Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

— Давайце не будзем пра вайну, — тут жа папрасіў яго Шадурскі і нахмурыўся. — Не будзем. Цяпер, слава Богу, мір. І дай Бог, каб ён як мага больш доўжыўся ў нашай слаўнай Айчыне… Лепей вып'ем за мусульманаў,— прапанаваў ён і ўзяў графін, каб наліць гасцям келіхі.

— Але ж мы ўжо пілі за… — пачаў быў Сліва.

— Віна на стол! — крыкнуў Шадурскі, згледзеўшы, што графін пусты. — Зараз жа!

Панна Яніна, якая да гэтага моманту не падавала голасу, спакойна і ўпэўнена прамовіла са свайго месца:

— Усё, хопіць. Я загадала, каб віна вам больш не падавалі. Панове, паглядзіце на сябе! Вы ж самі сябе

кампраметуеце!

— Што такое! Якія гэта загады без майго ведама! — паспрабаваў паказаць, што ўзлаваны, Шадурскі.— У якое становішча ты ставіш мяне перад гасцямі!..

— Тата! — спыніла яго панна. — Ты абяцаў, што мы сёння паплаваем пад ветразямі.

— Да д'ябла плаванне! — капрызна адказаў Шадурскі.— Плаванне адмяняецца. Госці хочуць віна!

— А я забараняю піць! Гэтая ваша вакханалія працягваецца ўжо другі тыдзень. Сёння, калі прыехаў пан Вальдэмар, ты абяцаў, што больш гэтага не будзе, і мы забаўляцьмемся шляхетна і прыстойна. І вось ты зноў за сваё!

Але Шадурскі не жадаў саступаць.

— Вось яно як, — сказаў ён з пагрозаю. — Тады я… Тады мы… — Ён хуценька выйшаў з-за стала. — Панове, калі нам не даюць віна па-добраму, то дабудзем яго сваімі мышцамі! — І раптам заспяваў, як той ксёндз у касцёле: — «Яго правіца і святая мышца Яму прынеслі перамо-о-гу!» — А ўслед запрасіў: — Кіруйце за мною, панове! — Ён забраў графін са стала, папярэдзіў: — І прыхапіце свае келіхі.— Потым звярнуўся да таўсмача, які нерухома ўмасціўся на сваім крэсле: — Пан Сліва, вам памагчы?

Сліва, крэхчучы, пачаў падымацца.

— Не-не, — сумеўся ён, — я сам. Куды мы?

— Мяняем апартаменты, — адказаў Шадурскі. Неўзабаве цудоўная тройца, падтрымліваючы адзін аднаго, пакіравала да дзвярэй. Бока падаўся за ёю, паддаючыся натуральнаму ў такім стане стаднаму інстынкту: усе ішлі — і ён імкнуўся не адстаць.

Усё ж, калі ён праходзіў каля панны, яму давялося затрымацца. Яго спыніў яе пагляд.

— І вы туды ж? — ціха спыталася ў яго панна, калі Шадурскі, Сліва і Скарлоцы зніклі за дзвярыма.

Бока не здагадваўся, што адказаць. З аднаго боку, ён ведаў, што некультурна пакідаць маленькую панну адну дзеля нейкіх там сумніцельных забаў. З другога боку, яму не хацелася заставацца з ёю сам-насам, бо ў гэтым выпадку яго маглі чакаць уцехі і абавязкі яшчэ больш адказныя.

— Вы хочаце пакінуць мяне адну? — нібы чытаючы па яго вачах, выпытвала панна. — І вы на гэта адважыцеся? — Яна выйшла з-за стала, наблізілася да хлопца, яе грудзі даткнуліся да яго грудзей.

— Я… — Дзіўна, але наш герой не знаходзіў слоў, каб даць адказ. Магчыма, прычынаю было галавакружэнне, а верагодна, на яго дзейнічалі чары гарачага і смелага пагляду суразмоўніцы.

Панна дапамагла яму.

— Не пакідайце мяне адну, — ціха і ласкава папрасіла яна. — Будзьце літасцівыя.

Бока раптам убачыў, як у яе вачах заблішчалі слёзы. Гэта натхніла яго.

— О, даруйце, — сказаў ён, крыху працверазеўшы. — Даруйце мне… Я сёння нейкі сам не свой.

— Сам не свой?.. Які ж?

— Мне здаецца, што я сплю. І гэты сон такі салодкі… Асабліва, калі побач вы.

Гэтыя словы, прыемныя для любой жанчыны, вядома ж, былі належна ацэнены і нашай шаноўнай паннаю. Яна адразу ж вырашыла, што ад слоў пара пераходзіць да справы. Абняўшы хлопца, яна ўпілася яму ў вусны сваімі вуснамі. Гэта

ўжо назусім працверазіла Боку. Ён хацеў нешта сказаць, ды толькі здолеў прамармытаць штосьці невыразнае. Экстаз, у якім была панна, у рэшце рэшт перадаўся і яму. Ён пяшчотна абняў яе за плечы і на некалькі імгненняў бы апынуўся ў іншым свеце…

Ачомаўшыся, хлопец убачыў, што пацалунак скончыўся. Панна Яніна стаяла за два крокі ад яго і папраўляла прычоску. Бока, хапаючы ротам паветра, азірнуўся, — ён пабойваўся, што хто-небудзь мог убачыць тое, што адбылося тут. Між тым панна зноў падступілася да яго. Бока, які ўжо даведаўся, што не такая яна і кволая, якою падалася на першы погляд, пашкадаваў, што не падаўся ўслед за сабутэльнікамі. Яму здавалася, што не менш пажадліваю рабілася панна і тады, калі проста пазірала ў ягоны твар. Пры гэтым яе твар палымнеў, нібыта панна толькі што з'явілася з марозу. Яна зноў працягнула рукі да хлопца — але на гэты раз той забаяўся яе абдымкаў. Ён нечакана папоўз пад стол, а яшчэ праз імгненне апынуўся па другі яго бок. Панна разгублена залыпала вочкамі. Яна не пераставала працягваць рукі наперад, затое на твары ўжо была збянтэжанасць.

— Пан Вальдэмар, — перапалохана выдыхнула яна. — Што вы са мною робіце?! Злітуйцеся! Пан Вальдэмар!

Здавалася, яна гатовая была расплакацца. Аднак хлопец не даслухаў яе маленне, ён хуценька выйшаў са сталоўкі.

Адшукаўшы парадную лесвіцу, Бока спусціўся на ніжні паверх. Там ён сустрэў лёкая з вёдрамі і падаўся ўслед за ім. Яны мінулі галерэю і неўзабаве апынуліся перад ужо знаёмымі нашаму хлопцу дзвярыма. Лёкай адчыніў іх. Разам яны выйшлі на высокую пляцоўку. Бока адразу пазнаў той самы склеп, куды сёння прывёў яго той «глуханямы». Вунь і прастакутная студня, якую ён нядаўна палічыў за басейн, а вунь, уздоўж сцен, і тыя самыя бочкі з кранікамі. Наводдаль цямнеў, як бы вабячы да сябе, цагляны ўваход у тунель. Лёкай спусціўся да студні і, набраўшы поўныя вёдры, падаўся назад. Бока дачакаўся, калі ён выйдзе, потым жвава пашыбаваў да тунеля.

VIII

Бока паспеў зрабіць усяго некалькі крокаў. Дзверы нечакана адчыніліся — і ў склеп увалілася знаёмая нам тройца.

— А, вы ўжо тут, пан Вальдэмар! — усклікнуў Шадурскі.— Выдатна! А мы збіраліся пасылаць па вас. Цяпер усе ў зборы. Працягнем, панове!.. Пан Сліва, будзьце ўважлівы, у гэтым месцы лесвіца. — І ён пачаў дапамагаць таўсмачу спускацца па стромых прыступках.

— Як тут ядрана! — з захапленнем прамовіў Сліва. — Проста асалода! — Ён раптам заспяваў: — «Усё бадзёрыць тут параненую душу!..» Мы не пілі за гэтае цудоўнае гняздзечка! — натхнёна заўважыў ён і ўпаў з лесвіцы.

— Дружа, трымайцеся! — кінуўся да яго Шадурскі.— Я ж папярэджваў!

А між тым Скарлоцы ўжо завіхаўся каля бочак: ён зацікаўлена пастукваў па кожнай, вызначаючы, якая з іх паўнейшая. Каля адной ён прыпыніўся.

— Сюды, панове, — запрасіў ён.

Бока ўздыхнуў,— задуманыя ўцёкі трэба было адкласці. Ён зазірнуў у келіх, які ўсё яшчэ трымаў у руцэ, і падышоў да Скарлоцы.

Калі віно было налітае, Сліва заспяваў дыфірамбы Шадурскаму:

— Дабрадзей вы наш. Нідзе не адпачываеш так душою і целам, як у вашым Богам адзначаным маёнтку. — Ён раптам расчуліўся, заплакаў: — Сокал вы наш, бацька родны. Дай Бог вам усяго добрага…

Поделиться:
Популярные книги

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Перерождение

Жгулёв Пётр Николаевич
9. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Перерождение

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3