Чарадзейныя яблыкі
Шрифт:
Потым ён прывёў Боку назад у свой пакой і паказаў на ложак. Пры гэтым ён тыцнуў сябе пальцам у грудзіну і нават прапішчаў:
— Я!.. Я!..
Пасля агляду дома ён распачаў доўгі аповед, сэнсу якога хлопец аніяк не мог спасцігнуць. Гаворка ішла, здавалася, пра паляванне і нейкую там выпіўку. Гаспадар старанна жэстыкуляваў перад носам у хлопца. А той утаропіўся на яго вочы і чакаў, калі ж ён уціхамірыцца. Глуханямы дужа стамляў яго. Боку хацелася хоць прысесці. Ён разуўся і прылёг на канапу, папярэдне падклаўшы сваю сумку пад галаву. Толькі пасля гэтага гаспадар падаўся ў свой пакой.
Застаўшыся адзін, Бока адразу ж выключыў радыётранслятар. Потым адшукаў у сумцы зубную шчотку і пашыбаваў да ўмывальніка.
Калі ён вярнуўся,
На дварэ што ёсць моцы цвіркалі конікі. Здавалася, што гэта завіхаюцца гномікі, каб паспець да світання выканаць якісьці тэрміновы заказ. Наводдаль, у суседніх дварах, брахалі сабакі. Месячны серп, як той ліхтар, асвятляў дахі хат і верхавіны дрэў. А за імі ляжала возера. Пра гэта можна было здагадацца па рэдзенькіх водблісках — адбітках месяцавага святла. Здавалася, быццам на вялізнай раўніне ззяе парассыпанае каштоўнае каменне…
У доме пачуўся шум. Раптам дзверы з рыпам расчыніліся і на парозе са свечкаю ў руцэ з'явіўся гаспадар. Ён усміхаўся, хоць святло цені кволага і хісткага агню ад свечкі рабілі ягоную ўсмешку якоюсьці злавеснаю. Сышоўшы з ганка, ён азірнуўся — запрасіў «госця» ісці ўслед за ім.
«І тут няма спакою! Але ж і надакучлівы!» — падумаў Бока. Аднак, як чалавек ветлівы, падпарадкаваўся, бо вырашыў: ён, відаць, хоча пахваліцца тым, што ў яго ў хляве.
Гаспадар, падалося Боку, дужа спяшаўся, бо ўвесь час пазіраў угору, на неба, як быццам адтуль яму падаваў сігнал нябачны паплечнік. Яны мінулі хлеў і апынуліся каля вымураванага ўваходу ў склеп. Адчыніўшы дзверы, глуханямы пачаў сыходзіць па стромкіх драўляных прыступках. Агеньчык свечкі затрымцеў, нібы пагражаючы патухнуць, — але той нават не звярнуў на гэта ўвагі. Апынуўшыся ўнізе, на бетанаванай пляцоўцы, ён азірнуўся і памахаў Боку, запрашаючы і тут узяць з яго прыклад. Наш герой нерашуча ступіў на лесвіцу. І адразу ж два вялізныя цені заскакалі па сценах склепа.
Апынуўшыся ўнізе, Бока заўважыў на адной са сцен цёмны ўваход, вышынёю ў чалавечы рост. Ён прыгледзеўся — і здагадаўся, што гэта тунель. Няяркае святло свечкі не дазваляла вызначыць яго глыбіню. А тым часам глуханямы пакіраваў проста да тунеля.
IV
Свечка патухла, рухацца па тунелі давялося ў суцэльнай цемры. Але глуханямога гэта не бянтэжыла. Ішоў ён упэўнена і хутка, — відаць, не адзін раз карыстаўся гэтым ходам. Неўзабаве ў дальнім канцы замігцела святло. Напачатку нашаму герою падалося, што ўперадзе гарыць звычайная электрычная лямпачка. Але калі яны праз хвіліну зайшлі ў прасторнае памяшканне з шырокімі паўкруглымі вокнамі на столі, верагодней за ўсё — у склеп, ён зразумеў, што святло дзённае. Гэта здзівіла хлопца. Ён стаяў, як укапаны, каля бліжэйшага акна і на хвіліну нават забыў пра свайго правадніка. Бока аніяк не мог вытлумачыць, адкуль у такі час узялося на дварэ яркае святло. Праз шкло ён бачыў, што свеціць сонца, а на блакітным небе няма ніводнай аблачынкі. Нельга было сумнявацца, што настаў дзень. Заставалася высветліць, якім гэта чынам ноч прамінула так хутка. «Няўжо я гэтак забавіўся ў тое старое? — падумаў Бока. — А можа, паспеў паспаць тады, на канапе, перш чым выйшаў на двор?..» Ён спрабаваў прыдумаць разумнае тлумачэнне таму, што бачыў.
За яго спіною пачуўся стогн. Бока азірнуўся і ўбачыў,
Глуханямы дачакаўся, калі хлопец узлезе на пляцоўку, потым адчыніў дзверы і пайшоў па калідоры. Тое, з якой упэўненасцю ён рухаўся, адчыняючы адны за аднымі дзверы, сведчыла, што ён тут пастаянны наведвальнік.
Бока прагна ўзіраўся на бакі; цікавасць да таго, што ён тут бачыў, узрастала ў ім з кожным крокам. Спачатку яны прамінулі дзверы, з-за якіх ішлі смачныя, бы з кухні, пахі, і хлопец вырашыў, што яны — у рэстарацыі. А ўбачыўшы высокія скляпенні з аздобаю, дываны па лесвіцах, у памяшканнях, якія яны міналі, Бока палічыў, што яны — у гатэлі. Тым не меней упэўненасці, што гэта сапраўды так, у яго не ставала, — дужа шыкоўнае было ўбранне будынка. Нарэшце ён запыніўся на здагадцы, што яны — у санаторыі. «Ну вядома ж, — маракаваў наш герой, — не можа быць, каб на беразе такога прыгожага возера не было лякарні». Яго здзіўлялі гожасць і ўмельства выканання любой, самай нязначнай дэталі інтэр'еру тутэйшых апартаментаў: узоры на падлозе, вітражы на вокнах, фрэскі на сценах. Нешта падобнае ён бачыў хіба што ў музейных палацах пад Санкт-Пецярбургам…
Гаспадар завёў яго ў вялікую блакітную залу. Паказаўшы на крэсла каля акна, ён адразу ж знік за дзвярыма. Бока застаўся адзін. Ён быў занепакоены і адчуваў сябе няёмка. «Калісьці ў гэтай зале спраўляліся балі», — падумаў ён, азіраючыся на бакі. Высокую столь аблямоўвала гіпсавае цісненне ў выглядзе доўгай гірлянды. Уздоўж адной сцяны стаялі тоўстыя калоны. Уражвалі сваёй вышынёю вокны; іх было ажно шэсць — па тры на кожным з двух супрацьлеглых бакоў. Іх завесілі празрыстым блакітным шоўкам, таму ўсё ў зале — сцены, мэбля, калоны, паркетная падлога, нават вялікая крышталёвая люстра — было, як у блакітнай смузе. Адсвечвала сваім калёрам хіба што пазалота на дзвярах.
Сесці ў дарагое глыбокае крэсла Бока не адважыўся. Хлопец падышоў да акна і адхінуў фіранку.
Ён убачыў, што знаходзіцца на другім паверсе. Унізе стракацела, усланая ранішняю расою, вялізная клумба. Кветкі выяўлялі сваёю маляўнічасцю нейкі мудрагелісты герб. Вакол клумбы выштукавана была чырвоная гравійная дарожка, што разгаліноўвалася на тры накірункі. Цэнтральнае адгалінаванне выводзіла да сажалкі, што зіхцела здалёк срэбранымі водбліскамі.
Дзень меўся прынесці нашаму герою шмат чаго нечаканага. Бока яшчэ стаяў каля акна, калі адчыніліся бакавыя дзверы і ў залу ўвайшлі ўчатырох. Незнаёмцы ўтаропіліся на яго з непрытоенай цікаўнасцю. З імі была маладая жанчына.
Сярод тых, што ўвайшлі, Бока пазнаў глуханямога. Убранне, у якое ён паспеў пераапрануцца, рассмяшыла хлопца. Між тым уборы астатніх членаў кампаніі былі таксама незвычайныя. Наш герой тады вырашыў, што ў доме, відаць, здымаецца гістарычны фільм. Мужчыны былі ў шыкоўных, аздобленых карункамі камізэльках, шаўковых панталонах і панчохах, на нагах у іх красаваліся туфлі на абцасах і з банцікам. Да таго ж у кожнага на галаве матляўся кучарамі не абы-які парык. А ў аднаго на той самы парык быў уздзеты трохкутны капялюш. Здавалася, што мужчыны былі аднолькавага ўзросту, — адрозніваліся хіба што знешнасцю. Той, што ў капелюшы, быў высокі і сухарлявы. Яго вялікі прамы нос нагадваў лязо склюда. Вочы ў яго былі прыжмураныя і хавалі выраз перасцярогі, які часцей за ўсё бывае ў людзей невялікага розуму і запальчывых, а чорныя вусы натапырваліся, што ў ката. Другога з таварышаў глуханямога можна было б параўнаць з… прыбранаю галушкаю. Ён быў тоўсты і з белаю скураю. Вялікія, акаймаваныя бялявымі, бы ў свінні, вейкамі, яго вочы выяўлялі выключную ціхамірнасць, як у святога.