Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Першапачаткова слова ўнісон ужывалася як музычны тэрмін для абазначэння сугучча, што ўзнікае пры адначасовай перадачы гуку некалькімі галасамі ці інструментамі.

Ва ўсякім (у кожным) выпадку. Калька з франц. м. (еntоut саs). Ужыв. з прыслоўным значэннем ‘пры любых абставінах, безумоўна’ і ў ролі пабочнага словазлучэння са значэннем ‘прынамсі’. Можна было не хвалявацца — Верамеек у кожным выпадку не прамінеш нават з завязанымі вачамі, абы ішоў паўз раку (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). Данілка думаў, што на гэтым уся цырымонія і скончыцца, ва ўсякім

выпадку, для яго (П. Пестрак. Вярнуўся).

Ва ўсякім (у кожным) разе. Агульны для бел. і ўкр. (у всякому разі) м. Ужыв. са значэннямі ‘пры любых абставінах, безумоўна’, ‘прынамсі’ і ‘усё-такі’ Усё спрачаліся, хоць пастанову прынялі вядома ўжо якую: бараніцца ў кожным разе! (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). Сяргей Карага пачуў, што канвойнікі будуць трымаць яго руку і што яны, ва ўсякім разе, не ворагі яму (Я. Колас. Сяргей Карага). Магчыма, і тут яго [Стася] не лічылі за чалавека, але ва ўсякім разе гэтага не сказалі (А. Чарнышэвіч. На сажалках).

Утвораны па мадэлі з сэнсава тоесным выразам ва ўсякім (у кожным) выпадку (гл.) — калькай з франц. м.

Ваяваць (змагацца) з ветракамі. Калька з ням. м. (mit Wіndm"uhlеn k"amрfеn). Дарэмна траціць сілы ў барацьбе з уяўнай небяспекай ці несапраўднымі цяжкасцямі. Самі [бацька і Лёдзя] ускладняюць сабе жыццё… Ваююць з ветракамі, выдумляюць грозных, каверзных праціўнікаў (У. Карпаў. Сотая маладосць).

Склаўся на аснове аднаго з эпізодаў рамана Сервантэса «Дон Кіхот» (1615), дзе галоўны герой змагаецца з ветракамі, палічыўшы іх за злых веліканаў.

Вежа са слановай косці. Калька з франц. м. (tоur d’іvоіrе). Абазначае ‘індывідуалістычны свет’. А ўсякія спробы ўцячы ў вежу са слановай косці ад грамадства і тым самым ад сябе як асновы ва ўзаемаадносінах з часам канчаліся марна... (М. Лужанін. Роздум перад маладымі).

Крылаты выраз належыць франц. паэту і крытыку Сент-Бёву, які ўжыў яго ў вершаваным пасланні «А. М. Vіllетаіn» (1837), характарызуючы паэтычную творчасць А. дэ Віньі.

Векі вечныя (век вечны). Агульны для ўсходнесл. м. Заўсёды, вечна. Ды не будзе ж так векі вечныя, а прыйдуць ніяк часы лепшыя (А. Гурыновіч. Бор).

Вытворны ад фразеалагізма ва векі вякоў (гл.).

Весці (павесці) рэй. Паўкалька з польск. м. (wоdzі'c rеj). Быць завадатарам, верхаводзіць, аказваць уплыў на ход чаго-н. Весці рэй даручылі Дзіміну, і бяседа зашумела, як шуміць яна, калі ёсць юбіляры, аматары тостаў і людзі, якія паважаюць гаспадароў і сябе (У. Карпаў. Вясеннія ліўні).

Слова рэй у польск. м. па-за фразеалагізмам не ўжываецца, але з’яўляецца часткай складанага слова wоdzіrеj ‘распарадчык (танцаў)’, якое ўзнікла на аснове нямецкага Rеіgеn ‘танец, хор, карагод’. Першапачаткова фразеалагізм wоdzі'c rеj у польск. м. ужываўся ў дачыненні толькі да танцаў — са значэннем ‘быць распарадчыкам танцаў’. З блізкім да гэтага значэннем ён выкарыстаны

ў паэме Я. Купалы «Бандароўна»: «У гульні сама рэй водзіць, весела міргае, задзіўляе ўсіх чыста, як зара якая».

Вечная памяць каму. Запазыч. з царк. — слав. м. Ужыв. як пажаданне заўсёды помніць нябожчыка, звычайна за яго справы, учынкі і пад. Паны лёгка сваіх правоў не аддаюць. Так гаварыў твой бацька, вечная яму памяць (Л. Ялоўчык. Дачка служанкі).

Паходзіць з заключнай часткі песнапення памінальнай службы.

Вешаць (апускаць) галаву. Калька з франц. (bаіssеr lа tеtе) або ням. (dеn Корf h"angеn lаssеn) м. Даходзіць да моцнага адчаю, маркоціцца, адчуваць душэўнае хваляванне. Мы з твайго пакалення, з кагорты байцоў, ні на хвілю не можам мы вешаць галоў (А. Куляшоў. Толькі наперад).

Выраз жэставага паходжання: унутраны, псіхічны стан чалавека называецца па знешнім выразніку гэтага стану — апусканні, нахіле галавы.

Вешаць нос на квінту. Агульны для ўсходнесл. м. Даходзіць да адчаю, тужыць, маркоціцца. — Але следу гэтае рэвалюцыі ніхто не затрэ ў гісторыі. — О, не! І вешаць нос на квінту няма чаго! (Я. Колас. На ростанях).

Вешаць нос і вешаць нос на квінту — два фразеалагізмы-сінонімы. Яны адрозніваюцца вобразнасцю і паходжаннем. Першы не патрабуе этымалагічнага аналізу, бо ўсведамляецца як пераносны выраз (калі хтосьці сумуе, то ён звычайна апускае, вешае галаву). Другі фразеалагізм узнік значна пазней, чым першы, але на яго аснове і ў асяроддзі музыкантаў. Вобраз, пакладзены ў аснову фразеалагізма, становіцца зразумелым, калі мець на ўвазе, што музычны тэрмін квінта абазначае найвышэйшую па тону скрыпічную струну, да якой, як да найбліжэйшай, скрыпач амаль што датыкаецца носам, іграючы на інструменце і падтрымліваючы яго падбародкам.

Вешаць сабак на каго, каму. Гл. сабак вешаць на каго, каму.

Віламі па вадзе пісана. Агульны для ўсходнесл. м. Невядома, ці ажыццявіцца што-н. А скуль ты знаеш, што яны канешне прыйдуць? Га? То яшчэ віламі па вадзе пісана? (І. Мележ. Мінскі напрамак).

Як правіла, ва ўсіх тлумачальных лексічных слоўніках гэты фразеалагізм змяшчаюць пад словам вілы, хоць на самай справе ён семантычна зусім не звязваецца са значэннем ‘сельскагаспадарчая прылада’. Тут вілы — даўно зніклае слова, што абазначала ‘кругі’. З дзвюх варыянтных форм, у якіх ужываецца выраз (…па вадзе… і…на вадзе…), зыходнай трэба лічыць форму з прыназоўнікам на, што найбольш адпавядае першапачатковай вобразнасці фразеалагізма: віламі (г. зн. кругамі — на чым) на вадзе пісана. Форма па вадзе ўзнікла, відаць, у сувязі з успрыманнем слова вілы як ‘сельскагаспадарчая прылада’.

Віляць хвастом. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘ліслівасцю дамагацца чыёй-н. прыхільнасці’ і ‘хітраваць, крывадушнічаць, ашукваць’. Змяніўся і выгляд іх [эмігрантаў] хлёсткі, слухмяна віляюць хвастом, японскай чакаючы косткі пад бедным маньчжурскім сталом (А. Куляшоў. Баранаў Васіль). А ты, стары, не віляў бы хвастом, а адразу сказаў бы, калі не хочаш, калі табе не даспадобы ў нас… (Я. Брыль. Мышалоўкі).

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Младший научный сотрудник 2

Тамбовский Сергей
2. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Младший научный сотрудник 2

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

"Малыш"

Рам Янка
2. Девочка с придурью
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Малыш

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Сбой Системы Мимик! Академия

Северный Лис
2. Сбой Системы!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
5.71
рейтинг книги
Сбой Системы Мимик! Академия