Чтение онлайн

на главную

Жанры

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч

Шрифт:

У ДАЖДЖЛІВЫ ЧАС

Доўга у хаце нашыя брацці Рукі злажыўшы сядзелі, Бо, як на згубу, дождж ліў як з лубу, Ліў праз чатыры нядзелі. Цяпер жа многа выслаўляць Бога За яго ласку патрэба, Як за пагоду, так за уроду [9] , Што яе выслаў нам з неба. Ужо пан Макары у календары Жарку пагоду нам піша, Сонейка грэе, і ветрык вее, Спелую ніўку калыша. Жнейкі рупліва рэжуць на ніве, Уюць перавяслы не слабкі, Вяжуць снапамі, кладуць радамі, А после ставяць у бабкі. А на балоце ў гразі і поце Нашы мужчыны працуюць: Травіцу косяць, сушаць, выносяць, Свежае сена гатуюць. Цяпер у хатцы можа астацца Сівавалосы дзядуля, Унукаў кучка, котка і сучка Або старая бабуля. У дождж і слоту, буру, грымоту Мы са слязамі ўздыхалі. Прайшла трывога, як з ласкі Бога Добрай пагоды прыждалі. Як на пачатку, так на астатку Дай, Божа, зжаці, звязаці Хлеб гэты новы, свежы, здаровы, У добрым здароўі спажыці.

9

Урода (дыял.) — тут у значэнні «ўраджай».

ПАЖАР

Шырока
крылы распусціла
Ужо ночка цёмна над зямлёй. Усё заціхла, супачыла, Настала цішыня, спакой. На ветках птушкі ўжо паснулі, Пад кустам зайчык задрамаў, 3-за хмары зорачкі бліснулі, Пугач у лесе загукаў. У лузе ціха, і на рэчцы Ні хвалі — чоўна не відно. Вада ледзь-ледзь узварухнецца, I рыба плюсне аж на дно. 3 прыродай разам люд рабочы Пайшоў спачыць — і стар і мал. Прыклеіў скора сон ім вочы, I ўсе паснулі напавал. У поўнач пеўні заспявалі, Завыў сабака ў ночнай цьме. I глуш ізноў. А там ў аддалі Мільгнулі ціха цені дзве. . . . Што гэта?!. У хаце ля дарогі Бліснула полымя, йдзе дым… Прачнуўся нехта, дзякуй Богу, Зачаў крычаць: «Пажар! Гарым!» I ў гэту цішыню начную, Як панаваў нявінны сон, Усе пачулі весць благую, Калі на збор ударыў звон. I зараз людзі наляцелі, Хоць хто гдзе быў на старане, Маўляў, мурашкі закіпелі, Як муравейнік хто пырне. Падняўся гоман, крык вялікі, Агонь пякельна бушаваў, Ішоў адгэтуль рогат дзікі I з дымам іскры вецер гнаў. Адзін скацінку выганяе, Другі адзежыну імчыць, А маці дзетак сабірае, Бо хатка іх ужо гарыць. Гарэлі гумны, хлевы, хаты, Увесь дабытак гінуў так, Што той, хто клаўся спаць багаты, Сягоння стаў зусім жабрак… I ўчора гдзе былі будынкі, Тырчаць там печы, каміны, I асталіся на ўспамінкі Капцы гарэлікаў адны. А людзі горка, горка плачуць, I скаргі йдуць з усіх старон, I па-над вёскай нудна крачуць Стады збудзіўшыхся варон…

ПРА ПАНОЎ

…Апавядаў ён не раз дзіва Часам смешна, часам шчасліва, Шмат чаго помніў, многа знаў I вельмі не любіў паноў. Бывала, так стары гавора: Дзеткі, яшчэ, мусіць, не скора Надойдзе гэтакі вось час, Што блісне сонейка для нас. Бо хоць яно й цяпер яснее I у пагоду ёмка грэе Ды ярка свеціць вось ізноў, Але тыкеля… для паноў! А мужык бедны у цямноце, Карэлы, ў мазалях і ў поце, Пакоран, баязліў і ціх, Гаруе век свой на другіх. Ніхто б таму і не дзівіўся, Каб жа хоць труд яго цаніўся I уважаўся хоць крыху, Не было б, можа, і граху. Але не мае шмат павагі Наш брат ад шэрае сярмягі. Крыўдзяць і кпяць з яго усе, А ён усё гэта знясе. На мужыка прыскеліць вока I пазірае ізвысока Духоўнік, пан, чыноўнік, жыд, Хоць з яго працы будзе сыт. Наслухацца можна і скора, Што яно пра цябе гавора — Пані або панок другі, Не варт мужыцкае нагі. Не раз яно цябе намуча, I за гарэлую анучу Цябе не лічыць яшчэ ён,— А ты цярпі, будзеш спасён! Няхай жа нашаму мужчыне Быць трапіцца ў паноў ў гасціне, Ну, дык магу смела сказаць, Што будзе после праклінаць. Бо там смяюцца з нашай мовы Пустыя гэтыя галовы. Выкпяць яны цябе капой, Бо ў іх парадак ідзе свой. Нярэдка там вось пачуць можна Такое званне: «Bydlo dwonozne», «Labity cham» i «Ciesny lob», Ці то зноў: «Chlopka» або «Chlop». I знойдуць на цябе прычыну: To за адзежку, то за міну, Не гэтак стаў, то не там сеў, То зашмат піў, замнога еў. I як бы там ты ні стараўся Ды драбней маку рассыпаўся Ці быў, нібы трава, ціхі — Не ўгодзіш пэўне ні крыхі. I ў кожнай справе, ў кожным дзеле, Ці то ў хароме, ці ў касцеле, Гдзе толькі можа шляхціц, там Утыкае спрытна слова «хам». А не адна краля такая, Што пад цыцкой кудзелю мае, Намазаўшы парадна твар, У рэчы дарагі тавар, I зубы чужыя у роце, Дзмецца, як жаба на балоце, Або як вош так акурат,— Аббрэша з галавы да пят…

ВОСЕНЬ

Вось после бурнай жніўнай пары Верасень хмурны, як дзед стары, 3 торбаю поўнай да нас ідзець. Малыя пеўні ўжо сталі пець. Замільгацелі, як не былі, I адляцелі ў вырай буслы. Гусі ў грамадах цягнуць з двароў Шнурам і ў стадах да выганоў. А як кастрычнік спадзе на нос, Бывае зранку ужо мароз. Зямліца-маці, будзь ёй хвала, Сваё багацце ёй аддала. Ужо гола поле, зняты пасеў, Не звоніць болей вясёлы спеў. Пташкі замоўклі, і гай заглох, Лісце пажоўкла па дзераўцох. Як бы спадманкам лета ўцякло. Неба туманам завалакло, Як цераз сіта, сыпле рунец — Вясна забыта, лету канец. Дзянькі пагодны прайшлі усе, Вецер халодны лісце нясе, Трусіць, зрывае, гоніць удаль Ды завывае — наводзіць жаль. Перазвінелі косы, сярпы, А загудзелі ў гумнах цапы, Падаюць слаўна, аж звініць ток. Зробяць нам спраўна новы хлябок!

ПІРОГ

Раз так неяк на кірмашы Восенню, мой братка, Дзве сышліся бабы нашы — Дачушка і матка. Матка зараз усё знаці Хоча як быць мае… Ну, вядома, так як маці — У дачкі пытае. «А мая ж ты, — кажа, — кветка, Як табе жывецца? Ці не надта з мужам кепска? Мо часамі б’ецца?» «А матуля ж мая родна, Лепш бы я сядзела — Так мне замужам нягодна, Так мне надаела… Мой мужык, табе прызнацца, Сыты ці галодны, Усё яго трэба баяцца, Гэткі ўжо нягодны! А няхай сам Бог бароне! Кажу без абману: Я спякла яму сягоння Піражок румяны, Мяккі, жоўты, як той кажа, Спечаны дарэчы. А ён, гад, як ім засмажа Проста мне у плечы!.. А няхай яго нячысты Да сну ускалыша! — Я ўжо думала, ўсе чыста Косці мне пакрыша!..»

КАМУ ШТО

Вясна хароша для паэта, Ці, як там кажуць, — песняра. Для хлебароба будзе гэта Несамавітая пара. Часамі хлеба ні крупінкі, Ані ўламаць, ані уліць, А тут яшчэ і для скацінкі, Бывае, трэба прыкупіць. Хаця красуюць кветкі густа, Пяе пяўцоў крылаты хор, Але… сумна, калі ў клеці пуста Ды у гумне свісціць віхор! Бо салаўя не кормяць песні, Як ёсць прымоўка гэтка, знай, I думай ты сабе, хоць трэсні, Але ўсім есці падавай. Хоць гэтага не скажа кожын, Знаць гэта толькі бедаку, Што як жывот твой, брат, парожан Тады і песні па баку. Вось тут і маеце прычыну, Ды, як гавораць, і «кручок», Што ані бэзу, ні язміну Ніяк не ўкрышыш у гаршчок! Наш брат тады зусім спакоен, I весялосць яго бярэць, Калі яго равеснік повен — Тады ж ён можа і запець. Вясковец мае тады свята I можа сабе адпачыць, Як восень паспее багата Яго пладамі адарыць. Як ён нажне багата хлеба Ды пачне бульбачку капаць, Усё ачысціць як патрэба — Ніву, гарод і сенажаць. Тады наш брат свінчо падкорміць, Наробіць круп, мукі — тады Усіх памёршых ён прыпомніць, Жывых пакліча на Дзяды [10] .

10

Дзяды — дзень памяці продкаў, які беларусы адзначаюць восенню, 1 лістапада (у адрозненне ад вясенняй Радаўніцы, якая прыходзіцца на другі аўторак пасля Вялікадня).

ДУМКА БЕЖАНЦА

Свеціць месяц, а аблокі Хмарка засланяе, А бежанец адзінокі Думаньку думае. Прыйшла восень, зіма, весна, Лета уцякае, А ён позна і учэсна [11] Вестачку чакае. Удзень тошна, ўноч не спіцца, Як катку ля плота. Адзін жджэ, нібы зямліца Дожджыка ў спякоту. Стане Богу ён маліцца Вольнаю часінай — Пачынае з вачэй ліцца Сляза за слязінай. У змаганні траціць сілы, Ападаюць рукі. Калі ж будзе, Божа мілы, Ужо канец разлукі?! Мо ўзышоўшы ясна сонца 3 роднае старонкі, Прымчыць вестку пад ваконца Ад дзетак і жонкі? А не знаў ён, мусіць, гэта, Не думаў ніколі, Што цяпер яго кабета У цяжкай няволі. Што ў сялібе засталіся Толькі пустка, смецце, Яго ж дзеткі распаўзліся Усе па белым свеце.

11

Учэсна (польск.) — рана.

ЖАЛЬ

Неяк нядаўна адной нядзелі, Маючы часу вольнага шмат, Быў я з другімі разам ў касцеле, Гдзе памаліцца часамі рад, Скрушаным сэрцам, як бы з налогу [12] , Уздыхнуць да неба як мае быць, Гора, цярпенне занесці Богу I сваё сэрца прад ім адкрыць. Я разглядацца стаў па святыне, Як бы нарокам, так, пакрысе. Бачу, што й людзі па той прычыне Хіба што гэтак моляцца ўсе. Аж разам песня там загрымела Па ўсім касцеле ў суладны тон I рэха ў неба там паляцела, Спеў і музыка ў кампаніён. Уваччу слязінка мне заблішчэла, У сэрца надзея ўступіла зноў, I я паволі, як бы нясмела, Стаў усміхацца зараз да слоў. Знаная нота, знаны і словы, I яе знае, пэўне, усяк. Быў гэта польскі гімн нарадовы: «Boze, co's polske…» і далей так. Слухаў я, слухаў ды стаў маркотны, Далей падумаў: Божа ты наш! Чаму ж на нашай зямлі народнай Аднаго сонца хоць бы — нямаш?! I жаль зрабіўся мне непамерны Ды стала горка, як і падчас. Ці ж гэта, Божа наш міласэрны, I ты забыўся ужо пра нас? Ці ж мы таксама не твае дзеці, Ці ж не сыны мы гэтай зямлі, I ці не шлём мы штодня Вашэці Свой пот крывавы і мазалі? Ці ж Це не молім кожну нядзельку I кожна свята суполам тут? Выбаў жа, Божа, нашу зямельку Із-пад няволі — выбаў із пут!

12

Як бы з налогу — нібы па прывычцы.

БОЯЗНА

У цяжкім змаганні з цёмнаю сілай, Гдзе шмат мазольнай работы, Добрыя людзі вестачкай мілай Нам паддавалі ахвоты. I часам слоўца адно, другое, Сказана добра у пору, Падніме духа, адгоніць злое I як бы зверне з плеч гору. Але і з верай, моцнай і правай, Ніхто прапасці не можа, I нашай чыстай і пэўнай справе Сам Бог напэўна паможа. Адна рэч толькі у гэтай рабоце Варта дапраўды увагі, Каб нам пры нашай добрай ахвоце Ды не забракла адвагі. Каб, як раслінка ў зелені дзікай, Мы так без сонца не счэзлі Ды гэтак з думкі надта вялікай Хаця б на печ не палезлі.

3 НОВЫМ ГОДАМ

3 Новым годам, родны браце, Няшчасны ваяча! Па табе не раз мо ў хаце Там сямейка плача. Выглядаюць дзеці, жонка У час непагоды, Ці не стукне у ваконца Іх татулька родны. Або маці, як галубка, Праглядае вочы, Ці павернецца Якубка. Той сынок урочы [13] . Вы, што біліся з варогам I клалі галовы, Варачайцеся жа з Богам У гэты год Новы. 3 Новым годам, браце мілы, Хлебаробе з вёскі, Няхай Бог прыспорыць сілы I здароўя трошкі. Няхай спорыцца вашэці Па мазольным трудзе У хляве, гумне і клеці, У гаршку, ў арудзе. Гараваў ты восень, лета, Выліў многа поту,— Спажывай здароў жа гэта I не знай клапоту. 3 Новым годам, браце стрэчны, Што сядзіш ў палацы, Ты, што сыты і бяспечны I з чужой жыў працы. Еў ты смачна, не на жарты, Ды ў віне купаўся, Гуляў ёмка, граў у карты I ў пуху качаўся. Скінь атласы і ядвабы, Шубу з сабалямі I забудзь, што быў ты «грабя» [14] , — Параўнайся з намі! Пакінь пыху, панебраце, Бо яе не трэба,— Будзем разам працаваці На кавалак хлеба!

13

Урочы (польск.) — прывабны, чароўны.

14

Грабя (польск.) — граф.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел