Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

Пайшлi на тое, што Укубала дазволiла падкарацiць валасы Саўле: вось, глядзi ж, дзяўчынка i то не баiцца. Гэта, здавалася, памагло, але як толькi цырульнiк узяў у рукi машынку, той зноў у крык i плач; Эрмек вырываўся, а тут якраз у дзвярах з'явiўся Абуталiп. Эрмек кiнуўся да бацькi. Той узяў яго на рукi i моцна абняў, разумеючы, што не варта мучыць хлопчыка.

– Прабачце, - сказаў ён цырульнiку.
– Як-небудзь у другi раз. Асмелiмся i тады... А пакуль яшчэ так можна, так будзе... Не будзем спяшацца... У другi раз...

У час надзвычайнага пасяджэння асобаўпаўнаважаных камiсiй на борце авiяносца "Канвенцыя", паводле ўзаемнай згоды бакоў, на арбiтальную станцыю "Парытэт" пайшла яшчэ адна кадзiраваная радыёграма, якая прызначалася для перадачы парытэт-касманаўтам 1-2 i 2-1, што знаходзiлiся на планеце

незямной цывiлiзацыi, - катэгарычна забаранялiся якiя-небудзь дзеяннi i прадпiсвалася знаходзiцца на месцы да асобага ўказання Абцэнупра.

Пасяджэнне iшло, як i раней, пры закрытых дзвярах. Авiяносец "Канвенцыя" таксама, як i раней, стаяў на сваiм месцы ў Цiхiм акiяне, паўднёвей Алявутаў, на строга аднолькавай адлегласцi напрасткi памiж Сан-Францыска i Ўладзiвастокам.

Як i раней, нiхто яшчэ ў свеце не ведаў, што адбылася найвялiкшая мiжгалактычная падзея - у сiстэме свяцiла Дзяржацель адкрыта планета незямной цывiлiзацыi, разумныя насельнiкi якой прапаноўвалi ўстанавiць кантакт з зямлянамi.

На надзвычайным пасяджэннi бакi абмяркоўвалi ўсе "за" i "супраць" гэтай незвычайнай i нечаканай праблемы. На стале перад кожным з сябраў камiсiй, акрамя iншых дапаможных матэрыялаў, ляжала дасье з поўным тэкстам пасланняў парытэт-касманаўтаў 1-2 i 2-1. Вывучалася кожная думка, кожнае слова дакументаў. Любая дэталь, якая прыводзiлася як факт разумнага жыцця на планеце Лясныя Грудзi, разглядалася перш за ўсё з пункту гледжання магчымых вынiкаў, сумяшчальнасцi цi несумяшчальнасцi з зямным вопытам цывiлiзацыi, з iнтарэсамi вядучых краiн планеты... З падобнымi праблемамi яшчэ нiкому з людзей не даводзiлася сутыкацца. I пытаннi трэба было рашаць адразу...

На Цiхiм акiяне па-ранейшаму штармiла напаўсiлы...

Пасля таго як сям'я Кутыбаевых перажыла самую страшную пару саразекскага летняга пекла i не схапiлася ў адчаi за пажыткi, не кiнулася з Баранлы-Бураннага куды-небудзь, абы найдалей адсюль, баранлiнцы зразумелi, што гэтая сям'я застанецца тут, будзе яшчэ трымацца. Прыкметна прыбадзёрыўся, дакладней, уцягнуўся ў баранлiнскую лямку Абуталiп Кутыбаеў. Ну, вядома, абвык, асвойтаўся з жыццём на раз'ездзе. Як любы i кожны мог бы i ён сказаць, што Баранлы - самае гiблае месца на свеце, калi нават ваду прывозяць у цыстэрне па чыгунцы i для пiцця i для iншых патрэб, а каму захочацца свежай, сапраўднай вадзiцы, той павiнен асядлаць вярблюда i адправiцца з бурдзюкамi да калодзежа за трыдзевяць зямель, на што, акрамя Едыгея i Казангапа, нiхто не адважваўся.

Сапраўды, так было яшчэ ў пяцьдзесят другiм годзе i аж да шасцiдзесятых, пакуль не ўстанавiлi на раз'ездзе глыбiнную электраветравую вадакачку. Але тады аб гэтым яшчэ i не марылi. I, нягледзячы на ўсё гэта, Абуталiп нiколi не кляў, не ганiў нi раз'езд Баранлы-Буранны, нi саразекi. Прымаў дрэннае як дрэннае, добрае як добрае. Зрэшты, зямля нi ў чым i нi перад кiм не вiнаватая. Чалавек сам павiнен рашаць, жыць яму тут цi не жыць...

I на гэтай зямлi людзi хацелi ўладкавацца як лепш. Калi Кутыбаевы канчаткова пераканалiся, што месца iх тут, на Баранлы-Буранным, i што далей iм няма куды падавацца, а трэба тут грунтоўна сядзець, то часу не ставала на хатнiя клопаты. Зразумела, кожны дзень цi кожную змену трэба было працаваць на чыгунцы, а ў вольны час клопатаў было праз меру. Закруцiўся, замучыўся Абуталiп - рыхтаваў жыллё да зiмы: печ перакладваў, дзверы ўцяпляў, рамы падганяў i прыладжваў. Звычкi да гэтага асаблiвай у яго не было, але Едыгей i iнструментам, i матэрыялам дапамагаў, не пакiдаў яго аднаго. А калi пачалi капаць склеп каля хлеўчыка, Казангап не быў убаку. Утрох змайстравалi невялiкi склеп, зрабiлi перакрыццё са старых шпал, саломай, глiнай зверху прывалiлi, накрыўку збiлi як мацнейшую, каб чыя-небудзь скацiна раптам не правалiлася ў склеп. I што б яны нi рабiлi, таўклiся i круцiлiся пад рукамi сынкi абуталiпаўскiя. Няхай i перашкаджалi часам, але так i весялей i мiлей было. Сталi Едыгей з Казангапам падумваць, як дапамагчы Абуталiпу завесцi гаспадарку, i ўжо што-нiшто прыкупiлi. Вырашылi з вясны выдзелiць яму дойную вярблюдзiцу. Галоўнае, каб ён даiць навучыўся. Гэта ж не карова. Вярблюдзiцу даiць трэба стоячы. Хадзiць за ёй па стэпе i, галоўнае, сысунка берагчы, падпускаючы яго да вымя своечасова, i ў час аднiмаць. Клопатаў пра яго нямала. Таксама трэба ведаць, што да чаго...

Але больш за ўсё радавала Бураннага Едыгея тое, што Абуталiп не толькi за гаспадарку ўзяўся, не толькi з дзецьмi дзвюх сямей займаўся, вучыў з Зарыпай iх па кнiжках i маляванню, але яшчэ дбаў i пра сябе. Ён жа адукаваны чалавек. Кнiгi чытаць, рабiць нейкiя запiсы - гэта проста неабходна яму. Едыгей ганарыўся тым, што меў такога сябра. Таму i цягнуўся да яго. I з Елiзаравым, саразекскiм геолагам, якi часта бываў у гэтых месцах, таксама ж дружба ўзнiкла не выпадкова. Паважаў Едыгей вучоных людзей, якiя многа ведалi. Абуталiп таксама многа ведаў, але стараўся менш разважаць услых. Але была ў iх аднойчы размова сур'ёзная.

Вярталiся пад вечар з пуцявых работ. У той дзень яны супрацьснежныя шчыты ўстанаўлiвалi на сёмым кiламетры, дзе заўсёды заносы бушуюць. Хоць восень яшчэ толькi ўваходзiла ў сiлу, але да зiмы трэба было рыхтавацца раней. Так вось iшлi яны дахаты. Харошы, светлы вечар стаяў, схiляў да размовы. У такiя вечары саразекскiя ваколiцы, як дно Аральскага мора з лодкi ў цiхае надвор'е, ледзь угадваюцца ў смузе.

– А што, Абу, вечарамi, як нi прайду мiма, галава твая ўсё над падаконнiкам тырчыць. Пiшаш нешта цi рамантуеш - лямпа побач?
– спытаўся Едыгей.

Дык гэта проста ўсё, - ахвотна адазваўся Абуталiп, перакладаючы лапату з аднаго пляча на другое.
– Пiсьмовага стала ў мяне няма. Вось як толькi мае вiсусы ўлягуцца, Зарыпа чытае што-небудзь, а я запiсваю, пакуль у памяцi, вайну i, галоўнае, мае югаслаўскiя гады. Час iдзе, былое адыходзiць усё далей, - ён памаўчаў.
– Я ўсё думаю, што магу зрабiць для сваiх дзяцей. Кармiць, паiць, выхоўваць - гэта само сабой. Сколькi змагу, столькi змагу. Я прайшоў i перажыў столькi, колькi другому за сто гадоў не давядзецца, а я яшчэ жыву i дыхаю, не дарэмна, мабыць, лёс дае мне такую магчымасць. Можа, для таго, каб я што-небудзь сказаў, у першую чаргу, сваiм дзецям. I мне належыць трымаць адказ за сваё жыццё, таму што я нарадзiў iх на свет, я так разумею. Вядома, ёсць агульная для ўсiх iсцiна, але ёсць у кожнага сваё разуменне. I яно адыдзе з намi. Калi чалавек праходзiць кругi памiж жыццём i смерцю ў сусветным сутыкненнi сiл i яго маглi сама меней сто разоў забiць, а ён выжывае, то многае ён пасцiгае - дабро i зло, праўду i няпраўду...

– Пачакай, аднаго не разумею, - здзiўлена перапынiў яго Едыгей.
– Можа, ты i правiльна гаворыш, але хлопчыкi твае яшчэ зусiм малыя, дзецi яшчэ, цырульнiка баяцца - што яны зразумеюць?

– Таму i запiсваю. Для iх хачу захаваць. Буду жывы цi не, нiхто не ведае наперад. Вось трэцяга дня задумаўся, як дурань, ледзь пад састаў не трапiў. Казангап падаспеў. Паспеў адштурхнуць. Ды як закрычыць, сварыўся страшна: няхай, кажа, дзецi твае сёння на каленях дзякуюць богу.

– I праўда. Я табе даўно гаварыў. I Зарыпе казаў, - загневаўся ў сваю чаргу Едыгей, каб такiм чынам яшчэ раз асцерагчы Абуталiпа.
– Што ты ходзiш па пуцях, нiбы паравоз павiнен з рэльсаў зварочваць, дарогу табе ўступаць? Ёсць жа правiлы бяспекi. Граматны чалавек, колькi разоў можна табе казаць? Ты цяпер чыгуначнiк, а ходзiш, як на базары. Пападзеш яшчэ, не жартуй.

– Ну, калi такое здарыцца, сам буду вiнаваты, - змрочна згадзiўся ён. Але ты ўсё ж паслухай мяне, потым будзеш дапякаць.

– Ды я так, да слова, кажы.

– Некалi людзi дзецям спадчыну пакiдалi. Цi на добрае, цi на лiхое выходзiла з той спадчынай - калi як. Колькi кнiг пра гэта напiсана, казак, у тэатрах колькi спектакляў пра тыя часы, як дзялiлi спадчыну i што пасля было з нашчадкамi. Найчасцей - благое. А чаму? Таму што спадчына тая чужым мазалём часцей за ўсё нажывалася, на чужых нягодах, на падмане, таму ў самым сваiм пачатку тоiць яна зло, грэх, несправядлiвасць. А я цешу сябе тым, што мы, дзякуй богу, не такiя. Мая спадчына не зробiць нiкому шкоды. Гэта толькi мой дух, мае запiсы будуць, а ў iх усё, што я зразумеў i вынес з вайны. Большага багацця для дзяцей у мяне няма. Тут, у саразекскiх пустынях, прыйшоў я да такой думкi. Жыццё ўвесь час адцiрала мяне сюды, каб я згубiўся, а я запiшу для iх усё, што думаю-гадаю, i ў iх, у дзецях сваiх, здзейснюся калi-небудзь. Таго, чаго не ўдалося мне, можа, дасягнуць яны... А жыць iм будзе цяжэй, чым нам. Дык няхай набiраюцца розуму ззамаладу...

Поделиться:
Популярные книги

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Провинциал. Книга 3

Лопарев Игорь Викторович
3. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 3

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III