Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чацвёра падазроных (на белорусском языке)
Шрифт:

* Тайная бандыцкая арганiзацыя ў Паўднёвай Iталii, аналагiчная мафiя, якая дзейнiчала ў XIX стагоддзi; спынiла сваё iснаванне на пачатку XX стагоддзя. Рэштка камарыстаў стварыла шайку вымагальнiкаў.

** Першая сусветная вайна.

У Ангельшчыне пра гэту арганiзацыю нiчога не ведалi, але ў Германii яна мела велiзарны паралiтычны ўплыў. Урэшце, яна была разгромлена i рассеяна, у асноўным, намаганнямi нейкага доктара Розена, якi пэўны час быў вельмi вядомы сваёй дзейнасцю ў сакрэтнай службе. Ён уступiў у гэтую арганiзацыю, пранiк у цэнтр i быў, як я ўжо сказаў, сродкам знiшчэння бандыцкай арганiзацыi.

Але доктар Розен быў ужо чалавек мечаны, i яго таварышы параiлi яму асцерагацца, а

лепей, хоць на кароткi час, выехаць з Германii. Ён выехаў у Ангельшчыну, i мы атрымалi паведамленне пра яго з берлiнскай палiцыi. I адразу ў першыя днi ў нас адбылася сустрэча. Ён выразна сфармуляваў свае адчуваннi: калi ўжо ўсе гэтыя справы дайшлi да кульмiнацыйнага пункта i, можна сказаць, катастрафiчнага завяршэння, дык пакою не будзе.

"Яны дастануць мяне, сэр Генры, - сказаў ён.
– Я ўпэўнены i не сумняваюся ў гэтым". Ён быў вельмi дужы, з прыгожым тварам i нiзкiм голасам. Толькi лёгкая гартанная iнтанацыя выдавала яго нацыянальнасць. "Гэта ўжо зараней вырашана. Але няважна, я гатовы. Я ведаў, што рызыкую жыццём, але калi я ўзяўся за добрую справу, то лiчу, што гэта разумная рызыка. I я зрабiў усё, што павiнен быў зрабiць. Арганiзацыя нiколi не зможа сабрацца зноў. Але многiя з яе сяброў - на волi, i адпомсцiць яны могуць толькi загубiўшы маё жыццё. Як бачыце, я збiраю i выдаю сякiя-такiя вельмi цiкавыя матэрыялы - вынiк работы на працягу ўсяго майго жыцця. Я буду рады, калi змагу выканаць сваю задачу".

Ён вымавiў апошнiя словы проста, са своеасаблiвай высакароднасцю, якой я не мог не захапiцца. Я сказаў яму, што мы прымем усе меры перасцярогi, але ён толькi махнуў рукой на мае словы.

"Рана цi позна, але яны ўсё роўна знойдуць мяне. Калi прыйдзе гэты дзень не смуткуйце. Я не сумняваюся, вы зробiце ўсё, што ў вашых сiлах", - скончыў ён.

Потым ён акрэслiў коратка свае планы на далейшае жыццё. Ён думаў наняць невялiчкi катэдж у вёсцы, дзе ён змог бы жыць цiха i рабiць далей сваю работу. Урэшце ён выбраў вёску ў Сэмерсэце* - Кiнгз Нэйтан - за сем мiль ад чыгуначнай станцыi, амаль некранутую цывiлiзацыяй. Ён купiў прыгожы катэдж з рознымi выгодамi i, задаволены пастаянным прытулкам, асеў назаўсёды на новым месцы. Разам з iм у доме жылi: яго пляменнiца Грэта; сакратар, старая служанка з Германii, якая служыла яму верай i праўдай каля сарака гадоў, i садоўнiк, родам з Кiнгз Нэйтана, высокi, спрытны i здатны да работы хлапчына.

* Графства ў паўднёва-заходняй частцы Ангельшчыны.

– Чацвёра падазроных, - цiха прагаварыў доктар Лойд.

– Так. Чацвёра падазроных. I болей тут нiчога не скажаш. Цiха i спакойна iшло жыццё ў Кiнгз Нэйтане. Мiнула пяць месяцаў, i раптам...
– трагiчнае падзенне. Доктар Розен упаў з прыступак ранiцай, i знайшлi яго праз паўгадзiны. Ён быў ужо нежывы. Тады, як гэта здарылася, Гертруда была на кухнi, дзверы якой былi зачынены, i таму яна нiчога не чула - так яна гаворыць. Фройлян Грэта была ў садзе, садзiла цюльпаны - зноў-такi яна так гаворыць. Садоўнiк Добс паведамiў, што ў гэты час ён снедаў у паветцы. Сакратар быў на прагулцы - i яшчэ раз толькi з ягоных слоў. Нiхто з iх не меў алiбi, i нiхто з iх не мог пацвердзiць правiльнасць слоў другога. Дле адно было зразумела, што нiхто чужы не мог гэта зрабiць, бо, калi б з'явiўся незнаёмы чалавек у такой маленькай вёсачцы, як Кiнгз Нэйтан, яго б адразу прыкмецiлi. Абое дзвярэй, пярэднiя i заднiя, былi зачыненыя, кожны жылец меў свае ключы. Як бачыце, усё сыходзiцца на гэтых чатырох. I ў той жа час кожны адводзiў ад сябе падазрэнне. Грэта - дачка яго роднага брата. Гертруда аддана служыла яму сорак гадоў. Добс - нiколi не выязджаў з Кiнгз Нэйтана. I Чарльз Тэмплтан, сакратар...

– Так...
– сказаў палкоўнiк Бантры.
– Як наконт яго? Па-мойму, ён падазроны чалавек.

Што вы ведаеце пра яго?

– Тое, што я ведаў пра яго, цалкам адводзiла падазрэнне ад яго - ва ўсякiм разе, у той час, - адказаў сэр Генры сур'ёзна.
– Бо Чарльз Тэмплтан быў маiм чалавекам.

– Ах, вось як!
– вымавiў заспеты знянацку палкоўнiк Бантры.

– Так, так. Я хацеў, каб хто-небудзь з маiх людзей быў побач з доктарам Розенам, i разам з тым я не хацеў нiякiх размоў у вёсцы. Розену сапраўды патрэбны быў сакратар. Я прапанаваў яму на гэту пасаду Тэмплтана. Ён джэнтльмен, добра валодае нямецкай мовай i наогул вельмi здольны хлопец.

– Ну, тады каго ж вы падазраяце?
– спыталася азадачана мiсiс Бантры. Здаецца, што нiхто з iх не мог забiць чалавека?

– Але, так толькi здаецца. Ды можна паглядзець на ўсё гэта з другога боку. Фройлян Грэта - яго пляменнiца i вельмi мiлая дзяўчына, але вайна паказала нам, i няраз, што брат можа пайсцi супраць сястры, бацька супраць сына i г. д. i што самыя цiхiя дзяўчаты такое вытваралi, што не апраўдаеш нi iх характарам, нi выглядам. Тое самае можна сказаць i пра Гертруду, i хто ведае, якiя яшчэ сiлы дзейнiчалi ў гэтым выпадку. Можа, сварка з гаспадаром, вялiкая крыўда, што недаацэньваў яе верную службу. Жанчыны ў яе ўзросце бываюць вельмi злосныя. А Добс? Цi можна яго выключыць з кола падазроных толькi таму, што ён нiяк не быў звязаны з гэтай сям'ёй. Многае робяць грошы. Нейкiм чынам маглi знайсцi падыход i падкупiць.

I яшчэ я магу з упэўненасцю дадаць, што аднекуль звонку павiнна было прыйсцi распараджэнне цi загад. Iнакш чаму яго пяць месяцаў не чапалi? Не, вiдаць, агенты абшчыны не сядзелi склаўшы рукi. Яны не былi ўпэўнены ў вераломстве Розена i адклалi пакаранне, пакуль не пераканалiся, што менавiта ён здрадзiў iм. А потым, калi не заставалася нiякiх сумненняў, яны павiнны былi паслаць шпiёну, якi жыў у гэтым катэджы, кароценькае пасланне: "Забiць!"

– Як гэта подла!
– дрыготкiм голасам прагаварыла Джэйн Хелiер.

– Але як прыйшло пасланне? Вось пытанне, якое я спрабаваў высветлiць, адзiная надзея вырашыць гэтую праблему. Адзiн з гэтых чатырох павiнен быў мець сувязi з навакольным светам. Не магло быць нiякай адтэрмiноўкi - я ведаў дакладна гэта; бо як толькi прыйшоў загад, ён адразу ж быў выкананы. Гэта было адметнай асаблiвасцю, характэрнай "Чорнай руцэ".

Я сам пачаў разбiрацца з гэтым пытаннем, вам можа здацца нават дзiўным, але я разбiраўся са смехатворнай скрупулёзнасцю, дапытваў: "Хто прыходзiў ранiцай у катэдж?" Я нiкога не выключыў. Вось тут спiс.

Ён выняў з кiшэнi канверт i выцягнуў з яго лiст з запiсамi:

Мяснiк прыносiў баранiну. Праверыў, усё правiльна. Памочнiк прадаўца бакалейнай крамы прыносiў мяшочак пшанiчнай мукi, два фунты цукру, фут масла i фунт кавы. Таксама праверыў, усё дакладна.

Паштальён прыносiў дзве карэспандэнцыi фройлян Розен, мясцовае пiсьмо Гертрудзе, тры пiсьмы доктару Розену, на адным з iх замежны штамп, i два пiсьмы мiстэру Тэмплтану, адно таксама з замежным штампам.

Сэр Генры зрабiў паўзу i выняў з канверта пачак дакументаў.

– Можа, вам цiкава будзе самiм глянуць. Розныя людзi перадалi мне iх, яны дасталi гэтыя паперы з кашоў для непатрэбных папер. Я думаю, вам не трэба гаварыць, што эксперты праверылi ў iх наяўнасць нябачнага чарнiла i г. д., але нiчога цiкавага цi вартага ўвагi не знайшлi.

Усе, хто хацеў паглядзець пiсьмы, стоўпiлiся вакол сэра Генры. Каталогi былi ад нейкага садоўнiка з гадавальнiка i са славутаы лонданскаы футравай крамы. З двух пасланняў, адрасаваных доктару Розену, адно было мясцовае i тычылася толькi насення для саду, другое з лонданскай фiрмы, што гандлюе канцылярскiмi прыладамi. Вось што гаварылася ў другiм пiсьме:

Популярные книги

Барон переписывает правила

Ренгач Евгений
10. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон переписывает правила

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Сбой Системы Мимик! Академия

Северный Лис
2. Сбой Системы!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
5.71
рейтинг книги
Сбой Системы Мимик! Академия

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Рунный маг Системы

Жуковский Лев
1. Рунный маг Системы
Фантастика:
попаданцы
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Рунный маг Системы

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4