Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

Аднак на гэты раз ён здолеў дайсці адно да студні. Яго спыніў шум за спіною. Хлопец абярнуўся і ўбачыў, што на пляцоўцы, трымаючыся за парэнчы, стаіць панна Яніна.

Панна разгублена глядзела ў яго бок. Мабыць, ёй было незразумела імкненне маладога госця пазбягаць яе.

— Бедны пан Вальдэмар, — са спачуваннем сказала яна. У яе яшчэ ставала літасці не сердаваць на госця. — Усе яго пакінулі, забылі. Няма каму яго прылашчыць. — Яна спусцілася па лесвіцы, падышла да Бокі.— Чаму вы ўцяклі? Няўжо я такая брыдкая?.. Ці вас завабіла сюды змесціва гэтых бочак?

— Панна, даруйце мне, — адказаў Бока. — Калі б вы ведалі ўсю праўду… Калі

б я сам ведаў і мог спасцігнуць усё тое, што адбылося са мною сёння і, увогуле, што адбываецца…

— Што я павінна ведаць? Пра якую праўду вы кажаце? — перабіла яго панна. — Пакуль што я бачу толькі адну праўду — тое, што вы ўпадабалі нашае віно. Вы адно тым і займаецеся, што п'яце!.. Дзеля гэтага вы ад мяне і ўцякалі!

— Я вінаваты, прызнаю. — Бока адчуў, што яму варта пагаджацца, інакш ён заблытае сваю суразмоўніцу і яна зусім перастане яму верыць. — Я рады быць з вамі столькі, колькі вам зажадаецца, — сказаў ён, спрабуючы заспакоіць дзяўчыну.

— Але мне гэтага мала, — парыравала панна. — Я хачу, каб вам самаму зажадалася быць са мною!

У гэтую хвіліну ў склеп увайшоў ужо знаёмы Боку лёкай з вёдрамі. Ён моўчкі пакланіўся панне, пасля чаго падаўся да студні.

— Пайшлі, пан Вальдэмар, — запрасіла панна. — Склеп — не лепшае месца для гутаркі такіх, як мы з вамі.

Яны скіраваліся да выхаду. Падняўшыся на пляцоўку, Бока азірнуўся. Прыцемнены ўваход у тунель так і вабіў яго да сябе. Хлопец уздыхнуў. На жаль, вызваліцца з гэтага дзіўнага палону яму зноў не выпадала.

IX

Хвілін праз дзесяць пасля падзей, што адбыліся ў склепе, Бока апынуўся ў будуары панны Яніны. Паркетная падлога тут была ў шашачкі, а сцены і столь аздаблялі ляпныя гірлянды. У кутку, каля канапы, стаяла шырма. Панна, як сама царыца Саўская, раскашавала ў вялікім малінавым крэсле каля акна.

— Усаджвайцеся, — паказала яна на крэсла насупраць сябе. — Памятаеце, у сталоўцы наша гутарка перапынілася на самым цікавым месцы. Здаецца, вы хацелі тое-сёе распавесці.

— Распавесці? — Бока здзіўлена ўзіраўся на панну.

— Але, пра свой сон. Вы яшчэ прызналіся: «…Ён такі прыемны, асабліва калі побач вы…» — Яна памаўчала, дапытліва гледзячы на хлопца, потым дадала: — Пачатак мяне заінтрыгаваў…

Бока не адказаў. Калі б ён быў хоць на каліва больш прадбачлівы, то пазіраў бы на гэтыя дамаганні прасцей і паводзіў бы сябе як звычайна. Яму адно й трэба было зразумець панну. Сапраўды, каго бачыла яна, гэтакая маладая ды багатая, у сваім атачэнні? Марнатраўцаў ды гультаёў, фантазія якіх абмяжоўвалася таннымі забавамі. Цяпер, калі яна сустрэла чалавека, не падобнага да ўсіх астатніх, яе мучыла цікаўнасць, і яна, асоба знаная ды ганарыстая, гатовая была нават прыніжацца, абы спатоліць гэтую сваю цікаўнасць.

— Не маўчыце, пан Вальдэмар, кажыце, — заклікала панна, — я слухаю.

Бока ажно заірдзеўся.

— Так, мне сапраўды хацелася тое-сёе сказаць вам, — нарэшце адважыўся ён. — Між іншым, што такое слова? Ці паверыце вы хоць аднаму з іх? Ці паверу я ім сам?..

— Як, вы збіраецеся мне маніць?

— Не-не, — паспяшаўся заспакоіць яе наш герой. — Справа не ў гэтым.

— Дык у чым жа?

— Выслухайце мяне, панна… Магчыма, штосьці ў маім аповедзе падасца вам дзіўным, нават неверагодным. Але гэта значыць усяго толькі, што я сам не магу дапетрыць, што адбылося са мною…

Такі ўступ адно заінтрыгаваў панну.

— Кажыце, я слухаю, — паўтарыла яна. — І прашу вас,

сядайце. Гэтак вам будзе зручней.

Бока паслухмяна апусціўся ў крэсла насупраць.

— У мяне такое адчуванне, — працягваў ён, — бы ўсё, што адбываецца вакол мяне ў гэты дзень, — нейкае ашуканства, розыгрыш. Мне здаецца, што вы, ваш бацька, вашы госці, нядаўняе паляванне, нават той заяц — ці ўдала разыграная камедыя, ці сон, галюцынацыі, і што сам я патрапіў сюды… памыліўшыся, як увайшоў не ў тыя дзверы… Ах, ды як вам гэта растлумачыць!..

Бока адчуў, што яшчэ больш заблытвае і сябе, і панну. Яму хацелася выказаць усё без хітрыкаў, але ён не ведаў, як гэта зрабіць.

Між тым цікаўнасць у панны ўсё расла. Фантазія і тэмперамент абяцалі ёй забаву, якая ніколі нават і не снілася.

— Са мною было падобнае, — раптам шчыра прызналася яна. Пры гэтым яе вочы заіскрыліся.

Гэтае прызнанне збіла нашага героя з панталыку. Ён разгублена зірнуў на суразмоўніцу.

— Так-так, — пацвердзіла панна. — І вінаватыя былі… нашы чарадзейныя яблыкі. Відаць, вы таксама пакаштавалі адзін з іх.

— Чарадзейныя яблыкі?

— Ну але. Не здзіўляйцеся. Я сама не верыла. Пакуль не вызнала іх сілу. Яны здольныя вычварыць што хочаш, нават самае неверагоднае. Здаецца, іх сокі падпарадкаваныя нейкаму невядомаму розуму… Ну як, напрыклад, вытлумачыць такі факт. Я не раз выпытвала ў нянькі пра сваю бабулю, якая памерла, калі мяне яшчэ не было на свеце. Больш таго, я ведала, што прах маёй прашчуркі спачывае ў Асвейскім касцёле. І вось, што б вы думалі, аднойчы я сустракаю яе ў нас у палацы!.. Так-так! Уявіце сабе! Гэта здарылася пасля таго, як я з'ела адзін яблык з нашай чарадзейнай яблыні… Бабуля была маладою і такою вабнаю. Я ўсё пыталася ў яе: «Скажыце, пані, хто вы?» А яна замест адказу выпытвала ў мяне: «А ты, дзіцятка, хто такая? Адкуль?» Мне дапамог… бабулін партрэт, — я раптам узгадала, што бачыла яе твар на партрэце ў нашай галерэі… Мы разгаманіліся. Мне было няёмка называць яе «бабуляю»… Потым калі мы развіталіся, я падумала, што ўсё гэта насланнё, сон. Тым не менш, доўга памятала кожнае слова з той нашай размовы… А іншым разам, — працягвала панна, — пакаштуеш гэтых яблыкаў — і адбываецца нешта зусім інакшае, хоць і не менш неверагоднае: раптам на табе задыміцца сукенка ці балюча сцебане па спіне якая-небудзь галінка. І ўсё, як быццам незнарок… Аднойчы, гуляючы па парку, я пачула жахлівыя крыкі. Крычалі лёкаі. Яны былі нечым дужа ўсхваляваныя. Я выбегла на адкрытую мясціну і ўбачыла, што яны, стоячы на ганках, хрысцяцца ў бок чарадзейнай яблыні. Падалося, што ў тым баку па галоўнай паркавай дарожцы коціцца нейкае кола. Я прыгледзелася і згледзела, што гэта куляецца адзін з нашых маладых лёкаяў, які зусім нядаўна пачаў працаваць у нас. Заходзячыся ад крыку, ён перасёк тэрыторыю парка і выкаціўся за браму ў бок вёскі… Мы дазналіся, што няшчасны, не паслухаўшыся, захацеў паспытаць нашых чарадзейных яблыкаў. І атрымаў…

— Няўжо гэта праўда? Няўжо вы верыце, што яны чарадзейныя?

— Паверыш, калі з малых гадоў бачыш усё гэта… Казалі, што некалі тут, на беразе гэтага возера, стаяў хутар аднаго пустэльніка, які ведаў таямніцы магіі. Пустэльнік памёр, так нікому і не паспеўшы перадаць свайго ўмельства. Яго пахавалі пад маладою яблынькаю. Потым пабудавалі гэты палац, пасадзілі парк. Вось тады ўсе і даведаліся пра дзівосныя ўласцівасці яблыні. Відаць, сіла таго пустэльніка пасля яго смерці перадалася дрэўцу. А ад яго штогод перадаецца пладам.

Поделиться:
Популярные книги

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Перерождение

Жгулёв Пётр Николаевич
9. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Перерождение

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3