Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Чакаць манны нябеснай.
Быць, заставацца і пад. за сямю пячаткамі.
Благім матам крычаць.
Да касцей прамокнуць, прамерзнуць.
Сустракаюцца фразеалагізмы з падвойнай абавязковай спалучальнасцю — «злева» і «справа»:
Станавіцца, стаць і пад. на роўную нагу з кім.
Як, што, чаго хоча (захоча) левая нага каго, чыя.
Факультатыўная частка фразеалагізма бярэцца ў ломаныя дужкі:
<Адны> скура ды косці засталіся на кім, у каго, ад каго.
Вушы вянуць <у каго, ад чаго>.
Ва
Бітва з ветракамі. Гл. вайна (бітва, змаганне) з ветракамі.
Пасля фразеалагізма, вынесенага ў загаловак, ідзе яго кваліфікацыя паводле паходжання. Як вядома, фразеалагізмы ў гэтых адносінах падзяляюцца на чатыры групы: 1) спрадвечна беларускія, 2) запазычаныя, 3) калькі, 4) паўкалькі. Сярод выразаў першай групы ў сваю чаргу вылучаюцца агульнаславянскія фразеалагізмы (біць у вочы, закрываць вочы каму, пераліваць з пустога ў парожняе), усходнеславянскія (ламаць коп ’і з-за каго, за што, легчы касцьмі), уласна беларускія (газеты чытаць, голаму за пазуху, з ветру вяроўкі віць).
У слоўніку пры кваліфікацыі спрадвечна беларускіх фразеалагізмаў, апрача тэрмінаў «агульнаславянскі», «усходнеславянскі», «уласна беларускі», даволі часта сустракаюцца і такія, як «агульны для ўсходнеславянскіх моў» (ад дошкі да дошкі, белыя мухі, выбіваць клін клінам), «агульны для беларускай і рускай моў» (абсевак у полі, вуха на вуха, на кудыкіну гару), «агульны для беларускай і ўкраінскай моў» (абы дзень да вечара, калі ласка, на ўсе застаўкі), «агульны для беларускай і польскай моў» (адправіцца да Абрама на піва, пры душы, як бабёр), «агульны для беларускай, украінскай і польскай моў» (грушы на вярбе, першы-лепшы, як свет светам), «агульны для ўсходнеславянскіх і польскай моў» (махнуць рукой на каго, на што, дах над галавой, кроў з малаком), «агульны для ўсходнеславянскіх, польскай і чэшскай моў» (мухі не пакрыўдзіць, сам не свой). Зразумела, што гэта не зусім дакладная кваліфікацыя фразеалагізмаў: сярод іх могуць быць і ўласна беларускія, якія перайшлі ў іншыя мовы, і, наадварот, запазычаныя з рускай або ўкраінскай ці польскай моў. Дакладную характарыстыку ў генетычным плане гэтыя выразы, магчыма, атрымаюць толькі з шырокім вывучэннем славянскай фразеалогіі ў гістарычным плане, калі будуць складзены гістарычныя слоўнікі фразеалагізмаў славянскіх моў. На сённяшнім жа этапе развіцця гістарычнай фразеалогіі і фразеаграфіі выкарыстанне тэрмінаў тыпу «агульны для ўсходнеславянскіх моў» больш правамернае, чым неаргументаваная кваліфікацыя пэўнага выразу як «уласна беларускага» ці «ўласна рускага» і г. д. Паяснім гэта такім прыкладам.
У адной з этымалагічных прац фразеалагізм даць дуба вызначаны як «відаць, уласна рускі». Але, як засведчана ў слоўніках У. І. Даля і А. Г. Праабражэнскага, гэты выраз у XIX ст. быў вядомы толькі ў паўднёвых гаворках (тэрыторыя сучаснай Украіны). Адсюль больш верагодным было б лічыць яго не «ўласна рускім», а «агульным для ўсходнеславянскіх моў» ці «ўласна ўкраінскім». Або яшчэ прыклад. У той самай этымалагічнай працы выраз очная ставка (параўн.: бел. вочная стаўка, укр. очна ставка, балг. очна ставка) прызнаецца «ўласна рускім» як утварэнне ад старой юрыдычнай формулы «ставити с очей на очи»; у пацвярджэнне прыводзіцца адпаведны запіс 1606 г. — часоў цара Аляксея Міхайлавіча. Але аналагічны запіс, толькі зроблены на стагоддзе раней (1511 г.), можна знайсці ў грамаце вялікага князя літоўскага «баярам, мяшчанам і ўсёй зямлі Полацкай»: «поставити его очи на очи на явномъ суде хрестіянскомъ, и того, хто вадитъ, и того, на кого вадитъ».
Сярод запазычаных фразеалагізмаў ёсць запазычанні з царкоўнаславянскай (вечная памяць каму, зуб за зуб, прытча ва языцах), рускай (баш на баш, без цара ў галаве, неба ў алмазах), украінскай (даць ляшча каму, збіваць з панталыку каго, як <дурань> з пісанай торбай), польскай (вастрыць зубы на каго, на што, відаць пана па халявах).
Шмат якія выразы кваліфікуюцца ў слоўніку як фразеалагічныя калькі ці паўкалькі. Калькі — гэта своеасаблівыя копіі іншамоўных выразаў, у якіх кожны кампанент перакладзены на нашу мову сэнсавым адпаведнікам. Напрыклад, як на іголках — фразеалагічная калька з нямецкай мовы (wie аuf Nаdеln);
5
5
Гл., напрыклад: Солодухо Э. М. Вопросы сопоставительного изучения заимствованной фразеологии. Изд-во Казанск. ун-та, 1977; Солодуб Ю. П. Русская фразеология как обьект сопоставительного структурнотипологического исследования. М., 1986.
Значная частка фразеалагізмаў, скалькаваных з адпаведных выразаў, якія пачалі сваё жыццё ў неславянскіх мовах, хутчэй за ўсё, трапіла да нас праз мову-пасрэдніцу — рускую ці польскую. Нярэдка яны лексічна супадаюць у рускай, польскай і беларускай мовах: руск. ставить на карту, польск. stawi'c па кагte, бел. ставіць на карту; руск. почивать на лаврах, польск. sросzуwа'c nа lаuгасh, бел. спачываць на лаўрах. Гэтым ускладняецца вызначэнне, як прыйшоў у беларускую мову той ці іншы фразеалагізм. Таму пры сучасным стане вывучэння гістарычнай фразеалогіі можна вызначыць толькі далёкую [6] , а не блізкую этымалогію скалькаваных фразеалагізмаў.
6
6
Карыстаемся тэрмінамі А. В. Калініна, які адносна гісторыі слова маляр піша, што яно ўвайшло ў рускую лексіку «з польскай мовы, але ў польскай мове яно з’явілася пад уплывам нямецкага Маlеr. Таму блізкая этымалогія гэтага слова — польская, далёкая — нямецкая» (Калинин А. В. Лексика русского языка. М., 1971. С. 79).
У беларускай фразеалогіі ёсць калькі з царкоўнаславянскай (блуканне па пакутах, узнімаць сцяг чаго, чый), з рускай (абдымаць неабдымнае, як вавёрка ў коле) моў. Пераважаюць, аднак, калькі з неславянскіх моў: французскай (на вагу золата, называць рэчы сваімі імёнамі), нямецкай (іграць другую скрыпку, між молатам і кавадлам), англійскай (варыцца ў сваім саку, другое дыханне), іспанскай (браць быка за рогі, рыцар журботнага вобраза), лацінскай (за і супраць, ні жывы ні мёртвы).
Паўкалькамі ў беларускай фразеалогіі з’яўляюцца многія выразы з рускай (варона ў паўлінавых пёрах, дзям янава юшка, маг і чарадзей) і французскай (браць на абардаж каго, што, добры геній чый, цэнтр цяжару) моў, а таксама асобныя фразеалагізмы з некаторых іншых моў: царкоўнаславянскай (як зрэнку вока), украінскай (атрымліваць гарбуз), польскай (весці рэй), нямецкай (задаваць фефару каму), англійскай (апошні з магікан), італьянскай (ва ўнісон), лацінскай (уласнай персонай).
Паколькі сучаснае значэнне амаль усіх фразеалагізмаў знаходзіцца ў пэўнай, цеснай ці аслабленай, сувязі з першапачатковым, этымалагічным, пры вытлумачэнні паходжання фразеалагізма ўзнікае неабходнасць падаваць у слоўнікавых артыкулах і яго сучасны сэнс, для якога адноўленая ўнутраная форма — зыходны пункт.
Фразеалагізм тлумачыцца шляхам разгорнутага апісання яго сэнсу. Пры гэтым формула тлумачэння залежыць ад катэгарыяльнага (найбольш абагульненага, часцінамоўнага) значэння фразеалагічнайадзінкі, ад яе прыналежнасці да пэўнага семантыка-граматычнага разраду — дзеяслоўнага, назоўнікавага, прыслоўнага і г. д. Так, дзеяслоўныя фразеалагізмы тлумачацца пры дапамозе дзеяслоўных словазлучэнняў, назоўнікавыя — пры дапамозе назоўнікавых словазлучэнняў і г. д. Калі дзеяслоўны фразеалагізм прыводзіцца ў загалоўку ў дзвюх трывальных формах граматычна галоўнага кампанента, то тлумачэнне даецца па першай форме (незакончанага трывання). Напрыклад, вынесены ў загаловак выраз браць (узяць) на буксір (каго) растлумачаны так: дапамагаць таму, хто адстае.