Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Паходзіць з прыказкі Адальюцца воўку авечыя слёзы. Захоўвае адваротны парадак кампанентаў і тыя ж сінтаксічныя сувязі (кіраванне і дапасаванне), якія ўласцівы адпаведным словам у прыказцы.

Адамаў яблык. Калька з ням. м. (Аdamsapfel). Другая назва кадыка ў мужчын. Жандар… задраў галаву. Пазіраў на сцяг — шыя была доўгая. Не ў меру выпучан… яго «адамаў яблык» (С. Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца).

Паходжанне выразу звязваецца з павер’ем: калі біблейскі Адам стаў есці яблык, што дала яму Ева, сарваўшы, насуперак Богавай забароне, з дрэва пазнання дабра і зла, то

кавалачак засеў у горле і назаўсёды ператварыўся ў выступ, які як кляймо грэху перадаецца ўсім мужчынам. Мяркуюць, што само павер’е з’явілася як домысел сярэдневяковых вучоных-медыкаў, якія памыліліся пры перакладзе выразу тапуах та адам з яўрэйскай мовы, дзе кадык, пры дакладным калькаванні, не адамаў яблык, а мужчынская шышка (адам у перакладзе з яўрэйскай абазначае ‘мужчына’, а тагтуах—‘шышка, плод’).

Адбівацца (адбіцца) рукамі і нагамі ад чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Рашуча адмаўляцца ад чаго-н., усімі сіламі супраціўляцца чаму-н. Здагадваюся, што Аляксандр Кандратавіч рукамі і нагамі адбіваецца ад паездкі са студэнтамі ў падшэфны калгас (Я. Радкевіч. Сутокі дзён).

У аснове фразеалагізма — гіпербалізаваны вобраз.

Адбіцца рукамі і нагамі ад чаго. Гл. адбівацца (адбіцца) рукамі і нагамі ад чаго.

Адбіць хлеб у каго. Гл. хлеб адбіць у каго.

Адваротны (другі) бок медаля. Паўкалька з франц. м. (lе геvеrs dе mеdаіllе). Супрацьлеглы, ценявы, непажаданы бок якой-н. справы. Цяжкасці цяжкасцямі. Але ёсць другі бокмедаля… Засеяць травамі семсот гектараў… значыць, нейкім культурам месца не даць (Э. Ярашэвіч. Белыя Лугі).

Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. Маецца на ўвазе тое, што адваротны бок медаля звычайна апрацоўваецца чаканшчыкамі горш, чым знешні, вонкавы.

Ад варот паварот. Агульны для бел. і руск. м. Катэгарычная адмова. І чаму рабіць толькі адзін хор і аркестр? А калі хто не можа спяваць ці іграць, тады што — ад варот паварот? (П. Місько. Дзе Нёмана быстрыя воды…).

Першапачаткова гэты рыфмаваны выраз меў больш канкрэтны сэнс: выкарыстоўваўся толькі тады, калі гаворка ішла пра вынікі сватання і ў спалучэнні, напрыклад, з дзеясловам даць абазначаў ‘адмовіць таму, хто сватаецца’. 3 такім значэннем ён зрэдку ўжываецца і цяпер: «Глядзелі-глядзелі бацькі нявесты на жаніха, дый далі сватам ад варот паварот» (Б. Сачанка).

Адвейваць зерне ад паловы. Уласна бел. Аддзяляць добрае ад дрэннага, карыснае ад шкоднага, непатрэбнага. Калі яны [копіі лістоў] для Вас акажуцца непатрэбнымі, я тады, будучы ў Мінску, забяру назад. Але мне чамусьці здаецца, што Вы здолееце адвеяць зерне ад паловы (У. Дубоўка. Ліст да Дз. Бугаёва).

Мадэліраваны выраз, створаны на ўзор рускага отделять пшеницу от плевел з захаваннем структуры і заменай кампанентаў іншымі словамі. У бел. літаратурнай м. выраз ужываецца ў абедзвюх трывальных формах дзеяслоўнага кампанента і ў такіх варыянтах: адвейваць (веяць, адсейваць) зерне ад паловы (мякіны); адвеяць (адсеяць) зерне ад паловы (мякіны). Выток фразеалагізма отделять пшешіцу от плевел — евангельская прытча (Матфей, 13, 24–30). У ёй расказваецца,

як да чалавека, які пасеяў пшаніцу, ноччу прыйшоў вораг і паміж пшаніцаю пасеяў плевелы (пустазелле). Калі ўзышла пшаніца з пустазеллем, рабы прапанавалі гаспадару павырываць зелле, але ён загадаў пакінуць усё, як ёсць, а ў часе жніва спачатку вырваць зелле і спаліць яго, а пасля сабраць пшаніцу. Зрэдку ў бел. творах можна напаткаць і выраз, тоесны з руск.: «Будзе зручная часіна, перагледзім іх [пракламацыі] і тады аддзелім плевелы ад пшаніцы» (Я. Колас).

Адвесці вочы каму. Гл. адводзіць (адвесці) вочы каму.

Адвод вачэй. Агульны для бел. і руск. (отвод глаз) м. Маскіроўка, падман, наўмыснае адцягванне ўвагі ад чаго-н. Прыпомніла [Стэпа], як пры спатканні з Рыгорам у яе хаце Пятрусь пільна распытваў пра Рыгу, пра жыццёў ёй. А мо яшчэ тады згаварыўся з Рыгорам над ’ехаць да яго [у Рыгу]. Пецярбург — проста адвод вачэй (Ц. Гартны. Сокі цаліны).

Утвораны на аснове прыслоўнага фразеалагізма для адводу вачэй (гл.), набыў прадметнае значэнне і граматычныя ўласцівасці назоўнікавых выразаў.

Адводзіць (адвесці) вочы каму. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. отводить глаза, укр. відводити очі). Хітруючы, адцягваць увагу ад чаго-н. Вунь! 3 пятага вагона ідзе. I яшчэ адна… Іх сустракае нейкі хлопец… Незнаёмы… Бач… Каб вочы адвесці (П. Галавач. Вінаваты).

Склаўся на аснове былога павер’я ў магічную сілу слова або пэўных дзеянняў, даступных ведзьмакам, знахарам, нібыта здольным знарок пераключыць чыю-небудзь увагу на што-небудзь іншае.

Адгароджвацца (адгарадзіцца) кітайскай сцяной ад каго, ад чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі моцна, наглуха адасабляцца, адмяжоўвацца ад каго- ці чаго-н. Мы сабе добра жывём вялікай сям’ёй і адгарадзіліся кітайскай сцяной ад усіх. Як у манастыры жывём (З. Бядуля. Язэп Крушынскі).

Гэты дзеяслоўны фразеалагізм склаўся на аснове назоўнікавага кітайская сцяна (гл.), які мае значэнне ‘неадольная перашкода і поўная ізаляванасць’ і ўзнік на базе тэрміналагічнага словазлучзння. Вялікая кітайская сцяна была не толькі сур’ёзнай перашкодай для ворагаў-вандроўнікаў з поўначы, але і сімвалізавала поўную ізаляванасць, адсутнасць зносін з суседзямі.

Ад гаршка паўвяршка. Уласна бел. Вельмі нізкі, малы ростам. Не паспеу дагаварыць Якім, як Рыгорка ашчэрыўся, зафыркаў, вы зверыўшыся на Якіма. — Бач ты, ад гаршка паўвяршка, а ўжо вучыць… Вучоны! (І. Дуброўскі. Скасаваны агрэх).

Утвораны на аснове руск. рыфмаванага фразеалагізма от горшка два вершка (параўн. ва ўкр. м.: від горшка два вершка). Вобразнасць фразеалагізма засноўваецца на літоце (знарочыстым прымяншэнні). Вяршок — даўнейшая мера даўжыні, роўная 4,4 см, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы.

Аддаваць (аддаць) сэрца каму. Калька з франц. м. (dоппег sоn соеur). Кахаць каго-н. Канечне, на ліха табе хто, на ліха я! Лепшую знайшоў. Маладзейшая прываражыла. Ёй аддаў сэрца! (Л. Калодзежны. Ішоў чалавек).

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Проклятый Лекарь V

Скабер Артемий
5. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь V

Live-rpg. эволюция-5

Кронос Александр
5. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
5.69
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-5

Сонный лекарь 6

Голд Джон
6. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 6

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Титан империи 4

Артемов Александр Александрович
4. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка