Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Але гандаль неяк затарможваецца, плятформы пустыя, усе, хто хацеў паехаць, напэўна, паехалі ўжо, Вася не прыдумвае нічога лепшага, як зноў пайсьці да гуцулаў, а гуцулы ўжо п’яныя настолькі, што згаджаюцца зноў узяць вадзяру, добра, кажуць яны, і бяруць у Васі яшчэ некалькі флаконаў, пасьля гэтага Вася спрытна ўцюхвае пляшку нейкай бабулі, якая безнадзейна чакае чагосьці, каля яе таўчэцца ўнук гадоў сямі, уласна, унук і раіць бабулі ўзяць флакон, бяры, кажа, у дарозе прыдасцца, бабуля сварыцца на яго, але да парады прыслухоўваецца і флакон бярэ, таму ў Васі застаеца зусім няшмат.

З суседняй плятформы за імі ўжо трывалы час сочаць трое сур’ёзных чувакоў у адзідасаўскіх касьцюмах, яны падыходзяць да Васі з Мараком, заціскаюць іх у коле і кажуць: «Хто вы такія?»

Вася пачынае тлумачыць. Чувакі слухаюць, потым ім гэта, здаецца, надакучвае і яны гавораць, ведаеце, гэта мы спыталі, як кажуць, зь ветлівасьці, насамрэч нам усё адно, хто вы і адкуль, і колькі вас тут, мы вам вось што хацелі сказаць: калі мы вас тут яшчэ раз убачым – мы вас закапаем недзе між першай і другой плятформамі, так, каб штовечар над вашымі магіламі трывожна гудзеў кіеўскі фірмовы, але пакуль што мы гэтага рабіць ня будзем (пасьля гэтага перапужаны Вася трошкі супакойваецца, перапужаны Марак – не), тут наагул мы гандлюем усім алькаголем, гэта, калі можна так казаць, нашая зямля, і вы нам тут не патрэбныя (і Вася, і Марак раптам востра гэта адчуваюць), і мы вось

тут з вамі пагаварылі, бачым, што вы напраўду не канкурэнты, здаецца, вы проста дэбілы (абодва ў думках з гэтым пагаджаюцца), таму, на першы раз, мы вас чапаць ня будзем, але ў якасьці кампэнсацыі («Вой», – думае Марак. Вася напалохана маўчыць) мы возьмем у вас вадзяру. Але ня ўсю, вось такія мы высакародныя разбойнікі, каб вы ведалі. Яны залязаюць ў торбу і бяруць адтуль па флаконе, а, кажуць, яшчэ адно – мы б вас наагул не чапалі, але вы вадзяру вельмі танна прадаеце, зьбіваеце цану, ясна, дэбілы?

Вася і Марак забягаюць у падземны пераход і там пераводзяць дых. «Підарасы, – Вася бярэцца за старое, – іх бы ў цэх». Але Марака ідэя ўжо не прыкольвае, пайшлі дадому, – пачынае ён, хуй, – кажа Вася, – яшчэ пяць флаконаў засталося, прададзім і паедзем, забьюць, – кажа Марак, ай, перастань, – кажа Вася, чаго ты баішся, зараз хутка ўсё сплавім, купім хаўкі і дадому, давай, ня бойся, не, – гаворыць Марак, – не хачу, баюся. Ладна, – не вытрымлівае Вася Камуніст, – хрэн з табой. Вось табе за работу, давай, валі: ён дастае дзьве пляшкі і дае іх Мараку. Марак вагаецца толькі нейкае імгненьне – значыць так, – думае ён, – зранку ў мяне не было нічога. Зараз у мяне дзьве пляшкі. Відавочна, што я ў плюсах, – вырашае ён і забірае сумленна заробленую вадзяру. Усе, давай, – кажа Вася, дома ўбачымся. «Да, сапраўды дэбіл», – думае ён, гледзячы ў сьпіну кампаньёну, чыя стомленая ваенна-марская туша зьнікае ў цемры пераходу. На вуліцы таксама цямнее, зьяўляюцца зоры, і птушкі хаваюцца ад дажджу ў памяшканьні вакзалу. «Калі зараз паехаць дахаты, – думае Марак, – можна зачыніцца ў д у шы і да ранку ўсё выпіць». Так ён і робіць.

21.00

Ён бярэ ўсё, што ў яго засталося, і ідзе па вячэрнім пэроне, хочаш ня хочаш, мусіш рызыкаваць, калі табе 19 і галава забітая голымі цёткамі з газэтных вокладак, рэклямай і прапагандай – чаго табе баяцца на трэцяй плятформе Паўднёвага вакзала горада Харкава. А 21.00 падыходзіць транзытны на Баку, праваднікі бакінцы, людзі салідныя, з бабкамі, можна рызыкнуць. Вася падыходзіць да першага вагона, яго пасылаюць, потым да наступнага, на трэці раз тоўсты бакінскі камісар спыняе яго: «Водка нэ травлэна?» – пытае, «нармальна водка, нармальна», – кажа Вася, «ладна, давай, пашлі ў вагон», «навошта ў вагон?» – Вася насьцярожваецца, «нэ бойся, нэ бойся, – кажа камісар, – я проста праверу – палёная ў цябе водка ці не, калі ўсё нармальна – вазьму всю сразу». Яны заходзяць у купэ правадніка, там пахне анашою і проста дарагім тытунём, у вагоне цёпла і напаўпуста, у Баку амаль ніхто ня едзе, тыя, хто едзе – сьпяць, дзявятая вечара, што ім яшчэ рабіць, на пэрон не выходзяць, каб лішні раз не нарвацца на шмон, водку потым у правадніка купяць, лепш не совацца на вакзал, ад іх усіх за некалькі мэтраў нясе спэрмаю і плянам, так, нібы ўсю дарогу, некалькі дзён і начэй, яны дрочаць па абкурцы, грамадзяне ёбанага Азэрбайджану. «Захадзі», – кажа Васю праваднік, Вася заходзіць у паўзмрок купэ і праваднік рэзка зачыняе за ім дзьверы, «пасядзі тут», – кажа, зачыняе дзьверы на ключ і кудысьці ідзе, Вася пачынае панікаваць, б’е з нагі ў сьценку, стукае ў зачыненае акно, круціцца як шчур у цесным, прапахлым азыяцкімі травамі пакоі, нарэшце сядае на пранумераваную коўдру, якой засьцеленая паліца, і пачынае плакаць, сьціскаючы пад пахай пакет з вадзярай. Ну, добра, гаворыць ён сам сабе, добра, ня ный, што яны табе зробяць, ну, забяруць вадзяру, на хера мне гэтая вадзяра, падумаеш – вадзяра. Трахнуць. Да, трахнуць могуць, асабліва гэты кабан у чыгуначным картузе, які зачыніў мяне тут. Не, ня трахнуць, як мяне можна трахаць, але Вася глядзіць на столік, засыпаны цыгарэтамі і прэзэрватывамі, і думае, што ў прынцыпе могуць і трахнуць. Могуць прадаць чачэнам на камплектуючыя запчасткі. Патрэбны я чачэнам? Канешне, патрэбны. На органы, там, ныркі адрэжуць, лёгкія, яйцы, прывяжуць дзе-небудзь у сябе ў ауле за ногі і пачнуць дзяўбсьці пячонку як Праметэю, або прэпаруюць, як труса, і зробяць са скуры баявы чачэнскі барабан, мама з Чаркасаў нават на магілу ня прыйдзе, трэба валіць, валіць, пакуль бакінец не прыйшоў: Вася здымае пас і перавязвае ручку дзьвярэй, цяпер захочуць – не ўвайдуць, спрабуе адчыніць акно, яно трошкі паддаецца, Вася высоўвае галаву вонкі, у пахучае вакзальнае сутоньне, націскае яшчэ, адтуліна павялічваецца, Вася пераводзіць дых, бачыць на паліцы некалькі порначасопісаў і рачуша сігае ў вакно. Тут цягнік рэзка кранаецца, рыпіць сваімі рэўматычнымі храсткамі і рушыць у бок Баку, цягнучы з сабой, акрамя ўсяго, і ні ў чым не вінаватага Васю Камуніста, майго сябра, між іншым.

Заўжды так: хочаш ня хочаш – мусіш змагацца, інакш з гэтага нічога ня выйдзе, або сядзі дома і ня рыпайся, або ўжо давай – спрабуй узяць за яйцы прыкрыя абставіны, а там, калі ўсё атрымаецца, цябе абавязкова чакае джэк-пот, ну, там, ня ведаю, што ў такіх выпадках даюць пераможцам – дысконтная картка, пастаянныя зьніжкі, бясплатны сэкс, карацей – дрыгайся, інакш табе з гэтага гаўна ўсё адно ня выбрацца; Вася з адчаем глядзіць, як паўз яго праплываюць апошнія вакзальныя прыбудовы, зьнікаюць спэкулянткі і кантрабандысты, нават ментаўні нідзе не відаць, у такой сытуацыі ён бы і ёй быў рады, увесь гэты набор знаёмых і родных рэалій зьнікае недзе ў блакітнай далечыні, і ў гэты час бакінскі камісар разьбіраецца са сваімі няхітрымі справамі, згадвае пра закладніка і спрабуе зайсьці ва ўласнае купэ. Але дзьверы не паддаюцца. Гэй, няверны, давай адчыняй, крычыць ён нешта накшталт гэтага. Вагон трывожна чакае. Вася гарачкава круціцца ў вакне і раптам разумее, што захрас. Праваднік наагул нічога не разумее. Ён па звычцы гаворыць па-азэрбайджанску са шчодрымі дадаткамі з братніх славянскі моў, спачатку проста лаецца, потым пужаецца – раптам скаўта хапіў кандрацій, потым нэрвова пачынае заклікаць Васю да парадку і сумленьня, пасажыраў заклікае быць сьведкамі, цягнік ужо недзе ў прыгарадзе, і тут аконная рама, у якой захрас Вася Камуніст, не вытрымлівае і трашчыць, Вася пасьпявае згрупіравацца, выварочваецца ў акне і цалкам прыцэльна, як пацяганы дваровы кацяра, спланоўвае з акна, вецер урываецца ў пустое купэ для адпачынку праваднікоў і весела шпурляе пад столь гральныя карты, упакоўкі з-пад прэзэрватываў і парнаграфічныя ўлёткі, руйнуючы, адным словам, усталяваны побыт працаўніка азэрбайджанскага міністэрства шляхоў спалучэньня. І бясконцы цягнік, напоўнены мяшкамі з вугалем і валізамі з гераінам, весела памахвае хвастом і ўжо пярэднімі вагонамі ўяжджае на тэрыторыю Расіі, адным словам, чувакам не пазайздросьціш.

23.00 – 08.00

Вася нават нічога не ламае, у сэнсе, не ў вагоне нешта, а сабе – нічога не ламае. Проста скочваецца з насыпу, рве правую штаніну, але нават вадзяру – якую ён увесь гэты час сутаргавата прыціскае да сэрца – не выпускае і не разьбівае. Ужо не гаворачы пра розныя там рэбры ,галенастопы і ўсякую такую анатамічную

паябень. Устае так, нібы нічога не адбылося, абцярушвае штаніну, выцірае ўспацелыя далоні аб швэдар, каб гарэлка, глядзі, ня высьлізнула, і ідзе шукаць цывілізацыю, ну, але якая там цывілізацыя, калі ты з вагона выпаў, так – ідзеш, куды можаш, уздоўж заводзкіх парканаў, мінаючы колішнюю гордасьць абароннай прамысловасьці і толькі зямля пад падэшвамі чвякае – вязкая і прыставучая, як пажаваны стымарал. Але раптам Вася выходзіць на трамвайныя рэйкі, ну, гэта ўжо добра, думае ён, яшчэ б ведаць, у які мне бок, ён сядае на рэйкі і дастае пляшку. Надпівае і думае пляшку схаваць, але вырашае не сьпяшацца, куды сьпяшацца, думае ён, да раніцы пратрымаюся, а там пабачым, і ён п’е далей і не пераймаецца надта ні гэтай ноччу, ні ўсім сваім няўдалым бізнэсам. Усё нармальна ў прынцыпе, усё нармальна, магло быць нашмат горш, маглі наагул забіць або падвесіць дзе-небудзь у тамбуры, або ў топцы засмажыць, тунгусы сраныя, Вася смачна прыкладаецца да пляшкі, да, думае ён, добра, што вадзяры шмат, усю нават ня вып’ю. Добра, дарэчы, што ня вып’ю, а то дзе яе зараз купіш, думае ён і так і сядзіць – у драных джынсах, што спадаюць бяз паса, у цёмным швэдры і бітых красоўках, на мокрых рэйках, на якіх час ад часу пабліскваюць пранізьлівыя месяцовыя промні.

