Чтение онлайн

на главную

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

– Не ведаю.

– Як не ведаеш? Усе ведаюць, а ты не ведаеш?

– Ведаю, што ён нешта пiша. А што менавiта, адкуль мне ведаць. Якая мне справа? Хочацца чалавеку пiсаць, няхай пiша. Якая мне справа?

– Гэта чаму ж няма справы?
– здзiўлена страпянуўся вiрласты, уталопiўшы ў яго зiркатае вока.
– Значыцца, хто што хоча, няхай i пiша? Гэта ён табе так казаў?

– Нiчога ён мне не казаў.

Але вiрласты не звярнуў увагi на ягоны адказ, ён быў абураны:

– Вось яна: варожая агiтацыя! А ты падумаў, што будзе, калi любы i кожны пачне займацца пiсанiнай? Ты падумаў, што будзе? А потым любы i кожны пачне балбатаць, што яму ў галаву прыйдзе! Так, можа? Адкуль у цябе гэтыя не наскiя iдэi? Не, дарагi, такога мы не дапусцiм. Такая контррэвалюцыя не пройдзе!

Едыгей маўчаў, прыгнечаны i збянтэжаны

гэтымi абрынутымi на яго словамi. I надта здзiвiўся, што нiчога наўкол не перамянiлася. Як быццам нiчога не адбывалася. Бачыў праз акно, як прайшоў, мiльгаючы, ташкенцкi цягнiк, i ўявiў сабе на секунду: едуць людзi ў вагонах па сваiх справах, п'юць чай або гарэлку, вядуць размовы i нiкому няма справы, што гэтым часам на раз'ездзе Баранлы-Буранны сядзiць ён перад чалавекам, якi невядома адкуль i чаму тут узяўся, i да вострага болю ў грудзях хацелася яму выскачыць з дзяжуркi, дагнаць той цягнiк, якi толькi што мiльгануўся за акном, i з'ехаць на iм у край-свет, толькi б не быць тут цяпер.

– Ну што? Даходзiць да цябе сутнасць пытання?
– казаў далей вiрласты.

– Даходзiць, даходзiць, - адказаў Едыгей.
– Толькi адно хачу я ведаць. Бо гэта ж для дзяцей сваiх хацеў ён успамiны пiсаць. Як, што было з iм на фронце, у палоне, у партызанах. Што тут благога?

– Для дзяцей!
– усклiкнуў той.
– Ды хто гэтаму паверыць! Хто пiша для дзяцей сваiх, якiм без году тыдзень усяго! Байкi! Вось як дзейнiчае вопытны вораг! Схаваўся ў глушэчы, дзе нiкога i нiчога наўкол, дзе нiхто за iм не сочыць, а сам папiсвае свае ўспамiны!

– Дык захацелася так чалавеку, - запярэчыў Едыгей.
– Захацелася яму сваё слова асабiстае сказаць, думкi свае выказаць, каб дзецi ягоныя чыталi, калi вырастуць.

– Якое яшчэ асабiстае слова! Гэта яшчэ што такое?
– дакорлiва хiтаў галавой, уздыхаў вiрласты.
– Якiя яшчэ думкi свае, што значыць тваё слова. Асабiстае меркаванне, тваё? Не можа быць у цябе асабiстага меркавання! Усё, што на паперы, гэта ўжо не асабiстае слова. Што напiсана пяром, таго не зглумiш тапаром. Бач ты, свае думкi выказваць! Цi не занадта будзе? Вось яны, ягоныя так званыя "партызанскiя сшыткi"! Вось у падзагалоўку - "Днi i ночы ў Югаславii", вось яны!
– Ён кiнуў на стол тры тоўстыя агульныя сшыткi ў цыратовых вокладках.
– Распуста! А ты тут iмкнешся абялiць свайго сябра. А мы яго выкрылi!

– Як вы яго выкрылi?

Вiрласты таргануўся на табурэце i зноў сказаў з нечаканай усмешкай, з нейкiм задавальненнем i ўрачыстасцю, не мiргаючы i не адводзячы ад Едыгеевага твару празрыстых, ясных вачэй:

– Ну гэта дазволь ужо нам ведаць, як i на чым мы яго выкрылi. Гэта наша ўжо справа. Дакладваць кожнаму мы не станем.

– Ну што ж, калi так, - разгублена сказаў Едыгей.

– Ягоныя варожыя ўспамiны не мiнуцца яму так сабе, - заўважыў вiрласты i ўзяўся нешта хуценька пiсаць, прыгаворваючы: - Я думаў, што ты разумней, што ты наш чалавек. Перадавы рабочы. Былы франтавiк. Паможаш нам выкрыць ворага.

Едыгей наструнiўся i сказаў нягучна, але цвёрда:

– Я нiчога падпiсваць не буду. Гэта я вам адразу кажу.

Вiрласты глянуў на яго знiшчальным позiркам.

– А нам i не трэба твайго подпiсу. Ты думаеш, калi не падпiшаш, дык i справе канец? Памыляешся. У нас дастаткова матэрыялу для таго, каб прыцягнуць яго да суровай адказнасцi i без твайго подпiсу.

Едыгей змоўк, адчуваючы прынiжанасць, дрыготкую спустошанасць нейкую. Адначасна расло, як хваля на Аральскiм моры, абурэнне, нязгода расла. Яму раптам захацелася прыдушыць гэтага вiрластага, як шалёнага сабаку, i ён ведаў, што здолеў бы гэта зрабiць. Вунь якая жылiстая i моцная шыя была ў таго фашыста, якога яму давялося задушыць уласнымi рукамi. Другога выйсця не было. Яны сутыкнулiся нечакана твар у твар у траншэi, калi выбiвалi працiўнiка з пазiцыi. Зайшлi з фланга, закiдалi траншэю гранатамi i ўжо ачысцiлi лiнii i памкнулiся з боем далей, як раптам наляцелi на гэтага. Мабыць, то быў кулямётчык, якi страляў да апошняга патрона. Лепш было б узяць яго ў палон. Гэтая думка мiльганулася ў свядомасцi Едыгея. Але той паспеў кiнуцца на яго з нажом. Едыгей барсануў яго каскай у твар, знiзу, нечакана, - i яны ўпалi абодва. I ўжо нiчога не заставалася, як учапiцца яму ў горла. А той адбiваўся, хрыпеў, шкрэбаў каля сябе пальцамi, спрабуючы намацаць выбiты нож. I кожнае iмгненне Едыгей чакаў, што ўвап'ецца яму нож у спiну, i таму з неаслабным, нечалавечым, звярыным высiлкам сцiскаў, душыў напружаную, ненавiсную шыю ненавiснага ворага. I калi той задыхнуўся i непрыемна тхлiва запахла мачой, ён расцiснуў анямелыя пальцы. Яго званiтавала тут жа, i, аблiваючыся брыдкiм кархавiннем, ён адпоўз ад таго месца. Пра гэта ён нiкому не расказваў нi тады, нi пасля. Кашмар гэты снiўся калi-нiкалi яму, i на другi дзень ён не знаходзiў сабе месца, жыць не хацелася... Пра тое ўспомнiў Едыгей цяпер з брыдой у душы i дрыжыкамi ў целе. Аднак ён усведамляў, што вiрлавокi бярэ хiтрасцю, нахабствам i ўменнем гаварыць. Гэта яго збiвала з тропу. Пакуль той пiсаў, Едыгей усё намагаўся знайсцi слабiну ў высновах вiрластага. Адна думка ў сказаным вiрластым асаблiва здзiвiла яго сваёй недарэчнасцю: як гэта можна абвiнавацiць каго-небудзь у "варожых успамiнах"? Хiба могуць успамiны быць варожымi цi не варожымi, бо ўспамiны - гэта тое, што было ў мiнулым, гэта тое, чаго няма. Але было ў сапраўднасцi.

– Я хачу ведаць, - сказаў Едыгей, адчуваючы, як перасыхае ў горле ад хвалявання. Але ён прымусiў сябе сказаць гэтыя словы спакойна.
– Вось ты тут кажаш...
– Ён знарок назваў яго на "ты", каб той зразумеў, што Едыгей не баiцца яго i не дагаджае.
– Вось ты кажаш, варожыя ўспамiны. Як гэта разумець? Хiба могуць быць успамiны варожымi цi не варожымi? Па-мойму, чалавек успамiнае тое, што было i як было некалi i чаго ўжо няма даўно. Цi выходзiць, калi добрае - успамiнай, а калi благое - не ўспамiнай, забудзь? Як быццам такога i не было. Цi, напрыклад, калi якi сон прыснiцца, дык пра яго нельга ўспомнiць?

– Вось ты якi? Хм, бач ты!
– здзiвiўся вiрлавокi.
– Паразважаць любiш, паспрачацца захацеў? Ты тут мясцовы фiлосаф, цi што. Што ж, давай.
– Ён памаўчаў, а потым, прымерыўшыся да нечага, сказаў: - У жыццi рознае можа быць у сэнсе гiстарычных падзей. Цi мала што было i як! Важна ўспомнiць, намаляваць мiнулае вусна, а тым больш пiсьмова гэтак, як трэба сёння для нас. А ўсё, што нам не на карысць, таго i не варта ўспамiнаць. А калi не прытрымлiваешся гэтага, значыцца, такое можна назваць варожымi дзеяннямi.

– Я не згодны, - сказаў Едыгей.
– Такога не можа быць.

– А нiхто i не мае патрэбы ў тваёй згодзе. Гэтага я табе мог бы i не гаварыць. Кажу па дабраце сваёй. Ну, добра, давай пяройдзем ад слоў да справы. Скажы мне, калi-небудзь Кутыбаеў, ну, скажам, у шчырай размове, у час выпiўкi, дапусцiм, не называў табе якiя-небудзь ангельскiя iмёны?

– А навошта гэта?
– шчыра здзiвiўся Едыгей.

– А вось навошта.
– Вiрласты адгарнуў адзiн з "Партызанскiх сшыткаў" Абуталiпа i зачытаў падкрэсленае чырвоным алоўкам месца: "27 верасня да нас у распалажэнне прыбыла ангельская мiсiя - палкоўнiк i два маёры. Мы прайшлiся перад iмi парадным маршам. Яны нас прывiталi. Потым было частаванне ў палатцы ў камандзiраў. Туды запрасiлi i нас, колькi чалавек замежных партызан сярод югаславаў. Калi мяне пазнаёмiлi з палкоўнiкам, ён вельмi ветлiва пацiснуў мне руку i ўсё распытваў цераз перакладчыка, адкуль я i як сюды трапiў. Я коратка расказаў. Мне налiлi вiна, i я таксама выпiў разам з iмi. I потым яшчэ доўга размаўлялi. Мне спадабалася, што ангельцы простыя, шчырыя людзi. Палкоўнiк сказаў, што вялiкае шчасце цi, можа, наканаванне боскае ў тым, што мы ўсе аб'ядналiся супраць фашызму. А без гэтага барацьба з Гiтлерам стала б яшчэ цяжэй, а магчыма, скончылася б трагiчна для раз'яднаных народаў" - i гэтак далей.
– Скончыўшы цытаваць, вiрлавокi адклаў сшытак убок. Запалiў яшчэ адну "казбечыну" i, памаўчаўшы, папыхваючы дымком, казаў далей: - Выходзiць, Кутыбаеў не запярэчыў ангельскаму палкоўнiку, што без генiя Сталiна перамога была б немагчымай, колькi б яны нi круцiлiся там, у Эўропе, у партызанах цi яшчэ дзе. Значыцца, таварыша Сталiна ў яго i ў думках не было! Гэта да цябе даходзiць?

– А можа, ён гаварыў пра гэта, - Едыгей стараўся абаранiць Абуталiпа, - ды проста забыў запiсаць.

– А дзе пра гэта сказана? Не дакажаш! Больш таго, мы параўналi з паказаннямi Кутыбаева ў сорак пятым годзе, калi ён праходзiў праверачную камiсiю пасля вяртання з югаслаўскага партызанскага аб'яднання. Там выпадак з ангельскай мiсiяй не ўспамiнаецца. Значыцца, тут нешта не так. Хто можа паручыцца, што ён не быў звязаны з ангельскай разведкай.

Зноў Едыгею стала цяжка i балюча. Не разумеў ён, што тут да чаго i куды вядзе вiрлавокi.

Поделиться:
Популярные книги

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Назад в СССР: 1985 Книга 4

Гаусс Максим
4. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 4

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3