Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

Як той след ад папругi на баку ў каня шчырага,

Днi любовi юначай зарубкай у памяцi...

А рукi Зарыпы, перабiраючы струны мандалiны, прымушалi звiнець i стагнаць саму музыку. Плыла Зарыпа, адплывала некуды разам з песняй, i здавалася Едыгею, што ён бачыць яе ўжо недзе далёка, бачыць, як яна бяжыць, дыхаючы лёгка i вольна, па снягах саразекаў у гэтай сваёй бэзавай вязанай кофтачцы з белым, заламаным ля падбароддзя каўнерыкам, пад напружана-тонкi, мiнорны спеў мандалiны, i цемень расступаецца, а яна ўсё бяжыць, пакуль не прападае ў тумане, але ўсё адно чуваць было мандалiну, i тады, калi, здавалася, прападзе,

панiшчыцца гэты голас мандалiны, Зарыпа вынiкала зноў, нiбыта ўспомнiўшы, што i на баранлiнскiм пераездзе ёсць людзi i што iм будзе дрэнна без яе, вярталася Зарыпа, i зноў яе бачылi, адчувалi, чулi за гэтым сталом...

Потым Абуталiп паказваў, як яны танцавалi ў партызанах, паклаўшы рукi адзiн аднаму на плечы, перабiраючы ў такт нагамi. Потым яшчэ спявалi i яшчэ выпiлi, чокнулiся, нехта пакiдаў стол, нехта зноў садзiўся... Начальнiк раз'езда i ягоная цяжарная жонка пайшлi яшчэ да танцаў. Так i праходзiла ноч.

Зарыпа выйшла падыхаць, следам i Абуталiп. Укубала прымусiла ўсiх апранацца, каб не выходзiлi распараныя на холад. Зарыпа i Абуталiп доўга не вярталiся. Едыгей рашыў пайсцi па iх, без iх нiбы не тое было свята. Яму гукнула Укубала:

– Апранiся, Едыгей, куды ты так, ахаладаеш!

– Я зараз.
– Едыгей выйшаў за парог у халодную яснату начы.
– Абуталiп! Зарыпа!
– паклiкаў ён, аглядваючыся на баках.

Нiхто не азваўся. За домам пачулiся галасы. Ён спынiўся ў нерашучасцi, не ведаючы, як зрабiць: цi то пайсцi, цi, можа, падысцi да iх i забраць да ўсiх у дом. Нешта, мусiць, адбывалася памiж iмi.

– Я не хацела, каб ты бачыў, - усхлiпвала Зарыпа.
– Даруй. Проста мне стала цяжка. Даруй, калi ласка.

– Я разумею, - супакойваў яе Абуталiп.
– Я ўсё разумею. Але справа ж не ўва мне, што я менавiта такi. Каб жа гэта датычылася толькi мяне. Бог мой, адным жыццём меней, другiм болей. Можна было б i не чапляцца так роспачна. Яны памаўчалi, i потым ён сказаў: "Дзецi нашыя не будуць гэтага ведаць... I на гэта ўся надзея..."

Едыгей асцярожна адышоўся i нячутна вярнуўся ў застолле. Але калi ён увайшоў у дом, яму здалося, што ўсё наўкол паблякла i свята скончылася.

5 студзеня 1953 года ў дзевяць ранiцы на раз'ездзе Баранлы-Буранны зрабiў прыпынак пасажырскi цягнiк, хоць усе пуцi перад iм былi адкрыты i ён мог, як заўсёды, прашугаць без затрымкi. Цягнiк прастаяў усяго паўтары хвiлiны. Гэтага было, мусiць, яму дастаткова. Трое - у чорных хромавых ботах аднолькавага фасону - выйшлi з вагона i пакiравалi адразу ў дзяжурку. Iшлi моўчкi i ўпэўнена, не аглядваючыся па баках, толькi на секунду затрымалiся каля снегавiка. Моўчкi глянулi на фанерны шчыток з надпiсам, на стары аблезлы малахай, што матляўся на снегавiку, i прайшлi ў дзяжурку.

Праз некаторы час з дзвярэй выскачыў начальнiк раз'езда Абiлаў. Ледзь быў не сутыкнуўся са снегавiком. Вылаяўся i паспешлiва пайшоў далей, амаль подбегам, чаго з iм нiколi не здаралася. Хвiлiн праз дзесяць, захаканы, ён ужо вяртаўся назад, ведучы з сабой Абуталiпа Кутыбаева, якога тэрмiнова расшукаў на працы. Абуталiп быў бледны, шапку трымаў у руцэ. Разам з Абiлавым ён увайшоў у дзяжурку. Аднак вельмi хутка выйшаў адтуль у суправаджэннi двух прыезджых у хромавых ботах, i ўсе яны пакiравалi ў барак, дзе жылi Кутыбаевы. Адтуль яны неўзабаве вярнулiся, зноў жа неадступна суправаджаючы Абуталiпа, несучы нейкiя паперы, узятыя ў ягоным доме.

Потым усё сцiхла. Нiхто i не заходзiў у дзяжурнае памяшканне.

Едыгей дазнаўся пра тое, што здарылася, ад Укубалы. Яна прыбегла па даручэнню Абiлава на чацвёрты кiламетр, дзе iшлi на той дзень рамонтныя работы. Адвяла Едыгея ўбок:

– Абуталiпа дапытваюць.

– Хто дапытвае?

– Не ведаю. Нейкiя прыезджыя. Абiлаў наказаў перадаць, што калi не будуць дапытвацца, дык не гаварыць, што на Новы год былi разам з Абуталiпам i Зарыпай.

– А што тут такога?

– Не ведаю. Ён так прасiў сказаць табе. I наказаў табе на дзве гадзiны быць на месцы. У цябе таксама хочуць нешта спытаць, дазнацца пра Абуталiпа.

– А чаго дазнавацца?

– Адкуль я ведаю. Прыйшоў перапалоханы Абiлаў i кажа - так i так. А я ўжо да цябе.

У дзве гадзiны i без таго хадзiў Едыгей дамоў абедаць. Па дарозе, ды i дома ўсё сiлiўся зразумець, што здарылася. Адказу не знаходзiў. Хiба што за мiнулае, за палон? Дык даўно праверылi ўжо. А што яшчэ? Трывожлiва, неспакойна стала на душы. Хлебтануў лыжкi са дзве лапшы i болей не мог. Паглядзеў на гадзiннiк. Без пяцi дзве. Калi наказалi ў дзве, значыцца ў дзве. Выйшаў з дому. Каля дзяжуркi праходжваўся туды-сюды Абiлаў. Варты жалю, прыгнечаны.

– Што здарылася?

– Бяда, бяда, Едыке, - загаварыў Абiлаў, палахлiва пазiраючы на дзверы. Вусны ў яго трымцелi.
– Кутыбаева засадзiлi.

– А за што?

– Нейкую забароненую пiсанiну знайшлi ў яго. Бо ўсё вечарамi нешта пiсаў. Пра гэта ж усе ведаюць. I вось дапiсаўся.

– Дык гэта ён для дзяцей сваiх.

– Не ведаю, не ведаю, для каго. Я нiчога не ведаю. Iдзi, цябе чакаюць.

У начальнiцкiм пакойчыку яго чакаў чалавек прыкладна аднаго ўзросту з iм або маладзей, гадоў пад трыццаць, камлюкаваты, з вялiзнай галавой, коратка пастрыжаны. Мясiсты ладнаваты нос трымцеў ад напружання думкi, ён нешта чытаў. Ён выцер нос хусцiнкай, хмурачы цяжкi высокi лоб. I потым на працягу ўсёй размовы ён увесь час выцiраў гэты свой прыпацелы нос. Ён дастаў з пачка "Казбеку", што ляжаў на стале, вялiзную папяроску, пакруцiў яе, запалiў i, падняўшы на Едыгея, якi стаяў у дзвярах, ясныя, як у пеўня, жаўтаватыя вочы, сказаў коратка:

– Сядай.

Едыгей сеў на табурэт перад сталом.

– Што ж, каб не было нiякiх сумненняў, - сказаў гэты чалавек з вачмi, як у пеўня, i дастаў з нагруднай кiшэнькi нейкiя рудаватыя корачкi, разгарнуў iх i тут жа схаваў, буркнуўшы пры гэтым нешта - можа, сваё прозвiшча.

– Зразумела?
– спытаў ён.

– Зразумела, - вымушаны быў адказаць Едыгей.

– Ну, у такiм выпадку пяройдзем да справы. Кажуць, ты лепшы сябра-таварыш Кутыбаева?

– Магчыма, i так, а што?

– Магчыма, i так, - паўтарыў чалавек, зацягваючыся "казбечынай" i нiбы асэнсоўваючы пачутае.
– Магчыма, i так. Дапусцiм. Зразумела.
– I сказаў раптам з нечаканай усмешкай, з радасным нейкiм задавальненнем, што ўспыхнула ў ягоных выразных вачах: - Ну што, друг харошы, папiсваем?

– Што папiсваем?
– збянтэжыўся Едыгей.

– Пра гэта я хачу ведаць.

– Я не разумею, пра што гаворка.

– Няўжо? Га? А ты падумай!

– Не разумею, пра што вы кажаце.

– А што пiша Кутыбаеў?

Поделиться:
Популярные книги

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Назад в СССР: 1985 Книга 4

Гаусс Максим
4. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 4

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3