А першай ночы Васю ледзь не пераехаў дзяжурны трамвай. Кіроўца толькі ў апошні момант бачыць, што на рэйках нешта ёсьць, сабака, думае кіроўца, і вырашае давіць, але ўсё ж пасьпявае заўважыць, што не – не сабака, які сабака, сабакі вадзяру з горла ня глушаць, пасьпявае прытармазіць, выбягае з трамвая і знаходзіць на рэйках п’янага Васю. Ты што – дэбіл? крычыць ён, я ж цябе, бля, ледзь напапалам не разьдзяліў. Прабач, кажа Вася, я ад цягніка адстаў, на, вось, вадзяры, кіроўца бярэ, добра, кажа ён сам сабе, ад стрэсу трошкі можна, і сядае каля Васі. Так яны і сядзяць сабе на рэйках, нават не размаўляючы, сядзяць, маўчаць, не перашкаджаюць адзін аднаму – рэйкі шырокія, месца ўсім хопіць, пачынае накрапваць дробны дождж, ладна, кажа нарэшце кіроўца, паехалі, я цябе магу да парку падкінуць, там неяк дабярэшся, дзякуй, кажа Вася, але квіток купіш, у нас тут кантралёры на лініі, якія кантралёры? дзівіцца Вася – ноч на двары, ага, абражаецца кіроўца, прызвычаіліся без квіткоў езьдзіць, ладна, мне час ехаць, і яны залязаюць у халодны трамвай і едуць у парк, па дарозе сапраўды падсажваецца кантралёрка, падыходзіць да Васі, той хоча заплаціць ёй, лезе ў кішэню, але знаходзіць там толькі тоўсты пачак расійскіх рублёў, вытаргаваных у гуцулаў, і ўсё, і больш нічога, вось, кажа ён кантралёрцы, вазьміце. Што гэта? – пытаецца тая, грошы, – гаворыць Вася, якія гэта грошы? гэта брудныя грошы, – гаворыць Вася, – брудныя. Вазьміце іх, калі ласка. Але кантралёрка раптам кажа: ні фіга – мне гэтыя грошы не патрэбныя, давай нашыя. Ды дзе я іх вазьму? – стомлена адбіваецца Вася. Бяры дзе хочаш, – жорстка гаворыць кантралёрка. Я ад цягніка адстаў, – кажа Вася, але кантралёрка не рэагуе. Ну, хочаце, я вам вадзяры дам? Не, – адмаўляецца кантралёрка, не хачу. Як гэта? – зьдзіўляецца Вася.

«Што тут скажаш, – думае ён. – Ні квітка ўзяць, ні штраф заплаціць, няпруха, адным словам». Ён выходзіць з трамваю, сядае на рэйкі і дастае другую пляшку. Мокрыя бліскучыя рэйкі раўнамерна цягнуцца ад яго ў абодва бакі бясконцасьці, менавіта гэта, па вялікім рахунку, і мірыць яго з рэчаіснасьцю.

Уступ №4

22.00

Калі я стану дарослым і мне будзе 64, я абавязкова ўзгадаю ўсё гэтае марнатраўства, хоць бы дзеля таго, каб спраўдзіць, ці ператварыўся і я ў такую маларухомую худобу, якая толькі і можа што перажоўваць нікелевымі сківіцамі запасы хаўкі, нарыхтаваныя для доўгай палярнай зімы. Як я буду пачувацца ў 64? Ці будуць мяне таксама ненавідзець усе гэтыя дзеці вуліц і супэрмаркетаў, як сёньня я ненавіджу ўсіх, каму за 40 і хто пасьпеў ужо акапацца на зялёных пагорках гэтага жыцьця, акурат зь яго сонечнага боку? І як я сам буду ставіцца да іх? Што трэба рабіць цягам жыцьця са сваімі мазгамі, каб яны наскрозь не пратухлі і не ператварыліся ў сьлізкую масу водарасьцяў, непрыдатных нават для харчовага ўжываньня? Падазраю, калі я нешта пра гэта і даведаюся, дык менавіта ў свае 64, і тады штосьці мяняць мне ўжо не захочацца. Што зь імі з усімі робіцца, яны, вядома ж, таксама пачыналі як нармальныя вясёлыя жыхары нашых гарадоў і вёсак, ім, натуральна, падабалася гэтае жыцьцё, не маглі ж яны адпачатку быць такімі дэпрэсіўнымі ўёбкамі, якімі яны зьяўляюцца цяпер, у свае 50-60. Тады з чаго пачыналася іхная пэрсанальная вялікая дэпрэсія, дзе яе карані? Пэўна, гэта ад сэксу ці ад савецкай улады, іншага тлумачэньня асабіста я не знаходжу. Я люблю разглядаць старыя фотаальбомы з карткамі 40-50 гадоў, дзе гэтыя чувакі, вясёлыя і коратка стрыжаныя, абавязкова ўсьміхаюцца ў камэру, у вайсковых або пэтэвэшных формах, з простымі і патрэбнымі ўсім рэчамі ў руках – разваднымі ключамі, фугаснымі гранатамі, ці на крайняк – макетамі самалётаў, дзеці вялікага народу, сьцяганосцы, бляха-муха, куды гэта ўсё падзелася, савок выціснуў зь іх усё людскае і ператварыў у паўфабрыкаты для дзядзькі сэма, вось што я думаю. Ва ўсялякім разе я ўвесь час заўважаю, зь якой нянавісьцю і агідай яны глядзяць на ўласных дзяцей, яны плююць на іх, адлоўліваюць у глухіх калідорах нашай бязьмежнай краіны і хуячаць па нырках цяжкім кірзавым ботам сацыяльнае адаптацыі. Вось такая вось рэч.

19.00

Калі перад табой столькі дзьвярэй, ты ніколі ня ведаеш, у якія менавіта табе трэба зайсьці, – думаю я, стоячы перад тралейбусам. Гэта ўжо трэці ці чацьвёрты, якія я прапускаю, я ніяк не магу сканцэнтравацца і вырашыць, што канкрэтна мне трэба і для чаго. То бок, куды я маю паехаць і хто мяне там чакае. Неяк неспадзявана я застаўся адзін, без сяброў і знаёмых, без настаўнікаў і гуру, і толькі пасажыры, што стаяць тут поруч са мной, на канцавой, пад дажджом, запіхваюцца ў тралейбусы, і я ім, здаецца, перашкаджаю. Ва ўсялякім разе глядзяць яны на мяне непрыветна, гэта ўжо дакладна. І вось, калі я ўжо больш-менш вырашаю, чаго хачу, за маёй сьпіной узьнікаюць дзьве постаці ў плашч-палатках і пагонах і забіраюць мяне з сабой, я спачатку вырашаю ўскочыць у пусты тралейбус, ну, але гэта дакладна быў ня мой маршрут і ня мой дзень – мяне схапілі за рукі і пацягнулі праз плошчу.

19.30.

Выглядае, як казарма. І пахне, як у казарме, дарэчы, чым тут напраўду пахне? Тушонкай, ва ўсіх казармах пахне тушонкай і дэзэртырамі, доўбанае гарматнае мяса, вось чым тут пахне. У шкляной будцы сядзіць вартавы з абрэзаным калашом, чытае парнуху і жарэ кансэрвы, выцягваючы іх са слоіка раскладной лыжкай. Калі мы зайшлі, ён нават не варухнуўся, вось што значыць баявая выпраўка і жалезныя нэрвы. У калідоры вісіць некалькі вялікіх лямпаў, праўда, сьвятло ня надта яркае, але ў мяне паўгадзіны ўжо цякуць сьлёзы, я амаль нічога ня бачу, так што лямпы мяне сьлепяць, я нават не магу разглядзець што там за кансэрвы жарэ вартавы. Ён нас моўчкі прапускае, і яны нават не вітаюцца адзін з адным, чмошны народ – сяржанты, чмошны і суворы, як фіны альбо лапландцы. Яны мяне проста ненавідзяць, ублюдкі фашысцкія, сядзяць тут, жаруць сваю тушонку, я б зараз ужо дома быў, калі б ня гэтыя лапландцы. З выгляду нармальныя чувакі, магчыма, на некалькі гадоў старэйшыя за мяне, у іншых абставінах мы маглі б пасябраваць, хадзілі б на футбол, у кіно, я ня ведаю, што там яшчэ робяць сябры, ну, але людзі вельмі псуюцца, варта ім толькі абматацца службовымі анучамі, магу толькі ўявіць, што зь імі далей будзе, гэта ж так проста ня скончыцца, яны ж самі павінны разумець такія рэчы, лапландцы гэтыя.

Поделиться:
Популярные книги

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Специалист

Кораблев Родион
17. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Специалист

Не грози Дубровскому! Том IX

Панарин Антон
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага