Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Выраз з агульным аналітычным значэннем. Кампаненты сэнсава суадносяцца з асобнымі значэннямі аднайменных слоў свабоднага ўжывання: кампанент браць — са значэннем ‘захопліваць, дамагацца ў барацьбе’, кампанент верх — са значэннем ‘вышэйшае дасягненне’.

Браць (узяць) за горла каго. Калька з франц. м. (рrendrе qn 'a lа gоrgе). Сілай прымушаць да чаго-н. ['Дабрыян: ] Ёсць такія, што за горла бяруць: давай неўміручасць, душа з цябе вон (К. Крапіва. Брама неўміручасці).

Фразеалагізм усведамляецца як матываваны, з жывой унутранай формай.

Браць (узяць) за жабры каго. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. брать за жабры, укр. брати за зябра). Прымушаць паступаць належным чынам. На

тваім бы месцы я тваіх работнікаў так узяла б за жабры, так бы іх прымусіла круціцца, што… (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка).

Паходзіць са свабоднага словазлучэння, якое дастасоўваюць да лоўлі рыб. Злоўленую рыбіну, а яна вельмі слізкая, нялёгка ўтрымаць у руках, не ўзяўшы яе за жабры. Параўн. урывак з аповесці М. Лынькова «Міколка-паравоз»: Міколка з бацькам «узяліся рукамі плотак лавіць паміж карчоў. І намацаў тут бацька няйначай, як ментуза. Вядома, мянтуз слізкі, цяжка яго рукамі ўзяць». А дзед Астап з берага ракі падае парады: «За зябры яго, за зябры, гада!» Або: «Тое ж маўчанне, калі тапаром мы дрэва зялёнае нішчым, калі мы за жабры рыбу бяром і б’ём галавой аб днішча» (А. Вярцінскі). Параўн. таксама каламбурнае выкарыстанне фразеалагізма ўзяць за жабры і слова жабры з яго намінатыўным сэнсам у камедыі К. Крапівы «Хто смяецца апошнім». «[Левановіч: ] Жывёліна гэта хоць і рэдкая ў нас, але надзвычай шкодная. Калі яе не ўзяць за жабры — добра, што якраз жабры ёсць у яе, — калі не ўзяць за гэтыя жабры, дык такі свінтус грандыёзус можа шмат шкоды нарабіць». Адзначым, дарэчы, памылковае аб’яднанне ў ТСБМ (т. 1, с. 405) фразеалагізмаў браць за горла і браць за жабры ў адзін з нібыта ўласцівай яму варыянтнасцю назоўнікавага кампанента: браць за горла (жабры). Гэта два самастойныя фразеалагізмы, кожнаму з якіх уласціва свая непаўторная ўнутраная форма. Да таго ж браць за горла (гл.) — калька з франц. м.

Браць (узяць) за шчэлепы каго. Уласна бел. Прымушаць паступаць пэўным чынам. Пасля першай [чаркі] усе філасофствуюць, пасля другой звычайна пытаюцца: «Ты мяне паважаеш?», пасля трэцяй лезуць цалавацца. Вось пасля трэцяй ты яго і бяры за шчэлепы цёпленькага (А. Петрашкевіч. Укралі кодэкс).

Узнік у выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння, якое дастасоўваюць да жывёл, і рыб у тым ліку, а таксама і да чалавека. Шчэлепы ў бел. м., як і ва ўкр., — тое самае, што і сківіцы. Параўн., напрыклад: «Твар Улада, абцягнуты блеклай скурай, крывіўся ад працы шчэлепаў, якія пераціралі гумку» (Крыніцы. 1995. № 7). Як засведчана ў тэматычным слоўніку «Жывёльны свет» (Мн., 1999, с. 125), для абазначэння костак у роце, у якія ўмацаваны зубы, выкарыстоўваюць словы: сківіцы, санкі, шчэлепы, пашчэнкі і інш. Тое самае і ў «Лексічным атласе беларускіх народных гаворак» (т. 1, 1993, карта № 13). Тут сківіцы са 142 абследаваных пунктаў ужываюцца ў 21 пункце, санкі — у 45, шчэлепы — у 38. У ТСБМ жа (т. 5, кн. 2, с. 425) шчэлепы памылкова тлумачацца як ‘жабры’, але адзіная пададзеная тут цытата не пацвярджае дэфініцыю, а аспрэчвае яе: «Шчэлепамі разбітымі пакутліва кратае камбала бездапаможна пляскатая» (Р. Барадулін). У «Беларуска-польскім фразеалагічным слоўніку» (Wаrszаwа, 2000, с. 70) А. Аксамітава і М. Чурак браць за горла (жабры, шчэлепы) пададзены як адзін фразеалагізм з лексічнай варыянтнасцю назоўнікавага кампанента, але гэта няправільна, бо тут кожны з трох сінанімічных фразеалагізмаў адрозніваецца сваёй унутранай формай і геаграфіяй бытавання: браць за горла — калька з франц. м., браць за жабры — агульны для ўсходнесл. м., а браць за шчэлепы — уласна бел.

Браць (узяць) лейцы ў <свае> рукі. Уласна бел. Прымаць на сябе кіраванне чым-н. А я стары. Зусім стары. І хворы. I нядужы. У рукі лейцы ты бяры. Кіруй разумна, дружа (А. Бялевіч. Васіль Вашчыла).

Узнік у выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння. Лейцы бяруць у рукі (у прамым значэнні гэтых слоў) для таго, каб кіраваць канём, запрэжаным у воз ці сані. Параўн. ужыванне фразеалагізма з актуалізацыяй яго ўнутранай формы праз выкарыстанне побач з ім выдзеленых тут слоў: «Эге ж, хлопча, у тым справа, што не роўны людзі ў свеце; слабы, цёмны жыве ў смецці, а дужэйшы правіць права, ездзіць, лейцы ўзяўшы ў рукі… Эге ж: сіла ў гэтай штучцы. Але, хлопча, лейцы рвуцца, а без іх няма панукі» (Я. Колас). Першым выкарыстаў гэты выраз (а

можа, і стварыў яго) К. Крапіва ў сатырычнай паэме «Хвядос — Чырвоны нос» (1930), каламбурна спалучыўшы з прозвішчам Кучар, што выклікае асацыяцыю са словам кучар (руск. кучер — бел. фурман, рамізнік, вазніца): «Ад мастацтва тады Кучар браць вучыўся ў рукі лейцы… Камандзіраў было — куча, болей як культурармейцаў».

Браць (узяць) на абардаж каго, што. Паўкалька з франц. м. (ргеndrе 'a l’аbоrdаде). Рашуча дзейнічаць у адносінах да каго-, чаго-н. Прыкідваю, быццам ніштаватая машына. Матор паслухаў, хадавую агледзеў, кузаў. Бяру яго [гаспадара] на абардаж. Купляю, бацька: восемсот цяпер, астатнія ў растэрміноўку (А. Дзятлаў. Грышкаў «Масквіч»).

Утварыўся ў выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння, у якім абардаж абазначае ‘счэпліванне свайго судна з варожым ддя рукапашнай схваткі’. Першапачатковае значэнне — ‘атакаваць сваім караблём варожы карабель, падышоўшы да яго ўшчыльную для вядзення рукапашнага марскога бою’.

Браць (узяць) на арапа каго. Агульны для ўсходнесл. м. Дабівацца чаго-н. ашуканствам, хітрыкамі. У акне, здалося, сядзеў той самы ўпаўнаважаны з раёна, культурнік, што «браў на арапа», думаў выпудзіць іх з Паплавоў (П. Місько. Градабой).

Выток фразеалагізма — маўлснне карцёжнікаў, дзе слова арап атаясамліваецца з ашуканствам. Гл. запраўляць арапа.

Браць (узяць) на буксір каго. Калька з франц. м. (рrendrе 'a lа remorque). Дапамагаць таму, хто адстае. Шчыра радавалася [Наталля Макараўна], калі ў яе класе лепшыя вучні па сваёй ініцыятыве ўзялі на буксір слабейшых (Настаўн. газ. 13.05.1981).

Паходзіць са свабоднага словазлучэння, якое ўжывалася і ўжываецца ў маўленні маракоў, дзе буксірам называюць канат ці стальны трос, пры дапамозе якога адно судна можа цягнуць за сабой другое.

Браць (узяць) на зыхер каго. Уласна бел. Дзейнічаючы з апломбам, правакаваць каго-н., выклікаць разгубленасць з мэтай дабіцца чаго-н. — Трэба запытацца так, каб сказала… — Напалохаць трэба. На «зыхер» узяць (Я. Колас. На «святой зямлі»).

Паходзіць з жаргону арыштантаў, дзе зыхер, відаць, запазыч. з ням. м. Адно са значэнняў слова sісhеr (у такім разе з клічнікам на канцы) абазначае ‘абавязкова, безумоўна’. Параўн.: «Саўка папаў у акрутнае становішча. Але ён быў упэўнены, што яго бяруць на „зыхер“, як называецца на мове арыштантаў. Ён зацяўся і ўпарта адмаўляў, што бачыўся з паўстанцамі» (Я. Колас).

Браць (узяць) на мушку каго, што. Агульны для ўсходнесл. м. Засяроджваць увагу на кім-, чым-н., сачыць за кім-, чым-н. Кірэй, Кірэй, ці даўно тое было, што глядзеў смерці ў вочы і смяяўся? А цяпер… Нарэшце злы лёс узяў цябе на мушку (У. Дамашэвіч. Заклінаю ад кулі).

Выток фразеалагізма — маўленне ваенных. Параўн.: «Мацвею падумалася, што гэты, што падыходзіць, — самы галоўны, узяў яго на мушку. Пад пахвіну меціцца» (М. Лобан).

Браць (узяць) на понт каго. Агульны дляўсходнесл. м. Дзейнічаючы з апломбам, правакаваць каго-н., выклікаць разгубленасць з мэтай дабіцца чаго-н. Прытвараешся, на понт хочаш мяне ўзяць. Што, надакучыў? Ён лепшы? (Э. Ярашэвіч. Гэта было нядаўна).

Паходзіць з жаргону карцёжнікаў, дзе понт атаясамліваецца з хітрыкамі, ашуканствам і, відаць, з’яўляецца запазычаннем з франц. м., у якой ропtе (чытаецца: понт) абазначае ‘панцёр’ і ‘уплывовая асоба’. У франц. м. ёсць і фразеалагізм соuрег dаns lе ропt які мае два значэнні: 1) скарыстоўваць шулерскі прыём у картах; 2) недарэчна папасціся, уліпнуць.

Браць (узяць) на пушку каго. Запазыч. з руск. м. Дзейнічаючы хітрасцю, падманам, дабівацца чаго-н. ад каго-н. Як, на чым прыхапіў Цагельскага бандыцкі важак, я, вядома, не ведаў, тут я браў Цагельскага на пушку (У. Шыцік. Вяртанне ў мінулае).

Выраз са зладзейскага жаргону, дзе пушкай называюць рэвальвер.

Браць (узяць) на ўзбраенне што. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. брать на вооружение, укр. брати на озброення). Дзейсна выкарыстоўваць, прымяняць у сваёй практыцы, дзейнасці. Фальклор можна і трэба — абавязкова трэба! — браць наўзбраенне, каб ажывіць ім сучаснае нацыянальнае мастацтва, сучасную духоўную культуру (Н. Гілевіч. Плён — будзе, ды яшчэ які плён!).

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Проклятый Лекарь. Род II

Скабер Артемий
2. Каратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род II

Вальдиры миры. Кроу-3

Михайлов Дем Алексеевич
3. Кроу
Фантастика:
фэнтези
рпг
8.38
рейтинг книги
Вальдиры миры. Кроу-3

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2