Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч

Шрифт:

АПОШНЯЕ ЖАДАННЕ

Век цэлы біўся я, трапятаўся, Бо гэтак, мусіць, судзіў мне Бог… I тады толькі я ужо здаўся, Калі мяне немач зваліла з ног. Ляжу ў пасцелі я адзінокі… Пакой вялікі, быццам стадол, А мае думкі блудзяць далёка, Хоць дакучае пракляты боль. Цісне і ломіць старыя косці, Ды сэрца ные цяжэнька тут. I як бы шэпча на вуха хтосьці, Што ўжо прыходзіць скора капут. Ноч доўга… Сумна, о мой ты Божа! У маім хароме мёртвая ціш. А гэтай цішы не патрывожа Ні звонам муха, ні бегам мыш… Ляжу і ныю адзін — бяздольны, Чужыя людзі, чужы куток. Пара ўжо скончыць свой труд мазольны, Шкада мне толькі жонкі, дзяток. Адно, прызнацца, хацеў бы штосьці (Такія думкі ў мяне былі), Каб после смерці ды свае косці У беларускай злажыць зямлі. Дык пахавайце гдзе на кургане Паміж зялёнай кучкі дзярэў, Гдзе разлягацца будзе ў тумане Наш беларускі тужлівы спеў. Толькі пастаўце крыжык дубовы Мне на магілцы, прашу я вас, А на крыжы напішыце словы: «Тут пахаваны Стары Улас».

ВЕРШАВАНЫЯ АПАВЯДАННІ

ГОД БЕЛАРУСА

Край беларускі, край ты наш родны, Неураджайны ты і бязводны, Нечарназёмна твая зямліца: Глей, або гліна, ці камяніца. Дробны загоны і скібы тонкі, А замест межаў дык баразёнкі, Доўгія ніўкі і надты вузкі, Як быццам мотуз ад добрай стужкі… Кажуць старыя, калі даць веры, Што былі пушчы, лясы без меры, Пчол надта многа, мёду — як гліны, Птаства без ліку, процьма звярыны, Дзікоў, мядзведзяў, гусяў і лосяў… Цяпер жа нешта усё звялося… Народ наш ціхі, прытом нясмелы — Яго згубілі часты раздзелы. Акром бядоты у беларуса Добрае сэрца, хоць часам куса, Вось, як той кажа, і з імбывае, Ён дае раду, не наракае. Калі сашле Бог гадкі цяжкія, То вельмі мокры або сухія, Або паводка знясе, папсўе, Альбо нарэшце град адпітлюе, Альбо зладзеі абчысцяць скрынкі, Або пажарам змяце будынкі, Аставіць курсні і папялішчы, Або уб’ецца злая вяснішча… Тады бываеш рад і мякіне, Як няма есці сабе й скаціне, То ён прыкупіць, то прыпазычыць, Цяпла чакае, нядзелькі лічыць. А як Бог вышле лягчэйшу пору, Як пойдзе проста сонейка ўгору Ды снег растане, дык ужо скора Папрылятае вырай зза мора, Як цёплы ветрык знізу павее, Нашаму брату шмат палягчэе. Як скрозь абсохне, спадуць і рэчкі, Пойдуць у поле цёлкі, авечкі, Пастушкі сядуць там за палянкай. Надойдзе хмарка з громам, з маланкай, Казаў бы, дзеці будуць баяцца, Яны ж са смеху стануць куляцца. Дожджык пакропіць, сонца прыгрэе, Цвяце вярбіна, рунь зелянее, Сыпнула ўсюды ж з зямлі травіца, Зямля абсохла, блішчыць расіца. Вось жаварынка пяе дарэчы, Стары дзядуля вылез зза печы I сеў на сонцы зубы пагрэці. А
там кацелку качаюць дзеці,
За сметнік пеўні дзяруцца ёмка, Шпачок і дроздзік шчабечуць громка; А там, на дубе, буслы клякочуць, Гагаюць гускі, куркі сакочуць, Бляюць авечкі, бычкі бадуцца, Пастух іграе на новай дудцы; А там, у стадзе, волік бузуе, Зязюля ў белым садзе кукуе. Там салавейка, там і жаўтушка, Гудзіць і пчолка, звініць і мушка, Ідуць мурашкі, як сонца ўбачаць, Лятуць матылькі, і жабкі скачуць. Гай, што быў цёмны, зазеляніўся, Сад, што быў голы, ужо распусціўся, Зацвіла яблынь, сліва і груша, Зацвіла вішня і какалуша [15] . Ясць многа красак у лузе, ў дуброве. Травы даволі ў полі карове, Пойдзе скаціна ў «табар» рагата. Паедуць з коньмі хлопцы, дзяўчаты: Юрка, Тамашка, Міхаська, Янка, Сымон, Нікіпар, Змітрок, Раманка, Андрэй і Юзя, Астап з Кандратам; Як сабяруцца ды перад святам Або ў суботу перад нядзелькай, Валы прыгоняць Наста з Марселькай, Тэкля з Даротай, прыйдзе Раіна, Доіць карову і Кацярына. Уперад скацінку сваю агледзяць, Дояць кароўкі, малачко цэдзяць, Збанкі абвяжуць, у куст схаваюць, Ды ўсе пойдуць дроў назбіраюць, Ды як наложаць агонь вялікі!.. А з сваіх хлопцаў ёсць два музыкі: Адзін па струнах смыкам пілуе, Другі ў цымбалы ёмка пітлюе. Нашым дзяўчатам многа пацехі, Пачнуцца жарты, пачнуцца смехі, Пачнуць усе гуртам песенькі пеці, Скачуць, гуляюць, крычаць, як дзеці. Паднімуць гоман малойцы нашы, Як жыды тыя, што на кірмашы, Круцяць галовы з апошняй мочы I так дурэюць да позняй ночы Цёплай вясною так, як бы летам, А спаць кладуцца дык ужо светам. Павесялела мужыча доля, Сыпнуў рабочы народ на поле, Працуюць людзі, поту не чуюць. Аруць і сеюць і барануюць Аўсы, пшаніцы, хоць яравыя, А хто гароху гонцы, другія, То стрэхі правяць, платы гародзяць, Ячмені сеюць, гнаі вывозяць I садзяць спешку або хунтоўку, Хто дарагону, хто асаноўку [16] , Урэшце на полі грэчкі і лёну, У гародзе рэпы і шабальбону [17] , Буракоў, морквы, цыбулі, маку, Бобу, капусты і пастарнаку. I кожан весел, лёгак, як пташка, Хоць ён працуе так, як мурашка. Не углянецца, як час пяройдзе, Вясна ўцякае, лета надойдзе. Тагды гарачы ўжо час настане, Наступіць жніва і сенаванне, Тагды ўжо годзе сядзець у хаце, Бо трэба брацца за сенажаці. Бліснуць на сонцы сярпы і косы, Звіняць мянтушкі, растуць пракосы. Хоць залівае з працы пот вочы, Кожан вясёлы, кожан ахвочы, Касой махае, аж яна свішча, Хоць бы у пояс расла травішча. Нарэжуць траваў і канюшыны, Хоць часам цягне пупа да спіны. Другому, праўда, некалі гладзіць, Каса не ўдасца або не ўладзіць. А дзеўкі, бабы ім памагаюць: То вернуць сена, то разбіваюць, Пасля пластуюць і заграбаюць I на астатку ў копы складаюць; Урэшце, якая служыць дарога, Возяць у гумны або да стога. А сена пахне ад розных траваў Лепш ад усякіх напскіх прыправаў, I як жа добра, зняўшы адзенне, Заснуць па працы на свежым сене! Яшчэ сенаванне не надаела, Глядзь, аж тут жыта ўжо падаспела. Не час драмаці ні агіляцца, Але за жніва трэба ўжо брацца. Дык і бяруцца нашы кабеты: Тэклі, Ганулі, Еўкі, Альжбеты! Жнуць, снапы вяжуць, шапкі ламаюць, Снапы падносяць, бабкі стаўляюць, Спяшае баба, спяшыць дзяўчына, Калом не гнецца і ў іншай спіна! I цягнуць шнурам так, як салдаты, Як свет — на поле, з цёмным — дахаты. А як часамі ў каторай хаце Ёсць маладзіца, дык мой ты браце, Ну, дык снапшчыну тады спраўляюць, А усе жнейкі гулянкі маюць. Яе ж дык робяць з такой парадай: Ідуць на поле усей грамадай, Стануць на ніве укругавую I выжнуць постаць адну, другую, Снапоў наносяць, браўшы ў ахапку, Дык як паставяць першую бабку, Пастануць навокал яе, як дзеці, Ды пачнуць песні ўсе разам пеці, А маладзіца сувой расшые Ды цэлым станам бабку накрые. Пасля пасядуць кругом, як гускі, Маюць гарэлкі шмат і закускі, І лье другая, як у кадушку, Ці манапольку, ці саматужку. А як падвып’юць бабы і дзеўкі, Пачнуцца жарты, смехі, прыпеўкі, Пасля збяруцца усе да кучы Ды пяюць «жніва», дамоў ідучы: «Да ўжо сонца за бор зайшло. Я, малада, дамоў пайшла, Мне, маладой, не хочацца Каля печы варочацца…» Адны з парадку ўсё пачынаюць, Другія гэтым, бач, адпяваюць I так суладна — з боку здаецца, Як быццам поле звініць, трасецца. Цяжкая праца ўсім не да дзела, Аж тут і лета ўжо праляцела. Жніво ярное — гэта ўжо восень, I, як той кажа, работак восем. Ужо дні пахмурны і карацейшы, Халодны ночкі і шмат даўжэйшы, Раніцы мокры або туманны, Часам марозік выскачыць ранні, I на начлезе сцюжай не спіцца, I сам не знаеш, за што хваціцца. Бо яшчэ сена на сенажаці, Тут жыта сеяць, снапы ўбіраці, Араць на зіму і ляны рваці, Касіць атаву і забіраці, Лён убіраці ды ўперад сушыці, Каноплі рваці, пенькі мачыці, То ляны слаці, то падбіраці, Дамоў вазіці, а после мяці, Урэшце і бульбу трэба капаці, Пасля з гародаў трэба ўбіраці. Ужо забыўся мужык аб горы, Бо ў яго поўна ў гумне, ў каморы, Поўна ў істопцы, поўна у клеці, Сам не галодны, пад’еўшы дзеці, Хоць ўстае рана і пры лучынцы, Але й сабе ёсць, ёсць і скацінцы. А як надойдзе ужо Пакрова [18] , Ужо не наесца ў полі карова, Тады халодны ветрык павее, Трава пажоўкне і пачарнее. Часам, як з коньмі ў полі начуеш, Пяючых «восень» дзяўчат пачуеш: «Ой, каліна, маліна, да не стой над вадою, Не ківай галіною, не раўнуйся са мною…» …«Чаму не прыйшоў, ані прыехаў, Як я цябе прасіла? Ці каня не меў, ці сам не хацеў, Ці матка не пусціла?..» I, сказаць праўду, дык, мой ты браце, Ад гэтай песні за сэрца хваце, Бо яе тая працяжна нота, Хоць слёзы гоніць — слухаць ахвота; Не то жалосна, не то праціўна, Так неяк лёгка і неяк дзіўна… Бо ў гэтай ноце як бы, здаецца, Чалавек плача, то рад, смяецца, Вясны шкадуе, маладых летак, Зімы баіцца, старасці гэтак. Як стане з дрэва ліст абсыпацца, Птушкі у вырай пачнуць збірацца: Жураў і бусел, пігаўка, пліска; А калі гусі — ды лятуць нізка. Тады гавораць старыя людзі, Што ужо скора зіма к нам будзе. Пойдуць ў край цёплы птушак грамады, Варон і галіц лётаюць стады, На дварэ стане сцюжа і слота I па калені гразі ды балота. Пачне памалу восень канчацца, Стане паволі зямля сцінацца, Наступіць холад, птушка не пісне, Зіма настане, мароз прыцісне, Ды па калені наваліць снегу. Даставай сані, хавай цялегу, Цягні суконкі цёплы з паліцы, Трэба кажух, апрані рукавіцы. Трэба ўстаць рана, не агіляцца, Але ахвоча да цэпа брацца, Бо тут гультайства не дапаможа, Малаціць трэба і веяць збожжа, Зярно да клеці трэба знасіці, Саломай з сенам быдла карміці. Хто каля дому корміць каровы, А хто да лесу едзе па дровы, А той па сена, хоць дзень кароткі, Гэны з жыдамі у заработкі, Хоць там не відна многа выгоды, А хто дык часам едзе ў калоды, Калі не мае ў хаце работы. Так зарабляюць на соль, на боты, На мерку газы ці на фунт мазі, Стопчуць многа снегу і гразі. I нашы бабы такжа ў рабоце: Прадуць кудзелю на калаўроце I ў клубкі ніці звіваюць з шпулі, А после выткуць нам на кашулі. Не спіць другая і слепіць вочы Дымнай лучынкай, устаўшы з паночы, А тут работа ідзе не гладка, А у калысцы плача дзіцятка: Ці то урокі, ці злыдні, можа, Ці хто спалохаў, барані Божа! За што хваціцца, чым тут ганяці, Што скажа знахар, трэба спытаці. Спіць яно мала, а плача болей, Ці вады з рота, ці зносіць соляй, Ці паіць макам з гарачым млекам, Курыць бы хіба ды лавандрэкам? [19] Знахар парадзіў (як жа ж не верыць), Што яму трэба прычча памераць. I цягнуць так, каб не ведаў ён конца, Праз тры парогі, да ўсходу сонца. Дык у клапоце бедна кабета: Робіць і тое, робіць і гэта, I ёй трудоў то больш, як мужчыне, Ні з’есць парою, ні адпачыне… Гэтак гаруе не адна хіба Матка і б’ецца, як аб лёд рыба. Трудна і горка не раз мужчыне, Але не лепей ёсць і жанчыне… Мусіць, ад Бога гэтак патрэба Гараваць цяжка на кусок хлеба!

15

Какалуша (дыял.) — чаромха.

16

Спешка, хунтоука, дарагона, асаноўка — назвы гатункаў бульбы.

17

Пакрова (Пакровы) — асенняе рэлігійнае свята, якое адзначаецца 14 кастрычніка.

18

Шабальбон — від фасолі, больш буйная фасоля.

19

Лавандрэк — лаванда.

КУРГАН

Ой вы, цяністы бары і пушчы! Гдзе вашы будуць цемні і гушчы? Гдзе тыя хвоі, гдзе елі тыя, Ліпы, бярозы, дубы гладкія, У тры абдымкі, роўны, без су'ка, Борці з пчалыма ля штукі штука, Паміж каторых зубры баліся, А на макоўках арлы вяліся? Гдзе той здаровы прастор свабоды, Прадзедаў нашых думкі, прыгоды? Толькі ўспамінкі, падобны казцы, У песні хіба сустрэць удасца… Цяпер у пушчы як часам будзеш, Можаш быць пэўным, што не заблудзіш, Бо неяк стала многа палянак, Многа абрэзкаў і шмат дзялянак, I пнёў убачыш чорных даволі, Як стады галіц увосень на полі. У пушчы гэтай, сказаць вашэці, Мінскай губерні, у Мінскім павеце, Ёсць месца. Помню, як стаў на ногі, Званне Вусцянскай носіць дарогі. Гэта палянка хоць невяліка, Па краях верас, сплёўшыся дзіка, Сцелецца, пнецца на ўсе староны. Сярод палянкі — курган зялёны. Кругом, як згледзець, быў лес не тонак, А на кургане між дзвюх сасонак Расла бярозка кудрава, бела. Яна такія ўспамінкі мела: Што колісь даўна, як ў цвеце рожа, У адной вёсцы вельмі прыгожа Была дзяўчына, спрытна і дужа, Гладка, румяна, лёгка, дасужа. Усім яна вельмі была дасмаку, Бо, сказаць праўду, не мела браку. I усе зналі і гаварылі, Што два малойцы яе любілі. Адзін раз неяк цёплай вясною, Згаварыўшыся яны з сабою, Ці, можа, ўлетку, як дзень вялікі, Пайшлі у пушчу ўтраіх па лыкі. Дзень быў харошы, дык удалося Усім надзерці многа палосся. Нясуць дахаты, сабраўшы ў клумкі. А яе ўзялі такія думкі: Дома пярсцёнак, хустай пакрыты, У лесе — ножык, у пень убіты. А як забралі ўжо паўдарогі: «Балець мне, — кажа, — пачалі ногі Ды неяк крэпка кальнула ў плечы. Я тут прысяду, буду сядзеці, А вы ідзіце, — хлопцам гавора,— Адзін да хаты: там у каморы Знойдзеш пярсцёнак, пакрыты хустай; Другі — да лесу: пад елкай густай, Пры самай сцежцы, дзе я хадзіла, На пні дубовым ножык ўстраміла. Вось да змяркання часу ўжо мала, Каб я доўга гэтта не ждала, Дык і спяшайце і не драміце, Нож з тым пярцёнкам мне прынясіце. А з вас каторы ўперад прыбудзе, Той ужо мужам маім і будзе». Скочылі хлопцы нашы ахвоча, Кожны уперад справіцца хоча. Пруць цераз сілу праз цемні і гушчы Адзін — да хаты, другі — да пушчы. Мала к змярканню што асталося, Але ёй доўга ждаць не прыйшлося, Бо яшчэ зоркі не заблішчэлі, Як ужо хлопцы назад ляцелі, Пёрлі без духу апошняй сілай, Кожны уперад хацеў да мілай. Разам дабегшы, прад ёю палі I тутка на месцы разам сканалі. Учуўшы прыгоду, людзі сышліся I зараз радзіць там узяліся. Радзілі доўга і гаманілі I тут на месцы ўсё рассудзілі: Каб пахаваці ў зямлю сырую Тую дзяўчыну жыўцом, жывую, 3 хлопцамі тымі, што пагубіла, Каб яна гэтак больш не рабіла. У чысту адзежу хлопцы прыбраны. Дзеўка — у стужкі, вянок руцьвяны, Руса касіца на усе плечы. Як бы да шлюбу прыбрана ўрэчы: Бела апратка, белы спаднічкі, Белы панчошкі і чаравічкі. Хоць ліла слёзы, цяжка ўздыхала, Што ў красе, ў цвеце свет пакідала, Як асудзілі, так і зрабілі: Яе між хлопцаў тых палажылі У адну магілу і пахавалі, Курган парадны там накапалі. I пайшлі ўсюды гэты ўспамінкі: Выраслі з хлопцаў тых дзве хваінкі, 3 дзеўкі — бярозка, спусціўшы коскі. Ой, шкода, шкода белай бярозкі! I доўга хвойкі тыя стаялі, Тую бярозку галлём абымалі, Як бы закрыўшы у час пануры Ад слоты, сцюжы, грымоты-буры. Разам стаялі, раслі, шумелі I гэту песню з вятрамі пелі. Ліхая доля стрэла палянку: Цяпер папала яна ў дзялянку. Сцялі бярозку і хвойкі тыя. Дык асталіся тры пні таўстыя На тым кургане, пры той дарозе, Ды успамінкі хвоек, бярозы!

КУМАВЫ МАГІЛЫ

У нашым краі, недалёка, ў Беларусі мілай Ёсць мясцовасць адзінока — Кумавы Магілы. Поле і камення кучы, верас пакруціўся, А калісь праз бор дрымучы там гасцінец віўся. Таго бору цяпер годзе, няма і галінкі, Толькі ходзяць у народзе такія ўспамінкі: Што калісьці, мой ты братка, зімняю парою Ад хрысту вязлі дзіцятка неяк кум з кумою, Ды спазніліся на ліха пасле надвячорку I ў лесе грэшну сціха завялі гаворку. Кум дурэці пачынае, кума слухаць рада, Аж на іх тут нападае ваўкоў цэла стада. Кум спалохаўся да смерці, ды ўжо жартаў досыць! Пугай стаў каня ён дзерці, конь пачаў уносіць. А ваўкі не астаюцца, але даганяюць, Зубы скаляць, разяюцца, за сані хватаюць. Кума ў голас: «Мусіць, згінем, прападзём, нябожа! Хіба ваўкам дзіця кінем, самі ўцячом, можа?» I, не думаўшы, шпурнула ў мяккі снег дзіцятка, Ды ваўкоў не абманула хрышчоная матка, Бо яны ўсе неяк сціха ды страшна завылі, А тут санкі, як на ліха, да зямлі прыстылі. Конь хоць стаў, але ад пугі даў ў хамут парадна, Дык тут выкрутні з натугі лопнулі абадва. Конь віхром тады памчаўся, рваў із сіл астатка, А там кум з кумой астаўся, санкі і дзіцятка… . . . Заржаў конік ля парога, прыляцеўшы ў мыле, Тут паднялі ўсе трывогу і загаманілі. Рынулі ўсе да астатка, кінуўшы бяседу, Знайшлі санкі і дзіцятка, а кумоў — ні следу! Толькі снег стаптаны дужа, у тое месца йдучы, Ды крыві стаяла лужа і касцей дзве кучы. Іх у лесе там схавалі, дзе быў дуб пахілы, После месца то празвалі Кумавы Магілы. I з тых пор на гэтым месцы, гаварылі людзі, Нешта ўночы падарожным часта коні пудзе: То ў канаву цябе згоніць, лопне гуж, атосы, Парве вупраж і паломіць сані і калёсы. I баяцца людзі сталі гэтых месц да смерці, Завяліся там, казалі, хіба толькі чэрці. Раз зімою — не забыўся — едуць людзі нашы, Дай і я, але запіўся неяк на кірмашы. (Не тайно ж гэта нікому: то з бяды, то з гора.) А як кажуць, то п’яному па калені мора. Месяц свеціць, хмаркі мчацца, сам я прыпяваю, Зоркі свецяць ды іскрацца, еду ані дбаю. Параўняўся з тым курганам я, здаецца, шпарка, Аж тут месяц, як туманам, засланіла хмарка. Стала цёмна неяк зразу; я патрос ляйцыма, Бо мой конь — знай ты заразу! — стаў стрыгчы вушыма. Ды убок, забыўшы пужку, як лінуў хто варам, Я у снег, як у падушку, уваліўся тварам. I з канавы пакуль вылез, як мядзведзь з мярлогу [20] , Дык тут яснасць асвяціла прада мной дарогу. Зірк — аж сані на дарозе; думаў: мае гэта, Гляджу — не: сядзяць на возе з мужчынам кабета. А кругом іх аступіўшы, як абручам душаць, Ваўкоў стада, — палічыўшы, з сарачню іх, мусіць. Усе хібы панадуваўшы, і хвасты, як трубы, Языкі павыстаўляўшы, страшна скаляць зубы. Валасы мне падняліся, хмель адразу згінуў, Рукі, ногі затрасліся, чуць ізноў не рынуў. У вушах звінела нешта, перасохла горла, Перайшоў мароз па плечах, і у грудзях спёрла. Ногі з месца не парушу і рукой не цісну, Стаяць трудна, але трэба, і слаўца не пісну. Стаю гэтак я і ныю, так, як у магіле, Аж ка мне вось людзі тыя так загаварылі: «Чалавеча! Помніць будзеш добра месца гэта! Знай жа тое, што мы людзі не з гэтага свету. Тры вякі над вашым светам ужо праляцелі, Як калісь мы ў месцы гэтым саграшыць хацелі. А за тое тут час доўгі кару адбывалі: Людзей зводзілі з дарогі і коні пужалі. Тры вякі на месцы гэтым былі як прыкуты, Трыста год прайшло нарэшце і — канец пакуты! Чалавеча! Едзь дахаты і скажы тым людзям, Што з сягонняшняе даты страшыць вас не будзем. Тут уночы ці ў дзень белы свабодна дарога. Едзьце цэлы і здаровы, мы ідзем да Бога!» Усё, пакуль змігнуці вокам, знікла і прапала: Ні людзей тых, ані воўкаў, ні санак не стала. Запеў певень дзесьці, чутна, зніклі хутка хмары, Бледны месяц неяк смутна выплыў ізза хмары. А ў мяне перад вачыма стаяў, азіраўся Конь мой, бо у куст ляйцыма неяк ублытаўся. Працёр вочы я, паслухаў ды нерахрысціўся, Сеў на воз і добрым трухам дахаты пусціўся. Дома нашы трэслі бабы вушмі, быццам козы, Што прыехаў я з кірмаша дадому цвярозы. У тым жа месцы больш піколі ці хто йдзе, ці едзе, Аніякіх страхаў болей нідзе не угледзе.

20

Мярлог (дыял.) — бярлога.

ЛЕГЕНДА I ПРАУДА

I

Жыў сабе дзяцюк Яська на свеце калісьці I здумаў жаніцца для сваёй карысці. I так, доўга не чакаўшы, ён адной нядзелькі Сабраўся і паехаў да сваёй Анелькі. Там яны, змеркаваўшы ўвесь свой стан сіроцкі, Заручыны зрабілі на манер шляхоцкі I, паводле ўставы і свайго сумлення, Занеслі і два злоты на агалашэнне. I Ясь у трэццю нядзельку, апрануўшы шубу, Узяў сваю Анельку і павёз да шлюбу. Ехаць, ды ў парадзе, дык было прыемна, Але што ж, калі шлюбу не даюць дарэмна? Духоўнік таўстапузы, як аконам панскі (Відно, не знаў ён посту, мусіць, лютэранскі), Пазваўшы маладога у сваю камору I доўга не чакаўшы, так ён гавора: «Слухай жа, Ясь міленькі, мой каханы сыну, Ты гэтаку падобну бярэш дзяўчыну I хочаш, каб парадна цябе павянчалі, Дык дзесяць рублёў мусіш зараз даці Ды, апроч тога, яшчэ з дружбы вясельнай Трэба яшчэ што-кольвек для службы касцельнай». Даць то было б не штука, гэта кожны знае, Але штука ў гэтым, што не кожны мае. I трэба яшчэ ведаць, што у пору гэну Чырвоная паперка мела добру цэну. Малады наш зжахнуўся, аж вышыблі поты, Кажа: «Войчанька мілы, будзе дзесяць злоты». А «войчанька» гаворыць: «За такія пянёнжкі Магу табе шлюб даць, але з старое ксёнжкі. Дык падумай жа сам ты і зваж належыце: Якое ж тады ваша будзе усё жыцце?» Падумаўшы, наш Яська так сабе гавора: «Праз дзесяць рублёў на цэлы век гора? За марных рублёў дзесяць цэлы век абрыда?» Папёр як бачыш грошы пазычаць у жыда. I хоць после Дыемны дзёр працэнт здаровы, Але Яська затое браў шлюб з «ксёнжкі новай».

II

Што вайна нарабіла ўсюды шкод нямала I што яна на свеце людзей папсавала, Што праз вайну ўсюды дарагоўля будзе — Дык аб гэтым не трэба капацца ў талмудзе. Да чаго ні даткніся, дык без перабору Ад мала і да вяліка ўсё пайшло ўгору: Уздаражалі тавары, работы ў час гэны, Але і на малітвы падняліся цэны. У адным месцы зацішным і пэўным нібы Знаў я гэны закутак і тыя сялібы, Гдзе трэццім прыказаннем назбыт вельмі грэшаць I адзін на другога, як сабакі, брэшуць. Народ там, як і ўсюды, на чужое ласы. Пры чужых людзях добрых, ад радні далёка, Жыла адна бабулька сабе адзінока. Сёмы крыжык канчала, помніла «паўстанне», I закончыла жыццё у дзявочым стане. Памерла, дык і годзе, так штодзень бывае: Адзін родзіцца на свет, другі памірае, Прыходзяць і адыходзяць, як вада руч’ямі, Змяняюцца народы, але свет той самы. Знайшоўся і пляменнік — прыпёр без аглядкі, Так урэчы з жалю, на дзеле — па спадкі [21] . Але уперад трэба узяцца да дзела, Трэба месца ачысціць, каб не смярдзела. Дык з двара далі дошчак і пару мужчынаў, Тыя выкапалі яму, збілі дамавіну, Запраглі, як да звозкі гнілога тавару, У голую цялегу недабойкаў пару, Крыху старое саломы ўзяўшы на пасланне, I павезлі бабульку на вечнае спанне. Не было там спевакоў, ні з духоўных чыну, Толькі крыж, са тры бабы і са два мужчыны. Пляменнік жа наперад папёр як меў сілу, Хацеў, каб духоўнік пасвенціў магілу. А там не поп, не пастыр быў евенгеліцкі, Але так, як патрэба — ды ксёндз каталіцкі. Праўда, што не сам старшы, але вельмі шпарак. «Плаці мне, — кажа, — зараз семдзесят пяць марак!» А гэны яму кажа: «Калі ж я не маю. Пасвенці, войча, на возе, я сам пахаваю». I, завярнуўшы коні ад другіх фурманак, Падвёз бабу з дамавінаю аж пад самы ганак. «Войчанька» ўзлаваўся, нібы дастаў шылам, Хрысціўся вельмі шпарка і махаў крапілам Так, што кроплі сыпнулі, ажно загудзела I бадай што дасталі праз дошкі да цела.

21

Спадкі —спадчына.

ЦІКАВЫ

3 ліку ўсіх святаў у цэлым годзе, Мусіць, для нашага брата Адзін Вялікдзень у нашым народзе Будзе найбольшае свята. Бо йшчэ прычына будзе такая, Што яго ждуць ўсей душою, Бо яно звеку так прыпадае Заўсёды ранняй вясною. Будзіцца са сну наша зямліца, Расце на кусце лісточак I зелянее тады травіца, Ажыў жучок, матылёчак. Шэра зязюля зранку і ўвечар Яра кукуе у садзе, Павее ціхі і цёплы вецер, Пойдзе скаціна у стадзе. I, акром тога, ў нашым народзе Ёсць успамінкі такія: Сеўшы на сонцы ды пры пагодзе, Часта гавораць старыя, Штораз да году адна бывае На цэлым свеце часіна, Вось, як тыкеля поўнач настане Прад гэтым святам вялікім, У памяць Хрыстова з мёртвых устання Людскім скаціна гаворыць языкам. Учуўшы гэта мову такую, Адзін цікавы знайшоўся: Хацеў падслухаць гутарку тую Ды ў хлеў на вышкі забраўся. А яму ждаці прыйшлось не мала, Бо час паволі цягнуўся, Аж неяк жудка ўжо яму стала: Пад шапкай волас уздуўся. Як толькі поўнач глуха прабіла, Цішыня стала нямая I, уздыхнуўшы, загаварыла Сціха кабылка гнядая: «Ой, цяжка праца на мае грудзі! Маю работу не мілу: Гаспадара бо мне трэба будзе Всзці пазаўтра ў магілу». Ён, як асінка, увесь затросся, Хоць быў і смелай натуры, Зусім без духу ў хату панёсся, Мароз пачуўшы на скуры. Прыпёр у хату, паў на краваці, А там сямейка ўжо спала. Застагнаў толькі: «Ой, дзеткі! маці! Надта ж нядобра мне стала!» Знахара з вёскі пакуль пазвалі I варажбітку кабету, I хоць курылі і шмат шапталі, Ён скончыў жыццё да свету. Галосяць дзеткі, галосіць матка, Плача сямейка, ўздыхае, Радні, суседзяў прыйшла грамадка Трупу павезла гнядая. Доўга аб гэтым усе даволі Успаміналі, прызнацца, Але затое ў хлеў слухаць болей Людзі хадзіці баяцца.

ІГОЛКА

Даўнымі часы гэтак бывала — Былі і дзейкі, былінкі. I вады ў мора ўцякло нямала, Як гэты ходзяць ўспамінкі. Што вот калісьці у часы даўны, На то ёсць доказ нязбіты, Жыў «се» на свеце — пан вельмі слаўны, Але затое сярдзіты. У яго, бывала, бедны ці можны — Шырока дзверы наросцяж: Заязджай путнік ці падарожны, А ўжо напэўна угосціць. Але пры першым зараз спатканні У кожнага — так як быць мае — Гэтак адразу на пачаканні: «Ці маеш іголку?» — пытае. I калі маеш пры сабе голку, Дастанеш абед, сняданне, А як не маеш, тады без толку Дастанеш толькі трапанне. «Я, — так гаворыць, — пан многіх літосці, Як то другому здаецца, А маю голку, каб зашыць штосьці, Як толькі дзірка парвецца. А ты, няшчасна, ліхая галота, Як жывеш гэта, не знаеш. Як падзярэцца твая капота, Дык, чым зашыці, не маеш». I так упудзіў усіх нямала, I так у знакі ўсім даўся, Што й за парог другі, бывала, Без голкі выйсці баяўся. Адзін раз неяк, забыўшы чыста, Бо то ж было даўнавата, Прыехаў нейкі «ахфіцаліста» Туды у госці да брата. А як не ведаў таго звычаю, Дык не асцерагаўся, I вот акурат, так як быць мае, На пана з голкай нарваўся. Дастаўшы лазню сабе патросе, Навуку гэта ён мае, I зарубіўшы гэта на носе, Да пары толькі чакае. А пан меў звычай сабе такоўскі, Што кожны месяц без мала, Наклаўшы на «се» убор дзядоўскі, Ішоў ў каплічку, бывала. I там, як просты дзядок убогі, Пакорным вельмі рабіўся, Паводле гэткай сваей налогі За свае грахі маліўся. Як той аб гэтым толькі дазнаўся, Дык і адплату ўжо чуе. I на дарозе за куст закраўся Ды там ужо пана пільнуе. Аж паказаўся дзед не на пуста У пору дажджліву і золку, А гэны вылез там із-за куста: «А маеш, — кажа, — ты голку?» Дзед туды й сюды пачаў віляці, Як ў такіх разах бывае. I калі гэны стаў прыставаці, Дык пасля кажа: «Не маю». Дзядок адразу хацеў даць ходу, Вымкнуцца слізкім уюнам, А гэны скеміў дзядкову моду Ды пачаў чысціць бізунам. Тады дзед гэны, зараз тут маеш, Успаў на помысел меншы, Таму гаворыць: «Ці ж ты не знаеш? Я ж буду пан ваш тутэйшы». А гэны дзеду зараз наскора: «Якіх хто, знаю, тут станаў». Ды ўсё лупе, пасля гавора: «Знаю я гэтакіх панаў!» I без усякіх такіх клапотаў Так неяк ёмка і складна Ягомасць гэны сабе ў ахвоту Адтрапаў пана парадна. А пасля тога зблізка і здалі Было усякага толку. Але пакінуў пан, як казалі, Болей хапацца за голку.

ПАТРАПІЛА КАСА НА КАМЕНЬ

Знаная рэч на свеце, што калі збяруцца Двое роўных, заўсёды, як каты, дзяруцца. Ды калі чорна ў роце альбо прутка ў лапе, Будзе так, як з касой, што на камень трапе. Гэтака ёсць прымаўка ў нашым народзе. Быў сабе поп сярдзіты у адным прыходзе. Меў жонку маладую, гладкую худобу, Косы саўсім рудыя і глядзеў з-пад лобу. А такія прыкметы ўсім знаны вельмі: Руды, крывы, вугнявы — то напэўна шэльмы. Вота ж ён так, як баша [22] , на сваім хвальварку Жыў раскошна без гора і вёў гаспадарку. Як кожны з іх брата, меў таку патугу: Галіў сваіх «авечак» і маліўся Богу. А ў суседстве за рэчкай, гдзе млынок вясковы, Шумеў, стоячы здаўна, цёмны бор хваёвы. У тым баку, гдзе дарогі сходзяцца у вілкі, Быў узгорак і на ім старыя магілкі. А што вельмі старыя, можна па тым знаці, Што растучых там хвояў удвух не абняці. Бор той, як гаварылі, аддаўна быў дворны. I як поп быў увесь рыжы, так ляснічы — чорны, Шпаркі ён быў без меры, гарачы ваяка, I казалі другія, быццам «аўстрыяка». Ды, мусіць, была праўда, бо як настаў знова, Саўсім мовы нашай ён не знаў ні слова. Вота ж гэны ляснічы здумаў лес рубаці Каля гэных могілак, а поп — не даваці. Зрабіўся крык і гоман на увесь бярэзнік: Ляснічы крычаў «каўтун», поп крычаў «мяцежнік». Думалі, што з крыку пэўна драка будзе, Але і пасля крыку было «дзела» ў судзе. Бо поп, нядоўга ждаўшы, напісаў прашэнне I за «самаўпраўства» і за «аскарбленне». Суд як суд: завёў «дзела», паслаў па павестцы, Што будзе гэту справу разглядаць на месцы, I як для вінавацтва, так для абароны, Каб былі ў час на месцы сведкі і староны. Ляснічы сабраў стражу, узяў «прававеда», А поп — дзяка, старасту і старога дзеда I так іх наўчае: «Юрка і Васілі, Глядзеце ж, каб вы гэтак усе гаварылі, Што тут яшчэ нядаўна ўсе крыжы стаялі, Што на гэтых могілках вы бацькоў хавалі, Што ўрэшце і сягоння ёсць такая мода Хаваць тут нехрышчоных з усяго прыхода». Сабраліся ўсе разам на той бугор спорны: Земскі, сведкі, поп рыжы і ляснічы чорны. Зноў спрэчкі пачаліся, старыя рахубы [23] : Адзін глядзіць з-пад лобу, другі скаліць зубы. А земскі, пры медалі, ўрэчы на шнурочку, Пачаў пытацца сведкаў, але ў адзіночку. Дык правіць адзін гэта, а другі не тое, Той гаворыць да дзела, іншы што другое. Як спытаў старога: «Што ты знаеш гэтак?» «Мы тут, — кажа, — хавалі і бацькоў і дзетак». «Добра, — земскі гаворыць, — а пакажы ж, мілы, Гдзе будуць твайго бацькі і маткі магілы?» А стары, знаць, забыўся, што гаварыць мае, Паскрабаўшы за вухам, кажа: «Чорт іх знае!» Ну дык з гэтакіх сведак, як з лазовых лісцяў, Не меў «бацька» для дзела вялікай карысці. Бо судзіцца — трэ ведаць і сказаць, не жарты, Гэта будзе ўсё роўна, што іграць у карты. Вота ж з гэнага дзіва, як прыйшло да скутку, Выйграў «бацюшка» гэны на касцеле дудку. I здалося б, што трэба аб гэтым забыцца, Але поп наш задумаў, каб на кім памсціцца I спагнаць сваю злобу на кім нязгледным: На дворным чалавеку, на лесніку бедным. Той, сказаць, дурнаваты, для Бога угодну Прыйшоў да баці споведзь адбываць велікодну. А папу таго трэба, і каб больш пранюхаць, Ён сказаў сваёй дзеўцы, каб прыйшла падслухаць I выцягнуў, вужака, з таго панямножку, Што той, быўшы на судзе, мусіць, прылгаў трошку I як відзіш з даносам узяўся, як за ветку, Сваю дзеўку у «дзела» пасунуў за сведку. I пайшла цяганіна, бачыў гэта кожны — Пракукор, следавацель, после суд акружны. А на судзе, вядома, зараз адвакаты Цягнулі з чалавека апошнія шматы. I па ўсім па гэтым, як кажуць, нарэшце Бедны ляснік адсядзеў восем дзён урэшце! А з гэтага карысці не было нікому, Вось хіба адвакату ды папу рудому.

22

Баша — паша.

23

Рахубы (польск.) — рахункі.

ГДЗЕ БЯРОЗЫ РАСАХАТЫ…

1

Гдзе бярозы расахаты I вясною лужы, Там стаяў двор старой даты, Багаты і дужы. I дзяды як талкавалі, Помняць гэта ўнукі, Пераходзіў як, казалі, Ён із рук у рукі. I, бывала, ў двары гэтым У дождж ці пагоду, Ці зімою, ці то летам Шмат было народу. Аж раілася на полі Ад сваіх, нанятых, I работнікаў даволі Было прыганятых. Быў вялікі у іх гоман, Хоць толк малаваты — Цівун, пісар, і акоман, I рымар куртаты. I усе пад песню стару Жылі, пажывалі, Бралі пенсію ў ахвяру I да тога кралі I зярняткі, і мякіну Пакрысе, паволі, I ячмень, і канюшыну 3 мяшкамі на полі. Доўгі час яны там дзесьці Цягалі, насілі, Аж пакуль такі нарэшце Іх не палавілі. Дык праз гэтую прычыну, Як людзі казалі, Акомана, як тычыну, Із двара прагналі. Дык цяпер, хай Бог бароніць, I жальба знайшлася. Бедны, горкі слёзы роніць, Але ўжо — па часе!
Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Восход. Солнцев. Книга VII

Скабер Артемий
7. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VII

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Кронос Александр
2. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14