Чтение онлайн

на главную

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

Абуталiп на тым не супакоiўся, вывеў дзятву на двор, i пачалi тыя ляпiць вялiзнага снегавiка. Цудоўна гэта ў iх атрымалася. Вялiзны, увелькi з чалавекам, снегавiк, нетутэйшая нейкая праява з чорнымi вачмi i чорнымi брывамi, з чырвоным носам i разяўленай ва ўсмешцы пашчай, з аблезлым лiсiным малахаем на галаве вырасла перад раз'ездам, сустракаючы цягнiкi. У адной "руцэ" снегавiк трымаў чыгуначны зялёны сцяжок - дарога адкрытая, а ў другой фанеру з надпiсам: "З Новым, 1953 годам!"... Гэты снегавiк доўга яшчэ стаяў i пасля 1 студзеня...

31 снежня старога года да самага вечара баранлiнскiя дзецi гулялi каля ёлкi i на дварэ. Там жа былi i дарослыя, калi не дзяжурылi. Абуталiп расказваў Едыгею, як ранкам прыпаўзлi да яго ў пасцель малыя, сапуць, гарэзяць, а ён прыкiнуўся, што спiць, не чуе.

– Уставай, уставай, папiка!
– Эрмек тармосiць.

Хутка Дзед Мароз прыйдзе. Хадзем сустракаць.

– Добра, - кажу.
– Вось зараз устанем, памыемся, апранемся i пойдзем.
– Не можа быць, каб не прыехаў.

– А якiм цягнiком?
– гэта старэйшы пытае.

– А любым, - кажу, - для Дзеда Мароза любы цягнiк спынiцца нават на нашым раз'ездзе.

– Тады трэба ўставаць як хутчэй!

I збiраемся сур'ёзна так, урачыста.

– А маму возьмем?
– пытае Давул.
– Ёй жа таксама хочацца пабачыць Дзеда Мароза?

– Ну, вядома, - кажу, - яшчэ як! Клiчце i яе!

Сабралiся i ўсе разам выйшлi на мароз. Дзятва пабегла адразу да дзяжуркi. Мы за iмi. Бегае дзятва туды-сюды, а Дзеда Мароза няма.

– Папiка, а дзе ж ён?

– Зараз, - кажу, - не спяшайцеся. Спытаю ў дзяжурнага.

Уваходжу ў дзяжурку, я там звечара прыхаваў запiску ад Дзеда Мароза i мяшэчак з падарункамi. Выйшаў, яны да мяне:

– Ну што, папiка?

– Дзед Мароз, - кажу, - пакiнуў вам запiску, вось яна: "Дарагiя хлапчукi Давул i Эрмек! Я прыехаў на ваш славуты раз'езд Баранлы-Буранны раненька-раненька, у пяць гадзiн. Вы яшчэ спалi. Было холадна. Ды i сам я халодны, барада з марознай поўсцi ў мяне. А цягнiк запыняўся толькi на дзве хвiлiнкi... Ледзь паспеў запiску напiсаць i пакiнуць падарункi. У мяшэчку ўсiм малым раз'езда ад мяне па адным яблыку i па два арэхi. Не крыўдуйце, спраў у мяне багата. Паеду да другiх дзяцей. Яны мяне таксама чакаюць. А да вас наступным годам пастараюся завiтаць, ды так, каб мы сустрэлiся. А пакуль бывайце. Ваш Дзед Мароз, Аяз-ата". Чакайце, чакайце, тут яшчэ нейкая прыпiска. Вельмi неразборлiва, таропка напiсана. Мусiць, цягнiк адыходзiў. А, вось разабраў: "Давул, не бi свайго сабачку, я чуў, як ён аднойчы заскуголiў, калi ты ўдарыў яго галёшай. Але потым я больш не чуў. Мусiць, ты стаў лепшы да яго. Вось i ўсё. Яшчэ раз ваш Аяз-ата". Чакай-чакай, тут яшчэ нешта накрэмзана. Ага, зразумеў: "Снегавiк у вас надта добры атрымаўся. Малайцы. Я паздароўкаўся з iм за руку".

Ну, яны, вядома, узрадавалiся. Запiска ад Дзеда Мароза iм спадабалася. Адразу паверылi. Але пачалi спрачацца, хто панясе мяшэчак з падарункамi. Мацi разважыла:

– Спачатку дзесяць крокаў панясе Давул, ён старэйшы. А потым дзесяць крокаў ты, Эрмек, ты малодшы...

Затое ўдзень сярод дзятвы самым жаданым быў Едыгей. Наладзiў ён iм катанне на санях. У Казангапа знайшлiся старыя санкi. Запраглi Казангапавага вярблюда, слухмянага, звыклага да хамута. Каранара нельга было, вядома, скарыстаць на такую забаву: было б, можа, абразлiва для яго. Едыгей быў за балагола. Дзятва ўсё мерылася сесцi побач з iм. I ўсё прасiла: "Хутчэй, хутчэй паехалi!" Абуталiп i Зарыпа то йшлi, то беглi побач, то на спусках прысаджвалiся на край санак. Ад'ехалi ад раз'езда кiламетры са два, развярнулiся на пагорку, назад памчалi. Запыхаўся аж вярблюд. Перадыхнуць трэ было.

Харошы надарыўся дзень. Над бязмежна белымi, аснежанымi саразекамi, як глянуць было, як пачуць, ляжала белая нечапаная цiшыня. Наўкол, таямнiча ўкрыты снегам, разлягаўся стэп, - узгоркамi, узваллем, раўнiнаю, неба над саразекамi сеяла глухавата-мяккае святло, i ад таго было нiбы цяплей. Вецер не абзываўся. А наперадзе па чыгунцы iшоў доўгi, рудавата-чырвоны састаў, i два чорныя паравозы, счэпленыя цугам, цягнулi яго, дыхаючы ў дзве трубы. Дым у паветры завiсаў лянотнымi, амаль нерухомымi колцамi. Наблiжаючыся да семафора, паравоз даў сiгнал - працяглы, магутны гудок. Пасля яшчэ два. Цягнiк прашумеў праз раз'езды, не суцiшаючы бегу, - паўз лiнii, хоць столькi прасторы было наўкол. I зноў усё ацiхла i паглушэла. Нiякага руху. Над дахамi баранлiнскiх дамкоў вiўся там-сям шызаваты дымок. Усе прыцiхлi, пацiшэлi. Нават разгарачаная яздой дзятва стала цiхамiрнай на той час. Зарыпа сказала нягучна, адно толькi да мужа:

– Як хораша i як страшна!

– Праўда твая, - гэтак жа цiха азваўся Абуталiп.

Едыгей глянуў на iх, скасавурыўшыся, не паварочваючы галавы. Яны стаялi, вельмi ж падобныя адно да аднаго. Цiхiя, але выразна сказаныя словы Зарыпы як бы нечым пакрыўдзiлi Едыгея, хоць сказаныя былi не да яго. Ён зразумеў раптам, з якой скрухай i страхам глядзела яна на гэтыя маленькiя дамкi каля чыгункi, закiнутыя ў вялiкiм свеце. Але нiчым не мог Едыгей iм памагчы, бо гэтыя дамкi ля чыгункi былi адзiным прыстанiшчам для iх усiх.

Едыгей моўчкi падганяў запрэжанага ў санкi вярблюда. Потым прыахвоцiў бегчы пугай. I санкi пакацiлiся назад.

Напярэдаднi навагодняй ночы ўсе баранлiнцы сабралiся ў Едыгея i Укубалы, так парашылi Едыгей i Укубала перад тым.

"Калi гэтыя новенькiя Кутыбаевы наладзiлi ёлку для ўсёй дзятвы, нам тым болей нешта зрабiць трэба".

Едыгей вельмi ўзрадаваўся гэтаму. Праўда, не ўсе маглi прыйсцi - хто дзяжурыў на лiнii, а другiм на дзяжурства заступаць звечара. Цягнiкi ж хадзiлi, не лiчачыся нi са святамi, нi з буднямi. Казангапу ўдалося пабыць толькi напачатку. На дзевяць вечара ён выправiўся на стрэлку, ды i Едыгею, паводле графiка, трэ было з шасцi ранiцы першага студзеня быць на лiнii. Такая служба. I ўсё-ткi вечарына ўдалася. Ва ўсiх быў харошы настрой, i хоць бачылiся па дзесяць разоў на дзень, на вечарыну прыхарошылiся, прыбралiся, быццам якiя госцi здалёк. Укубала пастаралася - яды рознай хапала. Выпiць таксама было што - гарэлка, шампанскае. А хто жадаў, таму зiмовы шубат быў напагатове.

Але свята сталася святам, калi пасля закусак i першых чарак пачалi спяваць. Настала такая хвiлiна, калi паменела застольных клопатаў, разгаварылiся госцi, адчуўшы ўсю прыемнасць свята... Едыгей захмялеў збольшага. Аднак гэта нават пасавала яму. Укубала без усялякай сцярожлiвай думкi нагадала мужу:

– Не забудзь, заўтра ў шэсць ранiцы на работу.

