Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Біць у званы. Уласна бел. Настойліва звяртаць усеагульную ўвагу на што-н., што выклікае трывогу, заклікаць да барацьбы з якой-н. небяспекай. [Крывіцкі:] Яны… выцягваюць на вачах у людзей з дзяржаўнай кішэні дзесяткі тысяч рублёў. А вы хочаце, каб мы маўчалі… У званы трэба біць (Я. Шабан. Сіні снег).

Відаць, утвораны па мадэлі з семантычна тоесным фразеалагізмам біць у набат (гл.), назоўнікавы кампанент якога быў заменены словам званы.

Біць у літаўры. Агульны для ўсходнесл. м. Празмерна хваліцца

чым-н. — Нічога за год мы не зрабілі, — гледзячы на Віктара разумнымі шэрымі вачыма, гаварыў інжынер. — I, як кажуць, няма чаго біць у літаўры, выхваляцца (М. Даніленка. Урокі жыцця).

Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. Літаўрамі называюць ударны музычны інструмент, які складаецца з некалькіх паўшар’яў, абцягнутых скурай.

Біць у набат. Запазыч. з руск. м. Настойліва звяртаць усеагульную ўвагу на што-н. небяспечнае, заклікаць на барацьбу з ім. Нам давядзецца аб’ездзіць разам усю Беларусь, адшукаць тое, што забыта, вывучаць, біць у набат, калі штосьці занядбалі або бураць (У. Караткевіч. Нельга забыць).

Утвораны ў выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння. Даўней на Русі, каб паведаміць пра ваенную небяспеку, білі ў вялікі звон — набат.

Біць у хамут. Уласна бел. Упарціцца, рэзка рэагаваць. Гэтыя трое, як сталі падрастаць, як пакруціліся ўсё роўна. Яно-то і спрадвеку было, што маладым заўсёды хацелася сваё права правіць. Але каб так настырна біць у хамут? (П. Місько. Ціхае лета).

Узнік у выніку пераасэнсавання адпаведнага свабоднага словазлучэння: запрэжаны наравісты конь, бывае, не вязе воза, на месцы пераступае з нагі на нагу, а потым, калі яго настойліва падганяюць, рэзка кідаецца наперад і б’е плячамі ў хамут.

Біць чалом. Гл. чалом біць.

Благім матам крычаць. Агульны для бел. і руск. м. Вельмі гучна, ашалела. А як надарыцца часамі яму [Яську] спаткацца там з казамі, тады крычау ён благім матам, тады рабіўся ён вар’ятам… (Я. Колас. Новая зямля).

Літаральнае значэнне — ‘дурным, немым голасам’. Фразеалагізм занатаваны ў «Слоўніку беларускай мовы» І. І. Насовіча, як і асобныя словы з іх ранейшым значэннем: благі ‘дурны’, мат ‘голас’.

Блакітная кроў. Відаць, калька з іспан. м. (sangre аzul); параўн. аналагічныя выразы: франц. sang bleu, ням. blaues Вlut, англ. bluе blood. Чалавек дваранскага паходжання. Па мордзе відаць, што блакітнай крыві. Якая-небудзь Ляхвіцкая ці Ляхавіцкая (М. Лобан. Гарадок Устронь).

Упершыню пачаў ужывацца ў іспанскай правінцыі Кастыліі, дзе гэтым выразам называлі сябе людзі знатнага паходжання. Яны ганарыліся тым, што ніхто з іх продкаў ніколі не браў шлюб з маўрамі ці іншымі цемнаскурымі людзьмі і што іх вены (як і ва ўсіх светласкурых людзей) маюць блакітнаваты колер.

Блёкату наеўся. Агульны для ўсходнесл. (руск. белены объелся, укр. блекоти наівся) і польск. (jakby sie blekotu objadl) м. Ім характарызуюць стан ці ўчынкі чалавека, калі ён робіць якое-н. глупства, дзівацтва. — Стой!.. — Што вы, хлопцы, блёкату наеліся? (У. Карпаў. Нямігі крывавыя берагі).

Асновай

для развіцця пераноснага сэнсу стала падабенства з’яў: блёкат — ядавітае пустазелле, і той, хто з’есць лісце блёкату або яго насенне, вельмі падобнае на макавае, праз якой паўгадзіны атручваецца; ён бегае, крычыць, смяецца, трызніць. «Прамежкавым звяном» паміж свабодным словазлучэннем і фразеалагізмам быў параўнальны зварот як (нібы) блёкату наеўся: «Штось ён вельмі цяпер у кулак затрубіў; а лятае! а бегае! як бы блёкату наеўся» (В. Дунін-Марцінкевіч). 3 гэтай прычыны, а таксама таму, што выраз з’яўляецца ацэначнай характарыстыкай дзеянняў, якія адбыліся (закончанае трыванне), яму ўласціва марфалагічная недастатковасць: стрыжнёвае слова наеўся ўжываецца толькі ў формах прошлага часу (наеўся, наелася, наеліся).

Блудзіць (заблудзіць) у трох соснах. Запазыч. з руск. м. Блытацца ў самых простых пытаннях. I зноў наша сяброўства з Паўлюком пайшло на лад. Ён расказваў мне пра Ключэўскага: дзе вучоны блудзіў у трох соснах, а дзе і на роўную дарогу выбіваўся (М. Гроднеў. Радня).

Узнік у выніку псраасэнсавання свабоднага словазлучэння, звязанага з даўнейшымі народнымі анекдотамі пра жыхароў Пашахоння, якія пайшлі аднойчы шукаць шчасця, але заблудзілі ў трох соснах.

Блудная авечка. Гл. заблудная (блудная, аблудная) авечка.

Блудны сын. Запазыч. з царк. — слав. м. Легкадумны, свавольны, распусны чалавек, які раскаяўся ў сваіх памылках. У маёй парафіі чалавек пяць ёсць такіх… Кожны з іх для мяне — гэта блудны сын, які памёр і аджыў, прапаў і знайшоўся, — як жа мне не радавацца і не весяліцца? (К. Крапіва. Мядзведзічы).

Паходзіць з евангельскай прытчы (Лука, 15,11–32) пра блуднага сына, які, пакінуўшы бацькоўскі дом, распусна жыў на чужыне, пакуль не растраціў усё, што меў, а пасля, галодны і ўбогі, з раскаяннем вярнуўся дамоў. У пададзеным вышэй прыкладзе з рамана К. Крапівы поп амаль даслоўна паўтарае тое, што, як сведчыць Евангелле, сказаў бацька блуднаму сыну: «Станем есці і весяліцца! Бо гэты сын мой быў мёртвы і аджыў, прападаў і знайшоўся».

Блук'aнне па пакутах. Калька з царкслав. м. Цяжкія жыццёвыя выпрабаванні, што выпалі на чыю-н. долю. Пра нашы ўцёкі цяпер ужо ведаюць усе навакольныя пастарункі… Вось, браце, якія нашы блуканні па пакутах (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца).

Узнік на аснове старажытнага веравання ў блуканне душ грэшнікаў па пакутах на працягу сарака дзён пасля смерці чалавека. У старажытнай Русі з XII ст. карысталася папулярнасцю перакладзенае з грэч. м. сказанне «Блуканне Багародзіцы па пакутах», у якім апісваліся незвычайныя мукі грэшнікаў у пекле. Шырокае ўжыванне выраз атрымаў ва ўсходнесл. м. (руск. хождение по мукам, укр. ходіння по муках) пасля трылогіі А. М. Талстога «Блуканне па пакутах» (1920–1941).

Блукаць па пакутах. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. ходить по мукам, укр. ходити по муках). Пераносіць цяжкія жыццёвыя выпрабаванні. Рух характараў у дылогіі Л. Дайнекі адчуваецца да таго часу, пакуль героі блукаюць па пакутах (Т. Грамадчанка. Намеры — намерамі…).

Утварыўся ў выніку ўнутрыфразеалагічнай дэрывацыі на аснове ўжо існуючага назоўнікавага выразу блуканне па пакутах (гл.), набыўшы працэсуальнае значэнне і граматычныя ўласцівасці дзеяслоўнага фразеалагізма.

Поделиться:
Популярные книги

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Младший научный сотрудник 2

Тамбовский Сергей
2. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Младший научный сотрудник 2

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Попаданка в семье драконов

Свадьбина Любовь
Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.37
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Гром над Империей. Часть 1

Машуков Тимур
5. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 1