Чацвёра падазроных (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Чацвёра падазроных (на белорусском языке)

Чацвёра падазроных (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Агата Крысцi

Чацвёра падазроных

Апавяданне

Пераклад: Валерый Чудаў, Кацярына Дзмiтрыенка

Размова вялася пра нявыкрытыя i непакараныя злачынствы. Кожны па чарзе выказваў сваю думку: палкоўнiк Бантры, яго таўсманая сiмпатычная жонка, Джэйн Халiер, актрыса, доктар Лойд i нават старая мiс Марпл. Быў яшчэ адзiн чалавек, якi сядзеў моўчкi, нiчога не гаварыў, хоць быў тут самы дасведчаны ў гэтым пытаннi. Сэр Генры Клiтэрынг, былы камiсар Скотланд-Ярда; сядзеў цiха, зрэдку пагладжваў вусы i ўсмiхаўся. Збоку здавалася, што ён думае аб нечым забаўным.

– Сэр Генры, - сказала яму нарэшце мiсiс

Бантры, - калi вы не раскажаце чаго-небудзь, я пакрыўджуся на вас. Цi так яшчэ многа непакараных злачынстваў?

– Вы, мiсiс Бантры, пачынаеце разважаць збiтымi газетнымi фразамi: "Зноў Скотланд-Ярд памылiўся". I далей iдзе спiс неразгаданых таямнiц.

– Якi, папраўдзе, я думаю, складае вельмi малы працэнт ад усяго цэлага? спытаўся доктар Лойд.

– Але, так яно i ёсць. Раскрываюцца сотнi злачынстваў, а пра пакараных злачынцаў паведамляецца вельмi i вельмi рэдка. Але ж не пра гэта iдзе гаворка, праўда? Калi вы гаворыце пра нявыяўленыя i нявыкрытыя злачынствы, дык вы гаворыце пра два розныя паняццi. У першую катэгорыю ўваходзяць усе злачынствы, пра якiя Скотланд-Ярд нiколi не чуў; тыя злачынствы, пра якiя нават нiхто не ведае, што яны былi ўчынены.

– Але, я думаю, такiх злачынстваў не вельмi многа?
– умяшалася ў гаворку мiсiс Бантры.

– Вы так думаеце?

– Сэр Генры! Цi не хочаце вы сказаць, што, наадварот, iх вельмi многа?

– Мне здаецца, - дадала мiс Марпл, якая сядзела, паглыбленая ў свае разважаннi, - iх павiнна быць вельмi многа.

Гэта прыемная старамодная i цiхая з выгляду бабулька выказала сваю думку нiзкiм, амаль цiхамiрным голасам.

– Паважаная мiс Марпл...
– звярнуўся да яе палкоўнiк Бантры.

– Канечне, - гаварыла далей мiс Марпл, - многа ёсць яшчэ дурных людзей. А дурных, што б яны нi натварылi, рана цi позна, усё роўна выкрыюць. Але трапляюцца сярод людзей i такiя, якiя ўздрыгваюць ад адной толькi думкi, што яны маглi б натварыць, калi б не iх жыццёвыя прынцыпы.

– Так, - сказаў сэр Генры, - многа ёсць недурных людзей. Вельмi часта злачынствы выкрываюцца з-за грубай, няўмелай работы, i кожны раз нехта задае сабе пытанне: "А цi было б выкрыта злачынства, калi б яго разумна прадумаць i ўмела правесцi?"

– Але гэта вельмi несур'ёзна, - выказаўся палкоўнiк Бантры.
– Праўда, вельмi несур'ёзна.

– Цi так?

– Што вы хочаце сказаць? Канечне, гэта сур'ёзна.

– Вы гаворыце, што ёсць яшчэ непакараныя злачынствы, але цi так гэта? Магчыма, непакараныя законам, але прычына i вынiк дзейнiчаюць па-за законам. Гаварыць, што ўсялякае злачынства будзе пакарана - банальнасць, i тым не менш, па-мойму, нiчога правiльнейшага i быць не можа.

– Магчыма, магчыма, але гэта не так важна... Сур'ёзнасць...
– Ён крыху замяшаўся.

Сэр Генры Клiтэрынг усмiхнуўся:

– Дзевяноста дзевяць чалавек з сотнi, безумоўна, думаюць гэтаксама як i вы, - пачаў ён.
– Але, ведаеце што, не такая важная на самай справе, у жыццi, вiнаватасць, як важная невiнаватасць. Вось гэтага нiхто не хоча разумець.

– Я не разумею, - уставiла сваё слова Джэйн Халiер.

– А я разумею, - сказала мiс Марпл.
– Калi мiсiс Трэнт заўважыла, што ў яе прапалi з сумачкi паўкроны, больш за ўсiх ад гэтага пацярпела служанка, мiсiс Артур, якая штодзённа прыходзiла прыбiраць. Канечне, Трэнты падумалi

на яе, але яны былi людзi добрыя i, ведаючы, што ў служанкi вялiкая сям'я i муж п'е, не захацелi iсцi на крайнiя меры. Аднак адносiны да яе змянiлiся, i яны ўжо не пакiдалi на яе дом, калi ехалi куды. Гэта вельмi абражала служанку, бо i iншыя ставiлiся да яе гэтаксама. А потым раптам высветлiлася, што вiнаватая гувернантка. Мiсiс Трэнт убачыла праз адчыненыя дзверы ў люстэрку. Гэтую нечаканую з'яву, што абумоўлена непасрэднай прычынай, я назваў бы прадбачаннем. Вось што хацеў сказаць, мне здаецца, сэр Генры. Большасць людзей цiкавiла толькi, хто ўзяў манету, i выявiўся чалавек, якога нiхто не падазраваў, - зусiм як у дэтэктыўных гiсторыях. Але для мiсiс Артур, якая нiчога не натварыла, гэта было пытаннем жыцця або смерцi. Вы гэта мелi на ўвазе, сэр Генры, цi не?

– Так, мiс Марпл, вы вельмi дакладна перадалi маю думку. У вашым прыкладзе для той падзёншчыцы ўсё скончылася добра. Яе невiнаватасць была даказана. Але некаторыя людзi могуць усё жыццё пражыць, прыдушаныя сапраўды неапраўданым падазрэннем.

– У вас ёсць якi-небудзь канкрэтны прыклад, сэр Генры?
– адразу перайшла да справы мiсiс Бантры.

– Па праўдзе кажучы, ёсць, мiсiс Бантры. Вельмi цiкавы выпадак. У гэтай справе, як мы i меркавалi, было ўчынена злачыннае забойства, але даказаць гэта мы нiяк не маглi!

– Яд, мусiць, - выдыхнула Джэйн.
– Нешта такое, што не пакiдае слядоў.

Доктар Лойд ажывiўся, а сэр Генры адмоўна пахiтаў галавою.

– Не, мiлая. Не таямнiчы яд для стрэл паўднёваамерыканскiх iндзейцаў. Я б хацеў, каб гэта было нешта падобнае. Але мы сутыкнулiся з нечым больш празаiчным - такiм празаiчным, што няма нiякай надзеi знайсцi сляды злачынцы. Стары джэнтльмен упаў з лесвiцы i зламаў сабе карак: адзiн з тых сумных няшчасных выпадкаў, якiя здараюцца кожны дзень.

– А што было на самай справе?

– Хто ведае?..
– пацiснуў плячыма сэр Генры.
– Штуршок ззаду ў спiну? Кавалак аборкi цi вяроўкi, што нацягнулi пад ногi наверсе лесвiцы, а потым прадбачлiва адвязалi? Пра гэта мы нiколi не даведаемся...

Але ж вы лiчыце, што гэта... не быў няшчасны выпадак? Чаму?..
– спытаўся доктар.

– Гэта даволi доўгая гiсторыя, але... Ну, так, мы даволi ўпэўненыя. Як я ўжо сказаў, няма нiякiх шанцаў выявiць злачынцу - доказы слабыя, непераканаўчыя, i iх можна абвергнуць. Але ёсць i другi бок гэтай справы, i пра гэта я раскажу зараз вам. Бачыце, было чацвёра чалавек, якiя маглi зрабiць гэты фокус. Адзiн - вiнаваты, але астатнiя трое - невiнаватыя. I калi не выявiцца праўда, дык тыя трое так i застануцца пад падазрэннем.

– Раскажыце лепш нам вашу доўгую гiсторыю, - папрасiла мiсiс Бантры.

– Урэшце, няма нiякай патрэбы рабiць яе занадта доўгай, - сказаў сэр Генры.
– Ва ўсякiм разе, можна скарацiць пачатак. Гаворка пойдзе пра нямецкае тайнае таварыства "Чорная рука", нешта накшталт iтальянскай каморы*, цi як большасць людзей уяўляе сабе гэту камору. Сiстэма шантажу i тэрарызму. Гэта арганiзацыя ўтварылася адразу пасля вайны** i за кароткi час значна вырасла. Яна ўчыняла ганеннi, праследавала мноства людзей, даймала i карала. Улады спрабавалi напасцi на след мафii, але тайны яе старанна ахоўвалiся, i амаль немагчыма было знайсцi такога чалавека, якi мог выдаць яе.

Комментарии:
Популярные книги

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Двенадцатая реинкарнация. Трилогия

Богдашов Сергей Александрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.60
рейтинг книги
Двенадцатая реинкарнация. Трилогия

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Личная помощница врага

Дмитриева Ольга
2. Без огня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Личная помощница врага

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек