Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дажыць да світання

Быков Василь

Шрифт:

— Во яшчэ бяда — сабакі! Добра — нямецкія, а калі нашы, рускія?

— Пад немцам усе сабакі нямецкія. Тут яны нам не таварышы.

Лейтэнант ледзьве стаяў, аслабіўшы параненую нагу, і маўчаў. Ён усё больш змрачнеў, усведамляючы сваё становішча і перажываючы, што доўга няма Хакімава. Было зразумела, што гэтая затрымка дорага ім абыдзецца, але і пакінуць байца ён таксама не мог.

Пасля нядоўгае паўзы лейтэнант запытаў Лукашова:

— Дзе ён прапаў? Як ляжалі ці потым?

— Як ляжалі — быў. А пасля вот не ўгледзеў.

– Ідзі і шукай. Мы пачакаем.

Лукашоў пайшоў

у завею, а лейтэнант пастаяў трохі і павярнуў у хмызняк за маладыя, абсыпаныя снегам елкі.

Тут круціла, нібы ў аэрадынамічнай трубе, — хмары снегу віхурай несліся ў паветры, з усіх бакоў дзьмуў вецер. Захінуўшыся за яліну, Іваноўскі рассмыкнуў матузкі маскхалата, расшпіліў штаны. Сцюдзёныя рукі адразу адчулі згусцелую кроў, ён разадраў шархоткую паперу пакета і туга перавязаў нагу вышай калена. Было даволі балюча, але ён стрываў, прыцяў уздых і хутка апрануўся. Снегам старанна выцер рукі — ніхто не павінен заўважыць, што ён паранены, гэта цяпер не патрэбна. Тым больш што рана лёгкая, як-небудзь ператрывае.

Горш будзе, калі не знойдуць Хакімава.

Чорт ведае, як недарэчна ўсё атрымалася, скрозь адны няўдачы. Прыпомнілася народная прыкмета, што справа з няўдалым пачаткам абяцае яшчэ горшы канец. У яго пачалося куды як няўдала. Што ж будзе ў канцы?

Асеўшы на снезе, байцы цярпліва чакалі, сціскаючы ў руках забінтаваныя ствалы зброі. Ён таксама пачакаў крыху, пасля выняў гадзіннік. Той спраўна, як ні ў чым не бывала, рабіў сваю справу, паказваючы палову другой. Мінула палавіна ночы. Нямала прайшлі і яны, але кіламетраў дваццаць усё ж засталося. Калі толькі ён не адхіліўся ад маршруту. Закруціўшыся пад гэтым абстрэлам, ні пра які маршрут ён, вядома, не думаў, цяпер трэба было выпраўляць становішча.

Іваноўскі зарыентаваў компас. Візір, устаноўлены на дзвесце дзесяць градусаў, паказваў у хмызняк. У цемры завейнай ночы нічога не было відаць, і ён падумаў, што, мабыць, прыйдзецца прадзірацца праз зараснікі. Інакш нядоўга зусім заблудзіцца. Або трапіць у лапы да немцаў.

— Ціха!

З цемры данёсся нечы слабы, невыразны голас, Краснакуцкі падняўся на лыжы і, прыгнуўшыся, слізгануў у той бок. Хвіліну адтуль нічога не было чуваць, а пасля нешта мільганула ў цемры і заварушылася, белае і няўклюднае. Праз хвіліну Лукашоў з Краснакуцкім, сагнуўшыся, волакам прыцягнулі Хакімава і тут жа ўпалі каленямі ў снег.

Лукашоў дыхавічна сказаў:

— Во… ледзьве знайшоў… Палка адна ўваткнута была… Яго палка. Гляджу, тырчыць… А ён праз дзесяць крокаў… Ужо снегам замятаць стала…

— Што, жывы? — запытаўся лейтэнант.

— Жывы, але кепскі. У спіну яго ўдарыла. У жывот выйшла, здаецца.

— Так. Хутка перавязаць!

Ну во, і яшчэ адзін. Небарака Хакімаў! Такі старанны, рухавы, уважлівы хлопец. Ён з першай сустрэчы спадабаўся камандзіру: негаваркі, талковы. І што цяпер з ім рабіць?

— Я тут трохі абматаў. Па кухвайцы. Без памяці ён.

Пакуль двое поркаліся, перавязваючы параненага, Іваноўскі, расслабіўшы прастрэленую нагу, разгублена глядзеў у змрок. Вядома, Хакімава не пакінеш, прыйдзецца несці з сабой. Але як? І да якога часу? І што з ім рабіць заўтра? Усё было трудна, незразумела і кепска, але лейтэнант з усяе сілы стараўся ўтаіць

ад іншых свой клопат. У той справе, дзеля якой яны ішлі, ён павінен ведаць усё, усё ўмець і знешне павінен заставацца ўвасабленнем абсалютнай упэўненасці.

— Так. Перавязалі? Рабіце звязку з лыж. Што, не ўмееце? Півавараў, давай палатку, — з трохі фальшывай бадзёрасцю закамандаваў лейтэнант. — Хутчэй, хутчэй!..

— Хіба так пацягнеш? — усумніўся Краснакуцкі.

— Пацягнеш. Знімай з вінтоўкі рэмень. Давай хто яшчэ свой. З яго таксама ўсе рэмні зніміце. Забярыце патроны. Усе, усе. І гранаты таксама. Суднік, забяры гранаты. Цяпер бярыцеся ўдвох. Адзін за рэмень. Так. Вы, Півавараў, страхуйце ззаду. Смялей, смялей, не бойцеся.

Як-колечы ўклаўшы на лыжную звязку параненага, яны павалаклі яго ў хмызняк. Атрымалася не вельмі каб зграбна — грувастка і нязручна, лыжы раз'язджаліся на снезе, а цела параненага ўвесь час перавальвалася з боку на бок. Ззаду цягнулася глыбокая баразна ў снезе. Невядома, колькі так можна было працягнуць.

Але іншага выйсця ў іх не было. Адсюль да сваіх не адправіш, пакінуць таксама не было дзе. Вядома, цяпер ім прыйдзецца патузацца. Цяпер ужо наўрад ці яны паспеюць да ранку. Яны нерашуча прабіраліся цераз хмызняк. Часта спыняліся, папраўлялі лыжы, ледзьве ўтрымліваючы на іх Хакімава. Цягнуў Краснакуцкі; Півавараў, сагнуўшыся, папіхаў і падтрымліваў. Лукашоў, ідучы ззаду, часам памагаў, пакрыкваючы на абодвух.

На шчасце, хмызняк не завёў іх у лес, як таго асцерагаўся Іваноўскі, і праз якіх паўгадзіны яны зноў апынуліся ў полі. Вецер тут і яшчэ памацнеў, у доле гуляла мяцеліца. Наскрозь перасыпаныя снегам, яны выбраліся на чыстае і спыніліся, каб саўладаць з дыханнем.

— Дык што ж рабіць, лейцінант? — заклапочана выпрастаўся Лукашоў. — Так мы яго і будзем цягнуць?

— А што рабіць? Што вы прапануеце? — з відавочным незадаволеннем спытаўся лейтэнант.

— Можа б, пакінулі дзе? Калі ў вёсцы якой? Ці хоць бы ў якой пуньцы?

— Не, не пакінем, — цвёрда сказаў Іваноўскі.
– І хопіць пра гэта.

— Што ж, хопіць дык хопіць, — раптам згадзіўся Лукашоў. — Толькі ці далёка так пройдзем?

— Трэба хутчэй, — ухапіўся лейтэнант. — З усяе сілы хутчэй! Панятна?

Не азірнуўшыся і прыкметна асядаючы на правую нагу, ён пайшоў у цемру. За ім падаліся на лыжах астатнія.

Усе зморана, паныла маўчалі.

5

Ранейшы тэмп гэтай шалёнай гонкі быў канчаткова страчаны, каторую гадзіну яны валакліся ў завеі, як сонныя мухі, і лейтэнант клапаціўся толькі пра тое, каб не згубіць напрамку. Раз за разам ён спыняўся, трэба было зарыентаваць компас і пачакаць валакушу з Хакімавым. Краснакуцкі і Півавараў выбіваліся з сілы, ды і сам ён хістаўся ад знямогі, у галаве п'яна круцілася ад ветру, важка адцягвала плечы зброя, усё больш балела нага. Але ён па-ранейшаму ішоў наперадзе, і, надзіва, ад яго ні на крок не адставаў Суднік. Баец быў нагружаны звыш меры: апроч сваіх бутэлек з КС, нёс яшчэ дзве кілаграмовыя гранаты Хакімава, яго вінтоўку, якую яны не кінулі, і яго рэчмяшок.

Поделиться:
Популярные книги

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Волк 5: Лихие 90-е

Киров Никита
5. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 5: Лихие 90-е

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман