Чтение онлайн

на главную

Жанры

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч

Шрифт:

ЦЯРПЛІВЫ НЯБОЖЧЫК

Чуў я нядаўна, мае вы кветкі, Сапраўды дзіўны выпадак гэткі. Аб ім шырока усе казалі, Можа, і праўда, калі не салгалі. Быць мела гэта, скажам вашэці, Ды у Вілейскім недзе павеце. Неяк зімою, мусіць, пад поўня, Адзін там дзядзька памёр раптоўна. У гэткіх справах трэ асцярожна: Такіх вось трупаў хаваць не можна, Бо суддзя, доктар, як бы на кепства, Мусяць уперад правесці следства. Дык хоць прыбралі па смерці гарне, А палажылі толькі ў трупярні. Гэтак ці чулі без амбарасу [2] , Як быць павінна, толькі да часу. Пакуль да следства, то ж няма жарту, Дык у дадатку стаўлялі варту, Але, сказаўшы так, без галасу [3] , Суддзя прыехаць не меў ўсё часу. Усё збіраўся туды прыехаць. А наш нябожчык высах, бы вехаць, Толькі смярдзеці пачаў ён вельмі, Покуль духоўнік прагнаў з трупэрні. Зноў
тарапаты [4] , ды варта смехаў,
Як той нябожчык дамоў прыехаў. Клопат вялікі: дзе ж яго дзеці? Ну дык унеслі зараз да клеці I там да часу супачывае Ды таго следства цярпліў чакае. Яму такая, знаць, выйшла карта, Што днём і ноччу пільнуе варта. Хоць смурод душыць, сказаўшы ўперад, А можа, прыйдзе на следства чэрад? Пэўна ж, урэшце, як мне здаецца, Можа, няшчасны калі дажджэцца? Гэтак сказаўшы проста, без звадкі: У нашым краі дрэнь, брат, парадкі. Каб прыглядзецца толькі патросе, Пэўна, і болей чаго б знайшлося.

2

Амбарас (польск.) — клопат.

3

Галас (польск.) — шум, гоман.

4

Тарапаты (польск.) — турботы.

АБЯЦАДЛА

Абяцадла — рэч не цяжка: Бусел — гэта будзе пташка, Цар — ў пачоце быў калісьці, Дуб — зімою ёсць без лісця, Этна — то бугор агністы, Фельчар — то не арганісты, Грошык — дробная манета, Гусь — дамова пташка гэта, Іскра — жарка і пякуча, Ель — шуміць, калі растуча, Конь — баіцца шмат астрогі, Ліс — ёсць звер чацвераногі, Лось — вялікі ёсць, і годзе, Мак — красуе ў агародзе, Наста — дзеўка працавіта, Окунь — рыба смакавіта, Перац — горак будзе хіба, Рак — гавораць, то не рыба, Сучка — брэша, ёй уцеха, Торба — меншая ад меха, Улей — пчолам ёсць храміна, Воўк — то дзікая скаціна, X — закінем у загладу, У — чытаюць, але ззаду, Заяц — то лясная кошка, Жоўты — певень і какошка, Змей — сярдзіты вельмі, падла, I ўсё будзе абяцадла.

ВЯСНА

Ужо прайшла зіма цяжкая, Мароз, мяцеліца ліхая, Паплыў з вадою крыгай лёд, I снег ад сонца тае ў лёт. Ужо вады паўны разоркі, I зачарнеліся узгоркі, Як бы сухія лішайкі, Ды зашумелі ручайкі. А знізу лёгкі ветрык вее, Ды сонейка так цёпла грэе, Бор неяк весела шуміць, У лузё травіца зеляніць. I ўсё ўжо будзіцца ад сна, Бо набліжаецца вясна! Аджылі дробныя мурашкі, Чарвякі, матылькі, а пташкі Шчабечуць, звоняць і пяюць, Людзям ахвоты паддаюць. Жавараначка ў прасторы Шчабеча, як у сінім моры, Плыве і бусел, і жураў, I дрозд запеў і засвістаў. А як тыкеля [5] ён засвішча, Ляціць глушэц на такавішча. Гудзіць лятучы тоўсты жук, Балбоча ёмка цецярук, Пішчаць дзесь чайкі на балоце, Пліска хвастом трасе на плоце, Гурчыць працяжна жабін хор, I дзеці пруцца з хат на двор. Прайшла зіма, як не бывала, Усім лягчэй на сэрцы стала. Настаў любы і мілы час, Бо ўжо вясна прыйшла да нас!

5

Тыкеля (дыял.) — толькі.

СОНЕЙКА ПРЫГРЭЛА…

Сонейка прыгрэла, Растапіўся снег; Поле зачарнела, Ручаёк пабег. Жучкі загудзелі, Распусціўся сад, Пташачкі запелі На вясёлы лад. Красачкі стракаты Усюды зацвілі, 3 песняю араты Узяўся да зямлі. Арэ, барануе Родны свой загон I трудоў не чуе, I ні поту ён. Сыпнула травіца, Зелен кожны кут. Урадзіць зямліца — Вернецца за труд. Як бы з-пад няволі Выйшла ўсё з зімы. Калі ж лепшай долі Даждзёмся і мы?!

3 КУТКА ПРАЎДЫ

На свеце многа наракання Ды многа слёз і многа бед, Але, як кажа нам пазнанне, Вядзецца гэта з даўніх лет. На маладых старыя ўссеўшы, Ды вельмі брыдка ганяць іх; Але, так з боку паглядзеўшы, Няма за што хваліць саміх. Не адзін бацька наракае, Што п’яніца яго сынок,— Але няхай прыпамінае, Як сам у водцы мокне, мок. Другая маці зноў бядуе, Кляне і плача на свой лёс: Яе дачушка не шануе I часта хвігі суне ў нос. Сягоння гэта ёй не ліха, Увагі к старасці няма! А тое, бедная, забыла, Што так рабіла і сама… I часта голавы марочым, Хоць тут адказ, здаецца, прост, Што праўды толькі мы не хочам Казаць ніколі на свой хвост.

МОДА

Гаварыць тыкеля шкода, Што у нас цяпер за мода. А няхай яе мядзведзь! — Прост няхораша глядзець. Бо із гэнае прычыны Пані, панны і мужчыны, Шапянуўшы так, але Хоць стаўляй у канапле! Бо вось гляньце ж самі, людзі Голы лыткі, голы грудзі Выстаўляюць кожан раз, Як бы рэчы, напаказ. Капялюшыкі таковы, Што, сказаўшы без адмовы, Выгляд будзе іх такі, Як да ночы ёсць гаршкі. Безрукавыя іх блюзкі Ды спаднічкі вельмі вузкі I кароткі, далібог, Што разняць не можна ног. Чаравічкі клінам трошкі I як рэзгіны панчошкі, Праз каторы, так сказаць, Цыбы [6] голыя відаць. А абцасы, Бог мой мілы! — Усё роўна як бы шылы, Не адважышся на скок: Так і звернуцца набок. I нарэшце — каб іх пранцы! — Толькі глянуць на іх танцы, Дык не толькі бярэ смех, А ўзірацца будзе грэх! I мужчыны тож таковы: Голяць вусы і галовы, Дык паны і панічы Іздалёк, як таўкачы. Погаласкі ж ёсць таковы, Што і бабы ўжо галовы Будуць скора ўсе галіць. Што ж, і гэта можа быць!..

6

Цыбы (дыял.) — доўгія худыя ногі.

ВЫГАВАРЫЛАСЯ

Неяк бачыць мне папала Гэтку небыліцу, Як кабета прадавала На таргу курыцу. Грэбень красны, сама чорна, Але крылы рабы. Непачэсна, непазорна — От, вядома, ў бабы! Дык праз гэтую прычыну, Прызнацца вашэцям, Ту мізэрную пташыну Мала хто прымеціў. Толькі нейкая купчыха Туды прыдыбала Ды, ці чуеш, як на ліха Таргавацца стала. Кажа: «Што за небыліца, Хіба варта цуда? Твая гэтая курыца Дык жа вельмі худа!» Баба тут не утрывала: «То не дзіў, што ссохла. Каб ты столькі пахварала, То, напэўна б, здохла!»

СПРЫТНЫ АДКАЗ

У дзень на вуліцы стаялі Сяляне гурбою, Смяяліся, жартавалі Усе паміж сабою. I як здаўна ў нас бывае Пры гэтакай справе — Адзін лоўка нешта збае, А другі падправе… Дый было іх там нямала, Як стада авечак. Аж праходзіць тут памалу Нейкі чалавечак. Дзень быў летні, не гультайскі, Дык шоў мо да працы, А ўвесь гэты тлум лайдацкі Пачаў прыставаці, Лезуць міма яго волі, Быццам мухі ў вочы. «Чаму, — кажуць, — брэшуць болей Сабакі уночы?» А той мовіць гэткім знакам: «Хіба вось як будзе, Што удзень брахаць сабакам Памагаюць людзі!»

ПРАМЧАУСЯ МАЙ…

Прамчаўся май і веснавая Пара мінулася у нас, Ужо і лета наступае — Гарачы наступае час. Вясна, вясна — дзянькі любыя — Так дарагі, так мілы час, Чаму, як леты маладыя, Так скора пакідаеш нас?! Ты прыбірала ў зелень мая Зямлю, дзярэўцы і кусты, Хоць прыйдзе некалі другая, Але не будзеш гэта ты! Нам жаль тваіх дзянькоў пагодных, Ціхіх і цёплых вечароў, Так сэрцу дарагіх і родных, I гэты час, як сон, прайшоў… Гэтак і моладасць нясецца — Жыцця людскога гэты свет — I толькі памяць астаецца Гэтых вясёлых, бурных лет!..

ЗАЦІШНЫ КУТОК

Край не вельмі далёкі, знаная прырода, Дзе мне жыць давялося так, мусіць, з паўгода. Там няма гор вялікіх, ні балот трасучых, Але крыху затое ёсць пяскоў сыпучых. Есць і лесу мясцамі, як сказаць, патросе, Відаць на вузкіх ніўках дробнае калоссе Як жоўтага ячменю, так шэрага жыта. ёсць дарога гладкая з камення, убіта, Высаджана прысадамі, цягнецца, як струнка, I тут жа недалёка ідзе ўдаль чыгунка, Стройная і гібкая, урэчы [7] дзяўчына, Гдзе на дзень па два разы прыходзіць машына, Цягне многа вагонаў, аж пыхціць ад пары, Вязе хлеб ды аружжа і усе тавары. За чыгункай удалі лес сінее трошкі I, як вокам абнімеш, густа стрымяць вёскі. Два ставы немалыя, сенажаць і рэчка, Поле, двор і магілкі і зараз мястэчка. Там дамкі невялікі, крытыя дахоўкай, Рынак доўгі, шырокі з драўлянай паркоўкай [8] , Хоць не ўвесь ён з брукам чыста утрыманы. I там жа зараз збоку касцёл мураваны, Гдзе я кожнай нядзелькі, спазнаўшы дарогу, Хадзіў разам з другімі памаліцца Богу. А убаку паводдаль, напроці касцёла, Як і ў кожным мястэчку, жыдоўская школа. I, ўрэшце, як на дзіва, ззаду за царквою Будынак, куды ходзіць сам кароль пехатою.

7

Урэчы (дыял.) — нібы, як быццам.

8

Паркоўка (дыял.) — плот, паркан.

Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Восход. Солнцев. Книга VII

Скабер Артемий
7. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VII

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Кронос Александр
2. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14