Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Асядлаць Пегаса. Відаць, паўкалька з ням. м. (den Редаsus satteln). Заняцца паэзіяй, стаць паэтам, пачаць пісаць вершы. Асядлаў Пегаса з адзіным імкненнем — хутчэй перасесці на ўласны аўтамабіль (ЛіМ. 23.05.1975).

Выток фразеалагізма — грэч. міфалогія. Пегасам у старажытных грэкаў называлі чарадзейнага крылатага каня, які сімвалізаваў паэтычную творчасць. Паводле міфа, музы так цудоўна спявалі аднойчы, што гара Гелікон, на якой яны жылі, пачала ад вялікага захаплення расці і паднялася была ўжо да неба. Тады Пегас ударыў капытом, вярнуў гару на ранейшае месца

і высек цудадзейную крыніцу, якая стала крыніцай паэтычнага натхнення.

Атрасаць рукі ад каго, ад чаго. Гл. атрэпваць (атрапаць; атрасаць, атрэсці) рукі ад каго, ад чаго.

Атрымліваць (атрымаць) гарбуз(-а). Паўкалька з укр. м. (одержувати гарбуза). Абнеслаўляцца пры сватаўстве, не дабіўшыся згоды на шлюб. Ну, а скажыце, ці не было ў вас ніякіх падазрэнняў наконт Вароны? Скажам так. Варона сватаеццада Яноўскай, атрымлівае гарбуза і пасля, каб адпомсціць, пачынае выкідваць жарцікі з дзікім паляваннем (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха).

Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. На Украіне быў звычай даваць маладому або свату гарбуз як знак нязгоды, калі дзяўчына ці яе бацькі непрыхільна ставіліся да сватання. Такі звычай быў і ў некаторых паўднёвых раёнах Беларусі. Гэта апісана ў аповесці А. Кажадуба «Высока сонейка, высока». Параўн. таксама ўрывак з апавядання У. Мяжэвіча «Жаніх з Чыкага» (дзеянне адбываецца «за Рэчыцай, на мяжы з Украінай»): «Пасля маёй гаворкі Ксеня пабегла на гарод, вынесла адтуль самы вялікі гарбуз і, як толькі паказаўся Бэйбл, — падкаціла, як футбольны мяч, да яго ног, а сама ўцякла. — Што гэта такое? — запытаў Бэйбл. — Па мясцоваму звычаю, — сказаў я Друйзу, — гэта канчатковая адмова жаніху… Цяпер ужо ніякай надзеі».

Атрэпваць (атрапаць; атрасаць, атрэсці) рукі ад каго, ад чаго. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘рашуча пазбаўляцца ад каго-, чаго-н.’ і ‘катэгарычна адмаўляцца ад каго-, чаго-н.’. Зыдор Пніцкі, атрапаўшы рукі адусяго хатняга дробнага капеечнага клопату, зрабіўся нязменным спадарожнікам Адама Бародзіча і Курца (К. Чорны. Ідзі, ідзі). [.Гаспадыня: ] Ну што, возьмем падпаска? [Гаспадар: ] Ты сабе бяры, а я атрасаю рукі. Хутка самому ў пастухі наймацца прыйдзецца (У. Галубок. Бязвінная кроў).

Утвораны ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў сувязі са звычкай атрасаць рукі па заканчэнні якой-н. пыльнай работы.

Аўгіевы канюшні (стайні). Калька з грэч. м. Абазначае ‘вельмі забруджанае памяшканне’ і ‘поўнае бязладдзе, надзвычайная запушчанасць спраў у якой-н. арганізацыі’. Калі чысціць аўгіевы стайні, дык чысціць пад мяцёлку! (У. Гурскі. Вецер веку). На фронце адбываецца рэвалюцыя. На фронце салдаты праводзяць карэнную чыстку вашых [эсэраўскіх] аўгіевых канюшняў (Полымя. 1956. № 5).

Паводле міфа, у элідскага цара Аўгія былі вялізныя канюшні, якіх ніхто не прыбіраў трыццаць гадоў. Каб ачысціць іх, спатрэбілася сіла і розум міфічнага героя Геракла (Геркулеса). Ён зрабіў гэта за адзін дзень, перагарадзіўшы плацінай раку Алфей і пусціўшы ваду ў канюшні.

А ўсё ж такі яна рухаецца! Калька з італ. м. (Еррut sі muovе). Выклічнікавы

выраз як вокліч цвёрдай упэўненасці ў слушнасці свайго выказвання. Не будзе нам страшны гэты паганы над намі торг нашых нязваных і насланых апекуноў. Ужо цяпер мы можам смела сказаць ім: «А ўсё ж такі яна рухаецца!», г. зн. усё ж такі мы жывём і будзем жыць! (Я. Купала. А ўсё ж такі мы жывём!..).

Выраз прыпісваецца італьянскаму вучонаму Г. Галілею (1564–1642), які на судзе інквізіцыі хоць і мусіў быў адрачыся ад вучэння Каперніка пра рух Зямлі, але нібыта, тупнуўшы нагою, усклікнуў, што ўсё ж яна рухаецца.

Ахілесава пята. Калька з грэч. м. Найбольш слабае, паражальнае месца. — Семдзесят працэнтаў прамысловасці ў вобласці — на маіх плячах. Умей цаніць гэта! — папракнуў ён Сасноўскага, хоць той аб кіраўніцтве прамысловасцю сёння слова не сказаў. Але Ігнатовіч ведаў «ахілесаву пяту» сакратара абкома і бязлітасна стрэліў туды. Вось табе! За твой намёк пра маю няшчырасцьу сяброўстве (І. Шамякін. Атланты і карыятыды).

Паводле міфа, марская багіня Фетыда, каб зрабіць свайго сына Ахілеса несмяротным, акунула малога ў свяшчэнную ваду падземнай ракі Стыкс. Цела Ахілеса стала пасля гэтага непаражальнае. Толькі пятка, за якую, апускаючы ў ваду, трымала маці сына, засталася адзіным неабароненым месцам. У час Траянскай вайны Ахілес праславіўся подзвігамі, апетымі ў паэме Гамера «Іліяда», але быў забіты царэвічам-траянцам Парысам, стралу якога нібыта бог Апалон накіраваў у пяту героя.

Б

Бабіна лета. Агульнаслав. (толькі ў балг. м. існуе іншы адпаведнік: сиромашко лято, літаральна ‘беднае, няшчаснае лета’). У бел. м. ужыв. са значэннямі: 1) ранняя восень з яснымі цёплымі днямі, 2) серабрыстае павуцінне, якое плыве над зямлёй у дні бабінага лета, 3) астра новабельгійская, 4) час прыліву новых сіл, творчай энергіі або ўзнікненне кахання ў пажылыя гады. Для Івана Майсеевіча восень, асабліва бабіна лета, — чаканы і радасны час, пара вялікай і мудрай раўнавагі (Г. Пашкоў. За восеньскай Лошыцай). «Бабіна лета» плыло даўжэзнымі пасмамі ў паветры, асядала на траву, чаплялася за дрэвы ды плыты (Р. Мурашка. Сын). Да самых маразоў пад вокнамі цвіце бабіна лета (К. Чорны. Скіп’ёўскі лес). У жыцці маім — бабіна лета, на душы маёй квецень вясны! Мабыць, сэрца такое паэта? Можа, гэта чароўныя сны? (П. Пруднікаў. У жыцці маім — бабіна лета…).

Серабрыстае павуцінне, што бабіным летам плыве і плыве над зямлёй, падобнае на доўгія сівыя валасы старой жанчыны. Мяркуюць, што гэта падабенства і было падставай, каб назваць цёплыя (нібы зноў лета вярнулася!) асеннія дні бабіным летам. Ёсць і шэраг іншых версій пра ўзнікненне гэтага выразу ў яго першым значэнні. Другое значэнне развілося на аснове першага ў выніку метанімічнага пераносу. Вынікам метафарычнага пераносу, з актуалізацыяй патэнцыяльных сем (‘працяг ці вяртанне лета’), сталі трэцяе і чацвёртае значэнні: ‘астра новабельгійская’ (расліна, якая цвіце да глыбокай восені) і ‘час прыліву новых сіл, творчай энергіі’.

Поделиться:
Популярные книги

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Перерождение

Жгулёв Пётр Николаевич
9. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Перерождение

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3