Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

7.00

Галоўнае, што яны ўсё правільна падлічылі, у такіх выпадках нешта недзе не дадумаеш – абвязкова пападзеш, тут усё ня так проста, калі пачынаеш рабіць свой бізнэс, нешта там прадаваць, найперш падумай, няхай ты нават бяспройгрышнымі, на першы погляд, фішкамі займаешся, усё адно лепш перастрахуйся. Адна рэч, калі маеш справу, скажам, з акцыямі або з пераразьлікамі, ну, карацей, калі бабкі табе ў рукі не трапляюць, тут яшчэ за цябе нехта можа ўсё падлічыць, ты толькі і маеш выконваць, што там ад цябе патрабуецца, і не займацца расьпізьдзяйствам на рабочым месцы. Іншая рэч, калі ты працуеш з жывымі бабкамі, з чорным, бля, налам, і за табой не стаіць кантора, калі апынаешся сам-насам, без аніводнага пасярэдніка, з жывой грашовай масай, вось тады лепш падумаць, інакш дзе-небудзь абавязкова ўляціш, гэта ўжо без варыянтаў. Колькі разоў даводзілася бачыць, як цалкам нармальныя людзі хапаліся за адпачатку лажовыя рэчы, адпаведна гарэлі разам з рэшткамі фінансавага дабрабыту і павагі

супольнасьці, бізнэс сярэдняй рукі – жахлівая штука, адзін толькі няправільны крок, і ўжо маеш паяльнік у дупе, такое вось першаснае нарошчваньне капіталу ва ўмовах посттаталітарнага грамадства.

Яны і мне спачатку прапаноўвалі ўвайсьці ў долю, але я чамусьці адмовіўся, ня ведаю, нешта мяне насьцярожыла, нават ня ведаю, што – зьнешне ўсё выглядала сур’ёзна, мой сябра Вася Камуніст, добры хлопец, рэдкаснай душы пахуіст, у нейкі момант заламаўся жыць на гарэлцы з гарбатай з пастаяннымі перабоямі і ўсё падлічыў, выходзіла нібы зграбна: яны скідваюцца на чатырох, едуць у Расію, купляюць там на ўсе бабкі дзьве скрыні вадзяры, калі купіць у нас даляры і памяняць іх у Расіі, яны акурат выйгравалі на курсе, тым больш, калі бярэш оптам, ну, дзьве скрыні гэта не опт, але каго гэта хвалюе. У Расію і назад яны дабіраюцца электрычкамі, на квітках эканомяць, у дарозе харчуюцца ўсё той жа вадзярай, прывозяць яе назад і сплаўляюць на вакзале за падвойны кошт, потым зноў едуць у Расію і купляюць чатыры скрыні вадзяры, такім жа чынам прывозяць яе назад і таксама сплаўляюць, гэта зойме трохі часу, але за пару начэй на Паўднёвым вакзале горада Харкава можна прадаць што заўгодна, нават душу, калі яна ў цябе ёсьць, пасьля гэтага пачыналася найцікавейшае – яны едуць яшчэ раз, апошні, і на ўсе бабкі купляюць восем скрыняў вадзяры, перавозіць яе трохі рызыкоўна, але паспрабаваць можна, у выпадку чаго адкупіцца ад мытнікаў можна будзе той жа вадзярай, хоць і шкада.

І вось, – казалі яны мне, – у нас выходзіць па дзьве скрыні вадзяры на рыла, уяўляеш? Ну, – кажу, – і што? І мы, – гаварылі яны з прыдыхам, – іх прабухваем!!! Што, усе восем скрыняў? Так! Не агораем, – кажу. Хуй, – кажа Вася Камуніст, – дні за тры агораем, дакладна агораем. Я ўявіў сабе гэтыя тры дні і адмовіўся.

Вася сапраўды ўмее такія рэчы сур’ёзна правярнуць, я яго разумею ў прынцыпе, што яму губляць, гэта ягоны шанец хаця б некалькі дзён ня мець перабояў з харчовым кошыкам, які, у ягоным выпадку, складаецца амаль выключна зь лікёра-гарэлачнай прадукцыі, уласна гарэлачнай, прычым тут лікёры. Ён набірае скаўтаў, падгаворвае Марака, Марак пагаджаецца досыць хутка – чаго б і не паехаць, кажа, у горадзе яму рабіць няма чаго, ім нават міліцыя не цікавіцца, таму што жыве Марак без прапіскі, як і належыць сапраўднаму марскому воўку, уночы хаваецца ў д у шы, удзень адсыпаецца, пра яго існаваньне наагул мала хто ведае, майскі дзембель, адным словам, яшчэ да іх прыстаюць два нейкія чувакі невядомага сацыяльнага паходжаньня й адміністратыўнага падпарадкаваньня, Вася ўсю ноч зь серады на чацьвер праводзіць сярод іх агітацыйную работу, кажа, што ў Расіі зараз можна амаль за нішто скупіць ледзь ня ўсё, хоць танкі празь мяжу пераганяй, але танкаў яны ня хочуць, яны хочуць вадзяры, таму плян усім падабаецца, я б таксама пагадзіўся, я ўжо казаў, ды не склалася. І вось на раніцу яны такі зрываюцца ехаць за сваімі прымроенымі сінімі птушкамі дэмпінгавага алькаголю, скідваюцца ў каго колькі ёсьць, але ў іх не хапае нават на марозіва.

Трэба нешта прадаваць. Нехта з кампаніі прыцягвае фотаапарат, вось, кажа, фотаапарат, а не шкада? пытаюць яго, не, усё нармальна, кажа ён, усё адно фатаграфаваць няма каго, сапараўды, пагаджаюцца ўсе, што тут фатаграфаваць, сам Вася дастае аднекуль заныканы бінокль, я, напрыклад, ня ведаў, што ў яго ёсьць бінокль, хоць мы і сябры, такая вось штука. Ну, і застаецца цяпер камусьці ўсё гэтае непатрэбства прадаць. У прынцыпе, – думае Вася, – прадаць можна было б Мараку, ён лох, ён бы купіў. Але Марак у долі. Можна прадаць Какаву, Какава таксама лох, і ён ня ў долі. Але Какава ня толькі ня ў долі – ён наагул зьнік, яго ўжо некалькі дзён ніхто ня бачыў. І тут нехта згадвае пра Ваху, правільна, – кажа Вася, – Ваха – грузін, грузіны любяць оптыку, праўда? – недаверліва перапытвае нехта з кампаніі, ну, канешне, – кажа Вася, – канешне: усе грузіны любяць оптыку, і яны ідуць да Вахі і знаходзяць яго ў адным зь ягоных кіёскаў, кажуць, тыпу, Ваха, оптыку возьмеш?

Але Ваха гэтым прахалодным чэрвеньскім ранкам не зусім сябруе з галавой, ён па вушы завяз ва ўласным канабісе, які ён зь вечара паліць ва ўласным зноў жа кіёску разам з наложнікамі, таму ў Вахі пачынаюцца жахі, якую оптыку, камандзір? – пытаецца ён, – чаму оптыку? Вася дастае з пакета стары бінокль без матузкоў і амаль не ўжываны апарат «ФЕД 5» у рыпучым скураным футляры, вось, кажа Ваху, бяры, не пашкадуеш, тавар харошы. Але Ваха перапужаны і з кіёску не выходзіць, сядзіць там разам з наложнікамі і глядзіць на Васю скрозь цесную амбразуру, але Вася яму ўсьміхаецца па-сяброўску і астатнія скаўты таксама ўсьміхаюцца, хоць і трохі напружана, і Ваха раптам думае – бля, думае ён, бля, што я раблю, чаму я тут сяджу, якая зараз гадзіна, што гэта за мудакі стаяць перада мной,

і галоўнае – чаму яны зь біноклем?!! Але нейкія галасы яму нешта нашэптваюць, і ён такі выпаўзае вонкі і бярэ ў свае непаслухмяныя рукі аптычную прыладу, яго адводзяць трошкі ўбок, каб ён меў на што паглядзець, на вуліцы пуста, паветра наўкола кіёскаў пахне канабісам і дажджом, Ваха глядзіць у бінокль і са сьвятым трымценьнем разглядае запоўненыя ціхія аўтастаянкі, канцавую трыццаць восьмага, некалькіх прасталытак на перакрыжаваньні, і далей па коле – недаробленую дзевяціпавярхоўку, што выпаўзае аднекуль з балота, і так павярнуўшыся вакол уласнае восі, ён раптам натыкаецца ўзброеным вокам на ўласны зноў жа кіёск, і перад яго затуманенымі вачыма раптам рэзка ўзнікае надпіс «ЧП ВАХА», ні хуя сабе, думае ён, гэта ж я, і тут яго прапірае канчаткова...

Прадаўшы оптыку й атрымаўшы на рукі неблагую, як на іхныя сьціплыя скаўцкія патрэбы, суму, сябры тут жа, над целам напаўпрытомнага Вахі, купляюць у ягоных наложнікаў два літровыя «Кайзеры» і проста так ідуць на вакзал, каб сесьці на першую ранішнюю электрычку да горада Белгарада, яны трохі ўзбуджаныя і шумныя, сярод пахучага летнягя ранку, пад сьвежымі нябёсамі, адчайныя шукальнікі радасьці і прыгод, з боку яны сапраўды падобныя да турыстаў, ці лепш нават да багамольцаў, што едуць сабе на багамольле ў горад рускай славы Белгарад і не бяруць з сабой нічога лішняга, акрамя двух «Кайзераў» і студэнцкіх квіткоў, а ўлічваючы, што да Белгарада «Кайзераў» яны вып’юць, то і наагул нічога лішняга, сапраўдныя табе багамольцы.

11.00

У Белгарадзе яны вырашаюць спачатку паглядзець горад, усё-ткі цікава, як тут людзі жывуць, потым узяць тое, што ім належыць, і вячэрняй электрычкай вярнуцца назад, часу ў іх дастаткова, сьпяшацца няма куды, таму яны выходзяць праз зарыганы вакзал горада рускай славы, й ім адразу трапляецца крама зь вялікай колькасьцю алькаголю. Не хуй у гэтым Белгарадзе глядзець, – кажа Вася і заходзіць унутр. Яму ніхто не пярэчыць.

«Што вам, сыночкі?» – пытаецца прадавачка. «Мамаша, мамаша, – гаворыць Вася Камуніст, – нам водачкі». «Сколькі?» – пытаецца прадавачка. «Дзьве», – гаворыць Вася. «Бутылкі?» – дзелавіта пытаецца яна. «Скрыні», – кажа Вася. «А вам, сыночкі, па шаснаццаць гадкоў ужо ёсьць?» – кампанія дружна дастае студэнцкія квіткі зь дзяржаўнай сымболікай сваёй рэспублікі. Пасьля чаго крэпасьць здаецца, і вадзяру ім прадаюць.

«Добра было б яе трахнуць», – кажа Марак ужо на вакзале. «Чувак, – нэрвова адказвае Вася, – ты тут бізнэсам займаешся ці блядствам?» Рытарычнае пытаньне ў прынцыпе.

14.00

На зваротным шляху іх пабіў патруль. Увогуле, яны самі вінаватыя, разьняволіліся, маючы ў руках такое дабро, расслабіліся і закурылі проста ў вагоне, а паколькі вагон быў амаль пусты, то патруль нават ня меў выбару, моўчкі падышоў і надаваў дубінкамі па сьпінах. Скаўты маўчалі і, каб ня выказаць болю і роспачы, думалі пра нешта добрае, а паколькі яно – гэтае добрае – знаходзілася зусім поруч, пад лавай, то і думалася ім лёгка, і экзэкуцыю яны перанесьлі годна. Хоць патруль, вядома, разьлічваў на нейкае ўзброеннае супраціўленьне, яны ўжо некалькі гадзін тут катаюцца туды-сюды, іх па-свойму можна зразумець, катаешся тут у занюханай электрычцы ўздоўж дзяржаўнай мяжы і нават пабіцца няма з кім – навокал адны спэкулянткі, з кім тут біцца, яны і скаўтаў білі хучэй па інэрцыі, так – каб форму ня страціць, хоць лягчэй ад гэтага нікому не было.

«Підарасы, – кажа Вася, калі патруль зьнікае, – лепш ішлі б на завод, у цэх». «Правільна, – кажа Марак, – у ліцейны цэх». Усе пагаджаюцца – правільна, у ліцейны цэх, у ліцейны цэх, ліцейны цэх гэта крута.

18.00

На вакзале, ужо ў Харкаве, яны знаходзяць гуцулаў, што другі месяц прабіваюцца аднекуль з-пад Кастрамы, з заробкаў, і сядзяць некалькі сутак на харкаўскім вакзале, бабкі прасадзілі, так што цяпер ня ведаюць куды ім лепш паехаць – назад пад Кастраму, яшчэ бабак зарабіць, ці ўсё-ткі дадому, паколькі не сэзон, яны вырашаюць ехаць дадому, дастаюць з абшчаку рэшткі бабак і купляюць у скаўтаў адну са скрыняў вадзяры, вадзяра ў скаўтаў таньнейшая, чым паўсюль на вакзале, таму гуцулы бяруць адразу скрыню, хто яго ведае, як яно далей складзецца, лепш гэтым не рызыкаваць.

У Васі з кампаніяй раптам зьяўляецца плойма грошай. Двое безыменных чувакоў адразу намагаюцца ўсё падзяліць, але Вася кажа ім – хуй, робім, як дамовіліся, чувакі настойваюць, Марак у гэтай сытуацыі шчыра ня ведае як паводзіцца, у ягоным жыцьці пры ім яшчэ ніхто бабак не дзяліў, таму чувакі вырашаюць, што ён таксама за Васю і проста набіць ім рыла не адважваюцца, добра, кажуць яны, тады ганіце нам вадзяру, – хуй вам, – Вася прытрымліваецца нейкіх сваіх камуністычных прынцыпаў і дзяліцца ня хоча, тады чувакі нахабам лезуць у торбу, адкуль бяруць па флакону ў руку, то бок, колькі гэта выходзіць, – чатыры флаконы, і валяць адтуль, фотаапарат вернеце, – кажуць яны на разьвітаньне і зьнікаюць у падземным пераходзе. «Чаго гэта яны?», – пытаецца Марак, яму сытуацыя не падабаецца, такая прыкольная кампанія была, вадзяру пілі, пра жыцьцё гаварылі, ніхто яго – Марака – не абражаў, і раптам, на табе. «Бачыш, – кажа Вася Камуніст, – як грошы людзей псуюць». «Мяне не псуюць», – гаворыць Марак. «У цябе іх няма», – адказвае Вася Камуніст і ідзе далей прадаваць вадзяру.

Поделиться:
Популярные книги

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Специалист

Кораблев Родион
17. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Специалист

Не грози Дубровскому! Том IX

Панарин Антон
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага