Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Аддзяляць, адлучаць авец ад козлішч. Запазыч. з царк. — слав. м. Добрае ад дрэннага, карыснае ад шкоднага. [Змітрук: ]Дараваць неўміручасць бюракрату, дармаеду, злодзею, бандыту — хіба вы дзеля іх здзяйснялі свой подзвіг? [Дабрыян: ] А хто будзе аддзяляць авец ад козлішч? [Змітрук: ] Няхай самі людзі назавуць вартых неўміручасці (К. Крапіва. Брама неўміручасці).

Паходзіць з Евангелля (Матфей, 25, 31–33): «I збяруцца перад ім усе народы: і аддзеліць адных ад другіх, як пастыр аддзяляе авец ад козлішч».

Авохці мне! Уласна

бел. Ужыв. як выказванне здзіўлення, задавальнення, спачування і інш. Авохці мне! Што ж гэта будзе? Што ён да старога мае? (Б. Вольскі. Цудоўная дудка). Уведзены ў літаратурную мову з беларускіх паўночна-ўсходніх гаворак аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе»: «Авохці мне! Як там прыгожа!» У драматычных творах XVIII ст. (інтэрмедыях) выкарыстоўваліся варыянты выразу — охці ме, ахці мне, ахці мне ж. Параўн. у некаторых творах савецкага часу: «Вохці мне!.. Я ўжо і з ліку збіўся» (В. Каваль).

Сэнсаўтваральным цэнтрам фразеалагізма з’яўляецца першы кампанент, дакладней, яго частка — выклічнік вох. Другі слоўны элемент — займеннікавая форма мне — выступае як семантычна пусты кампанент у функцыі ўзмацняльнай часціцы (што нярэдка назіраецца ў гутарковым стылі, дзе мне можа ўжывацца для выражэння прыкрасці, злосці, пагрозы, асабістай зацікаўленасці; напрыклад, у паэме Я. Коласа «Новая зямля»: «Спыняе бацька грозна сына: — Але вучыцца мне без дуру, а не — як з гада спушчу скуру!»). Першы кампанент узнік лексіка-сінтаксічным спосабаму выніку аглюцінацыі, зрашчэння трох слоў у адно: узмацняльнай часціцы а, выклічніка вох і былога асабовага займенніка ў форме давальнага скл. адз. л. — ці, які, ужываючыся без націску, мог прымыкаць да папярэдняга слова (параўн. у руск. мове: не ахти — з ах+ти).

Агарод (гарод) гарадзіць. Агульны для ўсходнесл. (руск. огород городить, укр. город городити) м. Задумваць, распачынаць справу, з якой многа клопату. Цяпер, калі за справу ўзяўся Рыгор і камсамольская ячэйка, не бачыць Грамабою гэтай зямлі. А калі так, дзеля чаго і агарод гарадзіць? (К. Крапіва. Мядзведзічы).

Вобразна-пераноснае, іншасказальнае значэнне ў фразеалагізме ўзнікла, як мяркуе М. М. Шанскі, на аснове свабоднага словазлучэння агарод гарадзіць, дзе першае слова абазначала ‘агароджа’, другое — ‘будаваць’ і абодва паходзяць ад слова горад. Даўнейшае значэнне словазлучэння агарод гарадзіць — ‘рабіць абароннае збудаванне з зямлі і бярвення’.

Агнём і мячом. Калька з грэч. м. 3 бязлітаснай лютасцю, гвалтоўна. Агнём і мячом хочуць вынішчыць яны [фашысцкія заваёўнікі] усіх непакорных, устанавіць уладу палкі і штыка (У. Дамашэвіч. Партызанская слава).

Першапачаткова ў старажытных грэчаскіх медыкаў выраз асацыіраваўся са сродкам залечвання, «знішчэння» ран выразаннем іх і прыпяканнем у адпаведнасці з формулай славутага Гіпакрата: «Чаго

не можа вылечыць жалеза (меч, нож), тое вылечваецца агнём». Выраз пераасэнсаваўся і стаў абазначаць ‘бязлітасна, жорстка’, калі гаварылася пра знішчэнне ўжо не ран, а ўсяго жывога і нежывога на тэрыторыі праціўніка.

Агульнае месца. Калька з франц. м. (lіеu сотmun). Збіты выраз, агульнавядомая, неарыгінальная думка. Пералік «музычных» назваў, якія давалі сваім творам беларускія паэты (Багушэвіч, Цётка, Купала), стаў ужо агульным месцам нашага літаратуразнаўства (Р. Бярозкін. Свет Купалы).

Склаўся ў франц. м. на аснове лац. састаўнога тэрміна lоsі соттunes ‘агульныя мясціны’, якім абазначалі агульныя прынцыпы, палажэнні ў кнізе, дакуменце.

Агульная мова <у каго, з кім>. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. общий язык, укр. спільна мова). Поўнае ўзаемаразуменне, поўная дамоўленасць у чым-н. Аднаго разу Вігаль цяжка абразіў сына, пры сябрах. Ведаеце, да гэтага часу памятае хлопец і не можа дараваць. Нямаў іх агульнай мовы, яку сыноў з бацькамі (Звязда. 12.03.1986).

Узнік на аснове фразеалагізма знаходзіць агульную мову з кім (гл.) у выніку ўсячэння дзеяслоўнага кампанента і набыцця катэгарыяльнага значэння прадметнасці.

Ад Адама. Агульны дляўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘з даўніх часоў, здаўна’ і ‘здалёк’. Бежанцы і голад на зямлі, ад Адама свет цяжэе страхамі (Р. Барадулін. Хто?). Пачаў ён здалёк, як кажуць, ад Адама, гаварыў вельмі агульнымі фразамі, устаўляючы шмат незразумелых слоў, глытаючы іх канцы (К. Крапіва. Мядзведзічы).

Узнік на аснове біблейскага аповеду, паводле якога першым чалавекам на зямлі быў Адам.

Ад а да я. Агульны для ўсходнесл. м. Ад пачатку да канца; цалкам. Сяргей злаваў на сябе, на начальства, нават на сваю работу, якую, здавалася яму, ён ведаў ад а да я (А. Кажадуб. Высока сонейка, высока).

Утвораны па мадэлі з ужо існуючым, сэнсава тоесным выразам ад альфы да амегі (гл.) з запаўненнем структурнай схемы назвамі першай і апошняй літар беларускага і рускага алфавітаў (ва ўкр. алфавіце апошняя літара — ь).

Ад альфы да амегі. Агульны для ўсходнесл. м. Ад пачатку да канца; цалкам. Аднойчы, усумніўшыся ў нейкай дробнай ісціне, я пачаў правяраць, і аказалася: усё — ад альфы да амегі — трэба мне вырашаць нанава (М. Танк. Шчаслівы дзень).

Склаўся на аснове фразеалагізма альфа і амега — запазыч. з царк. — слав. м., які ўзнік як спалучэнне назваў першай і апошняй літар грэч. алфавіта.

Адальюцца слёзы каму, чые. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. паплаціцца за прычыненае каму-н. зло, крыўду. Я зняслаўлю цябе, рукі на сябе налажу. Паспрабуй тады пажыві… Адальюцца табе мае слёзы… (У. Карпаў. За годам год).

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Проклятый Лекарь V

Скабер Артемий
5. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь V

Live-rpg. эволюция-5

Кронос Александр
5. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
5.69
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-5

Сонный лекарь 6

Голд Джон
6. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 6

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Титан империи 4

Артемов Александр Александрович
4. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка