Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дажыць да світання

Быков Василь

Шрифт:

— Што яны з табою зрабілі! Што яны зрабілі! — шапталі ягоныя вусны недаўменнае, марнае цяпер пытанне.

Але што яны зрабілі, і так было відавочна. Мабыць, насцігнуты імі, Півавараў быў расстраляны ва ўпор. Магчыма таксама, што яны расстралялі яго параненым, на снезе, у гэтым быльнягу, і цяпер з мноства дзірак у яго ватоўцы тырчэла светлае клочча ваты. Кішэні штаноў былі вывернуты, гімнасцёрка на грудзях расшпілена, худыя скрываўленыя грудзі засыпаны снегам. Аўтамата ні ля яго, ні паблізу нідзе не было — аўтамат, напэўна, забралі немцы.

Зразумеўшы, што ўсё ўжо скончана і нікуды болей ісці не трэба, Іваноўскі абвяў, знясілеў і моўчкі сядзеў, паклаўшы рукі на снег. Побач ляжала змерзлае цела байца. Незвычайная апустошанасць авалодала лейтэнантам, ніводнага жадання, ніводнае выразнай думкі не з'явілася

ў яго галаве. Хіба толькі недзе на сподзе яго пачуццяў ціхенька тлеў нейкі забыты вугольчык гневу. Гэты вугольчык, аднак, з часам разгараўся ўсё болей. Але ён ужо не меў канкрэтнай накіраванасці супраць кагосьці — хутчэй за ўсё гэта дагарала яго чалавечая крыўда на такі яго няўдалы канец. Цяпер Іваноўскі ўжо ведаў пэўна, што не ўратуецца, не праб'ецца да фронту, што і ягоная смерць будзе на гэтым жа полі, паміж дзвюх невядомых вёсак, і ніхто не раскажа людзям ні пра яго пагібель, ні пра гэты нямецкі штаб. Штабу, вядома, ніхто зрабіць нічога не зможа, таму што нашы далёка, а мёртвыя не маюць ніякай магчымасці што-небудзь зрабіць. І яму нічога не заставалася болей, як сядзець і чакаць, калі мароз і раненне адбяруць у яго апошнія рэшткі жыцця. Чымсьці гэта было нават зманліва, бо вызваляла ад знясільваючай барацьбы з немцамі, болем, сабой. Каб скончыць усё найхутчэй, варта было выцягнуць чаку з супрацьтанкавай яго гранаты і адпусціць планку… Яе моцны выбух разарве на шматкі іхнія целы, размяце вакол снег, вырые ў зямлі невялікую ямку-варонку, якая і стане іх навечнай магілай. Калі яго фінал задоўжыцца або акажацца нестрываны — відаць, так і прыйдзецца зрабіць. Іншага ўжо не аставалася. І няхай яму даруе Радзіма, людзі — не яго віна, што не выпала яму лепшай долі і не абышло яго тое самае страшнае на вайне, пасля чаго нічога больш не бывае.

Напэўна, ён бы неўзабаве і адубеў на марозным ветры і назаўжды застаўся б каля свайго напарніка, калі б у хуткім часе да яго слыху не данесліся з ветранай цішыні дзіўныя гукі. Магчыма, слых быў самым вынослівым з ягоных пачуццяў і дзейнічаў да апошняй мяжы жыцця; менавіта слых болей за ўсё звязваў яго з навакольным светам. Спярша Іваноўскі падумаў, што яму здалося, але, услухаўшыся, ён адагнаў ад сябе ўсе сумненні — на самай справе дзесьці вурчэла машына. І ён успомніў, як недзе мінулай ноччу ў полі яны напаткалі дарогу, якая іх прывяла ў вёску. Але дзе яна магла быць цяпер, тая дарога, ён не меў уяўлення. Тым не менш дзесьці яна была — зусім непадалёк у начной шэрай цемры па ёй ішла машына. Лейтэнант прыўзняў голаў і доўга напружана слухаў натужны маторны гул, пакуль гэты гул зусім не прапаў удалечы.

Гэта нечаканая падзея растрывожыла ягоную амаль ужо супакоеную свядомасць, новае супярэчлівае жаданне нарадзілася ў яго душы. Ён перастаў думаць пра сваё няшчасце, увесь насцярожыўся, гнеўная яго роспач паступова ўвасобілася ў мэту — апошнюю мэту яго жыцця, якой ён не мог занядбаць. Эх, калі б гэта адбылося раней, калі ў яго было трохі болей сілы!..

Баючыся спазніцца, ён заварушыўся на снезе, падцягнуў пад сябе параненую нагу, неяк абапёрся на рукі. Спярша стаў на калена, а затым спрабаваў устаць на ногі. Але ён не здолеў утрымаць раўнавагі і ўпаў плячом у снег, глуха, працяжна завыў ад болю ў грудзях. Хвілін дзесяць ляжаў, сцяўшы зубы і баючыся глыбей уздыхнуць, пасля пачаў караскацца зноў. Пасля трэцяй спробы яму ўдалося, ён нарэшце падняў сябе на дрыготкія свае ногі, пахіснуўся, але ўсё ж не ўпаў. Ён забыўся ўзяць вінтоўку, якая ляжала воддаль, ля ног Піваварава, але цяпер у яго ўжо не было ўпэўненасці, што, нагнуўшыся за ёй, ён не ўпадзе зноў. Падумаўшы, ён так і не наважыўся нагнуцца, каб не ўпасці, а хутка, нібы з разбегу, пайшоў па снезе.

З усяе сілы ён імкнуўся захаваць раўнавагу і ўтрымацца на нагах, але яму ўвесь час перашкаджаў моцны вецер. Здаецца, той усё мацнеў і часам так штурхаў яго ў грудзі, што ўтрымацца на нагах было немагчыма. І ён зноў упаў, можа, крокаў праз трыццаць ад Піваварава, тут жа спрабаваў падняцца, але не змог. Трываючы моцны боль у грудзях, паляжаў, угаворваючы сябе не спяшацца, счакаць, болей эканомна выдаткоўваць свае слабыя сілы. Але жаданне хутчэй дайсці да дарогі так моцна завалодала ім, што розум ужо быў для яго кепскі дарадца — цяпер ім кіравала пачуццё, якое рабілася мацнейшым за довады розуму.

І

ён зноў падняўся, спярша на карачкі, затым на калені, пасля слабым рыўком і вялізным намаганнем — на абедзве нагі. Самае цяжкое было ўтрымацца на іх менавіта ў момант самага першага кроку — потым набывала сілу інерцыя цела, і першыя некалькі крокаў даваліся адносна лёгка. Але наступныя зноў замаруджваліся, яго вяло з боку на бок, і нарэшце ён падаў, выцягнуўшы перад сабой задубелыя ад марозу рукі.

Яго вымушаныя прыпынкі пасля падзення рабіліся ўсё болей працяглыя, часам здавалася, што ён ужо і не паднімецца больш, у прыцьмелай свядомасці часам зусім абрывалася адчуванне часу, і ён раптам прахопліваўся ад здзіўлення: дзе ён? Але затое ён цвёрда ведаў, куды яму трэба, і ні разу не зблытаў напрамку, у паўсвядомасці выразна памятаючы апошнюю мэту свайго жыцця.

Але аднойчы ён дужа балюча ўпаў і тут жа зразумеў, што ўстаць больш не зможа. На гэтыя ўставанні пасля падзення трацілася шмат сілы, якой у яго заставалася ўсё менш і менш. Ён лёг на пякельна-марозным снезе і ляжаў доўга. Напэўна, занадта доўга для таго, каб калі-небудзь устаць. Але ў самы апошні момант ён раптам зразумеў, што замерзне, і гэта спалохала яго: замерзнуць ён ужо не мог дазволіць сабе. Тады ён проста папоўз, грабучы локцямі і каленямі мяккі, пухнаты снег.

Неўзабаве, аднак, аказалася, што паўзці не лягчэй, можа, нават трудней, чым шкандыбаць на нагах, — лейтэнант дарэшты выдыхся і цяпер падаў ніц. Гэта была бясконцая сляпая барацьба са снегам, але яна ж і мела перавагу перад хадзьбой — не трэба было ўставаць на ногі, што ашчаджала рэшту яго зусім ужо малой сілы. І ён гроб, заміраў на снезе і зноў гроб, пакуль хапала паветра ў лёгкіх. Увесь яго шлях складаўся цяпер з гэтага раз'юшанага капання ў снезе і працяглых прамежкаў паўзабыцця. Але свядомасць усё ж не выключалася надоўга, яна жыла мэтай яго апошніх хвілін і ўладарна дыктавала сваю волю пакутнаму яго целу.

Грудзі яго раздзіраў кашаль, але ён не мог ні ўздыхнуць, ні адкашляцца — ён баяўся прыступу болю, якога ўжо, напэўна, не вытрываў бы. Тым не менш аднойчы кашаль так моцна скалануў яго, што ён, задыхнуўшыся, упаў галавой у снег. Калі ён неяк адкашляўся, дык адчуў на вуснах штось саланавата-цёплае. Ён сплюнуў і выразна ўбачыў на снезе кроў. Намерзлым рукавом маскхалата выцер падбародак, зноў сплюнуў, але кроў усё ішла. На снег з падбародка цёк цёмны няхуткі струменьчык. Зусім ужо знясілены лейтэнант ляжаў на баку, разгублена адчуваючы, як памалу пакідае яго жыццё.

Аднак паляжаўшы так, ён зноў спалохаўся набліжэння найгоршага, хоць і ведаў, што калі-небудзь гэта павінна здарыцца. Але цяпер яго болей займала пытанне: дзе тая дарога? Яму трэба было паспець дабрацца да яе раней, чым яго напаткае смерць. Уся яго барацьба на гэтым полі, па сутнасці, была змаганнем са смерцю — хто абгоніць каго. Мабыць, цяпер яна дагнала яго і ішла па пятах, чакаючы моманту, каб ударыць напэўна.

Але — не! Чорт з ёю, з крывёй, можа, уся не выцеча. Ён адчуваў: штосьці ў ім яшчэ заставалася — калі не сіла, дык, можа, рашучасць. Ён праляжаў паўгадзіны, жуючы і глытаючы снег, каб спыніць кроў, і як быццам спыніў яе. Ад сцюжы крывіла сківіцы, адзервянела ўсё ў роце, але саланаватасць на вуснах знікла. Тады ён памалу, спыняючыся, папоўз далей, цягнучы поруч на поясе адзіную сваю гранату.

Калі са снегавога паўзмроку перад ім выніклі шызыя сілуэты бяроз, ён зразумеў, што гэта дарога і што ён нарэшце і дапоўз да яе. Вялікае напружанне амаль усёй ночы разам апала, у вачах яго памутнела, ён аблёг прастрэленымі грудзьмі на снег у пракапанай ім баразне і заціх, страціўшы прытомнасць…

13

Усё ж ён ачнуўся, зусім адубелы ад марозу, і хутка прыпомніў, дзе ён і што яму трэба. Яго апошняя мэта жыла ў ім, нават калі знікала прытомнасць; ён толькі не ведаў, колькі мінула часу і на што ён здольны яшчэ. У першую хвіліну ён нават спалохаўся, падумаўшы, што спазніўся: над дарогай ляжала цішыня, ніадкуль не далятала ні гуку. У полі мяло, вакол шархацеў вецер, лейтэнанта занесла снегам, рукі яго так змерзлі, што ён не мог паварушыць пальцамі. Але ён памятаў, што павінен успаўзці на дарогу, толькі там яго шлях мог быць скончаны.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Восход. Солнцев. Книга IX

Скабер Артемий
9. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IX

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

В ожидании осени 1977

Арх Максим
2. Регрессор в СССР
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
В ожидании осени 1977

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание