Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Выраз з аднайменнага рамана (1826) Ф. Купера. Магікане — вымерлае племя паўночнаамерыканскіх індзейцаў. У рамане расказваецца пра цяжкую долю апошняга прадстаўніка гэтага племя, вынішчанага еўрапейскімі каланізатарамі.

Апошняя ў папа жонка. Уласна бел. (у слоўніках іншых моў не фіксуецца). Ужыв. як рэакцыя суразмоўніка ка слова апошні. Не, не апошні. —Занясі маю сукенку ў камісійны. Чорт яе бяры, нажывём пасля. — Тады ўжо лепш свой касцюм занясу… — Апошні свой? — Апошняя ў папа жонка. А чым благі на мне? (В. Мыслівец. Задняпроўцы).

Досціп фразеалагізма

ў тым, што ў папа сапраўды жонка заўсёды першая і апошняя: папу забаронена жаніцца другі раз. У зборніках І. Насовіча і Е. Раманава падаецца з некалькі звужаным тлумачэннем: ‘кажуць жартаўліва, калі хто гаворыць, што ў яго патрабуюць апошняй рэчы’, ‘суцяшэнне пры страце’.

Апускаць галаву. Гл. вешаць (апускаць) галаву.

Араць дарогі(-у). Уласна бел. Гаварыць ці рабіць якое-н. глупства. — Тукі, тукі, гаспада, — асіпла перабівала яе такая ж нізенькая і кучаравая, што авечка, гандлярка. Ганчар перавёў здзіўлены позірк з адной на другую. — Іч, падлы, дарогу аруць! (В. Коўтун. Крыж міласэрнасці).

Відаць, з прыказкі Каб свінні рогі, арала б дарогі.

Архіпелаг ГУЛАГ. Запазыч. з руск. м. Канцэнтрацыйныя лагеры ў перыяд сталінскага таталітарызму. Малады паэт атрымаў дзесяць гадоў зняволення, быў адпраўлены ў найжорсткую пашчу архіпелага ГУЛАГа, адкуль змог выбавіцца толькі ў пяцідзесятых гадах, у час «хрушчоўскай адлігі» (А. Лойка. 3 лагерных вершаў).

Паходзіць ад назвы трохтомнай кнігі (1958–1979) А. Салжаніцына. У кнізе (яна мае падзагаловак «Спроба мастацкага даследавания») расказваецца пра турэмную і лагерную сістэму ў Савецкім Саюзе з 1918 па 1956 г., пра следства, суды, этапы, ссылку і «душэўныя змяненні за арыштанцкія гады». Аўтар размяжоўвае ў кнізе напісанні: «ГУЛАГ для абазначэння лагернай краіны, Архіпелага; ГУЛаг — для абазначэння Галоўнага ўпраўлення лагераў і яго апарата».

Аршын з шапкай. Агульны для бел. і руск. м. Вельмі малы, невысокі нізкарослы. Ды які ж з яго мужчына?.. Аршын з шапкаю. Такога і варона панясла б, каб схапіла за каршэнь (В. Адамчык. I скажа той, хто народзіцца).

Аршын даўнейшая мера даўжыні, роўная 71,12 см, якой карысталіся на Беларусі, у Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы. Кампанент аршын выступае як сэнсаўтваральны. Іншыя кампаненты (з шапкай) этымалагічна маюць дачыненне не да аршына, а да нізкарослага чалавека, які разам са сваёй шапкай прыраўноўваецца да аршына.

Арыядніна ніць. Крылаты выраз з грэч. міфалогіі. Сродак выйсці з цяжкага становішча. Ада, Арыяда, Арыядна! Мне б цябе і любіць і сніць, толькі дзе, скажы, Арыядна, Арыядніна твая ніць? (А. Вярцінскі. Арыядніна ніць).

Паходзіць з міфа пра афінскага героя Тэзея. Найважнейшым подзвігам Тэзея было знішчэнне Мінатаўра — пачвары з чалавечым тулавам і бычынай галавой. Гэтаму страшыдлу, які жыў у лабірынце, адкуль ніхто не мог знайсці выхаду, афіняне, паводле загаду крыцкага цара Мінаса, кожны год (другі варыянт: адзін раз у тры гады) ахвяравалі сем юнакоў і столькі ж дзяўчат. Дайшла чарга і да Тэзея. Але яму дапамагла Арыядна — дачка цара Мінаса, якая пакахала юнака і дала яму востры меч і клубок нітак. Прывязаўшы нітку

ля ўваходу і размотваючы клубок, Тэзей дабраўся да Мінатаўра і, забіўшы яго, па нітцы знайшоў выйсце з заблытаных хадоў лабірынта, а таксама вывеў іншых асуджаных на з’ядзенне.

Арэдавы вякі. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі доўга (жыць, пражыць). Гэта во мая Мар’я Васільеўна. Пражылі мы з ёю арэдавы вякі, а дзяцей не займелі (М. Лобан. Шэметы).

Паходзіць з біблейскага аповеду (Быццё, 5, 15) пра патрыярха Іарэда, які пражыў нібыта 962 гады.

Асадзі назад! Уласна бел. Прэч (як патрабаванне пазбавіцца ад каго- ці чаго-н.). Цемра, мукі, гора, — асадзі назад! (Н. Гілевіч. Асадзі назад).

Крылаты выраз з аднайменнага верша Я. Коласа. Выраз як рэфрэн паўтараецца ў вершы амаль ва ўсіх строфах:

Дрэнна маё жыцце, Усё ідзе не ў лад. I крычаць мне ўсюды: «Асадзі назад!»

Асёл маляваны. Уласна бел. Тупы, неразумны чалавек. Дурні! Аслы маляваныя! Пасядзець бы паболей з дзядзькам Піліпам, навучыцца б плесці з лазы «фірмовыя» кошыкі… (Я. Рагін. Пра асла маляванага, босую яечню і неўтаймаваныя жаданні).

Паводле Ф. Янкоўскага, гэты фразеалагізм «ідзе ад вандроўных цыркаў, калі такога „ўдзельніка“ спектакля, як асёл, размалёўвалі, але гэта не змяняла характару, упартасці „цыркача“, асёл заставаўся аслом». Пры ўзнікненні гэтага выразу адбылася адначасовая каламбурная рэалізацыя двух слоўнікавых значэнняў назоўніка асёл: ‘жывёліна’ і ‘тупы, неразумны чалавек’.

Асінае гняздо. Відаць, калька з англ. (а wasps`nest) ці ням. (Wеsрепnest) м. Прыстанішча, зборышча небяспечных, шкодных людзей. Ліха ведае, што там, у Вялікім Лесе, робіцца… Складваецца уражанне, што там нейкае асінае гняздо, цэлая банда… (Б. Сачанка. Вялікі Лес).

Вобразнасць фразеалагізма звязана з такой прыметай, як агрэсіўнасць патрывожаных у гняздзе восаў. Параўн.: «Яны цяпер злыя, як гады, як восы тыя, калі іх кіем зачэпіш, разварушыш гняздоўе іхняе, асінае…» (М. Лынькоў).

Асіна плача па кім. Уласна бел. Хто-н. заслугоўвае павешання. — Судзіць гадаў! — Які там суд? Асіна па іх даўно плача, — закрычаў Цярэшка (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). Ужыв. і з эпітэтам да назоўнікавага кампанента: Па табе і твайму сынку даўно сухая асіна плача (М. Лобан. На парозе будучыні).

Узнік па мадэлі фразеалагізмаў вяроўка плача, пятля плача (выкарыстана граматычная структура і дзеяслоўны кампанент). Асіна, а не яшчэ якое-небудзь дрэва выбрана, відаць, з той прычыны, што яна раней не ішла на апал, амаль не скарыстоўвалася як будаўнічы матэрыял і прыдатная была, на думку людзей, хіба толькі на шыбеніцы. Тым больш што яе ўжо калісьці апаганіў евангельскі здраднік Юда (гл. трыццаць срэбранікаў), які нібыта пасля раскаяння сам павесіўся на асінавым суку.

Поделиться:
Популярные книги

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Младший научный сотрудник 2

Тамбовский Сергей
2. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Младший научный сотрудник 2

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Попаданка в семье драконов

Свадьбина Любовь
Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.37
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Гром над Империей. Часть 1

Машуков Тимур
5. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 1