– Так, Уку, ведаю. Зразумеў, - адказаў ён.

Седзячы каля Укубалы, абдымаючы яе за шыю, ён пяяў песню, хоць часам i не ў лад, але шчыра i таму, можа, шумна. У яго быў той цудоўны настрой, калi ясната думкi i чуллiвасць пачуцця нiтуюцца на карысць адно аднаму. Пяючы, ён расчулена ўглядваўся ў аблiччы гасцей, напагатоў да кожнага з харошай усмешкай, упэўнены, што ўсiм гэтак жа лагодна, цёпла, як яму. I быў ён прыгожы, тады яшчэ чарнабровы i чарнавусы Буранны Едыгей, з блiскучымi карымi вачмi i белай падкоўкай моцных, аж зiхоткiх зубоў. I самае смелае ўяўленне не магло б прадбачыць, якiм ён будзе ў сталым веку. На ўсiх хапала ў яго ўвагi. Паляпваючы па плячы паўнаватую станам Букей, ён называў яе баранлiнскай мацi, прапаноўваў за яе тосты, а ў яе асобе - за ўвесь каракалпакскi народ, што жыў недзе на берагах Амудар'i, i ўгаворваў яе не маркоцiцца з той прычыны, што Казангапу давялося пакiнуць стол дзеля работы.

– Хай сабе! Хоць адпачну без яго!
– задзiрыста казала Букей.

Сваю Укубалу Едыгей называў у той вечар толькi поўным, першапачатковым iмем: Уку-баласы - дзiця савы, соўка. Для кожнага было ў яго добрае, шчырае слова, у тым цесным коле ўсе для яго былi роднымi братамi i сёстрамi, нават начальнiк раз'езда Абiлаў, якога прыгнятала служба дробным пуцейцам у саразеках, прыгнятаў выгляд бледнай, цяжарнай жонкi Сакен, якой належала неўзабаве адправiцца ў Кумбельскую радзiльню. Едыгей шчыра верыў, што ён сярод блiзкiх людзей, бо не магло быць iнакш, бо варта падчас песнi на мiг заплюшчыць вочы - i ўяўлялася агромнiстая заснежаная пустыня саразекаў i жменька людзей у ягоным доме, што сабралiся як адна сям'я. Але больш за ўсё радаваўся ён за Абуталiпа i Зарыпу. Гэтая пара вартая была таго. Зарыпа i спявала i грала на мандалiне, без запiнкi падбiраючы матывы бясконцых песень. Голас у яе быў звонкi, чысты, Абуталiп памагаў ёй паважлiва i працягла, i выходзiла гэтак згодна, хораша, асаблiва ў песнях на татарскi лад, iх яны спявалi алмак-салмак, на манер пытанняў-адказаў. I ўсе за сталом iм памагалi. Ужо шмат чаго праспявалi з колiшнiх i новых песень i не стамiлiся, а, наадварот, яшчэ больш разахвоцiлiся. Значыцца, добра iм было. Седзячы супроць Абуталiпа i Зарыпы, Едыгей неадрыўна глядзеў на iх i лагоднеў душой - такiмi яны павiнны былi быць заўсёды, каб не сiберны лёс, што не адступаўся ад iх. Улетку, у спёку Зарыпа хадзiла аж чорная, нiбы спапялёная гарачынёй, як тое абгарэлае на пажары дрэўца. Патрэсканыя чорныя губы, парудзелыя выпетраныя сонцам валасы. Цяпер жа яе цяжка было пазнаць. Чарнавокая, зiхоткi пагляд, чысты, гладкi твар - яна была непазнавальная цяпер, яна была прыгожая. Здавалася, яе выразныя, яе рухомыя бровы спявалi разам з ёй, то ўскiдвалiся, хмурнеючы i сцiнаючыся, то нiбы застывалi, доўжачыся ў нейкiм бясконцым палёце за песняй. З асаблiвым пачуццём выдзяляючы гучанне кожнага слова, утураваў ёй Абуталiп, гайдаючыся ў такт песнi:

Поделиться:
Популярные книги

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Случайная мама

Ручей Наталья
4. Случайный
Любовные романы:
современные любовные романы
6.78
рейтинг книги
Случайная мама

Эйгор. В потёмках

Кронос Александр
1. Эйгор
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Эйгор. В потёмках

Райнера: Сила души

Макушева Магда
3. Райнера
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Райнера: Сила души

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Золотая осень 1977

Арх Максим
3. Регрессор в СССР
Фантастика:
альтернативная история
7.36
рейтинг книги
Золотая осень 1977

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3