Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Бабка надвое варажыла (гадала). Усходнесл. Ужыв. са значэннямі ‘невядома, ці ўдасца ажыццявіць жаданае’ і ‘невядома, ці адпавядае сапраўднасці тое, пра што гавораць’. Дык от: дабярэцеся вы [праз лінію фронту] ці не — бабка надвое гадала. А біць немца і тут можна (П. Місько. Мора Герадота). Тут, бачыш, на каго нарвешся… Ёсць сярод іх і разявы. Ёсць і ласыя да грошай. Ёсць і такія, што спачуваюць нам. У такіх выпадках кажуць: бабка надвое варажыла… (Р. Няхай. Туман над стэпам).
Узнік як выказванне недаверлівых, іранічных адносін да варажбітак (бабак), якія спрабавалі ўгадаць чый-небудзь лёс, прадказаць надвор’е, ураджай і інш. Сустракаецца ў помніках старажытнай
Байды біць. Агульны для бел. і ўкр. (байди бити, байдики бити) м. Гультаяваць, марнаваць час, займацца нявартымі справамі. Як снег сойдзе, то нам у полі араць трэба, няма дурных байды біць па тваіх курганах ды скарбы шукаць (І. Чыгрынаў. Залатая рука).
І. І. Насовіч звязвае паходжанне фразеалагізма з адпаведным свабодным словазлучэннем, у якім слова байды — ‘палі’. Аднак такая цяжкая праца, як забіванне паляў у зямлю, наўрад ці магла выклікаць у каго-небудзь асацыяцыю з гультайствам, марнатраўствам. Можна меркаваць, што выраз узнік на ўзор іншых: біць брынды, біць тылылы (ва ўкр. м.: бити гандри, бити бурла), у якіх дзеяслоўны кампанент семантычна пусты, дапаможны, а назоўнікавы выконвае сэнсаўтваральную ролю (дарэчы, ва ўкр. м. сінонімам фразеалагізма байдики бити выступае ўтвораны на аснове назоўнікавага кампанента дзеяслоў байдикувати). Байда — устарэлае слова са значэннем ‘барка’, роднаснае са словамі байдак, байдара, байдарка. Словам байда называлі рачныя судны на Дняпры і яго прытоках. Праца людзей на байдзе, нанятых на перыяд навігацыі, здавалася лёгкім заняткам, нявартай справай (асабліва так глядзелі на яе тыя, хто на гэты час заставаўся адзін на гаспадарцы).
Баль у часе чумы. Паўкалька з руск. м. (пир во время чумы). Вясёлае бестурботнае існаванне каго-н. у бядотную для іншых часіну. Сыдуць прэч быццё быдлячае, дзікі бальу час чумы… I прачнуцца душы спячыя: «Божа, глянь! А гэта ж — мы!» (С. Законнікаў. Так будзе).
Паходзіць ад назвы драматычных сцэн (1830) А. С. Пушкіна, сюжэтнай асновай для якіх паслужыла сцэна з паэмы англійскага паэта Дж. Вільсана «Чумны горад» (1816), дзе апісваецца лонданская чума 1665 г.
Баранчык божы. Уласна бел. Вобразна-метафарычная назва бакаса — балотнай птушкі з голасам, падобным да бляяння. Алесь! ты чуеш, як рагоча ў беразняку баранчык божы? (Я. Колас. Новая зямля).
Божым гэты баранчык названы таму, што ён падымаецца вельмі высока ў неба, залятае, жартам кажучы, ледзь не да самога Бога: «Баранчык божы ў паднябессі бляе маркотна над балотам» (Я. Колас).
Бачыць наскрозь. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. видеть насквозь, укр. бачити наскрізь). Ужыв. са значэннямі: 1) каго; ‘вельмі добра ведаць чые-н. думкі, намеры і пад.’; 2) што; ‘глыбока разумець, ведаць што-н., пранікаць у сутнасць чаго-н.’ А ты перадамной не вылузвайся. Я цябе наскрозь бачу (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). Чужых цялят бярэш на пашу? Наскрозь я бачу службу вашу! (Я. Колас. Новая зямля).
Выраз з агульным аналітычным значэннем. Абодва кампаненты сэнсава суадносяцца з вытворнымі значэннямі адпаведных слоў: кампанент бачыць —
Бачыць на тры сажні (метры) пад зямлёй (у зямлю). Відаць, недакладная паўкалька з руск. м. (видеть на три аршина в землю (под землей) ці з польск., дзе з паметай «устарэлы» сустракаеццаў некаторых слоўніках (widzie na trzy saznie роd ziemia). Вызначацца вялікай нраніклівасцю, празорлівасцю. Дзедка быў няпросты — на тры метры ў зямлю ўсё бачыў (В. Казько. Сад, альбо Заблытаны след рамана).
Вобраз, пакладзены ў аснову фразеалагізма, засноўваецца на гіпербале.
Баш на баш. Запазыч. з руск. м. Рэч за рэч, без даплаты (мяняць, абменьваць і пад.). — Усё на дармаўшчыну хочаш, — дабрадушна ўсміхнууся Павел Арцёмавіч. — Давай лепш баш на баш (Я. Васілёнак. Першы сустрэчны).
Паходзіць з жаргону гандляроў жывёлай. Баш — з цюркскіх м.: bаs ‘галава’. Літаральна: ‘галава за галаву’.
Баявое хрышчэнне. Запазыч. з руск. м. (боевое крещение). Ужыв. са значэннямі: 1) першы ўдзел у баі, 2) першае сур’ёзнае выпрабаванне ў якой-н. справе. Знішчэнне генерала было баявым хрышчэннем юнага мсціўца (І. Гурскі. Над Нёмнам). Механізаваныя групы абодвух атрадаў земляробчага цэха выйшлі на сваё баявое хрышчэнне (І. Дуброўскі. На новыя кругі).
Абодва кампаненты фразеалагізма ў яго 1-м значэнні — сэнсаўтваральныя: баявое суадносіцца са значэннем ‘звязанае з вядзеннем бою’, а хрышчэнне — са значэннем ‘першае выпрабаванне ў чым-н.’. 2-е значэнне развілося на аснове 1-га ў сувязі з пашырэннем яго прымянення на з’явы, не звязаныя з удзелам у баях.
Баяцца свайго (уласнага) ценю. Калька з франц. м. (аvоіr реur dе sоn оmbrе). Трымацца занадта асцярожна, вельмі палахліва. — Казлоўскі, пэўна, не пагадзіцца ехаць з незнаёмым чалавекам, — засумняваўся Дзіма. — Я ж кажу, што ён зараз свайго ценю баіцца (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску).
У аснове фразеалагізма — гіпербалізаваны вобраз. У франц. м. фразеалагізм трапіў як калька з твораў старажытнагрэчаскіх ці рымскіх аўтараў (Арыстафана, Платона, Цыцэрона).
Без гальштукаў. Калька з англ. м. (meeting without the tіеs). Ужыв. са значэннямі ‘нефармальная, у неафіцыйных абставінах (сустрэча)’ і ‘у неафіцыйных абставінах (сустракацца)’. Рашэнне аб правядзенні першай у гісторыі СНД так званай «сустрэчы без гальштукаў» было прынята ў Маскве 21 чэрвеня падчас пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці (Нар. воля. 21.07.2000). Чаму прэзідэнты іншых краін не асабліва любяць хакей? Выдатная была б для іх магчымасць сустрэцца са сваім калегам. Без гальштукаў, але пры гледачах. Пражыццё пагаварыць, справы абмазгаваць (У. Даўжэнка. Спадзяванні).
Тут кампанент гальштук выступае з няслоўнікавым значэннем як атрыбут афіцыйнасці пры сустрэчах на высокім узроўні.
Без году тыдзень. Паўкалька з руск. м. (без году неделя). Ужыв. са значэннямі: 1) зусім нядаўна, на працягу кароткага тэрміну (быць, працаваць і пад.), 2) з невялікім стажам, з вельмі малым вопытам работы. Зіна Міронаўна ў нас, як кажуць, без году тыдзень (А. Пальчэўскі. Жыццёвы прынцып). Люба… пакідае лепшае ўражанне, чымся ўсе гэтыя без году тыдзень правадыры шматмільённага сялянства (Р. Мурашка. Сын).