Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

— За ваша здароўе, панове, — у сваю чаргу адказаў Шадурскі.

Праз хвіліну гаспадар працягваў:

— Гэтыя бочкі расстаўлены па гадах. Вунь тыя, у кутку, — самыя старыя. Іх паставілі яшчэ да таго, як з'явілася на свет мая Янінка.

— Іду туды, — тут жа зрэагаваў на сказанае Скарлоцы і пашыбаваў у паказаны куток.

За ім патупацелі і астатнія кампанейцы.

Старое віно, як яно і павінна быць, — даволі моцнае. Праз чвэрць гадзіны гулякі ўжо не стаялі на нагах, яны сядзелі на падлозе, абапёршыся спінамі аб бочкі, і вялі вартую іхняму падпітку

размову.

— Мы яшчэ не пілі за панну Яніну. Гэтае прыстойнае віно заслугоўвае, каб уславіць гэтакую гожую панну, — напышліва выказаўся Скарлоцы.

— У маім доме ўсё заслугоўвае славы!.. — адказаў Шадурскі.

— Дык вып'ем за ўсё адразу! — прапанаваў Сліва. Праз нейкі момант, як гэта бывае ў людзей нападпітку, тэма нечакана памянялася.

— Цікава, колькі спатрэбіцца часу, каб мы апаражнілі ўсе гэтыя бочкі? — глыбакадумна запытаўся Сліва.

— Усё жыццё, — упэўнена адгукнуўся на пытанне Шадурскі.

— То давайце сядзець тут усё жыццё, — падрахаваў свае развагі таўсмач.

Бока, які стараўся і тут прапускаць тосты, праз нейкі час заўважыў, што вочы ў яго сяброў пачалі зліпацца. Паны яшчэ бадзёрыліся, крычалі: «Вып'ем!», але іхні запал ужо прыкметна атухаў. Сліва першы пачаў паціху храпці. Неўзабаве да яго далучыўся Шадурскі. Апошні завёў сваю мелодыю Скарлоцы. Наш герой нарэшце паставіў свой келіх, падняўся і скіраваўся да запаветнай аркі. Нячутна прайшоў ён праз усё памяшканне і неўзабаве апынуўся перад уваходам у тунель, які быў неасветлены і нагадваў каміннае паглыбленне. Ён непакоіўся, што хто-небудзь з паноў прачнецца і ўвяжацца за ім, а таму азіраўся і прыслухоўваўся. Але ў склепе было спакойна; мернае пахрапванне захмялелых ягамосцяў падмацоўвала гэты спакой.

Бока ступіў у тунель. У тую ж хвіліну ён пачуў дзесьці наўздалёк ледзь чутны брэх. Ён азірнуўся, намагаючыся зразумець прычыну пачутага. Але пад скляпеннямі было ціха. І тады хлопец зразумеў, што брэх далятае з глыбіні тунеля. Апрача брэху, выразна было чуваць екатанне, — гэта былі галасы некалькіх, можа, нават цэлага дзесятка сабак. Бока згадаў, што чуў падобнае сугучча сёння ў лесе, калі сабакі даганялі зайца. Між тым брэх і екатанне ўсё мацнелі. Праз хвіліну сталі чутны скавытанне і нават хрыплае частае дыханне. Гэтыя гукі імкліва набліжаліся.

Бока адно толькі паспеў выйсці з тунеля і адступіцца ўбок, як з цемрыва выскачыў напачатку заяц, а за ім, з брэхам і віскатам, выбег цэлы тузін ганчакоў. Хлопец адразу ж пазнаў, што гэта тыя самыя харты, якіх паляўнічыя згубілі сёння ў Сар'інскім лесе. Памеркаваць пра тое, якім чынам зграя трапіла сюды, у гэты склеп, яму не ўдалося, — заяц і яго даганятыя ўчынілі ў памяшканні сапраўдны вэрхал. Сабакі бегалі паміж бочак і па лесвіцы, яны рассыпаліся па ўсім склепе. Адзін з іх умудрыўся трапіць нават у студню.

А заяц скакаў, быцам замест ног у яго былі спружыны. Сабакі хоць і стараліся, аднак ніяк не маглі схапіць яго. Той быў спрытнейшы. Шум і валтузня пабудзілі задрамалую каля бочак тройцу. Добра начаркаваўшыся, не разумеючы, што адбылося, паны паўскоквалі на

ногі і прыціснуліся да бочак, — відаць, ім падалося, што гэта новыя Садом і Гамора. Шадурскі першы ўскараскаўся на бочку. З незвычайным спрытам тое ж самае зрабіў і Скарлоцы. Не дзіва, што цяжэй за ўсіх было Сліву, — яму замінаў жывот. Да таго ж здарылася непрадбачанае: перапалоханы заяц раптам заскочыў таўсмачу на спіну, а са спіны пераскочыў на бочку, пакінуўшы такім чынам сваіх даганятых, як той казаў, з носам. Сабакі, брэшучы яшчэ мацней, чым колькі хвілін таму, скупіліся вакол таўсмача і бочкі, на якую ён намагаўся ўзлезці, а адзін, найбольш раз'юшаны, схапіў яго за панталоны. Спачатку пачуўся крык, а потым — трэск парванай матэрыі.

Бока кінуўся памагаць няшчаснаму, пачаў разганяць раз'юшаных сабак. У памяшканне ўбеглі лёкаі…

Хвілін праз пяць у склепе зноў запанаваў спакой, сабак пратурылі. Усе пагляды тым часам былі скіраваныя на пакутніка. Сліву трасло як у ліхаманцы. Апрача ўсяго, ён страціў асноўную частку свайго ўбрання. Гэтая няўпраўка, здавалася, засмуціла нават зайца, які ўсеўся на бочцы і здзіўлена вытарашчыў на таўсмача свае вочы.

Нечакана і вельмі недарэчы на ўзвышэнні з'явілася панна Яніна. Яна была дужа ўгневаная.

— Дык вось вы дзе! — каб усе пачулі, сказала яна. — Ну вядома, дзе ж яшчэ вы можаце быць! Гэтае месца акурат для вас — другая Мекка!

— Ды што ты, дачка, не кажы так, — стомленым голасам азваўся Шадурскі і пачаў асцярожна спускацца са свайго «п'едэстала». — Трохі пацешыліся. Спакойна, ціха.

— Мы тут апынуліся зусім выпадкова, — паспрабаваў зманіць Сліва.

— І ўбранне сваё вы таксама згубілі зусім выпадкова? — не стрымалася панна. Скарыстаўшы разгубленасць, якую выклікала гэтая прыгода, яна вырашыла прыструніць гулякаў: — Брыдка! Вашы паводзіны ганьбяць вас!.. Што скажуць пра гэта вашы падданыя?

Панна сапраўды дужа ўгневалася, бо, праказаўшы гэта, раптам з годнасцю павярнулася і пайшла.

Цэлую хвіліну пасля гэтага ў склепе панавала цяжкае маўчанне. Усе вінавата адчувалі, што гэтым разам схібілі. Шадурскі, разумеючы, што завінаваціўся больш за ўсіх, першы парушыў маўчанне.

— Ну давайце, панове, — сказаў ён, — пойдзем наверх, няўжо мы не прыдумаем забаў, што вартыя нас.

Уся кампанія без пярэчанняў пацягнулася за ім. Каля лесвіцы Шадурскі затрымаўся, паклікаў да сябе аднаго з лёкаяў. Паказаўшы пальцам у бок прыціхлага на бочцы зайца, ён сказаў:

— Аднясі на кухню. Скажы, што пан загадаў згатаваць на вячэру.

Лёкай пакланіўся. Здаецца, ён адно таму і з'явіўся сюды, каб выканаць гэты загад. У руках ён трымаў палатняны мех. Падышоўшы да зайца, лёкай падняў яго за вушы і кінуў у мех. Паназіраўшы за гэтым, Шадурскі, Скарлоцы і Сліва рушылі далей.

Дачакаўшыся, калі ўсе выйдуць, Бока зачыніў дзверы ў склеп і як не пабег да аркі падземнага хода. У яго ўзнікла моцнае жаданне як мага хутчэй выбрацца са становішча, у якім ён апынуўся. Яму ўсё здавалася, што, загасцяваўшыся тут, ён спозніцца на свой аўтобус.

Поделиться:
Популярные книги

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Перерождение

Жгулёв Пётр Николаевич
9. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Перерождение

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3