Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

Сёньня толькі па-сапраўднаму пазнаёміўся з прывезенаю Васілём Жуковічам газетаю “Літаратура і мастацтва”. Газета выйшла ня ў свой дзень, ня ў пятніцу, а ў чацьвер. Затое “якраз” у Дзень Перамогі, 9 мая. Гэта і паклала свой адбітак на нумар, хоць яны даўно ўжо “жывуць” толькі гэтаю Перамогаю. Перш за ўсё мне кінулася ў вочы зноў абвінавачваньне “англа-амерыканцаў” за “жахлівую бамбардзіроўку Дрэздэна”. Я гэтае абвінавачаньне ўжо з месяц назад занатаваў у бальніцы, прачытаўшы нейкі матэрыял, здаецца, у “Правде”. Цяпер вось і ў беларускай літаратурнай газеце падхапілі гэта. І больш таго, тут ужо такое самае абвінавачаньне высунулі і за Патсдам.

Добры

паэт Анатоль Вярцінскі зьмясьціў тут урывак са сваёй новай паэмы “9 мая ў Патсдаме”. У ёй верш перасыпаны вельмі эмацыйнымі, хоць і празаічнымі, адступленьнямі-каментарамі. Дык вось ён і паведамляе ў адным з іх, непамерна доўгім, як для вершаванага твору, наступнае: “Супрацоўніца акружнога аддзелу культуры “ўсхвалявана” дзякавала СССР, што ён падарыў “добры лёс яе народу”, расказала, як савецкія салдаты пад кіраўніцтвам ст. лейтэнанта Яўгена Фёдаравіча Лічувейта, мастацтвазнаўцы па прафесіі, выратавалі, рызыкуючы жыцьцём… “парк Сан-Сусі і яго палацы”…

А вось роля ЗША і Англіі. Расказваючы пра Дрэздэн, Маргош Густ кажа: “…Нешта падобнае перажылі і мы, патсдамцы, у ноч з 14 на 15 красавіка. На працягу 30 хвілінаў брытанскія бамбардзіроўшчыкі скінулі на горад каля 1800 тон сьмертаноснага грузу і спапялілі многае з таго, што будавалася стагоддзямі, у тым ліку і шмат значных скарбаў культуры.” Якраз пасьля гэтых словаў і даецца параўнаньне: “А вашы салдаты…” і г. д.

Шкада мне, што Анатоль спакусіўся на такую танную (хоць зьнешне быццам бы выйгрышную) прапаганду.

Вайна дык вайна! І я “ваюю”. На гэтай самай 11-й старонцы зьмешчаны нейкі велікаваты матэрыял “Фарбы аддаваць мастаку…”. Пад ім подпіс: “Юры Папоў. Масква”. Мастак расказвае аўтару артыкулу: “Пад Пышна фашысты зьнішчылі вёску Слабодка, яна прымыкала да нашай зоны. Карнікі вырашылі такім чынам адпомсьціць партызанам за выбухі на чыгунцы і рэйды… Паехалі ў Слабодку. Там убачылі хлеў, а ў ім… Спачатку здранцьвеў, жудасна было глядзець на абезгалоўленыя целы старых, дзяцей… Дзевяноста сем чалавек гітлераўскія вандалы, расстраляўшы, абезгаловілі, склалі ў хляве і падпалілі, але полымя патухла…”

Сапраўды жахліва. Сапраўды вандалы. Гісторыя не забудзе гэтага ніколі! Але ж мы ўбачылі тут і прычыну нямецкіх зьверстваў – партызанскія дыверсіі. Каб не яны, сотні тысячаў беларусаў уцалелі б, не было б такой дзікай расправы над мірным насельніцтвам...

20 мая 1985 г. Апошнія дзянёчкі тут, у Аксакаўшчыне. Да дванаццаці гадзінаў працэдуры ўсе прынятыя, хоць іх засталося дый было наогул ня так багата. Аднак атрымаўся адзін “збой”: прыём у доктара быў прызначаны на дзесяць гадзінаў дваццаць хвілінаў. Цяпер 12.30, а яго ў кабінеце няма. Кажуць, што сьпярша хадзіў прымаць ці правяраць нейкую новую апаратуру – ён жа загадчык аддзяленьня. Пасьля пачаў бегаць, высьвятляць, чаму “сарваўся” сёньня заезд у санаторый яго пацыентаў. Чакаўся заезд аж сямнаццаці чалавек, а заехала толькі чатыры. Вось так адразу і склалася невыкананьне “ложкамесцаў”. Ну, як-небудзь за дзень прайду праз яго кабінет, хоць не хацелася б быць прывязаным да яго цэлы дзень.

