Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дажыць да світання

Быков Василь

Шрифт:

Напэўна, яго нехуцавы, нязвыклы тут выгляд — у пісаравай ватоўцы, без знакаў адрознення на ёй і ў заношанай суконнай пілотцы, калі ўсе камандзіры штаба хадзілі ў аўчынкавых шапках, — здаўся незвычайным і спыніў на сабе востры позірк генерала.

— Хто такі? — тонам, які не абяцаў нічога прыемнага, запытаўся ён, звяртаючыся да палкоўніка.

— Лейтэнант Іваноўскі, камандзір узвода такога-та палка, такой-та дывізіі, - з натужнай ліхасцю чужым голасам адрапартаваў лейтэнант.

— Якой, якой дывізіі?

Іваноўскі цвёрда паўтарыў нумар сваёй дывізіі.

— Што вы тут робіце?

— Ён з акружэння, —

сказаў палкоўнік, стоячы перад генералам і ўсёй сваёй імпазантнай постаццю выказваючы належную павагу, але з адценнем нейкай фамільярнай вольнасці.

Іваноўскі ж акамянела застыў навыцяжку, упершыню ў жыцці размаўляючы з такім высокім начальствам.

— Акружэнец? Чаму тут?

— Я тут з поваду нямецкай базы боепрыпасаў, таварыш генерал.

— Новая справа! — сказаў генерал, стоячы напаўабарота да лейтэнанта. Погляд яго прыдзірлівых вачэй не сыходзіў з напружанай постаці Іваноўскага. — Што за база? Дзе? Адкуль вам пра яе вядома? Вы разабраліся, палкоўнік?

— Разбіраюся, таварыш генерал, — зусім інакшым тонам, чым размаўляў дагэтуль, сказаў палкоўнік.

Аднак гэты яго тон чалавека, які гаворыць не зусім тое, што было ў сапраўднасці, вымусіў лейтэнанта на новую ў адносінах да яго дзёрзкасць.

— Палкоўнік не хоча разбірацца, таварыш генерал, — выпаліў Іваноўскі. Генерал кінуў востры запытальны позірк у бок лейтэнанта, пасля — у бок палкоўніка. І лейтэнант, адчуўшы, што тут можа нешта раз і назаўсёды рашыцца, дадаў: — Артылерыйская армейская база за шэсцьдзесят кіламетраў адсюль. Некалькі эшалонаў боепрыпасаў, ахова невялікая, навокал драцяная загарадзь у адзін кол. Можна ўзарваць.

— Во як! Вы ўжо і разведалі? — сказаў генерал і павярнуўся да яго ўсім тулавам у расшпіленым паўшубку, з-пад белых бартоў якога бліснула белая эмаль ордэнаў.

Голас яго ўжо адтайваў, лейтэнант з радасцю адзначыў гэта і тут жа рашыўся сказаць усё напрамую:

— Проста можна ўзарваць. Або спаліць. І наступаючыя на Маскву нямецкія войскі застануцца без боепрыпасаў.

Ён выпаліў гэта і зараз жа пашкадаваў аб сваёй паспешнасці, якая адразу і прыкметна прытушыла ўзнікшую да яго цікавасць начальніка штаба. Генерал штось буркнуў у каўнер паўшубка і сеў ля стала на лаўку. Астатнія засталіся стаяць на ранейшых месцах.

— Кажаш, проста? Пых — і нямецкія войскі без снарадаў? Так, ці што?

— Не зусім так, таварыш генерал, — паспрабаваў выправіць свой промах Іваноўскі. — Мы ўжо спрабавалі, але…

— Ужо і спрабавалі? Паспелі? Ну і што ж?

— Дваіх страцілі. У тым ліку капітана Волаха.

— Вось так, лейтэнант… як цябе? Іваноўскі. З наскоку не возьмеш, з галавой трэба. Але ён маладзец, — сказаў генерал, звяртаючыся да палкоўніка. — Калі так, пашліце яго з групай. Дайце чалавек дзесяць. Займіцеся гэтым. І не марудзьце.

— Ён без праверкі, таварыш генерал, — ціха ўставіў палкоўнік.

Генерал незадаволена саўгануў бровамі.

— Ерунда! Яго ўжо праверылі. Немцы праверылі. А гэта будзе другой праверкай. Я скажу Клюзіну — трэба ж урэшце давяраць сваім людзям. — І, павярнуўшы галаву да нечакана ўзрадаванага лейтэнанта, сказаў падабрэлым голасам: — Рыхтуйце групу, лейтэнант. Во з ім. Паслязаўтра даложыце аб гатоўнасці. Ясна?

— Ёсць! — не сказаў, а па-дзіцячы, у захапленні выкрыкнуў Іваноўскі і, ліха казырнуўшы,

зачыніў за сабой дзверы.

Назаўтра яму пашанцавала менш. Палкоўнік, да якога ён зноў прыйшоў раніцай, адправіў яго да нейкага маёра Каламійца, лейтэнант чакаў гэтага маёра паўдня, і, калі ўрэшце дачакаўся і перадаў загад палкоўніка, той амаль знішчыў яго першай жа фразай:

— А дзе я вазьму людзей? У мяне нікога няма. Застаўся адзін ездавы.

Адчуўшы, што зноў усё рушыцца, Іваноўскі не стаў больш нічога ні высвятляць, ні даказваць, а, поўны новай рашучасці, шпаркім крокам накіраваўся да высокага дома з прыгожымі аканіцамі. Вядома, яго туды не пусцілі, ён распачаў недарэчную спрэчку з няўмольным вартавым ля ганка і проста ўжо быў у роспачы, калі дзверы ў хату нечакана расчыніліся і на парозе з'явіўся сам генерал. Начальнік штаба не адразу пазнаў учарашняга лейтэнанта, і таму спатрэбілася зноў назваць сябе і дрыгнуўшым голасам паведаміць, што з арганізацыяй групы нічога не выходзіць.

Генерал гнеўна зыркнуў на яго вачыма, быццам у гэтай няўдачы быў вінаваты сам Іваноўскі.

— Як не выходзіць?

— Няма людзей, таварыш генерал. Палкоўнік паслаў…

— Зімянькова ка мне! — кінуў ён камусьці, хто стаяў у яго за спіной, і той хуценька шмыгнуў у сенцы, куды, ні слова больш не сказаўшы, вярнуўся і генерал.

Іваноўскі застаўся ля ганка адзін на адзін з вартавым, які з маўкліваю злосцю пазіраў на яго. «А ўсё ж не пройдзеш!» — было напісана на ягонай фізіяноміі. Але лейтэнант ужо і не рваўся ў гэтую прасторную хату. Ён пакорліва прачакаў хвілін дваццаць, пакуль на ганку зноў не з'явіўся старшы лейтэнант у паўшубку, з маўзерам цераз плячо.

– Ідзіце да капітана Зімянькова і атрымайце людзей. Заўтра ў трынаццаць ноль-ноль генерал чакае з дакладам аб гатоўнасці групы.

— Ёсць! — сказаў Іваноўскі.

Ён не запытаўся нават, хто гэты капітан Зімянькоў і дзе шукаць яго, — давялося пытацца пра тое ў канаводаў на вуліцы. І сапраўды, пад вечар у яго ўжо быў на руках спіс з васьмі байцоў і аднаго старшыны; дзесятым у гэтым спісе значыўся ён сам.

І лейтэнант пачаў рыхтавацца.

Апроч людзей, трэба было атрымаць боепрыпасы, бутэлькі КС, узрыўчатку, два метры бікфордава шнура. Чацвёра байцоў былі ў абтрэпаных шыняльках без ватовак, трэба было іх пераабмундзіраваць. Хтось доўга не хацеў выдаваць маскхалаты (на накладной не было подпісі старшага начальніка), за лыжамі ён ездзіў у тылавую, за пятнаццаць кіламетраў, вёску. Апошнюю ноч перад выхадам ледзьве прыдрамнуў пару гадзін, паеў толькі раз за дзень, выстаяў на трох інструктажах, але ў трынаццаць усё ж прывёў групу ў двор высокага, з прыгожымі аканіцамі дома. На гэты раз яго адразу ж прапусцілі ў пакой, і ён з трапяткім гонарам далажыў аб гатоўнасці выканаць баявы загад.

Генерал скончыў тэлефонную размову і паклаў трубку. Як быў у футравым на гімнасцёрцы жылеце, моўчкі выйшаў у двор, дзе, пастроеныя па камандзе «смірна», чакалі дзевяць байцоў з Дзюбіным на чале. Генерал моўчкі абышоў гэты строй, агледзеў усіх, і на яго немаладым, у зморшчынах, з запалымі шчокамі твары ўпершыню за ўвесь час свайго прабывання ў штабе Іваноўскі не знайшоў і следу начальніцкай строгасці. Цяпер гэта быў проста зморшчаны твар абцяжаранага шматлікімі турботамі, зморанага, даўно не маладога ўжо чалавека.

Поделиться:
Популярные книги

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Нищенка в элитной академии

Зимина Юлия
4. Академия юных сердец
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Нищенка в элитной академии

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4