Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Адпраўляць (адправіць) у Магілёўскую губерню каго. Агульны для бел. і руск м. Забіваць, знішчаць. Невядома, што чакае наперадзе. Можа, шампалоў усыплюць, а могуць і расстраляць. Завядуць у цёмны двор, паставяць да сцяны і адправяць у Магілёўскую губерню (Л. Дайнека. Запомні сябе маладым).

Утварыўся пад уплывам і на ўзор фразеалагізма адправіць на той свет (каго). Спалучэнне ў Магілёўскую губерню — каламбурнага характару: тут прыметнікавы кампанент выклікае асацыяцыю са словам магіла (‘смерць, пагібель’). Выраз мог узнікнуць пасля 1772 г., калі

паводле ўказа Кацярыны II на ўсходнебеларускіх землях, далучаных да Расіі, была ўтворана Магілёўская губерня.

Адпраўляць (адправіць) у штаб Духоніна каго. Устар. Запазыч. з руск. м. Расстрэльваць. [Следчы: ] Раскажыце, хто вас зацягнуў у гэтае балота? За гэта сурова караць вас не будуць, дадуць гады тры, і ўсё. А інакш вас могуць у штаб Духоніна адправіць. Зразумелі? (П. Пруднікаў. Яжовыя рукавіцы).

Генерал Духонін узначальваў у 1917 г. Вярхоўнае Галоўнакамандаванне рускай арміі і 20 лістапада 1917 г. на магілёўскім вакзале стаў адной з першых ахвяраў бальшавіцкага тэрору. Выраз склаўся ў сувязі з гэтай падзеяй і быў асабліва хадавым у гады грамадзянскай вайны і пасля. Жахлівае забойства Духоніна паказана ў рамане М. Зарэцкага «Сцежкі-дарожкі».

Адпускаць (адпусціць) гайкі. Уласна бел. Паслабляць патрабаванні, рабіць іх менш строгімі. — Горай, думаеш, не будзе? — Горай быць не можа, — сказаў граф. — Хаця б таму, што кожнае новае цараванне спачатку на некалькі год адпускае гайкі, зарабляе сабе добрае імя (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім).

Антанімічнае ўтварэнне на аснове фразеалагізма закручваць гайкі каму (Гл.).

Адпусціць лейцы. Гл. папускаць (папусціць; адпускаць, адпусціць) лейцы.

Адрабляць шарварку. Гл. шарварку адрабляць.

Ад рукі пісаць, маляваць і пад. Агульны для ўсходнесл. і польск. (оd reкі) м. Ручным спосабам. Перад адыходам напісалі ад рукі ўсім салдатам ліст, у якім тлумачылі, чаму пакідаюць фронт, і звалі другіх зрабіць гэтаксама (П. Галавач. Дзве сцежкі).

Лічаць, што выраз стаў ужывацца пасля таго, як быў вынайдзены друкарскі станок і пачалося кнігадрукаванне. Перш чым што-небудзь надрукаваць, пісалася ад рукі.

Адрэзаная луста (скібка, кавалак). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. отрезанный ломоть, укр. відрізана скиба). Абазначае ‘чалавек, аддзелены ад сям’і’ і ‘чалавек, які парваў сувязь з чымсьці прывычным’. У Кліма Пятручыка шасцёра дзяцей. Трое старэйшых — Іван, Алена і Каця — ад першае жонкі. Гэта ўжо адрэзаныя скібкі: у кожнага свая сям'я, свой клопат, па іх галава не баліць (П. Місько. Ціхае лета). Для яе не дачка — сыны аказаліся адрэзанымі кавалкамі (І. Шамякін. Гандлярка і паэт).

Выток фразеалагізма — прыказка Адрэзанае лусты не прылепіш, якая першапачаткова ўжывалася, калі гаворка ішла пра аддадзеную замуж дачку.

Адстаўной казы барабаншчык. Запазыч. з руск. м. Чалавек, з якім не лічацца, які займае невысокае становішча. Што і казаць, сын — маладзец, а сам ён, Паўлюк Лапатка? Хто ён такі? Аніхто. Прышый кабыле хвост. Адстаўной казы барабаншчык… Саўгасны пенсіянер (М. Гіль. Пяць нарзанных

ваннаў).

У аснове фразеалагізма ляжыць даўнейшы звычай. У кірмашовыя дні выводзілі напаказ «вучонага» мядзведзя, а таксама прыбранага «пад казу» хлопчыка-танцора. Іх суправаджаў барабаншчык, звычайна адстаўны салдат, які барабанным боем заклікаў гледачоў і прыцягваў іх увагу да асноўных «акцёраў»: мядзведзя і «казы». Роля барабаншчыка ў гэтай працэсіі была самая сціплая і незайздросная. У руск. м. выраз склаўся на ўзор спалучэнняў тыпу отставной гвардии поручик, таму першы кампанент фразеалагізма дапасуецца не да другога, а да трэцяга (отставной барабанщик). У беларускую ж мову выраз перайшоў механічна і стаў ужывацца без уліку яго сапраўднага этымалагічнага вобраза (адстаўной казы барабаншчык замест адстаўны казы барабаншчык).

Ад усяго сэрца. Калька з ням. м. (von ganzem Негzen; параўн. у французаў: dе tout mon соеur — «ад майго сэрца»; у палякаў: z саlедо seгса — «з усяго сэрца»). З усёй шчырасцю. Хоць быў я яшчэ малы, але спачуваў рэвалюцыйным выступленням ад усяго сэрца (М. Гарэцкі. Віленскія камунары).

Сэнсаўтваральным кампанентам фразеалагізма з’яўляецца слова сэрца як ‘сімвал пачуццяў, чуласці, настрою чалавека’. У бел. м. займеннікавы кампанент усяго часта выступае як факультатыўны элемент «Ты мне, як сын бацьку, скажы, ад сэрца скажы, як рабіць» (П. Галавач).

Адчуванне локця. Гл. пачуццё (адчуванне) локця.

Ад шчырага сэрца. Агульны для бел., укр. (від щирого серця) і польск. (ze szczerego serca) м. Вельмі шчыра, чыстасардэчна, адкрыта Я табе зычу гэтага ад шчырага сэрца… (М. Зарэцкі. Вязьмо).

Утвораны на мадэлі ад усяго сэрца, ад чыстага сэрца з выкарыстаннем граматычнай структуры і двух кампанентаў (ад, сэрца).

Ад’яда душы (сэрца). Уласна бел. Назойлівы, надакучлівы чалавек. Сціхні ты, ад’яда сэрца! I без цябе млосна (В. Каваленка. Падвышанае неба).

Утвораны на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма ад’ядаць душу (сэрца) каму.

Ад яйка (ад яйца) адліць. Уласна бел. Неверагодна лоўка ўкрасці, прысвоіць нават тады, калі гэта здаецца немагчымым. Ніхто ў сям’і не разумее, чаму спалохаўся Варывончык. Той Варывончык, пра якога гаварылі, што ад яйка адалье… (М. Ермакоў. Жыўцы).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз.

Пачынаць (пачаць) ад яйца. Калька з лац. м. (аb ovo). 3 самага пачатку. Я раскажу табе якую-небудзь займальную гісторыю… Напрыклад?.. Напрыклад, калі пачынаць ад яйца, паслухай, кім я марыў стаць у дзяцінстве (У. Арлоў. Я марыў стаць шпіёнам).

Ab ovo — частка рымскай ідыёмы аb оvо usque аd mаlа са значэннем ‘ад пачатку да канца’. Літаральны ж пераклад ідыёмы — «ад яйца да фруктаў» (у Старажытным Рыме абед пачынаўся з яец і канчаўся фруктамі). Упершыню выраз аb оvо ў пераносным сэнсе выкарыстаў Гарацый (68 — 8 гг. да н. э.) у сваім славутым творы «Навука паэзіі» (Аrs роеtiса).

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Проклятый Лекарь V

Скабер Артемий
5. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь V

Live-rpg. эволюция-5

Кронос Александр
5. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
5.69
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-5

Сонный лекарь 6

Голд Джон
6. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 6

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Титан империи 4

Артемов Александр Александрович
4. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка