыi Едыгея. Вiдаць, збоку выглядала вельмi зварушлiва, бо Едыгей колькi разоў лавiў на сабе ўдзячныя, шчаслiвыя пагляды Абуталiпа i Зарыпы, якiя былi радыя таму, што iх хлапчуку так хораша з дзядзькам Едыгеем. А Едыгею i яго дзяўчаткам таксама было вельмi весела ў гэтай дажджавой забаўцы Кутыбаевых. I мiжволi звярнуў увагу Едыгей, якой прыгожай была Зарыпа.

Дождж раскiдаў яе чорныя валасы па твары, шыi, плячах, i, ахiнаючы яе ад галавы да ног, вада струменiлася па пругкiм, маладым целе жанчыны, акрэслiваючы яе шыю, рукi, клубы, лыткi босых ног. А вочы ззялi радасцю, гарэзлiвасцю. I белыя зубы шчаслiва свяцiлiся.

Для саразекаў дождж - не дождж. Мокры снег паступова, можа, i прасочваецца ў глебу, а дождж, якi б ён нi быў, як ртуць з даланi, збягае з паверхнi ў яры i рвы. Узбурлiць, абрынецца - i няма яго.

Ужо праз колькi хвiлiн у час той залевы ўспенiлiся ручаi i патокi, моцныя, iмклiвыя, напорыстыя. I тады баранлiнцы сталi бегаць i скакаць па ручаях, пускаць тазiкi i карыты на ваду. Старэйшыя дзецi, Давул i Саўле, нават плавалi ў iх па ручаях. Давялося i малодшых таксама пасадзiць у карыта, каб паплавалi...

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Вечная Война. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Вечная Война
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.24
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VI

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10