Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

Скарлоцы змрочна пазіраў на вясёлую кампанію. У тым, што здарылася, ён не бачыў нічога смешнага. Панурыўшыся, ён ківаў галавою і гундосіў:

— Тое, што адбылося, панове, падобнае на прывідны сон. Напачатку мяне ўзняло — як на шыбеніцу інквізіцыі.

Потым кінула. А калі я апынуўся ў вадзе і зусім быў паверыў, што ўтапіўся, мяне раптам, як неразумнага галаўня, выкінула на паветра… Якая ганьба! Не-е, панове, цяпер я за вярсту абыду вашую яблыню!..

XIII

На возеры дзьмуў моцны вецер. Доўгая

лодка з высокім белым ветразем бясшумна кіравала ўздоўж берага. Адзін лёкай стаяў каля мачты, другі — каля стырна. А на карме, трымаючыся за драўляныя парэнчы, тоўпіліся знаёмыя нам сябры. Адважыўшыся на гэтую прагулянку, кожны з іх зведаў адрозныя пачуцці. Панна Яніна была задаволена, — яе твар ажно ззяў ад радасці. Ціхамірнасць ды супакаенне можна было прачытаць і на твары ў яе бацькі. А твары гасцей, у тым ліку і нашага героя, былі як бы разгубленыя. Здавалася, што гэтыя людзі згадзіліся на прагулку па возеры адно з павагі да гаспадароў. І ўсё ж, іх не маглі не п'яніць свежы вецер і халодныя пырскі, якія выляталі з-пад носа лодкі. Нарэшце, яны таксама не маглі не зведаць на гэтым імклівым карабліку, што нёсся па хвалях, пачуцця палёту…

Першыя хвіліны падарожжа ўсе, у тым ліку і двое лёкаяў, маўчалі,— кожны прызвычайваўся да новых пачуццяў. Але неўзабаве напружанасць мінулася. Першая загаварыла панна. Яна сказала:

— Святая Марыя! Які сягоння вецер!.. — У яе голасе чулася захапленне.

Калі адплылі далекавата ад берага, месца каля стырна заняў Шадурскі. З гэтае хвіліны лодка перастала плысці плаўна. Мабыць, яе гаспадару падабалася казытаць сабе нервы. Пачаліся рэзкія тармажэнні, стромыя нахілы; некалькі разоў хвалі з ног да галавы залівалі ўсіх, хто стаяў на палубе. Панна Яніна агучвала гэтыя дурыкі вясёлым піскам.

— Ахвотна веру, што вы нядрэнны марак, — нарэшце не вытрымаў — заўважыў Шадурскаму Сліва, калі ў чарговы раз усіх абліў шквал пырскаў.— А ці нельга кіраваць вашаю лодкаю больш плаўна?

— На возеры нямала плыткіх мясцін, — азваўся гаспадар лодкі.— Я абмінаю іх. Інакш мы запынімся дзе-небудзь на сярэдзіне.

Гэтае тлумачэнне не задаволіла даверлівага таўсмача. Яго вочы расшырыліся, а твар спалатнеў. Ён хацеў нешта сказаць, але яго апярэдзіў Скарлоцы.

— Мель — гэта не страшна, — кінуў ён. — Але калі вы будзеце так кіраваць, то мы перавернемся!

За бацьку заступілася панна Яніна.

— Не разумею, — сказала яна, — перад прагулкаю ўсе былі аднадушныя. Цяпер жа, калі аддаліліся ад берага, пачалі бубніць. Вышэй насы, панове! Калі вы будзеце казаць адно пра тое, што можа здарыцца, то яно абавязкова здарыцца. Не наклічце бяды!.. Дарэчы, тата забыўся вас папярэдзіць: у нашай лодкі кароткі кіль. Таму стойце кожны на сваім месцы, не хадзіце па палубе.

Гэтыя словы суправаджала працяглае маўчанне. Як па камандзе, Сліва, Скарлоцы і наш студэнт павярнуліся да берага. Адлегласць да яго ўжо не радавала. Першы парушыў маўчанне таўсмач.

— Сказаўшы пра кароткі кіль, вы мелі на ўвазе, што можна перакуліцца? — прадэманстраваў ён свае веды ў майстэрстве мараплавання.

— Не, я мела на ўвазе магчымасць усім нам

пакупацца, — бесклапотна аджартавалася панна. І тут жа захоплена дадала: — Уявіце сабе: мы топімся — а нас выратоўваюць!

Шадурскі ацаніў гэтыя словы саркастычным смехам.

— Я столькі марыла, каб мяне хто-небудзь выратаваў,— прызналася панна і ўздыхнула.

Сліва мацней ухапіўся за парэнчы. Саслабелым голасам ён запытаўся ў панны:

— Чаму ж вы адразу не папярэдзілі?.. Я ж не ўмею плаваць…

— Не бойцеся, пан Сліва! — усклікнула маленькая панна. — Мы дадзім вам выратавальны круг!

Аднак шчырасць, з якой гэта прамаўлялася, не дадала таўсмачу смеласці.

— Я намачу адзенне, — працягваў ён канькаць. — Я ўжо намачыў свой капшук.

Але не толькі яму пачынала не падабацца гэтая прагулянка. Да енку далучыўся Скарлоцы.

— Пра тое, што ў вашай лодкі кароткі кіль, — рэзка, як пракурор на судзе, кінуў ён, — трэба было папярэдзіць на беразе!

— За апошнія некалькі гадоў возера значна абмялела, — растлумачыў Шадурскі.— У рэшце рэшт я вымушаны быў загадаць, каб кіль падрэзалі.

— Для таго, каб прагулкі лягчэй было перанесці на дно, — змрочна пажартаваў даўганогі.

— Пан баіцца? — тут жа запыталася ў яго панна. Скарлоцы не адказаў, ён дэманстратыўна адвярнуўся

ўбок.

Панна зірнула на хлопца. Ёй захацелася даведацца: а ці не баіцца пан Вальдэмар ветру і вады?.. Знешне ён быў спакойны. Яго перапаўняў не гэтулькі страх, як злосць. Замест таго каб пазавіхацца ды выбрацца адсюль, ён апынуўся ці не на сярэдзіне Асвейскага возера. Наш герой з горыччу ўсведамляў, што цяпер няхутка здзейсніць свой, што стала ўжо для яго запаветнаю мараю, замысел… Панна Яніна ацаніла яго задумнасць як смеласць і міжволі прытулілася да яго.

Але гэта было неасцярожна з яе боку. Заўважыўшы яе пяшчоту да госця, Скарлоцы адразу ж забыўся пра сапраўдныя прычыны сваёй незадаволенасці. Кроў прыліла да яго галавы. Зноў яму падалося, што прычынаю яго няшчасця з'яўляецца берберыец. Ён нават заскрыгатаў зубамі ад злосці.

Перасцерагаючыся, Бока ветліва вызваліўся з абдымкаў панны і адступіўся на крок, — ён не хацеў паўтарэння сцэны, якая здарылася сёння па дарозе ў Сар'інскі лес. Але тут у падзеі ўварвалася стыхія. Моцны парыў ветру нахіліў лодку — якраз у. той бок, куды ступіў хлопец. Усе, як па камандзе, пападалі на палубу і скаціліся на адзін бок. Утрымаўся адзін Шадурскі,— здавалася, ён адно для гэтага і выкарыстоўваў стырно.

— Вас жа прасілі, панове! — раўнуў ён тонам сапраўднага марскога льва. — Стойце кожны на сваіх месцах і не хадзіце па палубе! Лодка няўстойлівая!

Госці падняліся, паслухмяна пасталі на свае месцы. Аднак новы нахіл зноў пакаціў іх на палубу.

— Лёгка сказаць — «стойце»! — агрызнуўся Скарлоцы. — Палуба не стаіць пад нагамі!..

Ён хацеў нешта дадаць. Але тут у борт ударыла вялікая хваля, абліўшы ўсіх буйнымі халоднымі пырскамі. Лодку развярнула і моцна нахіліла. Здавалася, яшчэ крыху — і ветразі палягуць на ваду. Але адзін з лёкаяў, кінуўшыся да стырна, паспеў выправіць становішча…

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Проклятый Лекарь. Род II

Скабер Артемий
2. Каратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род II

Вальдиры миры. Кроу-3

Михайлов Дем Алексеевич
3. Кроу
Фантастика:
фэнтези
рпг
8.38
рейтинг книги
Вальдиры миры. Кроу-3

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2