Чтение онлайн

на главную

Жанры

Героі Элады

Смирнова Вера Васильевна

Шрифт:

Ён не мог скрануцца з месца - нага яго была ў кальцы змяінага хваста, рука стамілася сячы ўсё новыя і новыя галовы гідры. Раптам ён адчуў боль у левай назе і, нахіліўшыся, убачыў рака, які клюшняй учапіўся ў яго пятку.

Геракл засмяяўся:

– Двое супраць аднаго? Гэта несумленна! Бой няроўны. Цяпер і я маю права паклікаць сябра на падмогу!

І ён паклікаў Іалая, які чакаў яго ля калясніцы.

Геракл аддаў яму факел і загадаў паліць агнём рану, як толькі меч адсячэ галаву гідры. І там, дзе пёк агонь, ужо не вырасталі новыя галовы. Неўзабаве апошняя галава гідры пакацілася ў балота. Але яна не хацела паміраць

нават пасля таго, як была адсечана, і, лежачы на траве ў крыві, зыркала злоснымі вачамі і раз'юшана разяўляла пашчу. Гераклу давялося вынесці яе з балота і закапаць у зямлю, каб яна не нарабіла каму шкоды.

У чорнай крыві Лярнейскай гідры Геракл намачыў канцы сваіх стрэл, і яны сталі смяртэльнымі - нішто не магло вылечыць таго, у каго пацэліла такая страла.

Трэці подзвіг. Геракл даганяе Керынейскую лань

Дрывасекі, што збіралі ламачча ў лесе на схілах Аркадскіх гор, убачылі неяк раз прыгажуню лань з залатымі рагамі. Яна стаяла высока на крутой скале і, згледзеўшы людзей, памчалася, нібы віхор, толькі галіны дрэў загайдаліся ды зазвінелі на камянях сярэбраныя капытцы.

Чуткі пра дзівосную лань разышліся па паселішчах, і шмат паляўнічых не раз выпраўляліся шукаць яе. Але, убачыўшы іх, лань імгненна знікала ў нагорным лесе. Лес быў густы, непралазны, гара здавалася непрыступнай для людзей. Паляўнічыя вярталіся ў даліну і гаварылі, што на свеце не знойдзецца чалавека, які мог бы высачыць і дагнаць гэтую лань.

Трэці раз паклікаў Еўрысфей Геракла і загадаў яму злавіць Керынейскую лань і жывую прывесці ў Мікены.

Геракл са сваім сябрам Іалаем падаліся ў Аркадскія горы. Ён пакінуў дома свой лук і атрутныя стрэлы, а замест зброі ўзяў з сабою сякеру, рыдлёўку і нож.

Яны працярэблівалі прасекі ў густым лесе, рабілі прыступкі на камяністых кручах, пратоптвалі сцежкі ў высокай траве. Спілаваўшы дрэвы, героі перакідвалі іх, нібы масты, цераз ручаі і горныя рэчкі і звязвалі галінамі і моцнай карой. Па гэтых вісячых мастах яны пераходзілі прорвы, па прыступках і сцежках падымаліся ўсё вышэй і вышэй у горы. Часам лань на імгненне з'яўлялася перад імі: пабліскваючы залатымі рагамі і нібы вабячы іх за сабою, яна тут жа знікала. Геракл з Іалаем цярпліва ішлі па яе слядах. Яны перабіраліся цераз горныя вяршыні, пакрытыя снегам, спускаліся ў цясніны, пераходзілі ўброд ручаі і рэчкі. Снежныя лавіны, спадаючы з кручаў, асыпалі іх ледзяным пылам, над імі грукаталі горныя навальніцы. Яны сустракалі ўсход сонца на вяршынях, начавалі ў дуплах вялікіх дрэў і ў густым хмызняку, сілкаваліся ягадамі, арэхамі, салодкімі каранямі, пілі ваду з горных крыніц - і нястомна, гадзіна за гадзінай, усё вышэй падымаліся ў непрыступныя горы.

Лань усё часцей паказвалася перад імі, быццам пачынала прывыкаць да людзей, - яна спынялася і пазірала на іх без боязі і ўцякала ўжо не так імкліва, як раней. Цяпер забіць яе было б лёгка, але ж яны павінны былі злавіць яе жывой - такі быў загад цара.

Нарэшце ім удалося загнаць лань на вяршыню і абысці. На вузкай сцяжынцы над прорвай яе чакаў Іалай. Убачыўшы яго, лань павярнулася, хацела бегчы назад, але тут Геракл перагарадзіў ёй дарогу. Яна замітусілася, не ведаючы, куды ўцякаць, і раптам замерла на краі прорвы. У тое ж імгненне Геракл накінуў ёй на рогі сплеценую з паўзучых

раслін вяроўку і моцна трымаў, пакуль не прыйшоў Іалай. Удвух яны павялі злоўленую лань па пракладзенай ужо дарозе ўніз з гары.

Раптам на павароце сцяжынкі, у лесе, перад імі з'явілася прыгожая жанчына ў кароткім адзенні, з паляўнічым лукам у руках, з калчанам за плячамі. Твар яе быў разгневаны, вочы палалі. Уладным узмахам рукі яна спыніла паляўнічых, а лань адразу ж падбегла да яе і пачала церціся галавой аб яе рукі.

Маладая паляўнічая пагладзіла яе і сказала:

– О прагныя людзі! Хіба вам мала дарог і палёў у шырокіх далінах там, унізе? Навошта вы парушылі цішыню майго горнага лесу? Ніколі яшчэ не ступала тут нага чалавека... Цяпер вы паказалі дарогу сюды людзям, і на маіх запаведных вышынях загрукаюць сякеры і рыдлёўкі, а стрэлы паляўнічых распудзяць маіх звяроў і птушак. Навошта вы зрабілі гэта?

Геракл пазнаў дачку Зеўса - Артэміду-паляўнічую.

– Не гневайся на нас, багіня!
– адказаў ён ёй.
– Мы прыйшлі сюды па волі твайго бацькі, вялікага Зеўса, які паслаў нас служыць людзям. Мы праклалі дарогу на вяршыні, таму што зямля ўся павінна стаць набыткам чалавека. Але толькі смелыя і дужыя змогуць падымацца сюды. Няхай адважныя пойдуць за намі на гэтыя вяршыні. Тут цудоўна, тут вольна дыхаецца, і адсюль далёка відаць усё вакол. Тут чыстае паветра, і сам чалавек, падняўшыся сюды, робіцца чысцейшым і лепшым.

Позірк багіні палагаднеў. Яна пагладзіла прыгожую лань і сказала ёй:

– Ідзі! Ты хутка вернешся да мяне!
– і схавалася паміж дрэвамі.

Геракл з Іалаем пайшлі далей, ведучы за сабою злоўленую лань.

Дарога назад была хутчэйшая і лягчэйшая, бо яны ішлі па сваіх слядах і зарубках. Неўзабаве яны спусціліся да падножжа гары. Геракл рушыў у Мікены і прывёў у палац Еўрысфея цудоўную лань.

Але цар, баючыся Артэміды, аддаў лань Гераклу.

Геракл успомніў словы красуні паляўнічай: «Ты вернешся да мяне!» Каб выканаць пажаданне багіні, ён вярнуў лань Артэмідзе.

Чацвёрты подзвіг. Геракл вызваляе зямлю ад Эрыманфскага вепра

І ўлетку і ўвосень, калі на палетках даспявае гародніна і збажына, сяляне, што жылі каля гары Эрыманф, з трывогай аглядалі раніцай свае палі і кожны раз то тут, то там знаходзілі сляды страшнага спусташэння: зямля была парытая, пасевы здратаваны, вырваны з коранем і шмат пладоў, патрэбных людзям, без карысці былі падушаны нейкай грубай сілай.

Людзі гаварылі, што ў дубовым гаі на горных схілах жыве дзікі вепр, які ўночы спускаецца з гары і спусташае палеткі. Але такія страшныя былі яго іклы і капыты, што ніхто не адважваўся пайсці ў лес і забіць злоснага драпежніка.

Цар Еўрысфей загадаў Гераклу ўпаляваць Эрыманфскага вепра.

Геракл здзівіўся, што дагэтуль не знайшлося ў паселішчы меткага стралка, таму што забіць дзіка не так ужо цяжка, і адзін пайшоў на Эрыманфскую гару.

Узбіраючыся ўгору па крутым схіле, ён пачуў конскі тупат, і раптам міма яго прамчаўся ў даліну табун дзікіх коней. Але, прыгледзеўшыся добра, Геракл убачыў, што гэта былі не коні. Нібы палова чалавека зраслася з палавінай каня - на конскім крыжы чалавечае тулава з галавою і рукамі. Здалёк здавалася, што раз'юшаныя коннікі імчацца на шпарканогіх конях.

Поделиться:
Популярные книги

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Предатель. Вернуть любимую

Дали Мила
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Предатель. Вернуть любимую

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Жандарм 5

Семин Никита
5. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 5

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Лорд Системы 14

Токсик Саша
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Не отпускаю

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.44
рейтинг книги
Не отпускаю

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3