Чарадзейныя яблыкі
Шрифт:
II
Дзверы дома былі незачыненыя. Бока забег у сенцы — і толькі пасля гэтага асмеліўся азірнуцца. Ён быў збянтэжаны тым, што нядаўна здарылася на дарозе. Аддыхаўшыся, ён наблізіўся да дзвярэй, якія вялі ў пакой, і, пастукаўшы, гучна запытаўся:
— Ці можна?
Адказу ён не пачуў. У сенцах і за дзвярыма было ціха, як на могілках, — толькі з вуліцы, праз шчыліны ўваходных дзвярэй, чулася мернае цвырканне конікаў… Вока вырашыў, што гаспадары — на дварэ, і пакіраваў назад. Але тут ляснуў замок, дзверы пакоя скрануліся і марудна
— Даруйце, я тут праездам. Мой аўтобус пойдзе толькі раніцой. Ці не дазволіце мне пераначаваць?
— Пераначаваць? — перапытала таўсматая. Па ўсім было відаць, што гэта просьба моцна яе здзівіла.
— Так, — не адступаўся ад свайго наш герой. — Я ўпершыню ў вашай вёсцы, нікога тут не ведаю…
Ён змоўк, думаючы, што яшчэ дадаць да свайго тлумачэння. Паўза, якая наступіла ўслед, падалася яму бясконцай. Жанчына, як на тое, не спяшалася з адказам. Яна выпрабавальна ўглядвалася ў вочы «госцю», нібы жадала прачытаць у іх тое, што ён хацеў, ды не даказаў. Нарэшце яна адазвалася:
— Не, я не магу. Прабачце. — І прызналася: — Мужчыны ў гэтым доме не было ўжо год з дваццаць. Я паспела нават забыць мужчынскі дух. Дый адкуль я ведаю, хто вы. Я не засну ўсю ноч. А раптам вы які-небудзь злодзей…
Па інтанацыі яе голасу цяжка было здагадацца, ці жартуе яна, ці гаворыць сур'ёзна.
— Ды што вы, — запярэчыў Бока.
Але старая не захацела яго даслухаць.
— Не, і не прасіце, — сказала яна. — Вы і самі падумайце. Вёска ў нас невялікая. Заначуеце — пачнуць брахаць. За год не адмыешся ад плётак.
Бока ўсміхнуўся, зрабіўшы выгляд, што гэты жарт зразумеў, а потым прапанаваў:
— Я згодзен пераначаваць вось тут, у сенцах. Я непераборлівы.
— Ні ў сенцах, ні на гарышчы, — працягвала з сур'ёзным тварам гаспадыня. — Тым болей — у сенцах, дзе водзяцца пацукі. Вайну з імі вы ўсчаняце праз пяць хвілін пасля таго, як ляжаце.
Бока раптам зразумеў, што ён наўрад ці дамовіцца з гэтакаю ўпартаю.
— Дык што рабіць? — запытаў ён у адчаі.— Парайце.
— Ідзіце, пытайцеся, пакуль яшчэ не значэла. Можа, хто і возьме.
— Але куды ж ісці? Я нікога не ведаю…
Відаць, адчуўшы, што ёй дастаткова аднаго слова, каб выправадзіць госця, таўсматая нібы памякчэла, паглядзела на хлопца з ласкаю.
— Ды вы сядайце, — нечакана прапанавала яна. — Відаць, прытаміліся з дарогі. Пасядзіце хвілінку. А я пакуль падумаю, куды вас прыладзіць.
Маленькія сенцы былі застаўлены мэбляю. Акрамя стала і крэслаў, тут умяшчалася нават шафа. Бока прысеў на ўскрайчык аднаго з крэслаў.
— Хто ж тут можа ўзяць?.. — разважала гаспадыня, выціраючы і без таго чысты стол. — У Насці — унукі ў гасцях. Кацька — не возьме, у яе мужык — звер… Пачакайце, пачакайце, дайце падумаць. — Яна прайшлася па пакоі. Рухалася гаспадыня няўклюдна, як качка, і ледзь месцілася паміж сталом і шафаю.
Хлопец адказаў:
— Не адмоўлюся… Але каб як-небудзь вырашыць з начлегам.
— Зараз-зараз, — адазвалася старая.
Яна пратупала праз сенцы і нечакана знікла за дзвярыма.
Бока застаўся адзін. Запрашэнне пасядзець і адпачыць і гэтае пытанне пра яблыкі супакоілі яго. На хвілінку ён нават забыўся пра свае клопаты. У траве, на ганках, цвыркалі конікі; у гэтую ноч, што мелася быць сухой і цёплай, яны збіраліся «музыцыраваць» доўга — да расы. Вырабляныя імі гукі закалыхвалі. Хлопец не запярэчыў бы, калі б яму дазволілі прасядзець вось так, за сталом, усю ноч…
Дзверы зноў адчыніліся. Цяпер гаспадыня ўвайшла з талеркай яблыкаў. За ёю ў сенцы раптам уляцела лупаценькая птушка. Яна гучна крыкнула, прымусіла госця здрыгануцца, — голас у яе быў рэзкі і непрыемны і нагадваў крык дзіцяці. Бока прыжмурыўся, стараючыся разгледзець у прыцемку маленькую крыкліўку, што лётала з месца на месца.
— Цішэй, цішэй, Х'ю! — звярнулася да яе гаспадыня. — Напалохаеш чалавека.
Паслухмяная лупатка нарэшце прыціхла, уселася на версе шафы.
— Х'ю? — праспявала яна, нібыта аб нечым спытала. Старая растлумачыла:
— Як убачыць незнаёмца — адразу крычыць. Як шчанюк… — І яна паставіла талерку з яблыкамі на стол. — Вось, частуйцеся. Свежанькія, прама з дрэва.
Бока падзякаваў, узяў яблык. У гэты ж момант на спінку яго крэсла ўселася Х'ю, — стала чутно, як заскрэблі яе кіпцюркі аб лакіраванае дрэва. Убачыўшы птушку зблізку, Бока здагадаўся, што гэта маленькая сава. Х'ю глядзела яму ў вочы не адрываючыся. Круглыя і чорныя, нібы ноч, вочы яе хавалі дапытлівасць і… ганьбаванне. Працуючы валляком, птушка, здавалася, стрымлівала жаданне крыкнуць, што вось-вось магло вырвацца.
— Вось яна якая, мая Х'ю, — ласкава прамовіла гаспадыня, заўважыўшы, што «госць» з цікаўнасцю разглядвае саву. — З-за яе і святла не запальваю, — вельмі не любіць. Усе лямпачкі ў мяне перабіла.
Сава працягвала ўзірацца на «госця». Часам яна міргала: па чарзе то адным, то другім вокам.
— Добрая птушка, — шчыра прызнаўся хлопец.
— Дзіва што, — пацвердзіла гаспадыня. — Асабліва калі ловіць пацукоў і мышэй… Ды вы ешце, — нагадала яна пра яблыкі. І, убачыўшы, што госць узяў адзін, пачала хваліцца: — Яблыкі ў мяне смачныя. Калісьці на гэтым месцы, дзе стаіць мая хата, быў вялікі панскі сад. Ён межаваўся з паркам. А ў парку стаяў палац…
— Я бачыў нейкія разваліны, — прызнаўся Бока.
— Так-так. Гэта быў палац паноў Шадурскіх… Гэтым Шадурскім належала тут усё: і сад, і парк, і вёска, і нават возера. Багатыя былі памешчыкі… Легенда кажа, што ў іхнім садзе расла яблыня, якая давала… чароўныя плады. Так-так, не здзіўляйцеся! Казалі, хто такі яблык еў, з тым абавязкова адбывалася штосьці дзіўнае…
— Як гэта — «дзіўнае»?
— Сама не ведаю. Так старыя людзі казалі. Штосьці неверагоднае, невытлумачальнае. Потым гэты чалавек распавядаў — а яму не верылі, толькі насміхаліся з яго…