Раніцаю, у час сьнеданьня, абвясьцілі, што замест “вялікіх танцаў” будзе паказаны італьянскі фільм “Цана перамогі”. Гэта той самы фільм, які загадчык аддзелу культуры Менскага абкаму партыі А. Стрыжэвіч хацеў не пусьціць на экран вобласьці. Прычына: “занадта многа бойкі”. Далажыў першаму (тады быў яшчэ Мікуліч). Гэты не пайшоў “правяраць”, паслаў другога (Князюка), а той скеміў захапіць з сабою “гасьцяваўшага” ў іх інструктара ЦК КПСС. Паглядзелі

разам з І. Дарашкевічам, які ўсё гэта і расказваў, вырашылі – пусьціць на экраны. Прызналі, што “бойкі” там вядуць прагрэсіўныя элементы супраць рэакцыйных.

Трэба будзе паглядзець і ацаніць “пільнасьць” Стрыжэвіча. Але ж факт усёроўна застаецца, што Стрыжэвічы-Маркевічы ёсьць, што яны часьцей за ўсё мацнейшыя за Нестрыжэвічаў-Немаркевічаў…

Вярнуўся з кіно. Фільм нармальны і ў нармальнага чалавека ня можа выклікаць цэнзурных перасьцярогаў ні ў якім плане (хацеў закругліць гэту фразу: “ні ў камуністычным, ні ў фашысцкім”. Цяпер жа, здаецца, толькі ў краінах такіх і блізкіх да іх веравызнаньняў лютуе афіцыйная цэнзура.)

21 мая 1985 г. Пярэдадзень ад’езду. Паўтараю Пераверзева. Нітрагліцырын пачаў глытаць з досьвітку. Першы раз прыняў, прачнуўшыся ад болю, у 4.15. Гэта супакоіла мяне, і я заснуў. Але хутка, у 6 гадзінаў прачнуўся зноў і зноў прыняў гэту малюсенькую таблетачку. Заснуў, хоць можна было ўжо і ўставаць (пад’ём а 7-ай гадзіне), адчуваў сябе стомленым. Праспаў да паловы 8-й – разбудзіў сусед. Ён ужо сьпяшаўся на нейкую працэдуру, таму, не запраўляючы пасьцелі, пабег у ванны пакой. Я пачаў прыводзіць у парадак сваё месца адпачынку. Хвілінаў праз дзесяць – зноў сьціснула сэрца так, што ўхапіўся за тую самую таблетку.

Нечакана зайшоў урач (звычайна я да яго іду ў дамоўлены час), я яму ўсё гэта і расказаў. Памералі пульс – 60, ціск – 130/90. Дабавіў адну таблетку сустака і, здаецца, яшчэ нешта, сказаў, дапіша ў карту назначэньняў.

Пасьля пачалі выклікаць на ЭКГ, на тэтрапалярную рэаграфію. На ЛФК сказалі не ісьці, але ўсё-ткі я пайшоў. А там пачуў, што мой Жора сёньня адсутнічае. “Памахайце рукамі ў палаце самі”, прапанаваў мне Валодзя з вусікамі, таксама фізкультурнік, а ў дадатак масажыст (кажуць выдатны) і артыст-аматар (сам бачыў і высока ацаніў).

Наведаў бібліятэку. З усіх падразьдзяленьняў санаторыя гэта, бадай што, найгоршае. Сістэмы разьмяшчэньня кніг на паліцах улавіць нельга. Прынамсі не алфавітная, не тэматычная і не па краінах ці жанрах. На адной паліцы ляжаць універсальныя даведнікі па краінах і кантынентах, па СССР, разам з імі некалькі кніг Флабера, Сіманава і г. д. Затое беларуская літаратура загнана ў самы далёкі куток і тут таксама цяжка ў ёй разабрацца.

Яскравы прыклад узроўню бібліятэкі, а гэта перш за ўсё значыць, бібліятэкара, “камплектнасьць” Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. З ёю атрымаліся дзівосы: стаіць сабе важна ўся пяцітомная Кароткая энцыклапедыя “БССР”, а далей пайшла з шостага тому 12-томная БелСЭ. Такім чынам, Беларускую Савецкую Энцыклапедыю ў 12-ці тамах скампанавалі тут з двух розных выданьняў. Бібліятэкарша так і кажа: “Да пятага тому яна зялёная, а з шостага – чырвоная”. А пры мне пенсіянер Бураў хацеў знайсьці даведку пра Індзіру Гандзі (пачынаў шукаць з “І”), і не знайшоў, бо ў “зялёнай” яе і не магло быць, а тамы 1-5 БелСЭ адсутнічаюць з-за няведаньня справы бібліятэкарам.

26 мая 1985 г. Першыя вынікі “барацьбы з п’янствам”. У гэтай цудоўнай дзяржаве, пры яе закарэлых парадках марна чакаць нейкіх грунтоўных, радыкальных зьменаў на лепшае. М. Гарбачоў ці наіўны, ці занадта самаўпэўнены, раз ён кідаецца ва ўсякія “рэформы” перш, чым рызыкнуць памяняць існуючы генеральны парадак, які ў краіне называюць савецкім, а за мяжою – камуністычным. Першае, вядома, больш правільна, хоць і другое не пазбаўлена нейкага сэнсу (“парадачкі” тутэйшыя сапраўды ж насаджаны і ахоўваюцца камуністамі).

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Последний Паладин. Том 3

Саваровский Роман
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3