Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

— Проста недарэка італьянчык, — спрабуючы перавесці ўсё на жарт і падбадзёрыць сяброў, заключыў Шадурскі. Ён раптам папрасіў дачку: — Каб не было канфліктаў, з гэтай хвіліны трымайся бліжэй да пана Вальдэмара. Пабудзь яго анёлам.

Гэтая прапанова ўзрадавала маленькую панну, — яе вочы ўспыхнулі, а на вуснах заззяла ўсмешка…

VI

— Ці чулі? — звярнулася да нашага героя маленькая панна, калі яе бацька і пан Сліва ад'ехаліся. — З гэтай хвіліны я з вамі неразлучная, адным словам, ваш анёлак.

Хлопец не запярэчыў. А калі папраўдзе,

то ён быў рады. Дзіўна, але побач з паннаю Янінаю ён адчуваў сябе больш упэўнена.

Яны прышпорылі коней і паехалі далей.

Падзеі да гэтага часу разгортваліся так, што Боку не ўдавалася спакойна памаракаваць: а што ж гэта з ім адбылося? Цяпер вось ён задумаўся. Здаецца, яму нічога не заставалася, як паверыць у тое, што ён нейкім цудам перасяліўся ў двухсотгадовую даўніну. Праўда, паверыць у гэта было не так і проста. На пачатак трэба было супакоіцца, пазбыцца асляпляльнага здзіўлення ад усяго таго, што ён бачыў і чуў. Мо таму ласкавыя словы панны набывалі для яго асаблівы сэнс.

Наперадзе нарэшце завіднеўся Сар'інскі лес. А праз колькі хвілін вершнікі ўжо ехалі па лясной дарозе. Але, відаць, да месца палявання было не надта блізка. Рухаліся цяпер марудней; сабакі блыталіся пад нагамі ў коней, баючыся аддаляцца ў лес.

Прапусціўшы ўсіх наперад, Бока і панна ехалі апошнія. Маленькая панна пазірала на хлопца. Яе здзіўляла тое, як няўклюдна ён трымаецца ў сядле. Бока тым часам старанна выдаваў, што яму ўсё гэта вельмі звыклае. Ён нават спрабаваў усміхацца.

— Вы так дзіўна сядзіце ў сядле, — азвалася панна.

— Дзіўна?.. Чаму вы так кажаце? — запытаўся Бока. Калі б не ваш упэўнены выраз твару, я падумала б, што вы ўвогуле навічок у гіпіцы 1 . У вашай паставе залішне наструненасці. Хто навучыў вас гэтак ездзіць? Няўжо ў вас там, у Берберыі, усе так ездзяць?

— Не адмаўляюся, вы блізкія да самой праўды.

— Як гэта?

Бока асмялеў. Ён ведаў, што смелая імправізацыя больш падобная на праўду, чым млявая ісціна.

Справа ў тым, — пачаў ён, — што ў нас любяць ездзіць пераважна… у экіпажах, ездзіць конна зрабілася нямодным. У нас — добрыя дарогі, утульныя экіпажы. Навошта, разважаем мы, марнавацца конна ў цвёрдым сядле, калі можна праехацца пад дахам, седзячы ў крэсле!

1

Гіпіка — навука аб верхавой яздзе.

— Цікава, — ужо без насмешкі, ціха, як рэха, праказала панна. — Вядома ж, у вас невялікая краіна, — разважыла яна, — вы ўпарадкавалі дарогі і ўсё астатняе. — Яна раптам уздыхнула, прамовіла летуценна: — Ах, як я хацела б пабыць там!

— Дзе? — міжволі вырвалася ў яго.

— У вашай Берберыі…

Бока адчуў, што ў яго кружыцца галава ад гэтай двухсэнсоўнай размовы, дзе кожны кажа пра сваё. Аднак адступацца не было куды. Выдаючы ўпэўненасць, ён прамовіў:

— Ну што ж, калі-небудзь вы там абавязкова пабудзеце! Лічыце, панна Яніна, што я запрасіў вас туды.

— Праўда? — поўная радаснай надзеі, усклікнула маленькая панна.

— Так, я запрашаю вас, — паўтарыў хлопец, і сам пачынаючы верыць сваім словам. — Што такое адлегласць паміж двумя краінамі! Нават паміж двумя планетамі! Драбяза!.. Сапраўды,

панна, вы абавязкова пабудзеце ў нас!

Тут ён замоўк — падумаў, што ў яго словах ёсць сэнс: калі людзі навучыліся перамяшчацца ў прасторы, то чаму ім у будучым не навучыцца перамяшчацца і ў часе. Чалавек усё можа. Так здавалася яму ў гэтую хвіліну. І ён заспяшаўся выказаць свае думкі:

— Калі мне ўдалося дабрацца да вас, то чаму б і вам калі-небудзь не выправіцца ў такое ж падарожжа да нас.

— Ды я з радасцю! — захоплена выказалася панна. — Гэта было б проста шчасцем!

Яны паглядзелі адзін на аднаго і міжволі ўсміхнуліся. Гэта была іх першая кладачка да ўзаемнай сімпатыі.

Вузкая дарога, па якой яны рухаліся, сям-там была завалена дрэвамі. Зусім нядаўна ў лесе «папрацавала» віхура. Таму вершнікам даводзілася абмінаць завалы. Аднак панну Яніну гэтыя перашкоды нібыта паддражнівалі. Іншы раз яна разганяла свайго каня — і пераскоквала завалы. У адным месцы, пасля чарговага скачка, яна спыніла скакуна і азірнулася. Бока накіраваў сваю кабылу ўкруга. Калі ён наблізіўся, панна сказала:

— Паспрабуйце скокнуць. Вы пазнаёміцеся з рэдкаю і сапраўднаю радасцю — радасцю палёту.

Бока зніякавеў. Ён баяўся нават галопу — не тое што скачкоў. Ён аніяк не хацеў быць падобным да корка з пляшкі з-пад шампанскага.

Неўзабаве яны зноў напаткалі невялікі завал. Панна з разгону, лёгка адолела яго і спыніла каня. Яе спадарожнік прытрымаў сваю кабылу.

— Не бойцеся, скачыце! — крыкнула панна.

Але хлопец не крануўся з месца. І тады панна ўладарна сказала:

— Я вам загадваю! Чуеце! Вы зробіце гэта, калі сапраўдны рыцар!

Жанчына, якая жадае чагосьці дамагчыся ад мужчыны, імкнецца закрануць яго пачуццё ўласнай годнасці. «Ты зробіш гэта, калі ты сапраўдны мужчына», — кажа яна яму. І гэта дзейнічае на прадстаўнікоў моцнага полу як заклінанне.

Бока нават не пачырванеў ад абурэння. Стараючыся не думаць пра тое, што будзе, ён тузануў павадкі і пагнаў свайго каня проста на перашкоду. Кабыла разагналася — і скокнула. Яе імкненне адолець бар'ер выкінула хлопца з сядла. Ён і напраўду паляцеў, толькі — на зямлю, як мех з сенам. Яго падзенне напалохала каня панны. Той рвануўся ўбок — і панна, не ўтрымаўшыся, таксама паляцела вобземлю. Ненаўмысна яна ўпала проста на нашага героя.

Бока ўскрыкнуў ад болю. Панна спехам спаўзла з яго і ўкленчыла перад ім. Зазірнуўшы хлопцу ў вочы, яна запыталася:

— Я вас выцяла?

Бока павярнуўся і сеў. Паціраючы галаву, ён адказаў:

— Не вы, а ваша стрэльба. Яна вылецела з похвы, як страла з лука.

— Ох, гэта няўдалая стрэльба! — са злосцю сказала панна. — І навошта я яе ўзяла!.. Даруйце, пан Вальдэмар, я не хацела.

Жадаючы заспакоіць госця, яна нахілілася і пацалавала яго ў шчаку. Абое адразу ж знерухомелі, як каменныя ідалы. Бока нават забыўся пра тое, што выцяўся. Здаецца, толькі ў гэтую хвіліну ён па-сапраўднаму скеміў, што перад ім не актрыса, не манекен, не механічная лялька з мінулага, а жывая, з плоці і крыві, дзяўчына. Вусны ў панны былі пругкія і цёплыя, а вочы свяціліся такою пяшчотаю, што ў хлопца развеяліся апошнія сумненні. Яму захацелася паўтарыць пацалунак. І ён працягваў узірацца панне ў вочы. Яна, падалося хлопцу, здагадалася пра яго жаданне. Міжволі яны падаліся адзін да аднаго…

Поделиться:
Популярные книги

Императорский отбор

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
8.56
рейтинг книги
Императорский отбор

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Новая Инквизиция 2

Злобин Михаил
2. Новая инквизиция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новая Инквизиция 2

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие