Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Узнік у выніку каламбурнай пераробкі словазлучэння без недели год.

Без духу. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі: (прыметнікавым) ‘мёртвы’ і (прыслоўным) ‘у знямозе ад хуткага бегу’. Пакуль той прывёў шаптуху, дык Улюта ўжо без духу (К. Крапіва. Цёткам навука). Бег бядак, не помніў куды, азірнуўся толькі тады, як без духу прыпёрся ўжо к нейкай пярэплаці (У. Галубок. Горкі агрэст).

У «Зборніку беларускіх прыказак» І. Насовіча падаецца выраз з духам — ‘жывы’. У ім, як і ў без духу, кампанент дух выкарыстаны са значэннем ‘душа’ (у рэлігійным разуменні гэтага слова;

гл. богу душу аддаць). Параўн. сінанімічны фразеалагізм без душы ‘мёртвы’: «Я ўдарыў яго так, што ён больш не ўстаў. Ён без душы застаўся ляжаць у пыле» (Э. Самуйлёнак).

Без духу бегчы, уцякаць і пад. Уласна бел. Вельмі хутка, як мага. Гарачка дзядзьку так і носіць, бяжыць, тхара ён даганяе, напагатове кол трымае. За дзядзькам Костусь прэ без духу (Я. Колас. Новая зямля).

Першапачатковае значэнне кампанента дух у фразеалагізме без духу — ‘дыханне, дых’, а ўсяго выразу — ‘задыхаўшыся, у задышцы ад хуткага бегу’. Параўн. кантэкст, дзе супрацьстаўленнем двух фразеалагізмаў без духу ствараецца каламбур: «Толькі фрыцам яец тых не есці і не палохаць больш маладуху: два з іх без духу ляжаць на месцы, а два ўцякаюць без духу» (К. Крапіва).

Без задняй думкі. Калька з франц. м. (sаns аrrі'erе-репs'eе). Шчыра, без скрытых намераў (казаць, рабіць што-н.). Парадкам не быў Драбоку Івана і наважыўся адведаць не без задняй думкі —у сяле саўгас тры гады, хацелася пабачыць на свае вочы, як яно ідзе, ладзіцца (І. Навуменка. Пад пошум дубоў).

Прыслоўна-акалічнасны выраз, утвораны на аснове назоўнікавага задняя думка (гл.).

Без пальцаў піць. Уласна бел. 3 ахвотай і шмат, не адмаўляючыся (піць спіртное). Старшыня сельсавета, як і належала на такой пасадзе, піў без пальцаў (Р. Барадулін. Тады й надзенеш).

Фразеалагізм «цялячага паходжання». Як піша Р. Барадулін, «звычайна, калі цяля адсаджваюць ад каровы, на першых часінах у пойла кладуць пальцы, і паёнак прывыкае піць». А пасля п’е ўжо без пальцаў.

Без пяці мінут. Агульны для ўсходнесл. м. Амаль што (стаў кім-н. па прафесіі, становішчы і г. д.). I ногі ўжо кладзе на стол, — ну, без пяці мінут амерыканец (У. Корбан. Яшка).

Выраз каламбурнага характару, узнік у выніку перанясення часавага вымярэння на іншыя аб’екты. Параўн. ужыванне спалучэння без пяці мінут, калі гаворыцца пра гадзіны сутак: без пяці мінут дванаццаць (што значыць ‘амаль дванаццаць’).

Без роду і <без> племені. Агульны для ўсходнесл. м. Зусім адзінокі. У Чаплюка не было свайго двара. Ён быў, як кажуць, чалавек без роду і племені (М. Зарэцкі. Чаплюк).

Першапачаткова ў славян слова род абазначала бліжэйшых, а племя — аддаленых родзічаў.

Без руля (стырна) і <без> ветразяў. Паўкалька з руск. м. (без руля и без ветрил). Ужыв. са значэннямі ‘без акрэсленага накірунку (жыць, рухацца і пад.)’ і ‘без яснай, дакладнай жыццёвай мэты’. 3 таго часу, як у школе выявілі ў сына здольнасці дэкламатара, а ў Ірачкі харэаграфічныя задаткі, дык, ты, напэўна, не паверыш, я зусім страціў руль кіравання. Разумееш? Сямейны карабель паплыў, як кажуць, без руля і без ветразяў (М. Чавускі. Канфліктная сітуацыя). А бэсэсэраўская рускамоўная «Звезда» таго часу пераконвала ў іншым: «…віленскія беларускія нацыяналісты, гэтыя балбатуны і пустамолы, гэтыя людзі без стырна і без ветразяў… пабрыдуць за панам Алексюком» (А. Пашкевіч. Пляц Волі).

Паходзіць з паэмы М. Ю. Лермантава «Демон» (1834), дзе спалучэнне без

руля и без ветрил не было яшчэ фразеалагізмам з яго сучаснымі значэннямі: «На воздушном океане без руля и без ветрил тихо плавают в тумане хоры стройные светил». Лічаць, што першым, хто выкарыстаў гэта лермантаўскае спалучэнне ўжо з фразеалагічным зместам, быў М. В. Гогаль.

Без сучка і <без> задзірынкі. Паўкалька з руск. м. (без сучка без задоринки). Ужыв. са значэннямі ‘вельмі лёгка, добра, без перашкод і ўскладненняў (ісці, выходзіць і пад.)’ і ‘вельмі добры, без заган і недахопаў’. Дзяжурства на лодачнай станцыі прайшло без сучка і задзірынкі… (І. Аношкін. Бублікаў затрымлівае хулігана). Я разумею Русаковіча: ён хоча, каб машына была без сучка без задзірынкі (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба).

Паходзіць з прафесійнай мовы сталяроў, дзе ён ужываўся, калі гаварылася пра драўляныя вырабы высокай якасці.

Без цара ў галаве. Запазыч. з руск. м. Недалёкі, абмежаванага розуму. Гэта ў нашым пад’ездзе такая суседка жыве — забываецца вечна. Зусім без цара ў галаве (Н. Гілевіч. Пісьмо рэдактару адной газеты).

Узнік на аснове фразеалагізма з царом у галаве (гл.) як яго сэнсавая супрацьлегласць.

Белая варона. Калька з лац. (аlbа оwis) або англ. (withe crow) м. Чалавек, рэзка непадобны на іншых людзей сваімі паводзінамі ці знешнім выглядам, не такі, як усе. Апынуўшыся ў войску, ён адчуваў сябе белай варонай, няўмекам, самым няўдалым з усіх… (В. Быкаў. Жураўліны крык).

Словазлучэнне белая варона толькі на першы погляд здаецца нелагічным спалучэннем двух неспалучальных паняццяў: у прыродзе сустракаюцца, хоць і рэдка, белыя вароны. Такая незвычайная афарбоўка выклікаецца адсутнасцю ў арганізме нармальнай пігментацыі. Упершыню словазлучэнне было выкарыстана з метафарычным значэннем у сатыры рымскага паэта I–II стст. Ювенала. Адтуль як калька з лац. м. яно перайшло не толькі ва ўсходнеславянскія, але і ў многія іншыя еўрапейскія мовы.

Белая пляма. Агульны для ўсходнесл. м. Мае значэнні ‘недаследаваная тэрыторыя’ і ‘нераспрацаваная частка чаго-н. (пытання, праблемы і г. д.)’. Пазнаёмцеся. Генадзь Залужны… адкрывальнік белых плям на крутых адгор’ях Гіндукуша (Я. Радкевіч. Буяла лета). Мы, пісьменнікі, не асвятлілі гісторыі мастацкай літаратуры. Гэта белая пляма (ЛіМ. 21.05.1976).

Выраз узнік са свабоднага словазлучэння, звязанага з геаграфічнымі картамі. Калі той ці іншы раён або край яшчэ не быў даследаваны, то на картах, на фоне рознакаляровага адлюстравання зямной паверхні, ён выглядаў белай плямай. Першае значэнне (‘недаследаваная тэрыторыя’) развілося ў фразеалагізме метанімічным спосабам — на аснове прасторавай сумежнасці, другое (‘нераспрацаваная частка чаго-н.’) узнікла на базе першага метафарычным спосабам (на аснове падабенства з’яў).

Белыя мухі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. белые мухи, укр. білі мухи). Снег, сняжынкі. Пра снег, што падае. Падобна, што на мароз бярэцца. Дый не дзіва: сёння ранкам лёталі ўжо белыя мухі!.. (А. Савіцкі. Зямля не раскажа).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, пабудаваны на супастаўленні падаючых сняжынак з лятучымі мухамі. Параўн. ужыванне гэтага ж вобраза ў якасці параўнальнага звароту: «А вакол было цёмна, і ў гэтай цемені, як белыя мухі, круціліся, скакалі сняжынкі» (Л. Арабей).

Бібікі біць. Уласна бел. Марнаваць час, гультаяваць. Адразу відаць, што тры гады хлопец бібікі біў, таму і разважаць па-чалавечы не навучыўся (М. Лынькоў. Векапомныя дні).

Поделиться:
Популярные книги

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Младший научный сотрудник 2

Тамбовский Сергей
2. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Младший научный сотрудник 2

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Попаданка в семье драконов

Свадьбина Любовь
Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.37
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Гром над Империей. Часть 1

Машуков Тимур
5. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 1