Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дзярлiвая птушка
Шрифт:

Дык вось яно што. Гэныя людзi ў чорным, iзь дзярлiвымi птушкамi на шапках, клiкалi яго да сябе, каб пазьдзеквацца.

— Скажы, што нi прыду.

Пракопаў голас быў шорсткi й цьвярды.

— Сьцягнеш ты бяду на сваю галаву, Пракоп. Я табе раю…

Пракоп ня даў пану солтысу скончыць.

— Ты мне раiш! Хто цiбя просiць? Ня друг ты мне, ты цюцька iхны! Ты во брэшаш, як табе загадаюць. З майго двара iздзi! Зараз! Пiрадаў i добра. Iдзi, кажу!

Апошняе было сказана такiм загадна-валадарным голасам, што фанабэрысты пан солтыс ажно зьдзiвiўся. Патупаў на мейсцы, манiўся яшчэ раз рот разiнуць, але, сустрэўшыся

з Пракопавым зрокам, завярнуўся й пайшоў. Нават не засьвiстаў, выходзячы з двара, як звычайна звычку меў.

Ужо прыцемкам забегся Пракоп да швагры й перадаў яму навiну.

— Дурны будзiш, калi пойдзiш. Каб iх зямля нi насiла! Жонку забiлi й яшчэ чалавека цягаць хочуць, каб сабакi трыбухi вашы цягалi!

На другi дзень надвечар пасьля солтысавай вiзыты аж заходзiлiся ад залiвiстага брэху ўсе лiтоўскiя сабакi. Як змовiўшыся, гулкiм лямантам праводзiлi яны Мэндлiка й Вадзiмскага да Пракопавай хаты. «Шамуль-шамуль», усьлед прычiкiльгала Кмiтава Аўдоля, а непадалёк ззаду, каб не застацца Пiлiпава Аксеня. Калi палiцыя ўвайшла ў двор, на вулiцы было ўжо колькi жанок i дзяцей. Мужчыны, абуджаныя агульнай цiкавасьцю, усё яшчэ цёрлiся ля сваiх двароў, рэдка каторыя памкнулiся ў Бахмачоў бок.

Нельга сказаць, каб палiцыя была навiной у вёсцы. Найбольш старога Бурака аблюбавалi, каб пацягнуць яго за язык i паспрабаваць што пра сына Сабакевiча выпытаць; iншым разам прыяжджалi колеры комiнаў аглядаць i пах прыбiральняў нюхаць. Калi колер i пах панскiм насом ды вачом даспадобы не прыходзiлi, рады карныя пратаколы пiсалi, каб пасьля можна было iзь сялянскiх пустых кiшэняў «злотыя» вывуджваць.

Пракоп быў у гумне й выграбаў з-пад паветкi леташнюю цьвiлую салому. Разаслаў рэзьгiнi, клаў на iх падгнiлую салому, каб у хлеў на подсьцiлку занесьцi. Ён пачуў, як у вёсцы залiвалiся брэхам сабакi, абапёр аб шуло варот граблi й зiрнуў у бок вулiцы. Ля прысадаў мiльганулi на ровэрах дзьве апранутыя ў чорнае фiгуры. Бахмачу ня трэба было падказваць, хто гэта й да каго прыехаў.

Стаяў задуманы. Вiдаць, не адчэпяцца ад яго. Чаго-ж яны хочуць? Прыгадалiся ўчорашнiя швагравы словы: «каб сабакi трыбухi вашы цягалi…» От ня могуць-жа пакiнуць у супакоi чалавека, наўмысьля калупаюць сьвежую рану.

Бахмач туга зьвязаў гужом у рэзьгiнях цьвiлую салому, закiнуў на плечы. Калi выйшаў з гумна, насустрач яму бег Янук.

— Тата, палiцыя!

— Вiджу, нi сьляпы-ж я.

Мэндлiк i Вадзiмскi былi ў панадворку, глядзелi ў гумно, адкуль наблiжаўся Пракоп. Ён паволi ўвайшоў праз адчыненыя Януком рыпучыя вароты ў двор, паставiў сваю ношу ля варот, што ў хлеў, i падыйшоў да вiзытароў.

— Чаго гэта, паночкi, ад мяне хочаце?

— Табе пан солтыс Паўлоўскi наказваў, каб да нас на пастарунак зьявiўся? спытаў шурпатым голасам Мэндлiк.

— Быў тут учора.

— А чаму-ж ня прыйшоў?

— Нiма часу па вашых пастарунках цягацца. Той бандзiт жонку маю забiў, дык чаму яго нi цягаеце? Чаго вы да мяне прылiплi, як смала якая? Што вам трэба?

Вадзiмскага твар успыхнуў чырваньню, i ён нешта памкнуўся сказаць, але Мэндлiк яго стрымаў, гаворачы:

— Чакай. Можна ўсё гэта палагодзiць халоднакроўна.

I тады да Пракопа:

— Пане Бахмач, мы хочам, каб вы разумелi, што мы вас ня зьбiраемся крыўдзiць. Мы хочам толькi сьпiсаць акт, як i што сталася. Пан Бжончэк нам заявiў, што вы на яго кiнулiся, i што ён у самаабароне

ўхапiўся за зброю…

— Каб яму так лёкка на тым сьвеця было, як ён праўду кажыць, вылюдак!

— Лаяцца ня трэба. Вы раскажыце нам, як было, мы запiшам, вы падпiшаце й квiта будзе. Калi са свайго боку вы захочаце аскаржыць пана Бжончка й падаць на суд, дык гэта ваша права. Хоць я не бачу прычыны. Вы адмовiлiся паказаць талон на ягады, бо вы ня мелi, дык ён мусiў прыцягнуць вас да адказнасьцi. Але-ж я ня думаю, што ён мусiў забiваць. За гэта вы маеце права яго цягнуць на суд.

— Суды вашы, — махнуў Пракоп рукой, — астатнюю кароўку збудзiш i голы-босы пойдзiш, пакуль праўды ў вас даб'есься. Знаю я суды вашы.

— Бяры, Адась, пiшы, — загадаў Мэндлiк Вадзiмскаму. — Дзе тут прысесьцi? спытаў ён Пракопа, а той кiўнуў галавой на лаўку, што ля паркану. За брамай на вулiцы стаялi жанкi й колькi дзяцей ды прыслухоўвалiся, што гаварылi ў панадворку.

Вадзiмскi сеў на лаўку, выцягнуў з рудой торбы паперу й самапiску, паставiў на фармуляры дату й чакаў.

Мэндлiк пачаў выпытвацца Пракопа ад прозьвiшча й iмя, а пасьля прыйшоў да галоўнага: як усё адбывалася. Пракоп расказваў не без хваляваньня. Ужо, мусiць, соты раз перажываў тую страшную сцэну ў лесе. Скрыпнулi ў сянёх дзьверы, зьявiўся побач Пракопа й стаяў моўчкi швагра. Пасьмялелi й абкружылi палiцыю жанкi, у тым лiку й Кацярына з Надзеяй.

Пракоп расказваў пра само забойства даволi абшырна, а Вадзiмскi запiсаў усяго тры сказы. У Бахмача нарадзiлася падозра, што ён мог што перакруцiць. Калi Мэндлiк запрапанаваў падпiсаць Пракопу акт, селянiн узяў яго дрыжачай рукой. У вачох мiтусiлiся лiтары. Ужо зьмяркалася.

— Янучок, прачытай ты, што яны тут напiсалi, — папрасiў Янука.

З напiсанага Вадзiмскiм вынiкала, што Пракоп з Аленай зьбiралi ў «панствовым лесе» ў нядзелю малiны. Калi лясьнiк Бжончэк, сустрэўшы iх, запатрабаваў талон, Бахмачы ня мелi чаго паказаць. Згодна Пракопа, Бжончэк загадаў здаць ягады й калi замарудзiлi, хапiўся за зброю. У гэны час заступiлася за Пракопа Алена, i лясьнiк стрэлiў, забiваючы яе на сьмерць.

Пракоп узяў напiсанае Вадзiмскiм, памарудзiў крыху ды дрыжачай рукой падпiсаў. Мэндлiк яшчэ раз запэўнiў, што калi Пракоп наважыўся-б падаваць справу забойства жонкi ў суд, можа, зьявiцца да iх.

Палiцыянты паехалi, праводжаныя галасьлiвым брэхам сабак.

IV

Надта-ж высака хадзiла цяпер над Лiтоўцамi летняе сонца. Здавалася, што намагалася зазiрнуць у кожны агарод, што ў засенi прысадаў, абгледзець з усiх бакоў гарбатыя й простыя саламяныя стрэхi, палiчыць колькi на каторай сабачых грыбоў вырасла, на iншых — зялёны мох падсушыць.

Касавiца даўно скончылася. Каласiлася, налiвалася й сьпела жыта. Вясковы каваль Андрэй, смокчучы празь вiшнёвы муштук кручаную папяроску, пацеў пры гарне: аднаму аднавiць-навастрыць серп трэба, iншаму яшчэ што. Пад саламянымi стрэхамi прыцiхла ўжо гамонка пра Бахмачоў i панскiя ўлады, што гэтым разам з прычыны замардаваньня Алены так доўга ўва ўсiх на воку былi. Кожны ад усходу да захаду сонца працаваў цi то ўдома, цi ў вакольных паноў i асаднiкаў. Рупiлiся лiтоўскiя сяляне, каб упару за кажную новую летнюю работу ўзяцца, каб не перасохла, не абсыпалася. А пагода як на замову трымалася. Не агледзелiся, як i жыта дасьпела.

Поделиться:
Популярные книги

Секси дед или Ищу свою бабулю

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Секси дед или Ищу свою бабулю

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0